Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

— Хочаш выпіць? — спытала Нэла, і ён быў удзячны ёй за тое, што яна змагла пры тым усміхнуцца.

— Але, з задавальненнем, — адказаў ён.

Нэла вылавіла з-пад ложка шклянку і бутэльку з мутнай, рудой гарэлкай, наліла яму. Яна нічога не гаварыла, яна не падбадзёрвала яго і не расхалоджвала, яна крыху насцярожана чакала.

Тады ён сказаў:

— Выпі са мной.

I зноў яна згодна кіўнула, вылавіла з той жа шчыліны кафейны кубак, выплюхнула асадак проста цераз галаву на паркет і падставіла яму кубак. Ён наліў ёй, і яны абое выпілі і закурылі, а печка за ягонай спінай гудзела, як вялікая ласкавая кошка. Не паспелі яны дапіць, як ён патушыў святло і, застаючыся ў промні напаленай пячной спіралі, сказаў: «Калі не хочаш, скажы, і я пайду». — «Не», — адказала яна і збянтэжана ўсміхнулася, ён так і не зразумеў, што азначала ў гэтае імгненне яе «Не»: «Так» або «Не». Ён выключыў печку, счакаў,

пакуль пацямнее напаленая спіраль, і схіліўся над яе ложкам. Яна ў цемені абхапіла яго галаву рукамі, быццам пятлёй, пацалавала яго ў шчаку і шапнула: «Лепш бы ты пайшоў», і ён адчуў дзіўнае расчараванне: яго расчараваў рот Нэлы, вялікім і друзлым падаўся ён яму, расчараваў пацалунак Нэлы, не такіх ён чакаў ад яе. Ён зноў запаліў святло, уключыў печку і вырашыў, што ўсё на лепшае, што яму няма чаго саромецца, Нэла трымалася вельмі добра, і ён не адчуваў аніякага расчаравання ад таго, што яго жаданне не здзейснілася. Як толькі ўспыхнула святло, Нэла ўсміхнулася, зноў, бы пятлёй, абхапіла яго шыю рукой і пацалавала ў другую шчаку, і ён зноў адчуў расчараванне. Нэла сказала яму: «Мы не павінны гэтага рабіць», і ён вярнуўся ў свой пакой, і больш пра гэта гаворкі не было, і ён пра ўсё забыў, і толькі сёння ў ванным пакоі ўсё зноў успомнілася.

Нэла паставіла кубак на палічку і задумліва паглядзела на яго.

— Так, тады я не хацела з-за дзіцяці…

— А зараз, — сказаў ён, — я не магу, і таксама з-за хлопчыка.

— Як дзіўна, — усміхнулася яна, — што я пра гэта забылася.

— Многае забываецца, — сказаў ён, таксама ўсміхаючыся, — і нам пачынае здавацца, быццам ніколі нічога і не было. Спадзяюся, ты не пакрыўдзілася на мяне за тое, што я нагаварыў.

— Мы пастарэлі з тае пары на дзевяць гадоў, сказала яна. — Дабранач.

Ён вярнуўся ў ванную і хутка пачуў, як Нэла пайшла да сябе і зачыніла за сабою дзверы. Ён распрануўся, сеў у ванну, цяпер яго ўжо злавала стомленасць, якая, канешне, авалодае ім гадзін да дзевяці. Ён любіў рана лажыцца, спаць моцна і доўга, раніцай рана ўставаць, снедаць разам з хлопчыкам і дапамагаць яму збірацца ў школу, таму што добра разумеў, як цяжка дзіцяці, калі яно раніцай устае раней за ўсіх, снедае ў адзіноце і ідзе ў школу, ведаючы, што ўсе ў доме могуць яшчэ спакойна спаць. Бацькі Альберта, уладальнікі невялікага рэстаранчыка, раней трох-чатырох ніколі не лажыліся, і ўсе гады свайго дзяцінства ён раніцай праходзіў праз накураную залу ў вялікую і халодную кухню. Там пахла застылым тлушчам, пракіслымі салатамі, на палічцы ляжалі яго бутэрброды, а на газавай пліце стаяла ў алюмініевай каструлі кава. Шыпенне газу ў золкай халадэчы кухні з кепскім пахам, наспех праглынутая кава з нясвежым смакам, бутэрброды з вялікімі, наспех нарэзанымі кавалкамі мяса, якога ён не любіў. З той пары як Альберт пакінуў бацькоўскі дом, ён марыў пра тое, каб рана класціся і рана ўставаць, але лёс вечна зводзіў яго з людзьмі, якія рабілі нездзяйсняльным такі рытм жыцця. Ён стаў пад халодны душ, пасля абцёрся і ціха пайшоў на кухню. Глум ужо паспеў пабыць тут, пакуль ён сядзеў у ванне. Кафейнік Глума быў парожні, цёплы каўпак, што накрываў яго, ляжаў побач. Больда, мяркуючы па ўсім, таксама сышла. На стале валяліся крошкі кіслага чорнага хлеба.

Ён прайшоў да сябе і хацеў пабудзіць Марціна, але Марцін ужо не спаў і ўсміхнуўся яму. Хлопчык, несумненна, быў рады, што Альберт тут і будзе з ім снедаць.

— Прабач, — сказаў Альберт, — што ўчора вечарам, як ты прыйшоў са школы, мяне не было дома, — давялося пайсці. Мне пазванілі. Ну, пара ўставаць.

Калі хлопчык ускочыў з ложка, і ўстаў на ўвесь рост, Альберт спалохаўся: хлопчык вырас, а Нэла ўпарта не хацела гэтага заўважаць, як і шмат чаго іншага. Ён пакінуў хлопчыка і вярнуўся на кухню, каб зварыць яйкі і падрыхтаваць бутэрброды. У пакоі Нэлы было ціха, і на нейкі момант ён зразумеў яе: яго ж таксама палохала, што хлопчык так хутка вырас і, несумненна, жыве зусім у іншым свеце, чым яны.

8

Дом усё больш рабіўся непрыдатным, хоць грошай на тое, каб яго ўтрымліваць у парадку, хапіла б злішкам. Але нікому не было да гэтага аніякай справы. Дах падцякаў, і Глум часта скардзіўся, што пляма на столі ў ягоным пакоі ўсё расце. Калі ішоў моцны дождж, са столі проста капала, і тады, ахопленыя жаданнем дзейнічаць, яны паднімаліся на гарышча, каб падставіць таз пад дзірку на даху, і Глум меў невялікую перадышку. Тэрмін гэтай перадышкі залежаў ад памераў таза, а таксама ад інтэнсіўнасці і працягласці дажджу: калі таз быў неглыбокі, а дождж моцны і працяглы, перадышка заканчвалася вельмі хутка, вада ў тазе цякла праз край, і цёмная пляма на столі павялічвалася. Тады на гарышчы падстаўлялі глыбейшы таз.

Хутка плямы пачалі паказвацца і на столі ў Больды, і ў вольным пакоі, дзе раней жыў дзядуля. А ў ваннай неяк адваліўся вялікі кавалак тынкоўкі. Больда падмяла смецце, а Глум падрыхтаваў дзіўную сумесь з вапны, пяску і крэйды і замазаў аголеныя дранічыны.

Нэла надзвычай ганарылася сваёй кемлівасцю: неяк раз яна з'ездзіла ў горад і прывезла дзесяць вялікіх цынкавых ваннаў, іх расставілі па ўсім гарышчы, і яны пакрылі амаль усю столь. «Цяпер не пацячэ», — заявіла яна, патраціўшы на ванны столькі грошай, што на іх, відаць, можна было б зрабіць капітальны рамонт даху. Цяпер, калі ішоў дождж, яны слухалі перазвон кропляў, з глухім і грозным шумам падалі яны ў парожнія, гулкія ванны. Нягледзячы на ванны, Глуму ўсё часцей даводзілася замазваць столь сумессю з вапны, пяску і крэйды. Лесвіцы і гарнітур Глума ў такіх выпадках заўсёды былі запэцканыя, і Марцін, які дапамагаў яму, таксама быў перапэцканы з галавы да ног, яго касцюм здавалі тады ў хімчыстку.

Зрэдку на гарышча падымалася бабуля, каб агледзець пашкоджанні. Яна лавіравала сярод цынкавых ваннаў, яе цяжкія шаўковыя спадніцы чапляліся за краі ваннаў, і па гарышчы праносіўся тады вясёлы звонкі шоргат. Для такіх выпадкаў бабуля надзявала акуляры, і ўся яе постаць выпраменьвала распарадчасць і пачуццё абавязку. У ходзе аглядаў яна вырашала пакапацца ў старых запісах і знайсці адрас страхара, які раней выконваў такую работу ў доме. Затым яна некалькі дзён сядзела адна ў сваім пакоі, з усіх бакоў абкладвалася блакнотамі і папкамі, корпалася ў старых паперах і з галавой патанала ў вывучэнні старых каштарысаў. Але адрас страхара так і не быў знойдзены, хоць па яе патрабаванні ёй перацягалі з архіваў фабрыкі ўсе паперы. Падшыўку за падшыўкай, падабраныя па гадах, прывозілі на маленькім чырвоным аўтамабілі, пакуль не завалілі папкамі ўвесь яе пакой. Супакоілася яна толькі тады, калі дабралася да самага першага года зацвілых каштарысных кніг 1913 года.

Тады яна паклікала Марціна да сябе, і ён павінен быў гадзінамі слухаць і спасцігаць тайны араматычных мармеладаў, якія прыдумаў і прадаваў па ўсім свеце ягоны дзядуля. Першая сусветная вайна выклікала небывалы росквіт маладога прадпрыемства, і сваю лекцыю бабуля закончыла дэманстрацыяй дыяграм і табліц. Акуратна вычарчаныя тушшу лініі, падобныя на папярочныя разрэзы гары, сведчылі пра тое, што галодныя гады спрыяльныя для мармеладных фабрык. Год 1917. «У гэтым годзе, дарагі, нарадзілася твая мамачка». 1917 год — адзінокая вяршыня на дыяграме, вышыня, якая да самага 1941 года заставалася недасягальнай. Але хлопчыку, якога прымусілі вывучаць усе гэтыя табліцы, кінулася ў вочы, што круты ўздым пачаўся ўжо з 1933 года. Ён спытаўся ў бабулі, у чым справа, таму што пабойваўся яе і хацеў зрабіць выгляд, быццам яму ўсё гэта цікава. У адказ бабуля распачала доўгую і палымяную прамову; яна гаварыла пра летнія лагеры, пра мнагалюдныя зборышчы, партайтагі і ў канцы ўрачыста торкнула доўгім жаўтавым указальным пальцам у год 1939, дзе адзначаўся новы ўзлёт.

— Усе войны, якія вяла Германія, звязаны з ростам вытворчасці мармеладных фабрык, — заключыла яна.

Калі скрозь тоўшчу папер яна дабралася да 1913 года і растлумачыла хлопчыку «самае неабходнае», яна пазваніла ў праўленне завода, чырвоны аўтамабільчык зрабіў некалькі рэйсаў, і ўсе сорак гадоў былі ўсталёваны на ранейшым месцы.

А пра страхара тым часам зусім забыліся, цынкавыя ванны так і засталіся на гарышчы, і кожны дождж ператвараўся ў выдатны, хоць крыху і аднастайны канцэрт. Але аконныя рамы таксама патрабавалі рамонту, а ў падвале месяцамі стаяла вада, таму што сапсаваўся насос. Калі Больда распачынала вялікае мыццё бялізны, вада з вузкай цэментаванай трубы залівала кацельню, мыла і бруд пакрывалі цэментавую падлогу слізкай, падобнай на цвіль, скарынкай. Адусюль несла гніллю, а пах бульбы, якая захоўвалася ў рашотчатых скрынях і дружна прарастала, прыцягваў пацукоў.

Альберт пра гэта нават і не ведаў. Пацукоў ён выявіў толькі тады, калі пасля доўгага перапынку зайшоў у падвал. Пасля жорсткай сутычкі з Нэлай ён вырашыў адшукаць у вялікай скрынцы лісты, якія Рай пісаў яму ў Лондан: ён хацеў даказаць, што вярнуўся з Лондана не па просьбе Рая, а па просьбе Нэлы. Альберт звычайна ў падвал не заглядваў і спужаўся, калі ўбачыў, як там брудна: паўсюль стаялі пакрытыя пылам скрыні, па кутках валяліся нейкія анучы, а каля ўвахода ў пральню стаяла паўмяха гнілой мукі, і калі Альберт запаліў святло, з меха саскочыла некалькі пацукоў. З той пары як Альберт пабыў у ваеннай турме пад Адэсай, пацукі выклікалі ў яго страх, яго заванітавала, калі ён бачыў чорныя цені, што пранесліся па падвале. Ён кінуў ім услед некалькі кавалкаў коксу і, перасіліўшы сябе, павольна падышоў да вялікай рудой скрыні, што стаяла пад газавым лічыльнікам.

Поделиться:
Популярные книги

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия