Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Пасля яна танцавала з тым, які прыйшоў першым, яны танцавалі каля стойкі, дзе знайшлося вольнае месца, і цяпер яна добра яго разгледзела: на ўсмешлівым твары — надзіва няўсмешлівыя сінія вочы, якія глядзелі паўзверх яе пляча некуды ўдалеч. Ён танцаваў з ёй так, быццам яе і не было побач, і рукі яго лёгка дакраналіся да яе стану, лёгкія рукі, якія яна пасля, калі яны спалі разам, часта клала сабе на твар. У светлыя ночы валасы яго здаваліся не чорнымі, а попельнымі, як святло, што прасочвалася з вуліцы, і яна трывожна прыслухоўвалася да яго дыхання — дыханне гэтае нельга было пачуць, толькі адчуць, калі паднесці руку да яго вуснаў.

Баласт быў выкінуты з жыцця ў тую хвіліну, калі цёмна-шэры цень упаў на яе пафарбаваную ў жоўты колер руку. Карычневая куртка так і засталася ляжаць у кутку бара.

Жоўтая пляма на руцэ — як і дваццаць гадоў таму.

Ёй падабаліся яго вершы, таму што ён іх напісаў: але значна важнейшым за любыя вершы быў ён сам, які чытаў іх абыякава. Усё яму давалася лёгка, усё здавалася само сабой зразумелым. Нават ад прызыву ў армію, якога ён баяўся, ім пашанцавала атрымаць адтэрміноўку, але засталася памяць пра

два дні, калі яго білі ў каземаце.

Змрочны вільготны форт, пабудаваны ў 1876 годзе, зараз там вырошчвае шампіньёны прадпрымальны маленькі француз: крывавыя плямы на пацямнелай вільготнай цэментнай падлозе, піва, ваніты п’яных штурмавікоў, прыглушаны спеў быццам з магілы; ваніты на сценах, на падлозе, дзе цяпер на пласце гною растуць бялёсыя, хваравітага выгляду грыбы, а на даху каземата цяпер цудоўны зялёны газон, ружы, гуляюць дзеці, маці сядзяць з вязаннем, і раз-пораз чуваць іх крыкі: «Асцярожна!» і «Што ты носішся як угарэлы»; дзядкі-пенсіянеры злосна размінаюць табаку ў люльках — усяго на два метры вышэй за тую цёмную яму, дзе Рай і Альберт два дні чакалі смерці. Ззяючыя татулі гуляюць у конікі, фантан, воклічы: «Не падыходзь блізка да краю!» — і стары вартаўнік, які кожную раніцу абходзіць парк і знішчае сляды начных прыгод прыгараднай моладзі: папяровыя насоўкі са слядамі губной памады і на зямлі надрапаныя пры месячным святле абломкамі галін сінонімы слова «каханне». Дзядкі, што ўстаюць на золку, прыходзяць улетку вельмі рана, каб пабачыць здабычу вартаўніка, перш чым яна знікне ў вядры для смецця: хіхіканне з прычыны стракатых папяровых насовак і сцёртай ядавіта-чырвонай памады. Усе мы былі маладымі.

А сярод усяго гэтага — яма, дзе цяпер растуць шампіньёны — мноства бялёсых плямаў над рудым гноем і жоўтай саломай; тут некалі забілі Авесалома Біліга — першую ахвяру сярод яўрэяў горада. Гэта быў цёмнавалосы смяшлівы хлапец з рукамі лёгкімі, як рукі Рая; і маляваць ён умеў непараўнана. Ён маляваў вартавыя вышкі і штурмавікоў — немцаў да мозгу касцей, і тыя штурмавікі — немцы да мозгу касцей — затапталі яго нагамі там, унізе, у пячоры.

Новая пласцінка, даніна маленькага брунета-бармена яе паўночнай прыгажосці. Яна крыху перасунула на стале руку так, каб на яе падала чырвонае святло ад апярэння на шыі пеўня; прайшло два гады пасля іх першай сустрэчы, яе рука ляжала дакладна гэтак жа, і Рай расказваў пра тое, што забілі Авесалома Біліга. Худзенькая маленькая яўрэйка, маці Авесалома, званіла з кватэры Альберта ў Лісабон, у Мехіка-Сіці, выклікала ўсе параходныя лініі, не спускаючы з рук маленькага Вільгельма Біліга, названага так у гонар кайзера Вільгельма. I дзіўна: дзесьці далёка ў Аргенціне нехта трымаў трубку і размаўляў з фрау Біліг — візы, вэксалі.

Бандэроллю адаслалі два нумары «Фолькішэр Бео-бахтэр», а ў іх — дваццаць тысяч марак пайшлі ў Аргенціну. Рай і Альберт сталі мастакамі ў аддзеле рэкламы на татавай фабрыцы.

Цяпер там растуць шампіньёны, гуляюць дзеці, чутны воклічы маці: «I чаго ты носішся як учадзелы!», «Асцярожна!», «Не падыходзь блізка!», там б’е фантан і квітнеюць ружы, чырвоныя, як яе рука, што ляжыць у святле пеўневай шыі, шыі пеўня, які з'яўляецца гербам фірмы Генэль. Фільм працягваецца, рука Рая робіцца цяжэйшай, чутно яго дыханне, ён ужо не ўсміхаецца, а ад фрау Біліг прыйшла паштоўка: «Вялікае вам дзякуй за прывітанні з маёй дарагой радзімы». I зноў паслалі бандэроль — два нумары «Штурмера», а ў іх — дзесяць тысяч марак. Альберт паехаў у Лондан, а з Лондана ў хуткім часе прыйшла вестка, што ён ажаніўся з шалапутнай і вельмі прыгожай дзяўчынай, наравістай і набожнай, а Рай застаўся працаваць мастаком і статыстыкам на татавай фабрыцы. Як бы разрэкламаваць наш новы гатунак? Кожнаму даступнае сунічнае жэле Гольштэге — смачна, нядорага.

Чарнільна-сіняе пер’е на пеўневым жываце, фільм працягваецца, шэры, спакойны, стамляльна марудны. Раптоўна ў Лондане памірае наравістая і прыгожая дзяўчына, і некалькі месяцаў ад Альберта няма звестак, а яна піша ліст за лістом, цяпер ён папракае яе часам за тое. «Вярніся, Рай перастаў усміхацца з тае пары, як ты паехаў…»

Экран цямнее, рассеянае святло, напруга ўзрастае. Прыехаў Альберт, прыйшла вайна. Пах салдацкіх кухняў, перапоўненыя гатэлі, у цэрквах гарачыя мальвы за бацькаўшчыну. Нідзе не знайсці начлегу, восем гадзін звальніцельнай праходзяць хутка, раней, чым разамкнуцца абдымкі,— абдымкі на плюшавых канапах, на буравата-карычневых кушэтках, у нясвежых пасцелях танных нумароў, якія цяпер падаражалі; прасціны ў ваксе ад ботаў.

Дрынканне званка, мізэрны сняданак на досвітку, а худая гаспадыня зноў вывешвае ў акне плакацік: «Здаецца пакой». Плакацік, прылеплены да аконнага шкла, цынічная мудрасць зводніцы, якая, ухмыляючыся, адказвае Раю, калі той абураецца з-за высокай цаны: «Цяпер вайна, ложкаў не хапае, вось яны і падаражалі». Жанчыны нясмела заходзяць у такія пакоі, упершыню яны выконваюць шлюбны абавязак не ў шлюбным ложку, яны пачуваюць сябе напаўпрастытуткамі — саромеюцца і ўсё ж атрымліваюць асалоду; тут, у гэтых пакоях, былі зачатыя першакласнікі 1946 года, худзенькія, рахітычныя дзеці вайны, якія будуць пытаць у настаўніка: «Хіба неба — гэта чорны рынак, дзе ўсё ёсць?» Дрынканне званка, жалезныя ложкі, прадаўленыя цюфякі з марской травы, якія стануць прадметамі мрояў на працягу дзвюх тысяч ваенных начэй, да той пары, пакуль не будуць зачатыя першакласнікі 1951 года.

Вайна — удзячная тэма для драматурга, таму што за ёй крочыць такая вялікая з’ява, як смерць, на ёй засяроджваецца ўсё дзеянне, яна стварае напружанасць, надобную на туга нацягнуты барабан, — дастаткова найлягчэйшага дотыку пальцам, каб ён загучаў.

Ану ж, Луіджы, яшчэ шкляначку ліманаду, толькі вельмі, вельмі халоднага, і паболей налі ў яго гаркоты з маленькай

зялёнай бутэлечкі; хай будзе холадна і горка, як расстанне на трамвайным прыпынку або каля варот казармы. Горка, як пыл з цюфякоў у тайных нумарах, як танюткі пыл, як усялякая дрэнь, што сыплецца з дзірак у сцяне, храбусціць на рэйках пад коламі трамваяў дзесятага, дзевятага, пятага маршрутаў, якія паўзуць да казармаў, дзе само паветра напоўнена безнадзейнасцю. Холадна, як у пакоі, адкуль я выносіла чамадан, калі там ужо пачала ўладкоўвацца наступная: бялявая, добразычлівая і дабрадзейная жонка фельдфебеля запасу — вестфальскі дыялект, распакаваная каўбаса і спалоханы твар — яна рашыла, што ў такіх стракатых піжамах ходзяць толькі прастытуткі, хоць я такая ж законная жонка, як і яна. Нас вянчаў летуценны францысканец сонечным вясеннім днём, таму што Рай не хацеў блізкасці са мной да таго, як нас павянчаюць. Не хвалюйся, дарагая фельдфебеліха. Жоўтае масла ў пергаментнай паперы, пачырванелы ад сораму твар — вось-вось заплача. Яйка коціцца па завэдзганым стале. Ах, фельдфебель, фельдфебель, ты так цудоўна спяваў басам нядзельнымі днямі ў царкоўным хоры, што ты зрабіў са сваёй жонкай? Бляхар з уласнай гаспадаркай, са свіннямі, каровай і курамі, які выводзіў dies: iгpae на ўсіх пахаваннях, табе і праз дзесяць год Вердэн служыў выдатнай тэмай для роспаведаў за куфлем піва; ты, добрапрыстойны татуля чатырох школьнікаў, цудоўны бас, як арган, што гучаў у царкоўным хоры, фельдфебель, фельдфебель, што ты зрабіў са сваёй жонкай? Усю ноч яна будзе глытаць горкі пыл цюфяка і вернецца дадому, пачуваючы сябе прастытуткай, і панясе ў чэраве сваім першакласніка 1946 года, сірату з першага дня жыцця, — бо табе, вясёлы спявак, што так здорава расказваў пра баі пад Вердэнам, ударыць у грудзі асколак, і ты застанешся ляжаць у пясках Сахары, таму што ты не толькі прыемна спяваеш, ты годны і для нясення службы ў трапічным клімаце. Заплаканая чырвоная фізіяномія, яйка коціцца па стале і падае на падлогу; слізкі бялок і жаўток, які цямнее знутры, разбітая шкарлупіна; а пакой такі брудны і халодны, і чамадан мой амаль пусты — у ім няма нічога, акрамя празмерна стракатай піжамы і якіх-кольвечы туалетных прылад, — занадта мала, каб пераканаць гэтую добрапрыстойную жанчыну, што я ўсё ж не прастытутка. А тут яшчэ кніжка, на якой выразна напісана: раман, і ёй здаецца, што мой заручальны пярсцёнак — толькі няўмелая спроба падмануць яе. Твой першакласнік 1946 года народжаны ад фельдфебеля, мой, 1947 года, — ад паэта, але вялікай розніцы ў тым няма.

Дзякуй, Луіджы, пастаў зноў тую пласцінку, — ты ведаеш, якую? Так, Луіджы ведае. Першабытная прастата — у патрэбны момант яна змаўкае, мелодыя са стогнам падае ў бездань, рассыпаецца, а затым узнікае зноў. Ліманад халодны, як халоднымі былі пакоі на адну ноч, халодны і горкі, як пыл; па руцэ маёй слізгае сіні прамень ад пеўневага хваста.

Фільм раскручваецца далей пры цьмяным святле, што так пасуе да абставін. «Гэта стварае атмасферу». Зноў горкі пах на вучэбным пляцы, многа салдат ужо ўзнагароджана ордэнамі, грошы цякуць як вада, і знайсці пакой робіцца ўсё складаней; дзесяць тысяч салдат, да пяці тысяч з іх прыехалі родныя, а ва ўсёй вёсцы дзвесце пакояў, уключаючы кухні, дзе на драўляных лаўках маці панясуць першакласнікаў 1947 года, панясуць ад узнагароджаных ордэнамі бацькоў усюды, дзе толькі магчыма, — у траве, на ўсыпанай ігліцай зямлі, паўсюль, — нягледзячы на холад, бо на дварэ студзень і кватэр значна меней, чым салдат. Дзве тысячы мацярок і тры тысячы жонак прыехалі сюды, значыцца, тры тысячы разоў павінна недзе адбыцца непазбежнае, таму што «прырода патрабуе свайго», а настаўнікі не жадаюць у 1947 годзе стаяць перад пустымі партамі. Збянтэжанасць і адчай у вачах жанчын і салдат, пакуль нарэшце гарнізоннаму начальству не прыходзіць у голаў ратавальная думка: шэсць баракаў стаяць пустымі, у іх дзвесце сорак ложкаў, і ўвесь сёмы корпус пустуе — там размяшчаецца рота палкавой артылерыі, але яна якраз зараз на стрэльбах, а ёсць яшчэ падвалы, ёсць канюшні з «выдатнай чыстай саломай, за якую, зразумела, давядзецца заплаціць»; канфіскуюцца ўсе свірны і сенавалы, рэквізуюцца ўсе аўтобусы, што курсіруюць у суседнія гарадкі кіламетраў за дваццаць. Парушаюцца ўсе законы і пастановы, бо дывізія гатова да адпраўкі ў невядомасць, а непазбежнае павінна здзейсніцца яшчэ хоць раз, іначай казармы ў 1961 годзе будуць пуставаць; вось так зачыналі першакласнікаў 1947 года — худзенькіх, нізкарослых хлапчукоў, першым грамадзянскім дзеяннем якіх будзе крадзеж вугалю. Гэтыя хлапчукі выдатна былі прыстасаваны для крадзяжу — шчупленькія, вёрткія, яны мерзлі і ведалі кошт рэчам, не раздумваючы ўскоквалі яны на платформу і скідвалі колькі маглі. Ах вы, малалетнія зладзюжкі, вы яшчэ будзеце малайцамі, вы ўжо і так малайцы, дзеці, якія былі зачатыя на канапах і на драўляных лаўках, на казарменных нарах або ў памяшканні пад нумарам 56, дзе была раскватаравана рота палкавой артылерыі: дзеці, зачатыя ў канюшні на свежай саломе, на халоднай зямлі ў лесе, у сянях, у задніх пакоях піўных, дзе спагадлівы гаспадар на многія гадзіны ператвараў сваё жытло ў месца спатканняў для сямейнікаў: чаго саромецца, усе мы людзі! Цыгарэт, Луіджы, і яшчэ крыху ліманаду, яшчэ халаднейшага, калі магчыма, яшчэ болей гаркоты з зялёнай бутэлечкі.

Мой першакласнік 1947 года таксама быў зачаты ў тым халодным студзені, але не ў заднім пакоі піўной і нават не ў танных нумарах. Нам пашэнціла, мы знайшлі цудоўны домік, дзе праводзіў нядзельныя дні якісь прамыславік, які не знайшоў на гэты раз часу наведаць сваіх сябровак: ён пакінуў іх паміраць ад маркоты, пакуль сам гандляваў пушкамі. Невялікі дамок сярод густых елак на зялёным лужку, дзве спагадлівыя дзяўчыны, — яны леглі ў адным пакоі і прапанавалі нам другі. Мядова-жоўтыя дарожкі, мяловыя шпалеры, мядовая мэбля, на сцяне Курбэ («Арыгінал?») — «А вы як думаеце?»), мядовы тэлефон і сняданак разам з дзвюма прыгожымі дзяўчынамі, якія ўмелі выдатна сервіраваць стол. Падсмажаныя лустачкі хлеба, яйкі, чай і фруктовы сок, і ўсё уключаючы сурвэткі — такога мядовага колеру, што здавалася, нават пахне мёдам.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25