Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Пра Эрыха яна ўзгадвала рэдка: вельмі ўжо шмат прайшло часу — цэлых восем гадоў. Сярод ночы раптоўны прыпадак — скажоны страхам твар, пальцы сударгава сціскаюць яе руку, налітыя крывёю вочы, форма штурмавіка ў шафе, нясмелая ласка і нясмелы адказ на яе, і як узнагарода за ласку какава, шакалад і страх, калі ён раптам ноччу прыйшоў у яе пакой; штаны абы-як нацягнутыя паўзверх начной кашулі, босы, каб яго маці не пачула, напаўвар’яцкія вочы — яна зразумела, што зараз здарыцца тое, чаго яна не хоча. Толькі год прайшоў пасля смерці Генрыха. Яна не хацела гэтага, але нічога не сказала, і Эрых, які, відаць, пайшоў бы, калі б яна сказала хоць слова, не пайшоў: ён быў здзіўлены яе пакорнасцю, а яе не пакідала панурае пачуццё, што ўсё гэтае непазбежна. Эрых жа ўспрыняў здарэнне як каханне, якога — без усялякіх на тое падстаў — чакаў ад яе. Ён патушыў святло. Свісцячае дыханне, у цемры, на фоне бляклай сінечы начнога неба яна бачыла яго бездапаможную і няскладную паставу, калі ён, спыніўшыся перад ложкам, здымаў штаны.

Яшчэ не позна было сказаць: «Ідзі прэч!» — і ён бы пайшоў — бо гэта быў Эрых, а не Лea. Але яна нічога не сказала, яе скавала адчуванне, што ўсё так і павінна здарыцца, чаму ж тады не з Эрыхам, які да яе добра ставіцца?

Эрых быў такі ж добры, як і кандытар, і той светлай ноччу Эрых сказаў ёй: «Якая ты прыгожая!» — а сам так цяжка дыхаў.

Ніколі ніхто не гаварыў ёй такіх слоў, акрамя кандытара, які не быў нават за тое ўзнагароджаны.

Яна закурыла апошнюю цыгарэту. Кава была выпіта, зубны ўрач зачыніў акно і зноў пусціў у ход кола бормашыны: трыста марак задатку, цудоўныя, але вельмі дарагія ўколы, пасля якіх адчуваеш сябе такой маладой і бадзёрай. Гармоны — гэтае слова выкліча на твары Лea агідную ўсмешку.

У кафэ было яшчэ пуста: нейкі дзядуля паіў унучака вяршкамі і чытаў газету. Не адрываючыся ад газеты, ён запіхваў дзіцяці лыжку ў рот, і дзіця вылізвала яе.

Яна разлічылася за каву, выйшла і купіла тры апельсіны на кішэнныя грошы, што ёй выдаў Генрых, — ён аддаваў ёй палову адкладзеных на хлеб грошай, бо ёй цяпер не трэба было яго купляць: хлеб ім даваў кандытар. Але чаму Генрых вось ужо цэлы тыдзень не паяўляецца ў пякарні, і ёй адной прыходзіцца цягаць цяжкую сумку?

Яна прапусціла трамвай і пайшла пехатою: яшчэ няма паловы першай, значыцца, Леа яшчэ не пайшоў. Мусіць, лепш расказаць яму, у чым справа. Усё роўна ён даведаецца, можа, яму дадуць пазыку, але ці ж мала на свеце маладых прыгожых жанчын з асляпляльна белымі, здаровымі, дагледжанымі, бясплатна падоранымі прыродай зубамі?

Яна прайшла міма дома, дзе некалі жыў Вілі сур’ёзны прыгожы хлопец, першы, хто яе пацалаваў,— блакіт неба і аддаленая музыка з рэстарана ў парку, успышка феерверку над горадам, залаты дождж сыплецца са званіц, няўмелы пацалунак Вілі. Пасля ён сказаў: «Не ведаю, ці гэта грэх, — думаю, што не, пацалунак не грэх, грэх зусім іншае».

Іншае здарылася пазней, з Генрыхам — кусты ў расе, вецце лезе ў твар; абвіты зеленню, бледны, жахліва сур’ёзны твар, а ўдалечыні абрысы горада — вежы цэркваў, заблытаныя ў аблоках, і чаканне, нясмелае шалёнае чаканне апетай усімі асалоды, якая так і не прыйшла: расчараванне на вільготным твары Генрыха сярод зялёнага вецця; адкінуты ўбок мундзір танкіста з запэцканым ружаватым кантам.

Генрых згарэў паміж Запарожжам і Днепрапятроўскам; Вілі — сур’ёзнага, няўсмешлівага, бязгрэшнага расклейшчыка плакатаў, паглынула Чорнае мора паміж Адэсай і Севастопалем, яго абгрызены шкілет апусціўся на дно і ляжыць там сярод водарасцяў і ціны; Бамбергера спалілі ў газавай печы, і ён стаў попелам, попелам без залатых зубоў, а ў Бамбергера былі такія вялікія ззяючыя залатыя зубы.

Берна яшчэ жывая; ёй пашчасціла, яна выйшла замуж за мясніка, які хварэў на тую ж хваробу, што і Эрых. Трэба было б параіць усім жанчынам выходзіць замуж за хворых, якіх не возьмуць у войска. Воцат, камфара, чай для астматыкаў заўсёды стаяць на начным століку Берны. Усюды палатняны бінт, цяжкае, шумнае дыханне мясніка, жаданне, заглушанае астмай. Берна ўмела не таўсцець: яна стаяла за прылаўкам і з абыякавай упэўненасцю наразала цялячы філей. На чырвоных шчоках Берны блакітныя прожылкі, але моцныя маленькія рукі спрытна ўпраўляюцца з тонкім нажом: пяшчотна-карычневыя адцент лівернай каўбасы, пяшчотна-ружовыя сакавітыя кумпякі. Раней, калі ім прыходзілася цяжка, Берна зрэдку совала ёй кавалак лою, велічынёю з пачак цыгарэт — маленькі прамаслены скрутак — гэта было ў тыя часы, калі ў доме гаспадарыў Карл і шлях на чорны рынак для іх быў перакрыты. Але даўно ўжо Берна перастала вітацца з ёю, а маці Віля заўсёды праходзіць міма яе моўчкі, як бы не заўважаючы, а калі прыязджае свякруха, яна выгаворвае тое, пра што іншыя маўчаць: «Як ты сябе паводзіш! Усяму ж ёсць мяжа».

Леа ўжо пайшоў. Яна з палёгкай уздыхнула, заўважыўшы, што ў гардэробе няма ні фуражкі, ні яго збруі. Фрау Барусяк узнікла на парозе і з усмешкай прыклала да вуснаў палец: малая заснула ў іх на канапе. У сне яна здавалася вельмі прыгожанькай, каштанавыя валасы адлівалі золатам, роцік, заўсёды складзены ў плаксівую грымаску, усміхаўся. На стале ў фрау Барусяк стаяла шклянка з мёдам, каля яе ляжала лыжка. Толькі лобік у малой быў нейкі вуглаваты — як у Леа. Фрау Барусяк была вельмі мілая і добразычлівая жанчына, яна толькі зрэдку і вельмі ціха намякала, што добра было б неяк наладзіць жыццё. «Дарма вы ўпусцілі добрага мужа, вам трэба было б трымаць яго ў руках». Фрау Барусяк мела на ўвазе Карла, але ж ёй і самой Карл падабаўся менш за ўсіх астатніх — ягоны хрыплы, напышлівы голас, яго бясконцая балбатня пра «новае жыццё», яго вечная боязь парушыць знешнюю прыстойнасць, ягоны педантызм і набожнасць — усё гэта, на яе думку, не стасавалася з хцівай цэпкасцю ягоных рук, з нашаптанымі ў вуха пяшчотамі, у якіх таілася нешта брыдкае, што выклікала страх. Голас крывадушніка, які зараз узносіць

свае маленні ў царкве: у дзень канфірмацыі Генрыха яна чула гэты голас з царкоўных хораў. Фрау Барусяк асцярожна перадала ёй загорнутую ў коўдрачку дзяўчынку, уздыхнула і раптам, набраўшыся смеласці, сказала:

— Пара вам развязацца з гэтым малойчыкам.

На яе мілавідным ружовым твары адлюстравалася рашучасць, ён пацямнеў, стаў амаль карычневым.

— Гэта ж не каханне, — але больш яна нічога не сказала, зрабілася па-ранейшаму нясмелай і ціхай і шапнула: — Не ўспрымайце мяне кепска, не крыўдуйце, але дзеці…

Вільма не пакрыўдзілася, падзякавала, усміхнулася і аднесла дзяўчынку ўніз, да сябе ў пакой.

Усмешлівы фельдфебель, чый партрэт вісіць паміж дзвярамі і люстэркам, маладзейшы за яе на дванаццаць гадоў. Думка пра тое, што яна некалі спала з ім, раптам выклікала дзіўнае адчуванне віны быццам яна спакусіла дзіця. Такім, як ён на гэтым фотаздымку, быў па гадах падручны пекара, хлапчук-шалапут, з якім, як ёй здавалася, сорамна звязвацца. Генрых далёка, ён загінуў, і звальніцельную яму давалі вельмі ненадоўга: хапіла часу, каб зачаць дзіця, але не хапіла на тое, каб захаваць успаміны аб нармальным шлюбным жыцці. Пісьмы, нумары цягнікоў з адпускнікамі, паспешлівыя абдымкі на краі вучэбнага пляца: стэп, пясок, ахоўная афарбоўка баракаў, пах смалы і незразумелае, невытлумачальнае, страшнае, што «лунала ў паветры», у паветры і ў твары Генрыха, які схіляўся над ёй, бледны і сур’ёзны. Дзіўна, у жыцці ён зусім не так ужо часта смяяўся, затое на ўсіх здымках — усміхаецца, і ўсмешлівым захаваўся ён у яе памяці. З вялікага кафэ даносілася танцавальная музыка, удалечыні маршыравала рота салдат — «Мы да Рэйна крочым, крочым», пасля Генрых сказаў тое ж, што гаварыў заўсёды і Герт: «Дзярмо ўсё гэта!»

