Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Пасля вайны Шурбігель (тут неаднаразова прыводзіўся прыклад з апосталам Паўлам) зведаў бязмежную абаяльнасць рэлігіі. На вялікае здзіўленне сваіх сяброў, ён стаў хрысціянінам і першаадкрывальнікам хрысціянскіх талентаў; на шчасце Шурбігеля, ён меў адну вялікую, праўда ўжо дзесяцігадовай даўніны, заслугу: ён адкрыў Раймунда Баха, якога яшчэ дзесяць гадоў таму назваў «найвялікшым літаратарам нашага пакалення». Будучы рэдактарам вялікай нацысцкай газеты, ён адкрыў Баха, пачаў яго друкаваць, і гэта давала яму права — тут ужо зласліўцам заставалася толькі маўчаць — пачынаць кожны рэферат пра сучасную лірыку са слоў: «Калі ў 1935 годзе я першы надрукаваў верш паэта Баха, які загінуў потым у Расіі, я ўжо ведаў,

што пачынаецца новая эра ў лірычнай паэзіі».

Друкаваннем вершаў Баха ён здабыў сабе права называць Нэлу «мая дарагая Нэла», і яна нічога не магла з гэтым зрабіць, хоць выдатна ведала, што Рай ненавідзеў Шурбігеля гэтак жа, як зараз ненавідзела Шурбігеля яна сама. Ён здабыў сабе права раз у тры месяцы заяўляцца да яе вечарам з цэлай плоймай неахайна апранутых юнакоў, піць у яе чай і віно — і мінімум раз у паўгода дзе-небудзь прыладкоўваць чарговы фотаздымак: «Удава паэта з чалавекам, які адкрыў яе мужа».

Нэла з палёгкай канстатавала, што ён кудысьці знік; яна ненавідзела яго, але адначасова ён забаўляў яе. Калі апладысменты змоўклі, яна стрэсла з сябе дрымоту і адчула, што позірк скіраваны цяпер не на яе патыліцу, а проста ў твар. Яна падняла вочы і ўбачыла таго, хто так упарта імкнуўся скарыць яе: ён набліжаўся да яе з патэрам Вілібрордам; ён быў яшчэ малады і насуперак модзе вельмі сціпла апрануты: цёмна-шэры гарнітур, акуратна завязаны галыптук, вельмі прыемны твар — такая разумная іронія бывае на тварах рэдактараў, якія ад бягучай палітыкі перайшлі да фельетона. Для патэра Віліброрда якраз і было характэрна, што ён абсалютна ўсур’ёз прымаў такіх, як Шурбігель, і што ён прадстаўляў ёй суб’ектаў, надобных на незнаёмага, з якім ён зараз павольна набліжаўся да яе.

Незнаёмы аказаўся брунетам — гэта яна ўгадала, але ў астатнім ён ніяк не адпавядаў таму тыпу інтэлігентнага бабніка, пра які яна толькі што думала. Каб канчаткова збянтэжыць яго, яна зноў усміхнулася: ці паддаўся ён на гэтую гульню найдрабнейшых мускулаў яе твару? Зразумела, паддаўся. Калі ён схіліўся перад ёй, яна ўбачыла густыя чорныя валасы, раздзеленыя на роўны рад.

— Пан Гезелер, — усміхаючыся, сказаў патэр Віліброрд, — працуе над анталогіяй лірычнай паэзіі і вельмі хацеў бы параіцца з табой, дарагая Нэла, менавіта якія вершы Рая трэба змясціць.

— Як… як вас завуць? — перапытала яна і адразу ж заўважыла па яго твары, што ён палічыў яе спалох за ўдзячнасць.

Лета ў Расіі, акоп, маленькі лейтэнант пасылае Рая на немінучую смерць. Дык на гэтай вось смуглай, бездакорна паголенай шчацэ дзесяць гадоў таму гарэла аплявуха Альберта?

«…Я ўляпіў яму такую аплявуху, што на працягу нейкага моманту бачыў адбітак сваіх пяці пальцаў на ягонай смуглай шчацэ, а заплаціў я за гэту аплявуху шасцімесячным адбываннем у адэскай ваеннай турме». Уважлівыя, крыху спалоханыя вочы, выпрабавальны позірк. Нітка жыцця перарэзана — жыцця Рая, майго і хлопчыка — з-за нікчэмнай упартасці нейкага чарнявага лейтэнанта, што настойваў на выкананні свайго загаду; тры чвэрці цудоўнага фільма, які пачаўся ўжо, раптоўна абарвалі, кінулі ў кладоўку, і адтуль яна па частках выцягвае яго, — сны, якія так і не сталі явай. Выкінулі галоўнага героя, а ўсіх астатніх — яе, хлопчыка, Альберта — прымусілі круціць новую, так-сяк склееную стужку. Рэжысёр на гадзінку-другую ўвёў у карціну маленькага, але заўзятага начальніка, і той спаганіў увесь фінал. Прэч галоўнага героя! Яе знявечанае жыццё, жыццё Альберта, хлопчыка, бабулі на сумленні гэтай бездары, што ўпарта працягвае лічыць яе збянтэжанасць закаханасцю.

