Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

I заўсёды здавалася, што светла-шэры, выдатны намаляваны попел вось-вось упадзе на бліскучы паліраваны стол; часам ён нават у сне бачыў, што попел упаў, прачынаўся раніцай, быццам ад штуршка, і бег да лесвіцы паглядзець; але попел усё яшчэ вісеў на кончыку цыгары. Ён заўсёды заставаўся там, светла-шэры, надзіва дакладна намаляваны, і, заўсёды знаходзячы яго на месцы, Марцін адчуваў нейкую палёгку, але адначасова і новы цяжар у грудзях: бо ўпаў бы гэты попел, нарэшце, і ўсё было б выдатна. I ланцужок ад гадзінніка так выпісаны, што яго хацелася схапіць рукой, і тонкі, срабрыста-шэры галыптук з блакітнаватай пярлінай. I кожны раз Больда гаварыла: «Але, Карл Гальштэге быў харошы чалавек», як бы даючы зразумець, што бабулі да яго далёка.

Ад сіняй спадніцы Больды заўсёды патыхала шчолакам, і заўсёды яна была абпырсканая зверху данізу мыльнай пенай, бо асноўны

занятак Больды заключаўся ў дабрачынным прыбіранні ў цэрквах. З дабрачыннасці — не за грошы — прыбірала яна ў трох цэрквах: у прыходскай, дзе яна двойчы на тыдзень урачыста шлэпала па агромністых пакрытых мыльнай пенай лужынах ад увахода да лаўкі прычасця, з глыбокай пашанай скручвала дываны перад алтаром і, як чорны анёл на аблачынцы, праплывала вакол алтара па меншай лужыне, зусім белай ад мыльнай пены. Яшчэ яна прыбірала царкву ў парку і манастырскую капліцу, куды часта хадзіў і дзядзька Альберт: цёмная каплічка, справа за лаўкай прычасця вялікая рашотка, пакрытая чорным лакам, за ёй сіняя занавеска, што аддзяляе капліцу ад царквы, і за гэтай змрочнай падвойнай агароджай спяваюць манашкі, толькі галасы ў іх больш прыемныя, тыя ж харалы, якія, як уяўлялася Больдзе, няблага пяе і яна сама. Чатыры дні на тыдзень Больда прыбірае ў цэрквах, і чатыры дні лунае яна — худы чорны анёл з бялюткім зморшчаным тварам — у пакрытых пенай, аселых на падлогу царквы аблоках. Калі Марцін зрэдчас заходзіў да яе, яму здавалася, што яе швабра — гэта вясло, а сіняя спадніца — ветразь, з іх дапамогай яна хоча закінуць зноў на нябёсы воблака, якое ўпала на зямлю, але воблака, прыляпілася да падлогі і паўзе ад увахода да лаўкі прычасця і пасля, яшчэ больш пабялеўшы ад пены, якая яго пакрывае, з паважнай павольнасцю прапаўзае вакол алтара.

У пакоі ў Больды вельмі ўтульна, хоць усё тут прапахла мыльнай пенай, разваранай рэпай і пошлым булёнам. А ад яе кушэткі, як казала маці, нясе манастырскай чакальняй; у гэтых словах заключаўся вельмі зразумелы яму намёк, намёк на мінулае Больды, калі яна была манашкай. Яе ложак — гэта таксама словы маці — нагадвае ложа Тарзана ў джунглях. Але зараз святло газавых ліхтароў пранікала з вуліцы ў пакой Больды, фарбавала ўсё ў зялёна-жоўты колер, і калі ён з’еў булён і два хлябцы, яна высунула нейкую скрынку і дастала нязменны пачастунак, які ён з усмешкай прымаў толькі дзеля яе самой, — пазліпаныя ў ком соладавыя ледзянцы.

Ён прылёг на Больдзіну кушэтку, засунуў у рот ледзянец, крыху прыкрыў вочы і пачаў глядзець на зялёна-жоўтае святло вулічнага ліхтара. Больда не запальвала святла, калі ён прыходзіў да яе. Яна сядзела пры акне каля маленечкай кніжнай паліцы, на якой былі два віды літаратуры: малітоўнікі і кінапраграмы. Кожны раз, калі Больда хадзіла ў кіно, яна абавязкова купляла праграму, прыносіла яе дадому, разглядвала малюнкі і пераказвала Марціну змест, дакладна ўспамінаючы ўсе падрабязнасці. Каб лепш сабрацца з думкамі, яна заплюшчвала вочы і адкрывала іх толькі тады, калі хацела паглядзець на малюнкі і асвяжыць у памяці нейкі эпізод; яна пераказвала яму цэлыя фільмы, сцэну за сцэнай, злёгку перарабляючы іх на свой густ. Калі ў ходзе падзей Больда закранала галоўных дзеючых асоб, яна тыцкала ў іх пальцам, і ўсё ў яе атрымлівалася цёмным, рэзкім, жахлівым, як у крывавай баладзе, — подласць, бязбожжа, распуста; але разам з тым у яе роспаведах фігуравалі высакароднасць і нявіннасць: асляпляльна прыгожыя мужчыны, якіх абманвалі асляпляльна прыгожыя жанчыны; асляпляльна прыгожыя жанчыны, якіх абманвалі асляпляльна прыгожыя мужчыны; і тут жа святы Павел, якога на шляху ў Дамаск забіла маланка гасподняя. Так, вось ён сам, святы Павел, барадаты, ахоплены полымем, на старонцы праграмкі. I святая Марыя Гарэці, подла забітая пажадлівай свіннёй, — цікава, што гэта — «пажадлівая свіння»? Яна, мусіць, мае нейкае дачыненне да распусты і бессаромнасці. Але часцей за ўсё гаворка ішла пра фільмы з дзівосна прыгожымі жанчынамі, якія станавіліся манашкамі, такіх фільмаў пра манашак было вельмі многа, і ніводнага з іх ён не бачыў, таму што на афішы з намаляванымі манашкамі ніколі не наклейвалі белую палоску: «Дзецям уваход дазваляецца».

Але сёння, мяркуючы па ўсім, Больда не мела аніякага жадання расказваць пра чарговы фільм. У зялёна-жоўтым святле ліхтара яна прысела на акно і корпалася ў стосе малітоўнікаў, пакуль не знайшла патрэбны ёй. На шчасце, ён быў без нот, калі б ён быў з нотамі, Больда цэлую гадзіну спявала б; а калі яна не спявае — слухаць, як яна

мармыча словы малітвы, прыемна; худая, чорнавалосая, яна са спіны вельмі нагадвала маці Брылаха.

Сцямнела, зелянкавае святло з вуліцы зрабілася гусцейшым, і ўсе рэчы ў Больдзіным пакоі заззялі, як панцыры паўзучых жукоў, і раптам — значна раней, чым можна было чакаць, — ён пачуў унізе голас маці пачуў, як пад’язджаюць да дому аўтамабілі, пачуў смех маці і нечы чужы смех, і нянавісць да гэтых рагочучых чужакоў ахапіла яго, перш чым ён убачыў іх; ён ужо ненавідзеў шакалад, які яны прынясуць, пакункі з падарункамі, якія яны пачнуць разгортваць, словы, якія яны скажуць, пытанні, якія яны пачнуць яму ставіць. I ён шапнуў Больдзе:

— Скажы, што мяне пакуль няма, і не запальвай святла.

Больда перапыніла малітву.

— Маці спужаецца, калі пабачыць, што цябе яшчэ няма.

— А мы маглі і не пачуць, што яна прыйшла.

— Не трэба лгаць, сынок.

— Але яшчэ хоць на чвэрць гадзінкі можна застацца?

— Ну добра, але ні хвіліны больш.

Калі б маці вярнулася адна, ён бы пабег да яе, рызыкуючы нават, што адразу ж пачнецца прадстаўленне — «кроў у мачы». Але ён ненавідзеў людзей, якія прыходзілі да маці, асабліва таго тоўстага, які заўсёды гаварыў пра бацьку. Мяккія рукі і «найвыдатныя ласункі». Яшчэ больш густым зрабілася зялёнае святло, сама Больда — чарнейшай, а яе валасы — чарнейшымі, чым яна сама, — густая, чарнільная цемень валасоў, і на іх адзін толькі блік — слабы водблеск зялёнага святла; і мармытанне Больды, і, як заўсёды, у цемені выплываюць словы — Гезелер, і распуста, і бессаромна, і тое слова, якое маці Брылаха сказала кандытару, і члены катэхізіса, яны таксама выскокваюць з цемры: «Навошта прыйшлі мы ў свет гэты?»

Амаль усё на свеце распуснае, вельмі многае — бессаромнае, а ў Брылаха няма грошай, і ён цэлымі гадзінамі разлічвае, на чым бы зэканоміць.

Па-ранейшаму мармыча каля акна Больда, цёмная, як індыянка, і пакой напоўнены гульнёй зеленавата-жоўтага святла; будзільнік на палічцы над ложкам Больды; ціха, павольна цікае будзільнік, а ўнізе шум робіцца мацнейшым, няўмольны, апусташальны шум; хіхіканне жанчын, смех мужчын, крокі маці, рыпіць дрэнна змазаны кафейны млынок — «Можа, вы аддаяце перавагу чаю?» — і раптам зверху даносіцца дзікі крык: «У мяне кроў у мачы! Кроў!»

Напружаная цішыня ўнізе, сёння ён цешыцца бабуліным уварваннем. Больда закрыла малітоўнік, павярнулася да яго, паціснула плячамі, ад усёй душы рассмяялася і шапнула:

— Лоўка яна гэта зрабіла! Бачыў бы ты яе раней, не, не такая яна ўжо і дурная. Кроў у мачы!

Госці маці, відаць, яшчэ не ведалі гэтай гульні, і яна на нейкі момант змусіла іх здранцвець, а затым унізе зноў пачалася прыглушаная гаворка. Ён пачуў голас маці ў пакоі Альберта, — яна званіла ўрачу, і бабуля маўчала: цяпер, калі выклікалі ўрача, яна пэўна ведала, што атрымае жаданае — шпрыц. Дзіўны таемны прыбор з нікелю і шкла, маленькі і чысты, занадта нават чысты звярок з дзюбкай калібры — празрыстага калібры, які насмокчацца да адвалу са шкляной трубачкі і пасля ўвап’ецца ў бабуліну руку. Голас бабулі, нізкі і гучны, як арган, даносіўся ўжо з пакоя маці. Бабуля гутарыла з гасцямі.

Больда ўключыла святло, і адразу знікла чароўнасць, зялёная і чорная чароўнасць, збегла шчасце, і нельга больш ляжаць на Больдзінай кушэтцы, якая пахне манастырскай чакальняй, і слухаць мармытанне Больды.

— Ну, сынок, нічога не зробіш, ідзі ўніз, можаш адразу легчы ў ложак, ды ты не бойся, табе, канешне, дазволяць спаць у дзядзькі Альберта.

Больда ўсміхнулася: яна знайшла правільнае, чароўнае слова — спаць у дзядзькі Альберта.

Марцін усміхнуўся Больдзе, яна ўсміхнулася ў адказ, і ён павольна спусціўся ўніз па лесвіцы. Быццам цень вялізнага, дзіўнага звера, стаяла бабуля ў дзвярах мамінага пакоя, ён пачуў, як яна пяшчотна гаворыць сваім нізкім, гучным, як арган, голасам:

— Панове, вы толькі падумайце, у мяне кроў у мачы.

I нейкі боўдзіла адказаў ёй:

— Васпані, урачу ўжо пра ўсё паведамілі.

Але тут бабуля пачула крокі Марціна, паспешна абярнулася, кінулася да сябе ў пакой, быццам каштоўную здабычу, вынесла адтуль бутэльку з мачой, і, таму што ён стаяў на трэцяй прыступцы, бутэлька аказалася перад самым ягоным носам.

— Ты толькі падумай, мой даражэнькі, зноў у мяне тое ж самае!

I ён сказаў тое, што трэба было сказаць у гэты ўрачысты момант:

Поделиться:
Популярные книги

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Игра топа. Между двух огней

Вяч Павел
2. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Игра топа. Между двух огней

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Идущий в тени 6

Амврелий Марк
6. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.57
рейтинг книги
Идущий в тени 6

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10