А ўвечары — зноў абдымкі ў пакоі з вялікай прыгожай і стракатай карцінай на сцяне: пакорлівая Маці Божая лунае на воблаку ў небе, з дзіцем Ісусам на руках, справа Пётр, такі, якім і павінен быць Пётр: барадаты і ласкавы, сур’ёзны і пакорлівы, каля яго папская тыяра і штосьці няўлоўнае ва ўсёй карціне, неапісальнае, гаварыла кожнаму, што гэта апостал Пётр. Унізе — прыгожанькія анёлы падперлі галоўкі рукамі, крыльцы ў іх, як у кажанкоў, а ручкі такія тоўсценькія і круглыя. Пасля яна купіла такую ж карціну, толькі меншую — унізе надпіс Rafael pinx [6] , але карціна ператварылася ў попел, развеялася па ветры ў тую ноч, калі яна ў бамбасховішчы на запэцканых ваксай нарах нарадзіла сына, зачатага пад выявай Маці Божай. Яна бачыла гэтую карціну каля твару Генрыха — сур’ёзнага твару унтэр-афіцэра, ён даўно ўжо забыўся пра першае расчараванне; далёка ззаду, над стэпам пратрубілі зару — свабода да раніцы, і тое, што «насілася ў паветры», ценем легла на твар Генрыха, які з нянавісцю слухаў, як грукацелі ноччу танкі. Абвугліўся, ператварыўся ў мумію недзе паміж Запарожжам і Днепрапятроўскам: пабеданосны танк, пабеданосная душагубка, што паглынула пана Бамбергера, і ні салдацкай кніжкі, ні заручальнага пярсцёнка, ні грошай, ні гадзінніка, на якім набожная маці загадала выгравіраваць: «На памяць пра канфірмацыю». Усмешлівы на фота яфрэйтар, усмешлівы унтэр-афіцэр, усмешлівы фельдфебель — а ў жыцці такі сур'ёзны.

6

Пісаў Рафаэль (лац.).

Свечы ў маленькай капліцы, і сухі самотны твар свякрухі: «Не заплям памяці майго сына».

Удава ў дваццаць адзін год, якой годам пазней Эрых прапанаваў сваё сэрца, сваю астму і какаву; нясмелы, дабрадушны, маленькі нацы з хворымі бронхамі — камфара, воцат, парваныя на бінт палатняныя кашулі і працяжныя, глухія стогны па начах. Нічога не зробіш, трэба паглядзецца ў люстэрка, што вісіць каля партрэта Генрыха, — зубы яшчэ белыя і на выгляд здаюцца моцнымі, але калі датыкнешся да іх — злавеснае хістанне. Вусны яшчэ сакавітыя, не такія вузкія і вялыя, як у Берны, — яна ўсё яшчэ прыгожая, зграбная жонка ўсмешлівага на здымку фельдфебеля, лялька з доўгай і ганарыстай шыяй, якая ўзяла верх над больш маладымі кандуктаркамі; тысячу дзвесце марак за трынаццаць зубоў — а дзясны ўсё сохнуць, усё больш агаляюцца зубы, і гэтага ўжо не адновіш.

Яна вырашыла паддацца маленням кандытара і саступіць Лea маладзенькім кандуктаркам. Лea з ягонай чыста паголенай фізіяноміяй, з вуглаватым ілбом, з чырвонымі — ад шчоткі — рукамі, з паліраванымі пазногцямі і з упэўненасцю сутэнёра ў вачах. Трэба прымусіць кандытара яшчэ крыху пачакаць, няхай крыху памучыцца — пануры, абрузглы твар. Ён, відаць, аддасць ёй пакой, будуць, магчыма, і грошы, а для хлопчыка месца вучня, калі праз тры гады ён скончыць школу.

Яна старанна працерла твар ласьёнам, незразумела адкуль узніклы бруд застаўся на ватцы, злёгку напудрылася, падфарбавала вусны і сабрала рассыпаныя валасы. Да гэтага часу толькі два мужчыны звярнулі ўвагу на яе прыгожыя рукі: Генрых і кандытар. Нават Герт не заўважаў іх прыгажосці, хоць ён, як маленькае дзіця, часам гадзінамі прымушаў яе гладзіць яго па твары. А кандытар узгараўся жаданнем, варта яму было толькі зірнуць на яе рукі, закаханы без памяці дзівак, сярод бясконцых адценняў шэрага ў сваёй пякарні нашэптваючы ёй глупства за глупствам.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Игра топа. Между двух огней

Вяч Павел
2. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Игра топа. Между двух огней

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Идущий в тени 6

Амврелий Марк
6. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.57
рейтинг книги
Идущий в тени 6

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10