Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

А бацька — гэта партрэт на сцяне: усмешлівы фельдфебель, сфатаграфаваны дзесяць гадоў назад. Спачатку бацька здаваўся яму занадта старым, цяпер — занадта маладым, усё маладзей і маладзей, а сам ён паволі дарастаў да бацькі, і бацька быў цяпер толькі крыху больш чым у два разы старэйшым за яго. А спачатку ён быў старэйшым разы ў чатыры, у пяць. На іншым фотаздымку, які вісеў побач, маці было толькі васемнаццаць, і яна выглядала зусім як дзяўчынка перад канфірмацыяй.

Дзядзька Віль амаль у шэсць разоў старэйшы за яго, і ўсё ж побач з Вілем ён здаваўся сабе старым і вопытным, мудрым і стомленым. I ён прымаў дружбу Віля, як прымаюць дружбу маленькага дзіцяці, як ён прымаў пяшчоту сваёй маленькай, хутка падрастаючай сястрычкі. Ён няньчыўся з ёй, даваў ёй бутэлечку, падаграваў кашу, таму што з дванаццаці маці ішла на працу, а Леа катэгарычна адмаўляўся глядзець за дзіцем. «Я вам не нянька!» Пасля Генрых навучыўся нават купаць Вільму, садзіць яе на гаршчок і браў з сабой, калі хадзіў за пакупкамі або калі хадзіў сустракаць маму пасля работы.

Альберт, дзядзька Марціна, нічым не быў падобны на Віля, гэта быў чалавек, які ведаў кошт грошай, чалавек,

які, хоць сам і не меў у грашах патрэбы, ведаў, як страшна, калі даражэе хлеб і скача цана на маргарын; так, гэта быў дзядзька, якога і ён хацеў бы мець: не дзядзька-сужыцель і не дзядзька Віль, які прыдатны хіба толькі на тое, каб пагуляць з ім ці прагуляцца. Віль нядрэнны чалавек, але размаўляць з ім цяжка, а з Альбертам можна, хоць у Альберта і водзяцца грошы.

Ён ахвотна хадзіў туды па розных прычынах: галоўным чынам з-за дзядзькі Альберта і з-за Марціна, зразумела. Ва ўсім, што тычылася грошай, Марцін ніколькі не адрозніваўся ад дзядзькі Віля. I бабуля яму падабалася, хоць яна i была дзівакаватая. I з-за футбола ён туды хадзіў, і з-за ласункаў з халадзільніка, а яшчэ яму падабалася, што там можна, пакінуўшы Вільму недзе ў садзе, у калясцы, ганяць гадзінамі ў футбол і не бачыць дзядзьку Леа.

Затое страшна было бачыць, як там абыходзяцца з грашамі: яму там ні ў чым не адмаўлялі, і ўсе ставілся да яго вельмі ласкава, але ў Генрыха было цьмянае прадчуванне, што аднойчы гэта ўсё кепска скончыцца, і не толькі з-за грошай. Існавалі рэчы, якія не мелі ніякіх адносін да грошай, напрыклад розніца паміж дзядзькам Леа і дзядзькам Альбертам, розніца паміж тым, як жахнуўся Марцін, калі пачуў слова, сказанае кандытару, і тым, як сам ён, Генрых, толькі крыху спалохаўся, калі ўпершыню пачуў, як мама вымавіла слова, якое раней ён чуў толькі ад Леа і ад нейкай ягонай кандуктаркі. Слова гэтае здалося яму агідным, ён не любіў яго, але ніколі не жахаўся так, як жахнуўся Марцін. Усе гэтыя адрозненні толькі часткова залежалі ад грошай, і разбіраўся ў гэтым толькі дзядзька Альберт, які выдатна разумеў, што не павінен занадта добра адносіцца да яго, Генрыха.

3

Ужо на працягу некалькіх хвілін яна адчувала на сабе нейчы пільны позірк, позірк чалавека, што прывык да перамог і не сумняваецца ў поспеху. Можна глядзець па-рознаму: яна часам адчувала скіраваныя на яе ззаду молячыя вочы нясмелага паклонніка. Але гэты, сённяшні, упэўнены ў сабе — позірк без ценю меланхоліі; цэлыя паўхвіліны яна спрабавала ўявіць сабе, які ён — элегантны брунет трохі хлышчаватага выгляду; магчыма, ён нават пабіўся аб заклад — стаўлю дзесяць супраць аднаго, што я за тры тыдні паладжу з ёй.

Яна вельмі стамілася, і ёй не надта цяжка было ігнараваць незнаёмага паклонніка, яна радавалася таму, што можа правесці канец тыдня з Альбертам і хлопчыкам у маці Альберта. Надыходзіць восень, і ў рэстаранчыку наўрад ці будзе шмат народу. Нават проста слухаць Альберта, калі ён разважае з Вілем і Глумам пра розныя віды прыманкі, адно задавальненне; акрамя таго, яна возьме з сабой кнігі і пачытае, пакуль дзеці будуць гуляць у футбол, а магчыма, яна паддасца на ўгаворы і пойдзе разам з Глумам лавіць рыбу і будзе рахмана выслухоўваць тлумачэнні пра нажыўку і насадку і пра розныя віды вудзільнаў і пра вялікую, нават больш чым вялікую, цярплівасць. Яна ўсё яшчэ адчувала на сабе гэты позірк і разам з тым зноў зведала ўсыпляльнае ўздзеянне голасу Шурбігеля: паўсюль, дзе толькі можна было сказаць прамову на якую-небудзь інтэлектуальную тэму, Шурбігель неадкладна гаварыў яе. Яна ненавідзела Шурбігеля і цяпер раскайвалася ў бязглуздай ветлівасці, што змусіла яе прыняць запрашэнне. Было б значна лепш пайсці з Марцінам у кіно, пасля паесці марожанага і, прыхлёбваючы каву, прагледзець вячэрнюю газету, пакуль Марцін забаўляецца, выбіраючы пласцінкі, якія ветліва падае яму афіцыянтка. А цяпер яе ўжо заўважыў нехта са знаёмых — і наперадзе зноў згублены вечар; прыхапкам падрыхтаваныя бутэрброды, адкаркаваныя бутэлькі, кава («Можа, вам лепей чаю?»), цыгарэты і раптоўна атупелы твар Альберта — такім ён робіцца, калі павінен займаць яе гасцей і расказваць ім пра яе мужа.

Занадта позна. Зараз выступае Шурбігель, затым патэр Віліброрд пачне прадстаўляць ёй розных людзей, з’явіцца і той незнаёмы паклоннік, чый позірк, быццам святло ад лямпы, падае на яе патыліцу. Лепш за ўсё прыснуць — так ва ўсякім выпадку ўрвеш хоць крышку для сну.

Яна вечна рабіла тое, чаго не хацела, і зусім не з-за пыхі, зусім не дзеля таго, каб надаць папулярнасці свайму загінуўшаму мужу, і зусім не дзеля жадання пазнаёміцца з цікавымі людзьмі. Гэта было пачуццё, якое зведваеш, адпраўляючыся ўплаў, і яна дазваляла заводзіць сябе туды, дзе амаль усё было пазбаўлена сэнсу — глядзець урыўкі з кепскіх фільмаў, бязладныя, пагана знятыя сцэны з удзелам пасрэдных акцёраў і неважнецкім асвятленнем, і марыць. Яна з усяе сілы змагалася з дрымотай, нават выпрасталася і пачала слухаць Шурбігеля, чаго ўжо даўным-даўно не рабіла. Позірк, неадступна скіраваны на яе, стамляў. Не азірацца патрабавала напругі, а паварочвацца яна не хацела, таму што, не гледзячы, ведала, такі тып людзей. Гэтыя інтэлігентныя бабнікі наводзілі на яе жах. Усё іх, падпарадкаванае рэфлексам і пачуццю непаўнацэннасці, жыццё праходзіць з аглядкай на літаратурныя прыклады, і густы іх вагаюцца паміж Сартрам і Кладэлем. Яны мараць пра нумар у гатэлі, такі ж, які яны бачаць у кіно, на самых позніх сеансах, у фільмах з цьмяным асвятленнем і вытанчаным дыялогам, у фільмах «не багатых на падзеі, але захапляльных» і ў суправаджэнні экзістэнцыянальных гукаў аргана: бледны мужчына нахіліўся над бледнай жанчынай, а цыгарэта — які цудоўны кадр! — ахінае начны столік вялізнымі кольцамі дыму — «Мы робім кепска, але мы не ў стане дзейнічаць іначай». Выключаюць святло, і ў густым змроку чырванее толькі агеньчык цыгарэты на начным століку, —

экран згасае, а тым часам здараецца непазбежнае.

Чым больш такіх паклоннікаў з’яўлялася ў яе, тым больш яна кахала свайго мужа, і за дзесяць гадоў, хоць ёй шмат што прыпісвалі, яна ні разу не спала ні з адным мужчынам. Рай быў іншым, і комплексы ягоныя былі такімі ж сапраўднымі, як і яго наіўнасць.

Цяпер яе паступова закалыхваў голас Шурбігеля, і на нейкі момант яна забылася пра назойлівы, упёрты ёй у патыліцу позірк незнаёмца.

Шурбігель быў высокі і грузны, і ступень меланхоліі на яго твары ўзрастала ад даклада да даклада, а ён прачытаў іх нямала. I з кожным дакладам ён рабіўся ўсё больш прадстаўнічым, больш грузным. Нэлі заўседы здавалася, што перад ёй надзвычай эрудыраваны, надзвычай маркотны і раздзьмуты паветраны шар, які павялічваецца не па днях, а па гадзінах і які раптам лопне, і нічога ад яго не застанецца, акрамя прыгаршчаў канцэнтраванай маркоты з дурным пахам.

I тэма яго была спецыфічна шурбігелеўская — «Адносіны творчай асобы да царквы і да дзяржавы ў наш тэхнічны век». I голас у яго быў прыемны: алейна-разумны, крыху перарывісты ад патаемнай чуллівасці, напоўнены бясконцай маркотай. Яму сорак тры гады, у яго шмат прыхільнікаў і амаль няма ворагаў, але тым не менш гэтым ворагам удалося выцягнуць на свет божы з нетраў заняпалай універсітэцкай бібліятэкі недзе ў Сярэдняй Германіі доктарскую дысертацыю Шурбігеля, а дысертацыя была напісана ў 1934 годзе і называлася: «Вобраз фюрэра ў сучаснай лірыцы». Таму кожнае сваё выступленне Шурбігель пачынаў цяпер крытычнымі заўвагамі з прычыны публіцыстычнай нядобрасумленнасці некаторых крыклівых юнакоў, сектанствуючых песімістаў, самабічавальных ерэтыкоў, няздольных зразумець паступальнае развіццё духоўна сталай асобы. Але ў зносінах з непрыяцелямі ён быў сама ветлівасць і ўжываў супраць іх зброю, якая даводзіла іх да шаленства, бо яны былі бездапаможныя супраць яго: Шурбігель дараваў ворагам сваім, ён усё ім дараваў. Яго жэстыкуляцыі падчас выступлення нагадвалі манеры паслужлівага цырульніка, які завіхаецца толькі на карысць кліенту. Выступаючы, ён як бы прыкладваў сваім уяўным сябрам і ўяўным нядобразычліўцам гарачыя кампрэсы, ён націраў іх супакойваючымі і духмянымі эсенцыямі, ён масіраваў ім шчокі, ён абмахваў іх, ён асвяжаў іх, затым доўга і грунтоўна намыльваў надзвычай духмяным і надзвычай дарагім мылам, — а яго алейны голас выказваў надзвычай разумныя думкі. Шурбігель быў песімістам, але не безнадзейным. Такія словы, як «эліта», «катакомбы», «расчараванне», быццам бакены, калыхаліся ў магутнай плыні яго прамоў; ён даваў наведвальнікам свайго салона процьму нязведанай дагэтуль асалоды; лёгкі дотык, цёплыя кампрэсы, халодныя кампрэсы, масаж; ён быццам рабіў для сваіх слухачоў усе паслугі, што пералічаны ў прэйскуранце цырульні першага разраду.