«Бездар, маленькі, прыгажунчык, інтэлігенцік з выпрабавальным позіркам, складальнік анталогіі, калі толькі гэта ты, — мне здаецца, ты занадта малады, — але калі гэта сапраўды ты, ты будзеш галоўным героем у трэцяй частцы з меладраматычным канцом — загадкавая фігура

ў думках майго сына, чорны чалавек у памяці бабулі; дзесяць гадоў, поўныя нязгаснай нянавісці; о, у цябе яшчэ закруціцца ў галаве так, як круціцца ў мяне зараз».

— Гезелер, — адказаў ён, усміхаючыся.

— Пан Гезелер вось ужо два тыдні вядзе аддзел літаратуры і мастацтва ў «Весніку». Нэла, дарагая, табе кепска?

— Так, мне кепска.

— Вам трэба падсілкавацца. Дазвольце запрасіць вас на кубачак кавы.

— Калі ласка.

— Вы пойдзеце з намі, патэр?

— З задавальненнем.

Але ёй давялося яшчэ паціснуць руку Трымборну, раскланяцца з фрау Мезевіц, пачуць нейчы шэпт: «Наша мілая Нэла старэе» — і падумаць, ці не варта пазваніць Альберту і выклікаць яго сюды. Альберт пазнае яго і пазбавіць яе пакутлівага выпытвання. Яна амаль не сумнявалася, што гэта ён, хоць усё гаварыла супраць таго. Ён выглядаў гадоў на дваццаць пяць, ну ад сілы на дваццаць восем; значыць, тады яму было самае большае васемнаццаць.

— Я збіраўся пісаць вам, — сказаў ён, калі яны спускаліся па лесвіцы.

— Гэта было б бессэнсоўна, — сказала яна.

Ён глянуў на яе, і яго дурнавата-пакрыўджаны выгляд толькі падбухторыў яе.

— Я ўжо дзесяць гадоў не чытаю лістоў і выкідваю іх нераспячатанымі ў карзіну для папер.

У дзвярах яна прыпынілася, падала руку толькі патэру і сказала:

— Не, я пайду дадому, мне нядобра… пазваніце мне, калі хочаце, але не называйцеся, калі падыдуць да тэлефона. Чуеце? Не называйцеся.

— Што здарылася, дарагая Нэла? — спытаў патэр.

— Нічога, — сказала яна, — я проста вельмі стамілася.

— Мы былі б рады бачыць цябе ў нядзелю нанаступным тыдні ў Брэрніху, пан Гезелер выступіць там з дакладам.

— Пазваніце мне, калі ласка, — сказала яна і, не звяртаючы больш увагі на абодвух мужчын, хутка пайшла.

Нарэшце яна вырвалася з паласы яркага святла і павярнула ў цёмную вуліцу, дзе знаходзілася кафэ Луіджы.

Тут яна сотні разоў сядзела з Раймундам, гэта самае зручнае месца, тут зноў можна склейваць фільм з абрыўкаў, якія зрабіліся снамі, і пачаць круціць яго. Патушыць святло, націснуць кнопку, і сон, што так і не стаў яваю, успыхвае ў галаве.

Луіджы ўсміхнуўся ёй і адразу ж схапіў пласцінку, якую ставіў заўсёды, калі прыходзіла Нэла: дзікая, прымітыўна сентыментальная музыка вымотвала і хвалявала. Насцярожана чакала яна таго моманту, калі мелодыя абрываецца і з грукатам падае ў бездань, — і адначасова яна ўпарта пракручвала першую частку фільма — тую, якая не была сном.

Тут фільм пачынаўся, тут, дзе мала што з тае пары змянілася. Па-ранейшаму на франтоне над вітрынай быў урэзаны ў сцяну стракаты певень, выкладзены з рознакаляровых шкляных плітак: зялёных, як лужок, і чырвоных, як гранат, жоўтых, як сцяжкі на саставах з боепрыпасамі, і чорных, як вугаль, а вялікі транспарант, які певень трымаў у дзюбе, быў бялюткі, і на ім чырвоны надпіс: «Генэль. 144 гатункі марожанага». Певень кідаў стракатае святло на твары наведвальнікаў, на ўсю залу да самага апошняга куточка, на Нэлу, і рука яе, пафарбаваная мярцвяна-жоўтым святлом, ляжала на стале, як і тады, калі ішла першая частка фільма.

Нейкі малады чалавек падышоў да яе століка, цёмна-шэры день упаў на яе руку, і перш чым яна ўзняла вочы, ён сказаў ёй:

— Скіньце гэтую карычневую куртку, яна вам зусім не да твару.

I вось ён ужо апынуўся за яе крэслам, спакойна падняў ён рукі і зняў з яе карычневую куртку «гітлер-югенд». Затым кінуў куртку на падлогу, адшпурнуў нагой у куток кафэ і сеў каля Нэлы.

— Я разумею, што павінен патлумачыць свой учынак, — яна ўсё яшчэ не бачыла яго, таму што другішэры цень лёг на яе руку, пафарбаваную ў жоўты колер грудзьмі шклянога пеўня. — Ніколі больш не апранайце гэтую штуковіну. Яна вам не да твару.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25