Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Калі ўдавалася, хлопчык уцякаў, як толькі пачуе бабулін голас, але часта яна даганяла яго, цягнула да сябе ў пакой, і ён павінен быў гадзінамі выслухваць доўгія павучанні і малазразумелыя разважанні пра жыццё і смерць і дэманстраваць свае пазнанні ў катэхізісе. Больда, якая некалі вучылася з бабуляй у адной школе, яхідна пасмейваючыся, не прамінала заўважыць, што сама бабуля ніколі не вылучалася па частцы катэхізіса.

Задыхаючыся ў бабуліным пакоі, напоўненым дымам, Марцін сядзеў у крэсле каля пісьмовага стала, глядзеў на пакамечаную пасцель, на чайны столік з непрыбраным пасля снедання посудам і сачыў за рознымі адценнямі дыму: сінія, асляпляльна сінія маленькія круглыя аблачынкі выпускала з рота бабуля. Яна вельмі ганарылася тым, што вось ужо трыццаць гадоў курыць. Пасля глыбокай зацяжкі з яе рота вырываліся густыя светла-шэрыя з просінню клубы дыму, прафільтраваныя ў лёгкіх. З сілай выпхнуты струмень дыму некалькі секунд трымаўся ў цяжкім, шыза-шэрым,

наскрозь пракураным паветры пакоя; удушлівы, горкі, шэры чад асядаў на столі, пад ложкам, на люстэрку, збіраўся ў шыза-шэрыя клубы, у густыя бялёсыя воблакі, якія нагадвалі пашкамутаную вату.

— Твой бацька загінуў, так?

— Але.

— Што азначае загінуў?

— Загінуў на полі бою, быў забіты.

— Дзе?

— Пад Калінаўкай.

— Калі?

— Сёмага ліпеня тысяча дзевяцьсот сорак другога года.

— А калі нарадзіўся ты?

— Восьмага верасня тысяча дзевяцьсот сорак другога года.

— Як завуць чалавека, які вінаваты ў смерці твайго бацькі?

— Гезелер.

— Паўтары гэта імя.

— Гезелер.

— Яшчэ раз.

— Гезелер.

— Навошта прыйшлі мы ў свет гэты?

— Каб служыць Богу, шанаваць яго і тым здабыць царства нябеснае.

— Ці ведаеш ты, што гэта значыць, калі ў дзіцяці адбіраюць бацьку?

— Так, — адказваў Марцін.

Ён ведаў. Іншыя дзеці мелі бацькаў: у Гробшыка, напрыклад, быў высокі бялявы бацька, у Вебера — маленькі, чарнявы. Дзецям, у якіх былі бацькі, даводзілася цяжэй у школе, чым тым, у якіх іх не было. Такі няпісаны закон. Калі Вебер, здаралася, кепска адказваў на ўроку, на яго сварыліся больш, чым на Брылаха, калі той не падрыхтуе дамашняга задання. Настаўнік быў стары, сівы, ён сам «страціў на вайне сына». Пра хлопчыкаў, якія не мелі бацькаў, казалі: «Ён страціў бацьку на вайне», пра гэта шапталі на вуха інспектарам, калі вучань запінаўся ў іх прысутнасці,— настаўнікі паведамлялі пра навічкоў: «Ён страціў бацьку на вайне». Гэта гучала так, быццам хлопчык недзе пакінуў свайго бацьку — як парасон, або згубіў яго, як губляюць манету. Бацькі не было ў сямі хлопчыкаў: у Брылаха і Вельцкама, у Нігемаера і Поскэ, у Берэндта, і ў яго самога не было бацькі, і ў Грэбхакэ, але ў Грэбхакэ быў новы бацька, і няпісаны закон паблажлівасці прымяняўся ў дачыненні да яго не гэтак безагаворачна, як да астатніх шасці: у паблажлівасці былі адценні. Поўнай паблажлівасцю карысталіся толькі трое: Нігемаер, Поскэ і ён, — па прычынах, якія яму ўдалося зразумець толькі пасля доўгіх назіранняў; у Грэбхакэ быў новы бацька, у маці Брылаха і ў маці Берэндта былі дзеці не ад бацькаў-нябожчыкаў, а ад іншых мужчын. Ён ведаў, як дзеці з’яўляюцца на свет. Дзядзька Альберт растлумачыў яму, што яны нараджаюцца ад сужыцельства мужчын і жанчын. I вось маці Брылаха і маці Берэндта жылі з мужчынамі, якія не былі іхнімі мужамі, а проста дзядзькамі. А гэты факт, у сваю чаргу, звязаны яшчэ з адным, таксама малазразумелым словам: распусна. Але і маці Вельцкама таксама распуская, хоць у яе няма дзяцей ад Вельцкамавага дзядзькі; вось і новае адкрыццё — мужчыны і жанчыны могуць жыць адно з адным і не мець дзяцей, а калі жанчына жыве з дзядзькам, гэта распусна. Хлопчыкі, У якіх былі распусныя маці, не карысталіся паблажлівасцю ў такой жа меры, як дзеці высокамаральных мацярок, але горш за ўсё даводзілася тым і менш за ўсё паблажлівасці прыпадала на долю тых хлопчыкаў, чые маці завялі новых дзяцей ад дзядзькаў; крыўдна і незразумела, чаму распусныя маці зніжалі ступень паблажлівасці. У хлопчыкаў, якія мелі бацькаў, усё было інакш; усё зразумела, усё ясна і ніякай распусты.

— Слухай як след, — кажа бабуля, — пытанне трыццаць пятае. Навошта з’явіцца Хрыстос перад канцом свету?

— Хрыстос з'явіцца перад канцом свету, каб судзіць людзей.

Цікава, а распусных таксама будуць судзіць? Ім авалодала нейкае сумненне.

— Не спі,— загадвае бабуля. — Пытанне васьмідзесятае. Хто чыніць грэх?

— Грэх чыніць той, хто па ўласнай волі пераступае Божую запаведзь.

Бабуля любіла ганяць па ўсім катэхізісе, але яшчэ ніводнага разу яна не злавіла яго на няведанні.

Нарэшце яна закрывае кнігу, раскурвае новую цыгарэту і глыбока зацягваецца.

— Вось калі ты падрасцеш, — гаворыць яна ласкава, — ты сам зразумееш, чаму…

Але з гэтага моманту можна ўжо не слухаць. Пасля катэхізіса ідзе доўгае заключнае слова, у якім няма ніякіх пытанняў, і таму яно не патрабуе аніякай увагі: цяпер бабуля пачне гаварыць пра абавязкі, пра грошы, пра араматычныя канфіцюры, пра дзядулю, пра бацькавы вершы, пачне чытаць выразкі з газет, якія яна клапатліва загадала наклеіць на тоўстую чырвоную паперу, пачне ў загадкавых выразах круціцца вакол шостай запаведзі.

Але нават Нігемаер, нават Поскэ, у якіх былі дастаткова маральныя маці, не карысталіся той паблажлівасцю, якой карыстаўся ён, і ён даўно ўжо зразумеў, у чым тут справа: іх бацькі таксама загінулі, іх маці таксама не жывуць з іншымі дзядзькамі,

але затое імя ягонага бацькі час ад часу з’яўляецца на старонках газет, а ў ягонай маці, да ўсяго, ёсць грошы. Гэтыя два важнейшыя пункты адсутнічаюць у Поскэ і ў Нігемаера; пра іх бацькаў нічога не пішуць у газетах, а ў іх мацярок грошай або вельмі мала, або зусім няма.

Часам ён марыў, каб гэтыя два пункты адпалі і для яго, яму не хацелася гэтай празмернай паблажлівасці. Ён ні з кім не дзяліўся сваімі думкамі, нават з Брылахам і з дзядзькам Альбертам, і часам цэлымі днямі стараўся кепска сябе паводзіць у школе, каб прымусіць настаўніка аказваць яму не больш паблажлівасці, чым Вебэру, які штодзённа атрымліваў наганяй; Вебэр, чый бацька не загінуў, Вебэр, чый бацька не меў грошай.

Але настаўнік працягваў ставіцца да яго паблажліва. Гэта быў стары, сівы, стомлены настаўнік, ён «страціў сына на вайне» і глядзеў на Марціна гэтак самотна, калі той рабіў выгляд, быццам не вывучыў урок, што Марцін, ахоплены шкадаваннем і спачуваннем, усё ж адказваў добра.

Пакуль заключнае слова бабулі падыходзіла да канца, Марцін мог назіраць, як усё больш гусцеў у пакоі дым; толькі час ад часу трэба было пазіраць на бабулю, каб ёй здавалася, быццам ён уважліва слухае, а самому працягваць думаць пра рэчы, якія больш цікавілі яго: пра брыдкае слова, якое маці Брылаха сказала кандытару, пра слова, якое заўсёды красавалася на сцяне ў пад’ездзе дома, дзе жыў Брылах; можна думаць і пра футбольны матч, які пачнецца праз тры, чатыры, большае праз пяць хвілін на лужку перад іх домам. Бабулі засталося гаварыць яшчэ хвіліны дзве, таму што яна дайшла ўжо да канфіцюра, які нейкім чынам сутыкаўся з ягонымі абавязкамі. Няўжо яна ўсур’ёз думае, што ён будзе гаспадарыць на мармеладавай фабрыцы? Не, ён усё жыццё будзе гуляць у футбол, і яму было забаўна і адначасова страшна, калі ён уяўляў сабе, што будзе гуляць у футбол дваццаць гадоў запар, трыццаць гадоў запар. Застаецца яшчэ хвіліна, — ён пачуў шалясценне — гэта бабуля вырвала чэк са сваёй чэкавай кніжкі. Яна заўсёды ўзнагароджвала яго за бездакорнае веданне катэхізіса і за ўвагу, з якой ён слухаў яе.

Бабуля складвае чэк удвая, ён бярэ гэтую складзеную блакітнаватую паперку і ведае, што зараз можна пайсці, трэба толькі пакланіцца і сказаць: «Дзякуй, мілая бабуля», і вось ён ужо адчыняе дзверы, і воблака дыму вырываецца за ім у пярэднюю.

9

Два дні не браў Альберт у рукі карабок «Санлайт». Ён баяўся яго адкрываць і ў той жа час ускладаў надзеі на ягонае змесціва: ён ведаў, што ў карабку ляжыць шмат малюнкаў, якія ён зрабіў у Лондане да і пасля смерці Лін; ён баяўся, што малюнкі нічога не вартыя, і ўсё ж спадзяваўся, што яны акажуцца неблагімі; ён жа ўзяў абавязак штотыдзень здаваць серыю карыкатур у «Суботні вечар» і, бывала, цэлымі днямі сноўдаў з кута ў кут, і нічога не прыходзіла ў голаў. Ён адкрыў карабок, у гэты дзень яны былі дома толькі ўдвух з Глумам; маці Нэлы паехала з Марцінам за горад. Ён бачыў, з якім нясмелым і разгубленым тварам хлопчык садзіўся ў таксі. Нэла пайшла ў кіно. Яна вельмі змянілася, у ёй з’явілася нейкая дзіўная нервознасць, і ён здагадваўся, што яна нешта ўтойвае ад яго. Развязваючы шпагат на карабку, ён вырашыў пагаварыць з Нэлай. На кардонцы яшчэ можна было прачытаць адрас, надпісаны ім у Лондане: «Пану Раймунду Баху», і яму здавалася, што яшчэ чуваць пах клею, які патыхаў мучной баўтухай, што ён замясіў на вадзе з рэшткаў мукі ў Лін, каб наклеіць паперку з адрасам на кардон.

Ён развязаў вузел, разматаў шпагат, але марудзіў адкрываць кардонку. Ён выглянуў у сад, дзе сябры Марціна, Генрых і Вальтэр, гулялі ў футбол парожнімі кансервавымі бляшанкамі, яны моўчкі, злосна, але з бачным задавальненнем ганялі мяч. Гледзячы на хлапчукоў, ён успомніў год, пражыты з Лін у Лондане, цудоўны год, калі ён быў вельмі шчаслівы, хоць Лін і пасля вяселля захавала свае «халасцяцкія» звычкі. Лін пагарджала шафамі, пагарджала ўвогуле ўсялякай мэбляй, і ўсё сваё дабро яна ўдзень звальвала на ложак: кнігі і часопісы, газеты і губную памаду, агрызкі яблыкаў у папяровых фанціках, парасон, берэт, капялюшык, паліто, неправераныя сшыткі, якія яна правярала ўвечары, прыткнуўшыся каля начнога століка: сачыненні пра раслінны свет Паўднёвай Англіі і пра жывёльны свет Індыі. Удзень усё гэта грувасцілася на ложку; вечарам або па абедзе, калі ёй хацелася прылегчы і перагледзець вячэрнія газеты, яна дбайна вывуджвала толькі кавалкі хлеба, а астатняе барахло проста змахвала эгергічным рухам рукі на падлогу: сшыткі, парасончык, садавіну. Усё ляцела пад ложак і кацілася па пакоі, а раніцай яна зграбала ўсё да кучы і зноў шпурляла на ложак. За ўсё сваё жыццё яна толькі аднойчы надзела як след адпрасаваную сукенку — гэта быў дзень іхняга вяселля, — хатні алтар у сталовай загараднай вілы, абстаўленай з безгустоўнай раскошай, што надавала ўражанне пышнасці, востры пах смажанага сала, што ішоў ад расы сімпатычнага францысканца, нязвыклае гучанне латыні і пакуль нязвыклае гучанне англійскай мовы (пакуль смерць не разлучыць вас…).

Поделиться:
Популярные книги

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Старатель 2

Лей Влад
2. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 2

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Мимик нового Мира 11

Северный Лис
10. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 11

Пришествие бога смерти. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Ленивое божество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пришествие бога смерти. Том 5

Аномальный наследник. Том 3

Тарс Элиан
2. Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
7.74
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 3

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник