Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

На краі моста, на яго апорах прыляпіўся маленькі шынок, які не зачыняўся ўсю ноч. Тут ён выпіваў куфаль піва і кілішак гарэлкі, каб адцягнуць вяртанне дадому. Гаспадыня ўжо ведала яго, таму што ў Нэлы часта бывалі госці і ён заўсёды развозіў іх дадому, абы не заставацца сам-насам з Нэлай. Ён доўга заседжваўся ў гэтым шынку і думаў пра справы, якія міжволі ўсплывалі ў думках з-за Нэліных гасцей. За столікамі звычайна сядзелі некалькі матросаў з рэйнскіх параходаў, яны гулялі ў косці, з рэпрадуктара даляталі ціхія далёкія галасы. Каля печкі з вязаннем сядзела маленькая цёмнавалосая гаспадыня. Яна заўсёды расказвала яму, што і для каго вяжа: светла-зялёны світэр для зяця, руда-чырвоныя пальчаткі для дачкі; але часцей за ўсё яна вязала цудоўныя маленькія штонікі для ўнучыкаў. Узор для гэтых штонікаў яна прыдумвала сама, часта яна раілася з ім, і некалькімі штрыхамі ён удакладняў яе малюнкі. Аднойчы ён нават параіў ей

вывязаць на светла-жоўтай спаднічцы для чатырнаццацігадовай унучкі цёмна-зялёныя бутэлькі са стракатымі наклейкамі. Ён накідваў узор каляровымі алоўкамі, якія заўсёды насіў пры сабе, на белай абгортачнай паперы, у якую яна загортвала халодныя катлеты або біточкі для матросаў. Часам, калі ён задумваўся над падзеямі, пра якія напаміналі яму Нэліны госці, ён заседжваўся да трох, а то і да чатырох гадзін раніцы.

Перад вайной ён быў лонданскім карэспандэнтам маленькай нямецкай газеты, але газета выгнала яго, і ён вярнуўся пасля смерці Лін, Нэла дамаглася, зноў у Германію, і Нэлін бацька ўладкаваў яго на сваёй мармеладавай фабрыцы, каб яму не быць назідавоку. Да самага пачатку вайны ён разам з Раймундам вёў там невялікі аддзел статыстыкі збыту, і ўсе сродкі яны выдаткоўвалі не столькі на тое, што прынесла б карысць фабрыцы, колькі на ўсялякія дробязі, якія надавалі ім самім добранадзейны выгляд: па першым запатрабаванні яны маглі даказаць, што займаюцца разумнай і ніяк не звязанай з палітыкай дзейнасцю, што яны ўключыліся ў так званы працоўны працэс. У іхнім кабінеце заўсёды было дастаткова беспарадку, каб выклікаць уяўленне пра самую кіпучую дзейнасць. На чарцёжных дошках кнопкамі былі прымацаваны эскізы, вакол валяліся цюбікі і пэндзлі, на паліцах стаялі адчыненыя бутэлькі з тушшу, і кожны тыдзень з аддзела збыту прыходзіў каштарыс, запоўнены лічбамі, якія яны пераносілі на свае табліцы, — акуратныя слупкі лічбаў, распісаныя па ўсіх землях Германіі, ператвараліся ў мініяцюрныя мармеладавыя вядзерцы на стракатых геаграфічных картах.

Пасля яны навучыліся прыдумваць новыя назвы для новых гатункаў мармеладу і гэтак хутка апрацоўваць лічбавыя даныя, што ў любы момант маглі дакладна сказаць, дзе і ў якой колькасці елі і ядуць той або іншы гатунак мармеладу. Вяршыняй іх цынізму з’явілася складанне памяткі, якую яны назвалі «Вытворчасць і збыт араматычных канфіцюраў фабрыкі Гольштэге» і вьшусцілі ў 1938 годзе да дваццаціпяцігадовага юбілею фірмы. Гэта была надрукаваная на паперы ручной выпрацоўкі ярка ілюстраваная брашура, якую яны бясплатна разаслалі ўсім спажыўцам. Альберт маляваў усё новыя і новыя рэкламныя плакаты, Рай прыдумваў да іх вершаваныя подпісы, а вечары яны праводзілі разам з Нэлай і тымі нешматлікімі сябрамі, якіх яны маглі яшчэ захаваць у 1938 годзе. Адчувалі яны сябе на тую пару не вельмі добра, і ўвечары схаванае раздражненне міжволі прарывалася, асабліва калі да іх прыходзіў Віліброрд. Рай ненавідзеў патэра Віліброрда, а як толькі ён сыходзіў, напіваліся і абмяркоўвалі магчымасць эміграцыі. Раніцайяны з’яўляліся на фабрыку са спазненнем, галовы ў іх трашчалі, і, часта ахопленыя раптоўным шаленствам, яны разрывалі на шматкі ўсе малюнкі і дыяграмы.

Але на наступны дзень яны зноў браліся за работу, прыдумвалі новыя малюнкі, новыя фарбы для прыцягнення пакупнікоў, стваралі графічныя характарыстыкі розных гатункаў мармеладу. Апошнім іх тварэннем, да таго як іх абодвух адправілі на фронт, стаў гістарычны агляд, у якім Рай паставіў сабе за мэту даказаць, што, пачынаючы з каменнага веку, усе народы — рымляне, грэкі, фінікійцы, іудзеі, інкі і германцы — радасна паядалі мармелад. У гэтую працу Рай уклаў усю сваю фантазію, а Альберт — свой талент мастака, і ў іх атрымаўся шэдэўр, які здабыў фабрыцы шмат новых пакупнікоў. Але ў гэтым не было ўжо неабходнасці. Прыйшоў новы спажывец, які пачаў паглынаць мармелад без усялякай рэкламы: прыйшла вайна.

У час вайны паўсюль, дзе толькі спыняліся ваенныя абозы, яны натыкаліся на бляшанкі з-пад павідла вытворчасці іхняй фабрыкі, якія валяліся абапал дарогі. Этыкеткі, надрукаваныя па эскізах Альберта, подпісы, складзеныя Раем. Французскія дзеці гулялі ў футбол гэтымі бляшанкамі, для рускіх жанчын яны былі каштоўным набыткам, і нават калі наклейкі ўжо даўно былі садраныя або змытыя, а бляшанкі сплюшчаныя і заржавелыя, усё роўна яны пазнавалі іх па штампаванай манаграме «Э. Г.» — Эдмунд Гольштэге (гэтак звалі Нэлінага бацьку).

Нават калі спыняліся на начлег у нейкай глушы, яны навобмацак у цемры пазнавалі гэтыя бляшанкі, пальцы самі адшуквалі выпуклыя літары «Э. Г.» і стылізаваную вішню, тварэнне Альберта.

Пераможны шлях нямецкай арміі быў усеяны не толькі снарадамі, не толькі развалінамі і падлаю, але і бляшанкамі з-пад павідла і мармеладу. У Польшчы і Францыі, у Даніі і Нарвегіі, на Балканах кожны мог прачытаць выраз, які склаў Рай: «Дурны той, хто сам

сабе варыць варэнне: Гольштэге зробіць гэта замест цябе». Словы «Дурны той, хто сам сабе варыць варэнне» былі адштампаваны вялікімі чырвонымі літарамі, астатнія — крыху меншымі. Гэты выраз быў вынікам працяглай нарады з дырэкцыяй, услед за якой пачалася разгорнутая кампанія супраць усіх, хто сам варыць варэнне. Але кампанію давялося прыпыніць з-за ўмяшання органаў прапаганды, якія са свайго боку лічылі варку варэння адной са спаконвечных дабрачыннасцей сапраўдных нямецкіх гаспадынь. Але этыкеткі і плакаты былі ўжо надрукаваны, а тут пачалася вайна, і гэтае пытанне нікога больш не займала, іх так і наклейвалі і прывалаклі нават у глыб Расіі.

Першы год вайны Альберт і Рай праслужылі ў розных часцях, на розных франтах, але нават удалечыні адзін ад другога яны бачылі адно і тое ж — у прадмесцях Варшавы і каля Ам’енскага сабора валяліся ўсё тыя ж нямецкія бляшанкі з-пад мармеладу.

Акрамя таго, яны яшчэ атрымлівалі лісты ад Нэлінай маці, пасылкі з прыгожанькімі маленечкімі вядзерцамі з храміраванай бляхі — рэкламныя сюрпрызы, якія бясплатна выдаваліся кожнаму, хто купіць тры вялікія бляшанкі, а Нэліна маці лічыла не лішнім кожны раз паведамляць ім, што справы ідуць выдатна.

У шынку нікога не было, ён глынуў піва і адставіў куфаль убок, — піва зусім вытхнулася. Пасля агледзеў батарэю бутэлек на стойцы і, не паднімаючы галавы, сказаў:

— Наліце, калі ласка, шварцвальдскага кіршу.

Пальцы гаспадыні не варухнуліся, клубок воўны і пруткі ляжалі на падлозе, ён падняў галаву, паглядзеў на яе: гаспадыня драмала. Па радыё жаночы голас ціха спяваў нейкую мексіканскую песню. Ён устаў, пайшоў за стойку і сам сабе наліў кіршу, затым падняў клубок воўны і пруткі і глянуў на гадзіннік: было тры гадзіны раніцы. Ён павольна, ледзь не па кроплях, выпіў кірш і раскурыў люльку. Нэла, канешне ж, яшчэ не легла, — яму так ні разу і не ўдалося перачакаць тут, пакуль яна засне. Усё, што ён ёй скажа, вярнуўшыся, яна выслухае з вялікай пакорай: пра нянавісць Рая да Віліброрда, пра цынічнасць і снабізм Рая і пра тое, што за пяць апошніх гадоў жыцця Рай не напісаў ніводнага радка вершаў — толькі рэкламныя лозунгі, і пра тое, што яна таксама вінаватая ў стварэнні хлуслівай легенды.

Ён дапіў кірш, пабудзіў гаспадыню, ціхенька закрануўшы яе за плячо, — яна адразу ж прачнулася і з усмешкай сказала:

— Ну вось што са мной здарылася. Калі б не было вас, мяне б тут маглі абрабаваць.

Яна ўстала, выключыла радыё. Альберт разлічыўся, выйшаў на вуліцу і пачакаў гаспадыню, якая, апускаючы на дзверы жалезную рашотку, запірала іх.

— Сядайце, — сказаў ён, — я падвязу вас дадому.

— Вось і цудоўна.

Быў панядзелак, і на вуліцы ў гэты час амаль не бачна было людзей, толькі цяжкія грузавікі з гароднінай ішлі ў бок рынку.

З-за гаспадыні яму давялося зрабіць невялікі круг, пасля ён высадзіў яе і паехаў дадому, па-ранейшаму нетаропка.

Нэла, канешне, не спала яшчэ, у пакоі было непрыбрана: паўсюль стаялі шклянкі, кубкі, талеркі з рэшткамі бутэрбродаў, раскрышанае пячэнне ў вазачках, парожнія каробкі з-пад цыгарэт, нават попельніц яна не вытрасла, бутэлькі грувасціліся на стале, валяліся коркі.

Нэла сядзела ў крэсле, курыла і глядзела нерухомым позіркам некуды праз сцены пакоя. Часам яму здавалася, што яна ўжо цэлую вечнасць сядзіць у гэтым крэсле і вечна будзе сядзець у ім, і ён спрабаваў у думках ахапіць усё значэнне і сэнс слова «вечнасць»; у пракураным пакоі, адкінуўшыся, сядзіць яна ў зялёным крэсле, курыць і нерухома глядзіць некуды ўдалеч. Яна згатавала каву, кафейнік накрыла старым каўпаком, каб не астыў, і калі яна зняла каўпак, у Альберта было адчуванне, што свежая зеляніна кафейніка — адзіная свежасць у гэтым пакоі, дзе нават кветкі, прынесеныя гасцямі, патаналі ў табачным дыме, а на століку ў пярэдняй валяліся яшчэ загорнутыя ў паперу кветкі. Нэліна бязладнасць заўсёды здавалася яму мілай, але з таго часу, як яны жылі разам, ён узненавідзеў гэтую бязладнасць. Кафейнік стаяў на стале, і Альберт зразумеў, што ноч пагражае задоўжыцца. Ён ненавідзеў каву, ненавідзеў Нэлу, яе гасцей, ночы, праведзеныя за нікчэмнай балбатнёй, але варта было Нэлі ўсміхнуцца, і ён забываў пра ўсё: такая моц таілася ў адзіным, непаўторным руху мускулаў яе твару. I хоць ён ведаў, што яна механічна карыстаецца сваёй усмешкай, ён ніколі не мог устаяць перад ёю, таму што кожны раз ён зноў верыў, што яна ўсміхаецца яму. Ён сеў і пачаў аўтаматычна паўтараць словы, якія гаварыў ужо тысячу разоў у такія часы і пры такіх абставінах. Нэла любіла прамаўляць па начах доўгія маналогі пра сваё загубленае жыццё, рабіць яму прызнанні або распісваць, як магло б скласціся, калі б Рай не загінуў. Яна з усяе сілы спрабавала павярнуць час назад, адкінуць усё, што здарылася на працягу гэтых дзесяці гадоў, і ўзяць яго ў свае снабачанні.

Поделиться:
Популярные книги

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Зубов Константин
11. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Поступь Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Поступь Империи

Купидон с топором

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.67
рейтинг книги
Купидон с топором

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Теневой путь. Шаг в тень

Мазуров Дмитрий
1. Теневой путь
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Теневой путь. Шаг в тень

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств