Дом без гаспадара
Шрифт:
Але менавіта ў той дзень, калі Лін надзела адпрасаваную сукенку, — яе маці прыехала з Ірландыі, папрасавала сукенку ў сябе ў гатэлі і клапатліва павесіла ў шафу, — менавіта ў гэты дзень Лін брыдка выглядела: прасы не былі для яе рэчамі ўжытку, прас — рэч цяжкая, і, дарэчы, сукенкі, якія неабходна было прасаваць, былі ёй не да твару.
У першы месяц пасля вяселля яны спалі на ложку Лін, але Альберт усю ноч не мог змружыць вачэй, бо Лін была неспакойная, як маладая кабылка, яна кідалася ў сне, скідвала долу коўдру, бясконца варочалася з боку на бок, піхала яго, узнагароджвала тумакамі, з грудзей яе вырываліся дзіўныя сухія хрыпы. Ён падымаўся сярод ночы, запальваў святло, прыкрываў лямпу газетай і садзіўся чытаць. Пра тое, каб заснуць, нечага было і думаць, ён задавальняўся тым, што паднімаў бясконца спаўзаючую коўдру і падтыкаў Лін з усіх бакоў. Калі яна на некалькі хвілін заціхала, ён паварочваўся і глядзеў на яе: доўгія каштанавыя валасы, тонкі смуглявы
Раніцай, калі Лін сыходзіла, яму звычайна ўдавалася крыху прыдрамнуць. Лін працавала настаўніцай у манастырскай школе за горадам. Ён дапамагаў ёй збірацца ў школу, складваў усё, што ёй было неабходна, у партфель. Яго абавязкам было таксама сачыць за старым, аблезлым будзільнікам, які, як і ўсе рэчы, што належалі Лін, кожны дзень рабіў падарожжа з ложка на падлогу і з падлогі на ложак, але тым не менш ішоў вельмі дакладна. Ён сачыў за будзільнікам і папярэджваў Лін, калі ёй трэба было выходзіць. Ён сядзеў у гэты час на ложку ў начной кашулі і чытаў ранішнюю газету, а Лін гатавала на спіртоўцы чай і суп. Як толькі вялікая стрэлка набліжалася да адзінаццаці і заставалася пяць хвілін да васьмі гадзін, Лін хапала партфель, таропка цалавала яго і неслася па лесвіцы ўніз, да аўтобуса. Бывала, яе суп заставаўся на спіртоўцы, ён прагна з’ядаў аўсяную баўтушку без смаку, залазіў у ложак і спаў да адзінаццаці.
Толькі праз месяц яны наскрэблі грошай, каб купіць другі ложак, і цяпер ён мог ноччу спаць. Толькі зрэдку ён прабуджаўся ад глыбокага сну, гэта калі нешта падала на падлогу з ложка Лін: кніжка, паўпліткі шакаладу або адзін з яе цяжкіх срэбраных бранзалетаў.
Ён стараўся давесці ёй, што ён разумее пад словам «парадак»: акуратна складзеныя ў шафах рэчы і чыстую спіртоўку. Ён нават купіў употай патрыманую шафу, загадаў прывезці яе, калі Лін была ў школе, і навёў усюды парадак; усё барахло Лін, усе яе сукенкі ён развесіў на плечыках з нямецкай акуратнасцю так, як гэта рабіла яго маці: «Каб пахла бялізнай, адпрасаванай бялізнай». Але Лін узненавідзела шафу, і, жадаючы зрабіць ёй прыемнае, ён загадаў адвезці яе і прадаў са стратай. Адзіным родам мэблі, з якім Лін яшчэ мірылася, была маленькая палічка, на якой стаялі спіртоўка, чыгунок, дзве каструлькі, кансервавыя бляшанкі з мясам і гароднінай, усялякія загадкавыя прыправы і пачкі з кансерваванымі супамі. Яна выдатна ўмела гатаваць, і яму вельмі падабалася, як яна заварвае чай: цёмны, з залатым адлівам; і калі Лін вярталася са школы, яны ляжалі на сваіх ложках, курылі і чыталі, чайнік стаяў на табурэце паміж ложкамі. Месяцы два ён пакутаваў ад таго, што называў тады беспарадкам, і шкадаваў, што ў Лін так мала жадання набыць рэчы — купіць, напрыклад, хоць адну яшчэ змену прасцін. Але яна не выносіла рэчаў, як не выносіла шафаў, і пасля ён здагадаўся, што яна не выносіць шафаў менавіта таму, што ў іх захоўваюцца рэчы. Яна любіла надзіманыя шары, любіла кіно і пры ўсёй яе неўраўнаважанасці была вельмі набожнай. Яна фанаты чна захаплялася царкоўнай мішурой, францысканскімі манахамі, у якіх спавядалася; у нядзелю яна звычайна цягала яго да абедні ў жаночы манастыр, дзе яна ўвесь тыдзень выкладала, і ён злаваўся на манашак, якія ўпарта называлі яго «мужам міс Ганігэн» і ў час снедання накладвалі ў ягоную талерку гару ўсялякай ежы, бо нейкім чынам разведалі, што ён заўсёды галодны. Але так было толькі напачатку, пасля манашкі яму спадабаліся, ён з’ядаў на снеданне да васьмі сандвічаў, яго казачны апетыт выклікаў бурную радасць у манашак. У нядзельныя дні Лін праводзіла са сваімі дзяўчынкамі трэніроўкі па травяным хакеі, рыхтуючы іх да чарговага спаборніцтва, а ён пасмейваўся з яе захаплення і захапляўся яе прыгожай, дакладнай і моцнай гульнёй.
Муж міс Ганігэн смешна выглядаў на ўскрайку поля. Калі трэніроўка заканчвалася, яны з Лін рабілі прабежку ў тры кругі па пляцоўцы. Дзяўчынкі з хакейнай каманды і пансіянеркі з манастырскай школы абступалі пляцоўку і падбадзёрвалі яго вокрыкамі, і, калі ён прыбягаў першым, гэта выклікала агульную радасць, а ён амаль заўсёды прыбягаў першым, таму што быў на тыя часы неблагім бегуном.
Потым яны з’ездзілі разам з Лін на поўдзень, у графства Сэрэй, — гадзінамі блукалі па лугах і кустах, паўсюль атрымлівалі асалоду ад таго, чаму безаглядна аддавалася Лін і што жартам называла «радасцямі сямейнага жыцця». Тады было яму дваццаць пяць гадоў, а Лін незадоўга споўнілася дваццаць, яна была самай любімай настаўніцай у школе.
У будзень ён спаў звычайна да паловы адзінаццатай, бо людзі, з якімі яму даводзілася мець справу, раней паловы дванаццатай прыёму не пачыналі, дый неспакойныя ночы
Так, там набяруцца сотні малюнкаў, але ён усё яшчэ не раскрываў кардонку і працягваў назіраць за хлопчыкамі,— кожны з іх з неаслабнай упартасцю стараўся трапіць у вароты праціўніка. Магчыма, малюнкі добрыя, і тады ён пазбавіцца ад стамляючага абавязку кожны тыдзень высасваць тэмы з пальца.
Назіраючы за хлопчыкамі, ён паспеў накідаць на абрыўку паперы Больдзін партрэт, але затым зноў адклаў аловак убок.
Звесткі, якія яму ўдавалася тады раздабыць, рабіліся ўсё больш мізэрнымі, а тыя неправераныя матэрыялы, якія ён прыдумваў сам і перасылаў у Германію, усё менш адпавядалі сапраўднасці; зрэшты маленькая нацысцкая газетка, чыім лонданскім карэспандэнтам ён з’яўляўся, пазбавіла яго нават мінімальнага фіксу, а праз месяц і зусім выкрасліла са спіса супрацоўнікаў, і ён жыў на настаўніцкі заробак Лін, радасна сустракаючы кожную нядзелю, калі можна было ўволю наесціся ў манашак. Пакуль Лін праводзіла трэніроўкі з дзяўчынкамі, ён часам заходзіў у школьную капліцу, слухаў малітвы і любаваўся грандыёзнай безгустоўшчынай: нідзе, як яму здавалася, не бачыў ён яшчэ такога гранічна аляпаватага Антонія, нідзе — такой жудаснай Тэрэзы Лізье.
А ў будзень ён хадзіў па гораду і распрадаваў букіністам свае кнігі — паўшылінга за два кіло. Выручаных грошай ледзь хапала на цыгарэты. Спрабаваў ён даваць урокі, але мала хто з англічан хацеў вывучаць нямецкую мову, дый эмігрантаў у Лондане і без яго было дастаткова. Лін суцяшала яго, і ён быў шчаслівы, нягледзячы ні на што. Яна напісала сваім, як ім цяжка прыходзіцца, і яе бацька адказаў, каб яны прыязджалі ў Ірландыю. Альберт зможа дапамагаць па гаспадарцы і, калі захоча, ніколі не вяртацца да гэтых праклятых нацы. Цяпер, праз пятнаццаць гадоў, ён усё яшчэ не мог зразумець, чаму ён тады не прыняў прапанову бацькі Лін. Ім авалодала хвароба Нэлы — мара пра жыццё, якое не было пражытае і ніколі не будзе пражыта, бо час, які для яго прызначаны, беззваротна прайшоў. Але было сваё хараство ў тым, каб на некалькі хвілін перанесціся ў мясцовасць, якую ён ніколі не бачыў, пажыць невядомым яму жыццём сярод людзей, якіх ён не ведаў.
Нават і цяпер, праз пятнаццаць гадоў, ён не мог усвядоміць, што Лін памерла, — такой нечаканай была яе смерць, і якраз тады, калі ён быў поўны надзеямі. Ён пачаў зарабляць, у яго з’явіліся грошы; для фабрыкі, якая выпускала мыла, ён пісаў рэкламныя плакаты і малюнкі на абгортках, і яму ўдалося, нарэшце, прыстасавацца да густаў англічан.
З таго часу як яго заробкі павялічыліся, ён перастаў піць у шынках без Лін, ён сядзеў дома, піў халодны чай і ўвесь дзень працаваў. Раніцай ён уставаў разам з Лін, рыхтаваў снеданне, праводзіў яе да аўтобуса.
Хлопчыкі разгарачыліся і стаміліся. Генрых сядзеў на траве, спінаю да дрэва, і жаваў травінку. Альберт высунуўся з акна і крыкнуў:
— Вазьміце кока-колу з халадзільніка!
Калі хлопчыкі павярнуліся і са здзіўленнем глянулі на яго, ён дадаў:
— Заходзьце і дастаньце бутэлькі, ты ж ведаеш, Генрых, дзе што стаіць.
Ён чуў, як дзеці з радаснымі воклічамі павярнулі за вугал, забеглі ў дом, але тут загаварылі шэптам і на дыбачках прайшлі на кухню. Ён зачыніў акно, набіў люльку, але раскурваць яе не стаў і рашучым рухам адкрыў кардонку «Санлайт»: там аказаўся цэлы стос вельмі тонкай паперы, усе малюнкі былі павернуты другім бокам. Толькі тады ён скеміў, што адкрыў не крышку, а дно карабка. Ён узяў першы малюнак, перавярнуў яго і здзівіўся — да таго ён аказаўся добрым! Гэта быў заашарж, забаўнае выяўленне звяркоў, а гэты жанр зноў уваходзіў у моду.
Пасля вайны ён не маляваў так добра. Мяккі, вельмі тлусты аловак — малюнак зусім яшчэ свежы. Ён адчуў вялікую палёгку: ён ведаў, што Брэзгот ахвотна возьме гэтыя малюнкі. Кожная з танюткіх паперак, размаляваная пятнаццаць гадоў назад у лонданскіх шынках, прынясе яму пяцьдзесят марак. Нейкія трэба лепш абрэзаць, наноў наклеіць на кардон, да нейкіх прыдумаць тэкст. Ён ніколі не паказваў гэтыя малюнкі Лін, бо тады яны здаваліся яму кепскімі, але сёння ён зразумеў, што яны добрыя і ўжо ва ўсякім выпадку лепшыя, чым вельмі многае, што ён зрабіў для «Суботняга вечара». Ён корпаўся ў карабку, выцягваў лісткі з сярэдзіны і з самага дна і здзіўляўся, наколькі яны добрыя. Нехта з хлопчыкаў паклікаў яго: