Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

— Пры Раі ўсё было б добра, і я была б вернай яму, і ў нас нарадзіліся б яшчэ дзеці, але смерць яго мяне зламала, як ты любіш выказвацца, і мне больш не хочацца быць нічыёй жонкай. Ты ж і так Марціну заместа бацькі. Табе гэтага мала?

— Баюся, — сказаў ён, — што ты выйдзеш за некага іншага, і хлопчык дастанецца яму.

— Значыцца, ты любіш хлопчыка больш, чым мяне?

— Не, — сказаў ён ціха, — яго я люблю, а цябе — не. Тут не можа быць больш альбо менш. Я занадта добра цябе ведаю, каб закахацца ў цябе, але ты даволі прыгожая, і мне было б прыемна жыць з табой, — але зараз я так не магу. Я вельмі часта думаю пра Рая, дый хлопчык увесь час каля мяне. Вось у чым справа.

— А, — сказала яна, — цяпер я ведаю, чаму я за цябе не пайду: проста таму, што ты мяне не кахаеш.

— Затое

ты з нейкай пары ўгаварыла сябе, што ты мяне кахаеш. Гэта супадае з тваімі марамі.

— Не, — адказала яна, — я сябе не ўгаворваю і ведаю, што гэта не так. Але ў мяне з табой атрымліваецца, як у цябе са мной. Раней гэта называлася пагаварыць адкрыта, але вось адкрытасці ў нас якраз і не хапае. Гавары адкрыта, калі табе гэта па душы.

Альберт хацеў устаць, прайсціся па пакоі або падысці да акна, але яму часта здаралася бачыць у кіна-фільмах, як мужчыны падчас шчырай гаворкі з жанчынай ходзяць па пакоі. Ён застаўся сядзець у нязручным крэсле і ўзяў цыгарэту, якую прапанавала яму Нэла.

— Госпадзі,— сказаў ён, — гаварыць пра любоў ужо проста смешна. Хіба мы з табой не рассмяяліся б, калі б аднойчы я заявіў: «Я кахаю цябе!»

— Так, відаць.

— I потым гэта розныя рэчы — жыць з удавой свайго сябра або ажаніцца з ёй, — а вось ажаніцца з жанчынай, якая жыве марамі, быццам абпіўшыся морфіем, на гэта я пайшоў бы толькі дзеля Марціна, але якраз цяпер я пачынаю разумець, што ні з адной нельга жаніцца толькі дзеля яе дзіцяці.

Нэла заплакала, і ён усё ж падняўся з крэсла і захадзіў па пакоі, узрушаны і збянтэжаны, хоць ён столькі разоў бачыў усё гэта ў кінафільмах.

— Усё ж аднаго я ад цябе чакаю — я і ўсе мы: каб ты стала хоць крыху абачлівай дзеля хлопчыка.

— Ты памыляешся, і ўсе вы памыляецеся: вы лічыце мяне ледзь не прастытуткай, але пасля смерці Рая я не ведала ніводнага мужчыны.

— Тым горш, — сказаў ён, — ты іх усіх узвінчваеш сваёй усмешкай, як дзеці завадных пеўнікаў. Не, нягледзячы ні на што, нам трэба было б пажаніцца, мы маглі б ціха і спакойна жыць з хлопчыкам і не валтузіцца з усялякімі ідыётамі, якія бессаромна крадуць у нас час, мы маглі б вырвацца з гэтай д’ябальскай мітусні, паехаць у іншую краіну, і, хто ведае, магчыма, аднойчы на нас сышло б, як нечаканы дождж, як навальніца, тое, што да гэтага часу называлася каханнем, — Рай жа мёртвы, — і ён паўтарыў яшчэ больш сурова і жорстка: — Мёртвы.

— Гэта гучыць так, быццам ты гэтаму рады, — сказала яна.

— Ты выдатна ведаеш, што, хоць і па-іншаму, мне было ніколькі не лягчэй страціць яго — чым табе. Мне здаецца, што значна больш жанчын, з якімі можна было б ажаніцца, чым мужчын, з якімі можна сябраваць. А жанчынам, з якімі можна пераспаць, увогуле няма ліку. Так ці іначай, а Рай загінуў. I магчымасцей у цябе не так і шмат: быць удавой або стаць жонкай іншага чалавека; ты ж спрабуеш заняць нейкае трэцяе, прамежкавае становішча, а такога не існуе.

— Але яно можа ўзнікнуць, — перабіла яна, — становішча, якому няма вызначэння, але час дасць яму імя. О, як я вас усіх ненавіджу за тое, што вам здаецца, быццам жыццё ідзе сваёй чарадой. Пасыпаць смерць попелам забыцця, як лёд пасыпаюць попелам. Дзеля дзяцей, ах, дзеля дзяцей: гэта цудоўна гучыць і служыць цудоўным апраўданнем; напоўніць свет новымі ўдовамі, новымі мужамі, якім наканавана загінуць і зрабіць сваіх жонак удовамі. Заключаць новыя шлюбы… Мізэрныя вы нікчэмнасці. Няўжо вы нічога лепшага не прыдумаеце? Так, я ведаю, ведаю. — Яна ўстала, перасела ў другое крэсла і глянула на партрэт Рая над сваім ложкам. — Я ведаю, — са злосцю паўтарыла яна, падрабляючы голас патэра Віліброрда: — «Свята ахоўвайце дзіця і справу вашага мужа. Шлюб ёсць таемнасць. Шлюбы заключаюцца на нябёсах». I яны ўсміхаюцца, як аўгуры, і моляцца ў сваіх цэрквах, каб храбрыя мужчыны, здаровыя і цэлыя, бадзёра, весела крочылі на вайну, каб безупынку працавалі фабрыкі ўдоў. Дастаткова паштальёнаў, каб данесці гэтую вестку, і папоў таксама дастаткова, каб асцярожненька падрыхтаваць вас да гэтай весткі. Ужо калі і ёсць чалавек, які ўсведамляе, што Рая няма сярод жывых, дык гэта я. Гэта я ведаю, што яго няма са мной, што яго няма і ніколі больш не будзе на гэтым свеце, ведаю абсалютна дакладна — і я пачынаю ненавідзець цябе за тое, што ты ўсур’ёз

збіраешся паўторна ператварыць мяне ў патэнцыяльную ўдаву. Калі пачаць раней, з шаснаццаці, як я, напрыклад, то да благаснага скону можна выдатна паспець пяць, а то і шэсць разоў пабыць удавой і ўсё ж застацца маладой, як я. Урачыстыя клятвы, урачыстыя саюзы, і з лагоднай усмешачкай табе падносяць тайну: шлюбы заключаюцца на нябёсах. Няхай сабе, але тады пусціце мяне на неба, дзе мой шлюб сапраўды будзе заключаны. Ці не хочаш ты мне сказаць, што я не ў стане знішчыць смерць, мусіць жа, хочаш?

— Гэта я якраз і збіраўся сказаць.

— А я нічога іншага і не чакала. Раскошны выраз, дарагі мой, можаш ганарыцца. Ці не хацеў ты мне яшчэ сказаць, што можна пачаць новае жыццё?

— Можа, і хацеў.

— Ды перастань ты, нельга забыць мінулае… а пачынаць новае жыццё… па-твойму, гэта новы шлюб… з табой…

— Ну і хопіць, узарваўся ён, — не ўяўляй, калі ласка, што я толькі пра тое і думаю, як бы ажаніцца з табой, проста я лічу гэта адзіна разумным.

— Вельмі прыемна пачуць — выдатна сказана, ты мастак рабіць кампліменты.

— Прабач, калі ласка, я зусім не тое хацеў сказаць, — ён усміхнуўся, — я якраз не супраць ажаніцца з табой.

— Час ад часу не лягчэй. Ты хочаш сказаць, што не памёр бы ад гэтага.

— Глупства, — сказаў ён, — ты выдатна ведаеш, што ты падабаешся мне і што ты прыгожая.

— Аднак не зусім табе да густу, так?

— Лухта, — сказаў ён, — і я працягваю сцвярджаць, што пачаць новае жыццё можна і неабходна.

— А зараз ідзі,— сказала яна, — ідзі.

Ужо зусім развіднела. Ён устаў і зашмаргнуў зялёную штору.

— Добра, — сказаў ён, — пайду.

— У глыбіні душы ты, мусіць, думаеш, што ты мяне яшчэ ўламаеш і я выйду за цябе, але ты памыляешся.

— Табе ванна патрэбна?

— Не, я памыюся на кухні, ідзі, калі ласка.

Ён прайшоў у ванную, адкруціў кран, запаліў газ, зноў паклаў шланг душа так, каб вада цякла бясшумна, а гадзіннік павесіў на цвіку, на якім звычайна вісеў шланг. Вярнуўся да Нэлы — яна чысціла зубы на кухні.

— Ты забываеш, — сказаў ён, — што мы ўжо спрабавалі аднойчы жыць менавіта так, як табе хочацца. Ты ўвогуле пра вельмі многае забываеш.

Яна прапаласкала рот, паставіла шклянку і бяздумна правяла пальцамі па кафлі.

— Так, — сказала яна, — тады я не хацела гэтага з-за хлопчыка — ён быў яшчэ зусім малюпасенькі — я проста не магла. Даруй, калі ласка, пра гэта я ніколі не ўспамінала…

Тады, адразу пасля вайны, ён вельмі жадаў яе. Яна была першай жанчынай, з якой ён жыў пад адным дахам пасля пятнаццацігадовага знаходжання сярод мужчын, і яна была прыгожай жанчынай. Праз некалькі дзён пасля вяртання ён неяк ноччу нацягнуў штаны, накінуў пінжак паўзверх начной кашулі і басанож накіраваўся да яе. У яе яшчэ гарэла святло, яна сядзела ў ложку і чытала ў накінутым на плечы вялікім чорным шалі, каля ложка ціха рудзела не зусім спраўная электрычная печка. Нэла ўсміхнулася, калі ён увайшоў, паглядзела на ягоныя неабутыя ногі і ўскрыкнула: «Ты здурэў, ты ж прастудзішся — садзіся сюды во». На вуліцы было холадна, і ў пакоі пахла бульбай, мяшкі даводзілася трымаць ва ўсіх адзежных шафах, таму што ў падвал ужо колькі разоў наведваліся зладзеі. Нэла закрыла кнігу, паказала на старую аўчыну, што ляжала каля яе ложка, пасля кінула яму пушыстую вязаную кофтачку: «Захутай ногі». Ён нічога не сказаў, сеў, укруціў ногі і ўзяў цыгарэту з пачка, што ляжаў на начным століку. Пасля ўсеўся зручней і адчуў дабрадзейнае цяпло напаленай печкі. Нэла не гаварыла і не ўсміхалася. Дзіця спала ў калысцы каля кніжнай шафы, яно было прастуджанае і роўна пасапвала. Без пудры і памады Нэла выглядала старэй, чым удзень, яна была бледная і стомленая, яе дыханне аддавала вінным перагарам, ён яўна гэта адчуваў. Збянтэжана ён утаропіўся на кнігу, якую яна паклала на начны столік: Тэрэза Дэкейру. На ніжняй паліцы століка бязладна ляжала яе бялізна. Яму было вельмі няёмка, што ён так, раптоўна і без стуку, увайшоў да яе, і ён, пазбягаючы яе позірку, упарта глядзеў міма яе — на сцяну, дзе вісеў партрэт Рая, або проста перад сабой, але нават калі адводзіў вочы ад партрэта, ён з пакутлівай яснасцю бачыў твар Рая — неспакойны, сярдзіты твар чалавека, якога злуе гэта выпадковая, бессэнсоўная смерць.

Поделиться:
Популярные книги

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Странник

Седой Василий
4. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Странник

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Огни Аль-Тура. Завоеванная

Макушева Магда
4. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Завоеванная

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3