Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Новагоднія сьвяты і яшчэ дні два-тры пасьля іх прайшлі адносна спакойна, хоць тэлефоны і ў Дзяржтэлерадыё, дый ў ЦК не змаўкалі з ранку да вечару. Званілі людзі з розных месцаў, хто вельмі ўхваляў перадзел тэлеэфіру, высока ацэньваў новую беларускую праграму, але пераважная большасьць званкоў была ад незадаволеных – і спакойных, і поўных абурэньня. Як і можна было чакаць, крайне незадаволенымі аказаліся тыя 5-8 адсоткаў тэлегледачоў, што з-за разводкі праграмаў пазбавіліся магчымасьці бачыць Менск. Найперш у беларуска-літоўскім і беларуска-латышскім памежжы, на паўднёвым усходзе Гомельшчыны і паўночна-усходнім рэгіёне Віцебшчыны. Каб супакоіць людзей, з дазволу ЦТ вечарам у лепшы вячэрні час выйшлі на першую праграму з перадачай, у якой сьпецыялісты рэспубліканскага тэлецэнтру і Мінсувязі падрабязна расказалі аб планах і персьпектывах поўнага ахопу праграмай Беларускага тэлебачаньня ўсёй тэрыторыі рэспублікі, дзе і калі

ў бліжэйшыя два гады будуць устаноўлены новыя перадатчыкі, рэканструяваны тэлецэнтры ў Гомелі і Віцебску з заменай састарэлых перадатчыкаў і ўзьвядзеньнем новых, амаль удвая вышэйшых тэлевежаў. Тут жа даваліся кансультацыі па абсталяваньні складаных антэнаў, з дапамогай якіх можна прымаць перадачы з Менску практычна ў любым населеным пункце. З такімі кансультацыямі сьпецыялісты рэгулярны выходзілі ў эфір, парады, схемы друкаваліся ў рэспубліканскім і мясцовым друку яшчэ за два месяцы да гэтага, але праўду кажуць: мужык не перахрысьціцца, пакуль гром ня грымне...

На чацьвёрты-пяты дзень на ЦК абрынуўся літаральна вал пісьмовых пратэстаў, ад іх жа і аж раскаляліся тэлефоны. І амаль усе – на закрыцьцё перадачы “Добрый вечер, малыши”, якая трансьлявалася па другой праграме. Замест яе беларуская “Калыханка” з дзедам-Барадзедам, на думку пратэстуючых, і блізка не ішла ні ў якое параўнаньне. Прасілі, патрабавалі вярнуць дзецям любімых Хрушу і Сьцяпашу. Вайскоўцы з Паставаў і іхнія сем’і ў калектыўным лісьце з ледзь ці ня тысячай подпісаў абураліся, што першую праграму перакінулі на другую кнопку і яна прымаецца ў іх у горшай якасьці. Былі яшчэ трывожныя лісты футбольных балельшчыкаў: а што будзе з матчамі, якія часам трансьляваліся толькі па другой праграме? Ну і, канечне ж, лісты з рэгіёнаў, дзе ўвогуле перасталі прымаць Беларускае тэлебачаньне.

Назаўтра з самай раніцы мяне і Гаўрылу Міхайлавіча Конанава, які пасьля Каленчыца стаў намесьнікам загадчыка і курыраваў сродкі масавай інфармацыі, паклікаў да сябе радасна-узбуджаны Паўлаў і з ходу:

– Ну, што-о?! Дагуляліся!.. Пасьля абеду зьбіраецца бюро і ўсе вашыя эксьперыменты будуць пахераныя. Тэрмінова адкручвайце назад! Каб сёньня ж усё стала на сваё месца...

Мы дружна запярэчылі: ня трэба пароць гарачку, можна сёе-тое паправіць – і ўсё аціхне, уляжацца... Дый яшчэ невядома, якое рашэньне прыме бюро, ці захоча адмяняць сваю нядаўна прынятую пастанову аб арганізацыі рэспубліканскай праграмы. Ён катэгарычна стаяў на сваім. Я заявіў, што такой каманды аддаваць ня буду, а каб і аддаў насуперак сваёй волі, мяне ўсё роўна не паслухаюцца ні Бураўкін, ні Чанін. Такую каманду можа аддаць толькі Ціхан Якаўлевіч. Паўлаў глянуў на Гаўрылу Міхайлавіча: знайдзі Бураўкіна і перадай загад...

– Чый? – удакладніў Конанаў.

– Якая табе розьніца, хоць бы мой!..

– Тады самі і перадавайце! – нечакана для мяне дзёрзка запярэчыў заўсёды спакойны, вытрыманы, далікатны Гаўрыла Міхайлавіч. – Я ня маю права адмяняць пастанову бюро ЦК...

– Дык вось ты які!– узьвіўся пагрозьліва Паўлаў. – Чаго ж ты хочаш?!

– Каб была свая тэлепраграма... – коратка і спакойна адказаў Конанаў.

У кабінет заглянула сакратарка Сьвета Дрынеўская і сказала, што мяне тэрмінова шукае Кузьмін.

Аляксандр Трыфанавіч быў заклапочаны, папытаў, дзе знайсьці Бураўкіна. Я шчыра прызнаўся, што Генадзь учора прымаў намесьніка Лапіна (тады старшыні Дзяржтэлерадыё СССР) Папова і зараз адпачывае пасьля праводзінаў. АТК усь­міхнуўся з разуменьнем, мусіць, прыгадваючы маскоўскага візіцёра, якога прымаў учора, і папрасіў тэрмінова зьвязацца з Бураўкіным, перадаць, каб ён неадкладна быў у яго, а на мой запытальны позірк пацьвердзіў тое, што я ўжо чуў ад Паўлава: пасьля абеду зьбіраецца бюро з намерам у сувязі з масавымі пратэстамі адмяніць прынятае рашэньне, вярнуцца на ранейшы рэжым тэлевяшчаньня, а рэспубліканскую праграму ўводзіць паступова. Я недаўменна паціснуў плячыма, сказаў, што не разумею, як гэта можна ўводзіць паступова – тут альбо ёсьць, альбо няма... Ён ня стаў нічога мне тлумачыць, нецярпліва прысьпешваючы: ты мне хутчэй шукай Бураўкіна, а потым разьбярэмся, што да чаго... Дарэчы, заходзьце разам...

Генадзь жыў недалёка на вуліцы Янкі Купалы, і пачуўшы пра сітуацыю, праз хвілінвў дзесяць занепакоены, нявыспаны быў у мяне. Настроены ён быў рашуча: не дадуць рабіць праграму – тут жа ідзе ў адстаўку. Я сказаў, што зраблю тое ж самае, аднак Генадзь разважыў: ты хоць кватэру атрымай, дый нельга рабіць гэтакі падаруначак Паўлаву...

АТК пачаў без усялякіх уступаў: напярэдадні зьезда кампартыі ўся рэспубліка пастаўленая на вушы, ведаеш, якія страсьці-мардасьці могуць разгарэцца? Таму трэба неадкладна адступіць, да сваёй праграмы рухацца паступова, паэтапна... І працягнуў яму кароценькі, на чвэрць старонкі праект пастановы бюро з двух пунктаў – адмяніць ранейшую пастанову і з заўтрашняга дня вярнуцца да былога фармату вяшчаньня. На паперчыне ўжо было некалькі подпісаў, у тым ліку Паўлава і ягоная, Кузьміна:

– Пазнаёмся, завізіруй і хуценька давай каманду неадкладна адкручваць усё назад...

Генадзь прачытаў уважліва, яшчэ больш пазмрачнеў і рашуча, зацята сказаў:

– Візіраваць гэтага я ня буду... І даваць каманду паварочваць назад – таксама. Хай адмяняе праграму іншы старшыня...

– Як гэта разумець? – сумеўся АТК.

– Проста, – адказаў Бураўкін. – Забароніце праграму – я тут жа іду ў адстаўку...

– Гэта ты сур’ёзна? – зьмераў яго зьдзіўленым і дапытлівым поглядам АТК, не зусім верачы, што ён насамрэч здольны на такое.

– Больш чым сур’ёзна. Завізірую толькі тады, калі ў пастанове будзе яшчэ адзін, трэці пункт: вызваліць Бураўкіна па ўласным жаданьні альбо па ягонай просьбе... – заявіў Генадзь, не пакідаючы ніякага сумненьня, што для яго гэта справа прынцыпу і не можа быць ніякага кампрамісу.

– Ладна, ты пасядзі тут адзін ды добранька падумай... – трохі разгублена сказаў АТК, кіўнуў да мяне: – А мы пайшлі, каб не замінаць яму думаць...

Моўчкі мінулі прыёмную, у калідоры ён павярнуў налева, пэўна, да Кісялёва, а я страшэнна прыгнечаны спусьціўся паверхам ніжэй у свой кабінецік, стаў нецярпліва чакаць Генадзя. Ён зьявіўся праз паўгадзіны. Сказаў, што зноў наадрэз адмовіўся візіраваць праект і ўрэшце рэшт расстроены АТК паслаў яго к чортавай матары...

Што мяне не запрасілі на бюро – зразумела, а вось чаму праігнаравалі, палічылі непатрэбнай Генадзеву прысутнасьць – гэта ўжо пытаньне... Ледзьве яно закончылася, як я ад Конанава даведаўся, што ніякага рашэньня не прынята і як усё адбывалася. Кісялёў пацікавіўся, чаму прадастаўлены праект пастановы не завізіраваны Бураўкіным і чаму той адсутнічае тут? АТК патлумачыў, што заняты з высокім маскоўскім госьцем, а візіраваць наадрэз адмовіўся, патрабуе, каб быў яшчэ адзін пункт аб вызваленьні яго ад пасады па ўласным жаданьні, прасьцей кажучы паставіў пытаньне рубам: альбо праграма, альбо ягоная адстаўка. Прайшоў незадаволены шумок: бач ты, надумаў ставіць ультыматумы... Конанаў не сказаў, хто высунуў, але тут жа стала абмяркоўвацца нечая радыкальна-рэвалюцыйная прапанова – адхіліць Бураўкіна ад пасады за стварэньне ідэалагічнай правакацыі, заадно – выключыць з партыі. Але страсьці-мардасьці астудзіў Кісялёў, разважыўшы: вызваліць, тым больш выключыць з партыі Бураўкіна мы заўсёды пасьпеем. А, магчыма, ён ведае нешта такое, чаго мы ня ведаем? І ў сваёй манеры нечакана зьвярнуўся да прысутных: хто з вас дзеля прынцыпу здольны паставіць на кон сваю пасаду, кар’еру, членства ў партыі, устаньце ці падыміце руку? Зьнячэўку ніхто не варухнуўся. Во, бачыце, працягваў Першы, то мо ня будзем пароць гарачку... І ўсе дружна пагадзіліся, што ня варта пароць гарачку...

Гэта была калі не перамога, то і не паражэньне. Чаго б там ні каштавала, а трэба ўратаваць праграму! Хочаш-ня-хочаш, а Паўлаў патрапіў у патавую сітуацыю: бюро не прыняло ягоную прапанову, значыць, ні ён, ні хто іншы ня можа спыніць праграму да адмены ранейшай пастановы. Невядома, колькі нам дадзена часу, але неабходна пасьпець зрабіць усё, каб патушыць ці хоць прытушыць пажар, супакоіць людзей. Дзеля выратаваньня праграмы трэба ісьці на кампрамісы і паўкампрамісы. Ну, напрыклад, чаргаваць: дзень гэты Хруша ў запісе, другі – наша Бульбінка. Пакуль будуць знаёмяцца і прывыкаць да “Калыханкі”. Супакоіць жа вайскоўцаў і іхнія сем’і ў Паставах – прасьцей простага... Каб не зацягваць час, пазваніў міністру сувязі Івану Міхайлавічу Грыцуку, гарадзенцу, з якім у мяне склаліся вельмі добрыя службовыя і неслужбовыя стасункі, папрасіў распарадзіцца тэлеграмай перакасіраваць на Нарачанскім рэтрансьлятары, які пакрывае сігналам Пастаўскі рэгіён, першую праграму ЦТ на звыклы, больш магутны перадатчык, заадно перадаць пад трансьляцыю ЦТ маламагутны стоватнік у Браславе, паскорыўшы ўвядзеньне ў дзеяньне яшчэ аднаго, значна навейшага і больш дасканалага, для рэспубліканскай праграмы. І адразу ж памчаў да Генадзя, які нецярпліва чакаў вестачкі з бюро. Ён званіў заклапочана ледзь ці ня кожную гадзіну: ну што чуваць? Яму хацелася пэўнасьці і яснасьці. Адчувалася, настрое­ны ён вельмі песімістычна, хоць у душы ня згас праменьчык надзеі, тым ня менш зусім не падзяляў мой аптымізм, веру ў розум і цьвярозую разважнасьць. Маю інфармацыю ён успрыняў ледзь ці як нейкі цуд, уздыхнуў з палёгкай, ажывіўся, імгненна набыў сваю заўсёдную ўпэўненасьць, энергічнасьць. Тут жа знайшлі поў­нае паразуменьне аб стратэгіі і тактыцы паводзінаў і дзеяньняў па ўратаваньні праграмы. Пазваніў дырэктару праграмаў Каваленку, распарадзіўся сёньня ж замест абвешчанай “Калыханкі” паставіць у запісе “Доброй ночи, малыши”, зрабіўшы абвестку, што па прапанове тэлегледачоў “Калыханка” і “Доброй ночи, малыши” будуць транслявацца праз дзень, пачаў сьпешна зьбірацца на работу...

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Второй Карибский кризис 1978

Арх Максим
11. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Второй Карибский кризис 1978

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)