Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Або танцы з Генрыхам, які кожныя два тыдні атрымлівае звальніцельную ў нядзелю, усмешлівы яфрэйтар танкавых войскаў, неўзабаве заканчваўся тэрмін ягонай службы.

Адной маркі і васьмідзесяці пфенігаў хопіць на кіно, але ўжо позна. Ранішні, на адзінаццаць гадзін, сеанс даўно пачаўся, а ў гадзіну яна павінна быць у пякарні. Хлопчык унізе, у двары, расчыніў зялёныя вароты, і бацька пакаціў каляску. Праз адчыненыя вароты бачна вуліца: аўтамабільныя шыны і ногі веласіпедыстаў. Яна паволі сышла ўніз па лесвіцы, спрабуючы ўцяміць, на якія выдаткі рашыцца кандытар дзеля задавальнення сваёй меланхалічнай страсці: ён хударлявы, але твар у яго вялікі, азызлы і самотныя вочы. Сам-насам з ёй ён, запінаючыся, усхваляе радасці кахання, глухім голасам спявае ён песні пра прыгажосць плоцкага кахання. Ён ненавідзіць сваю жонку, жонка ненавідзіць яго, ненавідзіць усіх мужчын, а ён, кандытар, любіць

жанчын, услаўляе іх цела, іх сэрца, іх вусны, часам яго меланхолія даходзіць да шаленства, а яна слухае ўсё гэта і разважвае маргарын, распускае шакалад, узбівае крэм з прыгатаванай ім сумесі і выкладвае лыжачкай памадку і праліны. Яна выводзіла на тартах шакаладныя ўзоры, якія ён лічыў чароўнымі, і прылеплівала шакаладным свінкам шакаладныя лычыкі, а ён, запінаючыся, не пераставаў расхвальваць яе твар, яе рукі, яе пяшчотнае цела.

У пякарні ўсё здавалася белым і шэрым, тут перамешвалася чарната блях, чарната вугалю і белізна мукі: сотні адценняў шэрага, і толькі зрэдку — жоўтая або чырвоная пляма; чырвоны колер вішань, ядавіта-жоўты — лімонаў і пяшчотны — ананасаў. Амаль усё здавалася белым і шэрым, бясконцыя адценні шэрага, такі быў і твар пекара: дзіцячы, бясколерны, круглы рот, шэрыя вочы, шэрыя зубы і блякла-ружовы язык, які быў відаць, калі ён гаварыў, а гаварыў ён, застаўшыся з ёй сам-насам, безупынку.

Кандытар марыў знайсці прыстойную жанчыну, не прастытутку. З таго часу як жонка ўзненавідзела яго, а разам з тым і ўсіх іншых мужын, яму прыпадалі толькі тыя радасці, якія можна знайсці ў публічных дамах, а гэткія радасці здаваліся яму недастаткова ўзвышанымі, і, акрамя таго, марным заставалася яшчэ адно яго жаданне — мець дзяцей.

Калі яна адпіхнула яго, назваўшы каханне брыдкім словам з лексікону Леа, ён проста спалохаўся, і тады яна зразумела, якая ў яго пяшчотная душа.

Словы гэтыя вырваліся ў яе напалову проці яе волі, напалову наўмысна, з-за супярэчлівасці, якую выклікала ў ёй ягоная рахманасць: гэта былі словы Леа, ёй нашэптвалі і крычалі іх з дня ў дзень вось ужо на працягу многіх гадоў, яны віселі над ёй, як праклён. Гэтыя словы жылі ў ёй, і вось вырваліся на волю, яна шпурнула іх у самотны твар кандытара, і выклікала вялікае замяшанне ў ягонай душы.

— Не, не, — сказаў кандытар, — не гавары так.

Леа скажа: «Што гэта з тваёй пашчай?», і ёй не хацелася ісці дадому, каб не чуць яго здзекаў і не бачыць асляпляльна белых зубоў.

Яна вернецца дадому, пасля таго як Леа пойдзе на працу. З асцярогі яна аднесла малую да фрау Барусяк — гожанькая жанчына, гады на чатыры старэйшая за яе, з цудоўнымі бялюткімі зубамі — жанчына, якая спалучала дзве якасці: набожнасць і ветлівасць. Яна зайшла ў кафэ насупраць дома зубнога ўрача, села каля акна і дастала з кішэні пачак «Тамагаўка»вельмі доўгія, вельмі белыя і вельмі моцныя цыгарэты. «Сонца Віргініі выпесціла гэты тытунь». Гартаць ілюстраваныя часопісы не хацелася; памешваючы лыжачкай каву, яна раптам падумала, што трэба папрасіць у кандытара аванс, раптам ён падкіне ёй марак сто: яна цвёрда вырашыла ніколі больш не ўжываць слова Леа, каб не крыўдзіць кандытара. Магчыма, яна пашкадуе яго: нязграбныя, шалёныя ласкі, на якія ёй прыйдзецца адказваць, — гэта і будзе яе платай, — проста сярод блях для пірожных і аблітых шакаладам парсючкоў будзе ён нашэптваць ёй свае гімны; сярод узгорачкаў какосавай мукі, сярод пасыпаных цукровай пудрай ромавых баб ён усміхнецца ёй, млеючы ад шчасця, і яна будзе прымаць трапяткія, слюнявыя пацалункі чалавека, які ненавідзіць прадажнае каханне, а задавальняцца ў шлюбе не можа з тае пары, як яго жонка ўзненавідзела мужчын; жонка — худая, коратка падстрыжаная прыгажуня з палаючым, суровым позіркам, пальцы ўвесь час на ручцы касавага апарата, як у капітана на штурвале; у яе цвёрдая, маленькая рука «са сціплым» упрыгожаннем — халодныя, зялёныя каменьчыкі, амаль празрыстыя і вельмі дарагія, яе рукі падобныя на рукі Леа. Стройная багіня з хлапечай фігурай, усяго дзесяць гадоў назад — стройная і ўладная — яна маршыравала на чале атрада дзяўчатак у рудых куртках і горда спявала высокім, прыгожым голасам: «На берэце лунае пер’е» і «Смелы барабаншчык». Яе бацька гаспадар «Чырвонага капелюша», а мой бацька па пятніцах прапіваў там палову сваёй палучкі. Цяпер яна падобна на амазонку: ногі ў яе як у шаснаццацігадовай, а па твары ёй дасі ўсе сорак, і яна намагаецца з усяе сілы здавацца не старэйшай за трыццаць чатыры, упартая і ветлівая парушальніца шлюбнага абавязку, гэта яна давяла шэрага і самотнага чалавека з падвала да гімнаў адчаю.

Вільма паднесла кубачак да роту і, глянуўшы ў акно, убачыла на процілеглым баку вуліцы

зубнога ўрача каля светла-жоўтай, падрапанай бормашыны; ён арудаваў борам, і паўзверх занавескі яна бачыла яго светлыя валасы, і цёмны цень на сцяне, і стомленую патыліцу чалавека, абцяжаранага пазыкамі. Піць каву было прыемна, і цыгарэты аказаліся выдатнымі.

Яна разумела, што кандытар значна лепшы, чым Леа: ён добры, працавіты, у яго больш грошай, але парваць з Леа і застацца жыць з ім — гэта жахліва перш за ўсё для дзяцей, і пасля трэба будзе судзіцца з Леа з-за аліментаў на дзяўчынку, якія ён цяпер выплочвае ў Ведамства абароны дзяцінства, а яна атрымлівае іх адтуль і ўпотай зноў падсоўвае яму. «Хіба я гэтага хацеў? Не ж, ты павінна чэсна прызнаць». У кандытара адзін пакой наверсе пусты, там раней жыў падручны, але ён некуды збег, і цяпер кандытар не хоча наймаць другога. «Ты заменіш мне падручнага».

Боязна толькі з-за хлопчыка, вось ужо тры тыдні ён адносіцца да яе не так, як раней: у яго зусім іншыя вочы, калі ён глядзіць на яе, няма ранейшага адкрытага позірку. Яна ведала, што гэта пачалося з таго дня, калі Лea абвінаваціў яе ва ўтойванні грошай; прыгожанькі бялявы жэўжык ненавідзеў Леа, і Леа ненавідзеў яго. Лепш за ўсё было б застацца адной з дзецьмі: ёй даўно ўжо абрыдла блізкасць Леа, і яна ўпотай зайздросціла кандытарцы, якая магла сабе дазволіць так упарта ненавідзець мужчын. Яны з хлопчыкам так-сяк пераб’юцца. Яна часта палохалася, калі бачыла, які ён кемлівы: як ён дакладна лічыць, як ён разумна размяркоўвае ўсе расходы, і гаспадарку ён умее весці куды лепш, чым яна. Цвярозая галава, сарамлівы твар і позірк, які вось ужо тыдзень пазбягае яе позірку. А ў кандытара пусты пакой.

Лепш за ўсё было б вярнуцца на макаронную фабрыку Бамбергера: жоўтыя, гэтакія акуратныя трубачкі макаронін, цёмна-сінія пачкі і вогненна-чырвоныя паштоўкі — масляна-жоўтыя валасы Зігфрыда, маргарынавыя валасы Крымгільды і вочы Гагена, чорныя, як мангольская бародка Атылы, чорныя, як туш для веек; круглы з ухмылкаю твар Атылы, жоўты, як свежая гарчыца, і нарэшце ружоваскуры Гізельгер і чалавек з лірай у руда-чырвоным убранні, Фолькер — такі прыгожы, прыгажэйшы, на яе думку, за самога Зігфрыда; і языкі агню ў палаючым замку — чырвонае і жоўтае перамяшалася, як кроў з маслам.

Увечары — яркае ружовае святло ў кафэ Генэля. Жаўтавае бананавае марожанае — пятнаццаць пфенігаў за порцыю, яшчэ можна прайсціся з Генрыхам, апранутым у форму танкіста, да «Асы», дзе пануюць жоўтыя трубы: усмешлівы яфрэйтар, усмешлівы унтэр-афіцэр, усмешлівы фельдфебель згарэў проста ў танку недзе паміж Запарожжам і Днепрапятроўскам, мумія — без салдацкай кніжкі, без гадзінніка, без заручальнага пярсцёнка, не вярнуўся з задання і не трапіў у палон.

Смяяцца ўмеў толькі Герт: стройны, маленькі абліцоўшчык, ён мог смяяцца нават ноччу, у самыя інтымныя моманты. З вайны ён прывёз трафеі семнаццаць пар ручных гадзіннікаў, і ўсё, што ён рабіў, ён рабіў смеючыся. Ён смяяўся, калі загладжваў гіпс пры абліцоўцы дома, і, калі ён абдымаў яе, яна бачыла ў цемры яго ўсмешлівы твар, што схіляўся над ей. часам яго ўсмешка была самотнай, але ён усё роўна ўсміхаўся. Пасля Герт перакачаваў у Мюнхен: «Не магу так доўга сядзець на адным месцы». Ён быўлепшым сябрам Генрыха, адзіны чалавек, з кім часам, не саромеючыся, можна было пагаварыць пра мужа.

Урач на тым баку вуліцы расчыніў акно, выглянуў на некалькі хвілін і выкурыў чарговую цыгарэту — тоўстую самакрутку. Трыста марак задатку — ды колькі яшчэ кожны месяц? Трэба будзе пагаварыць пра гэта з хлопчыкам — ён падлічыць і прыкіне. Сумеў жа ён неяк уціснуцца за кошт харчавання, зэканоміў на туфлі, панчохі, і сумачку, і хустку. Сто пяцьдзесят марак ён адклаў ад грошай на гаспадарку, і яму ўдалося наскрэбці іх так, што гэтага амаль не адчулі: ён эканоміў на бульбе, на маргарыне, на каве, на зніклым з рацыёну мясе.

Ёй стала лягчэй, калі яна падумала пра хлопчыка: ён-то ўжо што-кольвечы прыдумае. Але тысяча дзвесце марак — гэта напалохае нават яго. «Табе трэба было раней глядзець за сваімі зубамі,— скажа Лea, — кожны дзень з’ядаць лімон і чысціць як след, вось так», — тут ён прадэманструе ёй, як трэба чысціць зубы. «Маё здароўе — гэта ўсё, што я маю, таму я не магу не клапаціцца пра яго». Але макароннай фабрыкі Бамбергера больш і заваду няма, прайшло дванаццаць гадоў: Бамбергера знішчылі ў душагубцы, яго ператварылі ў зморшчаную, абгарэлую мумію, мумію без уласнай фабрыкі, без рахунку ў банку. Цёмна-сінія пачкі, ярка-жоўтыя макароны, вогненна-чырвоныя паштоўкі. Як звалі таго самавітага і вельмі сімпатычнага барадача з чырванавата-карычневым тварам, падобным на ледзянец? Дзітрых фон Берн. Наконт Вільмы, якая з дзесяці гадзін сядзіць у фрау Барусяк, хвалявацца няма чаго.

Поделиться:
Популярные книги

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Кодекс Охотника. Книга XXVII

Винокуров Юрий
27. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVII

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

"Фантастика 2024-5". Компиляция. Книги 1-25

Лоскутов Александр Александрович
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-5. Компиляция. Книги 1-25

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8