Ён і вырас у цырульні на ўскраіне. «Выключна таленавітага хлопчыка» хутка заўважылі і пачалі ўсяляк прасоўваць. Маленькі тоўсты хлапчук на ўсё жыццё запомніў меланхалічнае абаянне бруднаватай і цеснай бацькавай цырульні: мільгаценне нажніц — бляск сталі ў цемнаватым пакоі, роўнае гудзенне электрычнай машынкі для валасоў, нетаропкая гутарка, пах розных гатункаў мыла і духоў, звяканне манет у касе, крадком пададзеныя пакецікі, палоскі паперы, на якой павольна высыхалі ў мыльнай пене бялявыя, чорныя, рыжыя валасы, — здавалася, што яны трапілі Ў застылы цукровы мус; дзве цёплыя і напаўцёмныя драўляныя кабінкі, дзе свяшчэнна дзейнічала маці: штучнае асвятленне, струменьчыкі дыму ад цыгарэт, і раптам пачынаюцца надрыўныя выліванні пачуццяў з прычыны ўсялякіх амурных спраў. Калі ў цырульні нікога не было, ласкавы, заўсёды меланхалічна настроены бацька ішоў у задні пакой, выкурваў цыгарэту і ганяў яго па склонах, — тут вуха Шурбігеля зрабілася адчувальным, а дух — самотным. Бацька так ніколі і не навучыўся правільна ставіць націскі ў лацінскіх словах, і ўпарта гаварыў gen'us замест g'enus [3] , 'ancilla замест ancilla [4] , a калі сын без падрыхтоўкі спрагаў fifh еті [5] , на вуснах бацькі з’яўлялася дурнаватая ўсмешка, бо асацыяцыі і думкі былі ў яго заўсёды самымі нізкімі.

3

Род (лац.).

4

Служанка (лац.).

5

Я кладу (грэч.).

Цяпер Шурбігель націраў сваіх слухачоў загадкавай маззю і з пашанай масіраваў ім вушы, ілбы і шчокі, затым ён хуткім узмахам зняў з іх прасцінку, злёгку пакланіўся, сабраў свае запісы і з лагоднай у с мешкай сышоў з трыбуны. Яго праводзілі адзінадушнымі і доўгімі, хоць і не надта гучнымі апладысментамі,— якраз так, як любіў Шурбігель: яму не падабалася, калі пляскаюць занадта гучна. Правую руку ён засунуў у кішэню і пачаў гуляць з бляшаначкай, у якой было поўна вітамінізаванага дражэ; ціхі гук ад перакочвання цукерачак супакойваў, і Шурбігель з усмешкай падаў руку патэру Віліброрду, які паспеў шапнуць: «Выдатна, выдатна!» Шурбігель развітаўся — ён мусіў яшчэ паспець на адкрыццё выставы «Паўднёвабаварскіх вераадступнікаў», яго лічылі спецыялістам па сучасным жывапісе, сучаснай музыцы, сучаснай лірыцы. Ён аддаваў перавагу самым складаным тэмам, яны давалі магчымасць выказваць найсмялейшыя думкі, ствараць самыярызыкоўныя канцэпцыі. Смеласць Шурбігеля можна было параўнаць хіба толькі з яго добразычлівасцю, ён найбольш ахвотна ўсхваляў тых, каго лічыў сваімі ворагамі, і найбольш ахвотна вышукваў недахопы ў тых, каго лічыў сваімі сябрамі. Хваліў ён сяброў вельмі рэдка і гэтым здабыў сабе славу непадкупнага. Шурбігель быў непадкупны, і хоць у яго меліся ворагі, сам ён нічыім ворагам не быў.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25