Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Калі пачаліся схваткі, ёй дапамаглі; яе званітавала проста на ногі тых людзей, і самай лепшай і вытрыманай павітухай аказалася чатырнаццацігадовая дзяўчынка. Яна згатавала ваду на спіртоўцы, падрыхтавала стэрыльныя нажніцы і перарэзала пупавіну. Яна рабіла ўсё дакладна так, як напісана было ў кнізе, якую ёй зусім не след было б чытаць; спакойна і адначасова мякка і са здзіўляльнай вытрымкай рабіла яна тое, што па начах, калі бацькі даўно ўжо спалі, вычытала ў кнізе з чырванавата-белымі і жаўтаватымі малюнкамі; яна перарэзала пупавіну стэрылізаванымі кравецкімі нажніцамі, якія ўзяла ў сваёй маці. Тая паставілася да пазнанняў дачкі недаверліва, хоць і не без пэўнай долі захаплення.

Пасля, калі трывога

закончылася, да іх аднекуль здаля данёсся роў сірэны: гэтак да звяроў у лясной гушчэчы даносяцца галасы паляўнічых. Дом абрушыўся. Руіны злавесна прыглушылі гук, і маці Брылаха, якая заставалася ў падвале адна з чатырнаццацігадовай павітухай, пачула крыкі астатніх, — яны спрабавалі вылезці наверх праз завалены праход.

— Як цябе завуць? — спытала яна ў дзяўчынкі: ёй ніколі раней не даводзілася з ёй сустракацца.

— Генрыета Шадэль, — адказала дзяўчынка і выцягнула з кішэні непачаты кавалак зелянькавага мыла.

Тады фрау Брылах сказала:

— Дай мне панюхаць.

I яна нюхала мыла і плакала ад шчасця, а дзяўчынка тым часам загортвала дзіця ў коўдру.

У яе заставалася толькі сумачка з грашамі і прадуктовымі карткамі, брудны ручнік, падсунуты ёй пад галаву невядомым дабрадзеем, і некалькі фотаздымкаў мужа: на адным ён быў зняты яшчэ да арміі, у спяцоўцы слесара, выглядаў вельмі мала дым і ўсміхаўся, а на другім ён быў ужо яфрэйтарам танкавых войскаў і таксама ўсміхаўся, на трэцім — унтэрам з жалезным крыжам другой ступені і баявымі адзнакамі, і зноў-такі ўсміхаўся, і самы апошні — яна атрымала яго толькі на мінулым тыдні,— дзе ён ужо фельдфебель з двума крыжамі і ўсё з той жа ўсмешкай.

Праз дзесяць дзён пасля родаў яе ўціснулі ў цягнік, які павёз яе на ўсход; праз два месяцы, у саксонскай вёсачцы, яна даведалася, што муж загінуў.

У васемнаццаць гадоў яна выйшла замуж за бравага яфрэйтара, чыё цела парахнее цяпер дзесьці паміж Запарожжам і Днепрапятроўскам. I вось на дваццаць другім годзе жыцця яна стала ўдавою. Яна мае трохмесячнае дзіця, два ручнікі, дзве каструлькі, трошкі грошай, і яна вельмі прыгожая.

Хлопчык, якога па бацьку ахрысцілі Генрыхам, падрастаў з цвёрдым перакананнем, што каля маці заўсёды павінен быць нейкі дзядзька.

У першыя яго гады такім дзядзькам аказаўся Эрых, які насіў рудую форму. Эрых належаў да загадкавай катэгорыі дзядзькаў і да не менш загадкавай катэгорыі нацы. I з той і з другой катэгорыяй было ўсё не зусім зразумела. Генрых адчуў гэта яшчэ чатырохгадовым хлапчуком, але зразумець, у чым справа, канешне, не мог. Дзядзька Эрых меў хваробу, якая называлася астма: стогны ўначы, крактанне і жаласны крык: «Няма чым дыхаць!» — насоўкі, змочаныя воцатам, і пах камфары, і настоі з нейкім дзіўным водарам. Дадому разам з імі перакачавала з Саксоніі рэч, якая некалі належала Эрыху, — запальнічка. Эрых застаўся ў Саксоніі, а запальнічка перакачавала з імі, і пах Эрыха захаваўся назаўсёды ў памяці.

Потым з’явіўся новы дзядзька, ад якога ў памяці застаўся пах амерыканскіх цыгарэт і вільготнага алебастру ды яшчэ пах распушчанага на патэльні маргарыну і смажанай бульбы. Звалі яго Герт, і быў ён не такім далёкім і незразумелым, як той, якога звалі Эрых і які застаўся ў Саксоніі. Герт працаваў абліцоўшчыкам, і слова «абліцоўшчык» было неаддзельным ад паху вільготнага алебастру, вільготнага цэменту. I яшчэ з Гертам было звязана іншае слова, якое ён паўтараў на кожным кроку і якое, пасля таго як ён сышоў, захавалася ў лексіконе маці,— слова дзярмо. Гэта такое слова, якое маці чамусьці можна гаварыць, а дзецям вельмі строга забараняецца. I яшчэ Герт пакінуў на памяць, акрамя пахаў і гэтага слова, — наручны гадзіннік, які ён падарыў маці, мужчынскі наручны гадзіннік на васемнаццаці

камянях — нейкае зусім незразумелае вызначэнне якасці гадзінніка.

Генрыху споўнілася тады пяць з паловай гадоў, і ён нямала зрабіў, каб пракарміць сябе і маці, выконваючы на чорным рынку ўсялякія даручэнні шматлікіх насельнікаў дома. Прыгожанькі хлапчук, падобны на бацьку, кожны дзень у дванаццаць ішоў з дому, узброены грашамі і выдатнай памяццю, і здабываў тое, што можна было раздабыць, — хлеб, табаку, цыгарэты, каву, салодкія ласункі, а часам нават такія раскошныя рэчы, як маргарын, масла, электрычныя лямпачкі. Калі была патрэба рабіць вялікія пакупкі, ён быў для суседзяў правадніком, таму што ведаў, хто чым гандлюе на чорным рынку, і ўвогуле ведаў там кожнага сабаку. Сярод спекулянтаў ён карыстаўся недатыкальнасцю, і кожны, каго выкрывалі ў спробе падмануць малога, падпадаў пад бязлітасны байкот і вымушаны быў пачынаць гандаль недзе ў іншым месцы.

Не па гадах кемлівы, хлапчук набываў на рынку не толькі хлеб надзённы, ён набыў і фенаменальную здольнасць да вуснага ліку. Здольнасць гэтая выручала яго ў школе колькі гадоў запар. Толькі ў трэцім класе яны пачалі праходзіць прыклады, якія ён рашаў на практыцы задоўга да школы.

Колькі каштуюць дзве васьмушкі кавы, калі вядома, што кілаграм каштуе трыццаць дзве маркі?

Рашэння такіх задач патрабавала ад яго само жыццё, таму што выпадалі вельмі кепскія месяцы, калі ён купляў хлеб па пяцьдзесят або па сто грамаў, табаку — яшчэ меншымі дозамі, каву на лоты — маленечкія порцыі, а гэта патрабуе немалога спрыту ў абыходжанні з дробамі, калі не хочаш, каб цябе абдурылі.

Герт знік раптоўна. А ягоныя пахі засталіся ў памяці — вільготны алебастр, «Віргінія», смажаная на маргарыне бульба з цыбуляй; а яшчэ ў спадчыну ад Герта засталося слова дзярмо, якое назаўсёды ўвайшло ў лексікон маці, і, нарэшце, адна каштоўная рэч — мужчынскі наручны гадзіннік. Пасля раптоўнага знікнення Герта маці плакала, чаго не было пасля расстання з Эрыхам, а хутка аб’явіўся новы дзядзька з імем Карл. Карл пачаў патрабаваць, каб яго звалі татам, хоць ён не меў на гэта аніякага права. Карл служыў у магістратуры і хадзіў не ў старым кіцелі, як Герт, а ў сапраўдным гарнітуры, і Карл абвясціў гучным голасам пачатак «новага жыцця».

«Карл — новае жыццё» — так і запомніўся ён Генрыху, таму што гэтыя словы Карл паўтараў па дваццаць разоў на дзень. Пахам Карла быў пах супоў, якія адпускаліся служачым магістратуры на льготных падставах; супы, як бы яны ні называліся, тлустыя яны былі або салодкія, без розніцы, ад усіх супоў пахла тэрмасам і дастаткам. Карл штодня прыносіў у старым салдацкім бачку палову сваёй порцыі, бывала, і больш, калі падыходзіла яго чарга атрымліваць дадатковую порцыю. Зразумець прычыну гэтай ільготы Генрых так і не змог. З чым бы ні быў суп згатаваны — з салодкімі клёцкамі або з бычыным хвастом, — усё роўна ён патыхаў тэрмасам, і ўсё роўна ён быў цудоўны. Для бачка пашылі брызентавы чахольчык, а ручку абвязалі суровымі ніткамі, Карл не мог вазіць бачок у партфелі, таму што ў трамваі заўсёды вельмі піхаліся, суп расплёхваўся і запэцкваў партфель. Карл быў дабрадушны і непатрабавальны, але яго з’яўленне мела і непрыемныя наступствы, таму што хоць ён і быў непатрабавальны, аднак строгі і катэгарычна забараніў Генрыху ўсялякія паходы на чорны рынак. «Як дзяржаўны служачы я не магу дазволіць… не кажучы ўжо, што гэта падрывае маральныя ўстоі і народную гаспадарку». Строгасць Карла прыпадала на цяжкі 1947 год. Мізэрныя пайкі, калі іх толькі можна было ўвогуле назваць пайкамі,— і Карлавы супы ніякім чынам не параўнаць было з колішнімі заробкамі Генрыха. Генрых спаў у адным пакоі з маці і Карлам — гэтак жа, як спаў ён у адным пакоі з маці і дзядзькам Гертам, з маці і дзядзькам Эрыхам.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25