Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Рай толькі зрэдку пісаў яму, ён атрымаў ад яго не больш дзесятка лістоў, і Альберт памятаў, што перавязаў іх шпагатам і схаваў у гэтай скрыні. Скрутак з Нэлінымі пісьмамі быў значна большым, а пісьмы Лін ледзь змесціліся ў двух карабках з-пад абутку. Чорны пыл і мышыны памёт пакрылі паперы. У падвале было цёмна, ён баяўся пацукоў. У нямецкай ваеннай турме пад Адэсай яны ноччу шмыгалі па ягоным твары, і, адчуваючы, як мяккае валасатае пузка датыкаецца да яго твару, ён пужаўся ўласнага крыку. Ён выцягнуў са скрыні запэцканыя стосы папер, праклінаючы безгаспадарчасць Нэлы і бабулі.

З маленькай

каморкі ў куце падвала, дзе стаялі пустыя скрынкі і бляшанкі з-пад павідла, раптам пачулася нейкая валтузня і грукат бляхі. Ён падышоў туды, адчыніў рашотчатыя дзверы І, не помнячы сябе ад злосці, пачаў кідаць у цёмны кут усё, што ні трапляла яму пад руку: дзяржанне ад мятлы, разбіты гаршчок з-пад кветак, палазы ад старых санак Марціна, і калі змоўк узняты ім грукат, у каморцы таксама заціхла.

У скрыні аказаліся яго ўласныя лісты, якія ён пісаў Нэлі да вайны і ў час вайны, і цяпер, упершыню за дзесяць гадоў перабіраючы іх, Альберт вырашыў некалі абавязкова ўсё перачытаць. Тут, магчыма, захаваліся і вершы Рая, і лісты Авесалома Біліга, і тое, што ён хацеў бы знайсці перш за ўсё — пісьмы Шурбігеля, несумненна з каментарыямі Рая, лісты за 1940 год, калі Шурбігель апяваў перамогу над Францыяй і ў газетных артыкулах заклікаў нямецкую моладзь пакончыць з гальскім дэкадансам. Павінны тут быць і сякія-такія рэчы Рая ў прозе, і шмат ягоных пісем даваеннай пары.

Зараз ён узяў толькі невялічкі стосік лістоў Рая, узяў лісты Нэлы і раптам застыў, убачыўшы на дне скрыні вялікі карабок з-пад мыла з чырвона-рудым надпісам.

«Санлайт — Сонечнае святло». Ён выцягнуў яго, пабіў аб сцяну, каб вытрасці пыл, прыхапіў пачкі з пісьмамі і падняўся наверх. Нэла сядзела ў сваім пакоі і плакала. Яна не зачыніла дзверы, каб бачыць, калі ён вылезе з падвала, але ён прайшоў па калідоры паўз адкрытыя дзверы. Ён саромеўся бессэнсоўнай сваркі, якую яны вось ужо шмат гадоў — перыядычна — узнаўлялі, прыводзячы адны і тыя ж доказы і заканчваючы кожны раз прымірэннем.

Ён занёс карабок «Санлайт» у свой пакой, паклаў на яго абодва стосы лістоў і пайшоў у ванную, каб грунтоўна абчысціцца. Думка пра тое, што ўнізе, у падвале, валтузяцца пацукі, абурала яго, і, ахоплены раптоўнай гідлівасцю, ён вырашыў памяняць бялізну.

Калі ён вяртаўся з ваннай, дзверы ў Нэлін пакой былі па-ранейшаму адчынены.

— Будзеш піць каву? — аклікнула яна.

— Зараз, — адазваўся ён.

Ён выпісаў з тэлефоннай кнігі нумары муляра, страхара, манцёра і труцільшчыка пацукоў, пазваніў усім чатыром і папрасіў іх прыйсці. На ўсё гэта пайшло роўна восем хвілін, пасля чаго ён накіраваўся да Нэлы і сеў у крэсла насупраць яе.

— Ты ведала, што ў нас у падвале пацукі?

Яна паціснула плячамі.

— Так, Больда неяк скардзілася.

— Бульба прарастае, — абурана працягваў ён, — паўсюль валяюцца гнілыя прадукты, каля ўвахода ў пральню стаіць паўмеха цвілой мукі. Уся гэта мярзота гніе ў падвале, а бляшанкі з рэшткамі павідла не памытыя, у іх раскашуюць пацукі. Проста чорт ведае што!

Нэла наморшчыла лоб і прамаўчала.

— З той хвіліны як я трапіў у гэтую праклятую сям’ю, я толькі і раблю, што змагаюся з брудам і безгаспадарчасцю, але, пасля таго як памёр твой бацька, я адзін не

магу з вамі суладаць. Хутка ў падвал нельга будзе ўвайсці без пісталета, і ты магла б там унізе накруціць уласны экзістэнцыяналістычны фільм — і амаль без затрат…

— Пі каву, — сказала яна.

Ён падсунуў да сябе кубак, размяшаў малако.

— Я адрамантую дах і столь, вычышчу склеп і адрамантую насос. Няўжо ты думаеш, што хлопчыку карысна бачыць усю гэтую брыдоту і прывыкаць да яе?

— Я і не ведала, што ты такі змагар за парадак, што цябе можа ахапіць такое жаданне дзейнасці,— стомлена адказала яна.

— Ты ўвогуле шмат чаго не ведаеш. Ты не ведает, напрыклад, што Рай на самай справе быў добрым паэтам, нягледзячы на брыдкую валтузню, якую яны цяпер узнімаюць вакол яго імя, — і я мяркую сёе-тое зрабіць, я знайду ў скрыні пісьмы Шурбігеля, перш чым пацукі зжаруць гэтыя неацэнныя дакументы.

— Рай быў маім мужам, — сказала яна, — і я любіла яго. Я любіла ў ім усё, але вершы яго я любіла менш за ўсё, — я не разумела іх. Я больш хацела б, каб ён не быў паэтам і жыў бы да гэтай пары. Знайшоў ты, нарэшце, пісьмы, якія шукаў?

— Так, — адказаў ён, — я знайшоў іх, і мне вельмі шкада, што я ўлез у сварку з-за гэтай старой гісторыі, пра якую і ўвогуле няварта было ўспамінаць.

— Не, усё вельмі добра. Я хацела б прачытаць гэтыя пісьмы, хоць гэта зусім і не патрэбна, — я ж ведаю, ты маеш рацыю, што я вінаватая ў тваім вяртанні з Лондана, і ўсё ж я хацела б прачытаць гэтыя пісьмы. Мне гэта будзе толькі на карысць.

— Можаш іх прачытаць і пакінуць сабе, па мне, дык можаш нават спаліць іх. Я зусім не імкнуся даказаць табе, што праўда за мной. Проста заўсёды здаецца, што было б лепш, калі б шмат гадоў назад ты зрабіў бы не так, а па-іншаму. Але ўсё гэта лухта.

— Я яшчэ раз прачытаю пісьмы Рая. Перш за ўсё я хачу пераканацца, ці правільна я думаю, што ён сам хацеў памерці?

— Калі будзеш чытаць, не выкідвай ніводнага, дзе гаворка ідзе пра Шурбігеля, і ніводнага з тых, што адрасаваны самому Раю.

— Зразумела, не. Я нічога не буду выкідваць. Я проста хачу ведаць, што ж з ім было. Ты ж ведаеш, бацька мог усё так абставіць, каб яго не бралі ў армію. Я ўпэўнена, што ён мог нават ад вайны яго ўратаваць. Бацька меў дзелавыя сувязі ў самых высокіх колах, але Рай не захацеў. Ён не хацеў эмігрыраваць, не хацеў атрымаць вызвалення ад вайсковай службы, хоць больш за ўсё на свеце ненавідзеў армію. Часам мне здаецца, што ён проста хацеў памерці. Я часта думаю пра гэта, і гэта адна з прычын, чаму сваю нянавісць да Гезелера мне заўсёды даводзіцца падаграваць штучна.

Альберт сустрэў яе дапытлівы позірк і спытаў:

— Чаму ты раптам успомніла пра Гезелера?

— Ды так, проста я падумала пра тое, што ты ж ніколі не гаворыш пра Рая. Ты павінен быў бы ўсё ведаць, але ты ніколі ні пра што не гаворыш.

Альберт маўчаў. У апошнія тыдні перад смерцю Рай абсалютна атупеў, ён ледзь валок ногі, і ўсё іх сяброўства зводзілася цяпер да таго, што яны дзяліліся цыгарэтамі і дапамагалі адзін аднаму ўладкоўвацца на прывалах і чысціць зброю. Рай стаміўся, як і большасць пехацінцаў, ад якіх ён амаль нічым не адрозніваўся. Але калі ён бачыў некаторых афіцэраў, ён загараўся нянавісцю.

Поделиться:
Популярные книги

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия