Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

— Эй? Дай тое бог… Мо як зажыве добра, то і нас калі ўспомніць, падкіне які цэнт. А я во ў рыбакі запісаўся на старасці.

— Гэта ваша пасудзіна? — пацікавіўся Радж.

— Не, наняў мяне добры чалавек. Памочнік яго загінуў… Нагу акула адкусіла, пакуль прывезлі на бераг, то і кроўю сышоў… То колькі мяне пацерпіць гаспадар — не ведаю. Можа, маладзейшага ўзяць, здаравейшага.

— А мы ўжо хацелі прасіцца, каб падкінулі да Горнага, — Радж акінуў вокам іншыя лодкі і людзей каля кожнай.

— З гаспадаром

пагаворыце, ён пайшоў пакупніка шукаць. Не з'явіўся наш аптовы пакупнік сёння… Але ж і ехаць вам няма да каго — ні бацькі, ні маці. Была сям'я — і няма сям'і…

— Мы пройдземся трохі, а праз мінут колькі падыдзем, — Радж паштурхаў у плечы Янга, бо той усё памыкаўся нешта гаварыць.

Хацелася шыцца ў цень, бо сонца ўздымалася імкліва і пачынала пячы неміласэрна.

— Пра Натачу з бацькам трэба было адразу папытаць, — напомніў Янг. — Можа, іх няма на Горным, а мы дарэмна паедзем.

— Разумнік… Я і сам пра гэта папытаў бы, каб хто іншы трапіўся, а не Джыва. Ён мне ўсю галаву затлуміў… Ох-ха, не вытрываць проста. Такое адчуванне, быццам я ў чымсьці вінаваты перад ім. А ў чым мая… наша віна? Хай бы не соваў галаву ў пятлю. — Радж паправіўся: — Не лез абы-куды.

Пакуль хадзілі-таўкліся паміж людзей, Радж некалькі разоў нечакана і рэзка азіраўся, нібы хацеў знянацку выявіць якога віжуна.

— Ты чаго? — кожны раз пытаў Янг, і Радж адказваў: «Нічога, нічога…» Але Янг бачыў, што гэта не так сабе, Радж чагосьці асцерагаецца.

І сапраўды, Радж усе дні, пасля таго як знайшлі труп Пуола, адчуваў неспакой. Часам яму здавалася, што за ім сочаць нейчыя паганыя вочы, што хтосьці падлічвае кожны яго крок. Разумеў, што калі Пуол меў заданне прыкончыць яго, але не ўдалося, то трыяда не можа так лёгка адступіцца. Заданне перайшло да кагосьці другога. Хто ён, гэты другі? Калі пачне паляванне, у якім абліччы з'явіцца? А мо ўжо з'явіўся?

Вярнуліся да маторкі. Джыва канчаў выгружаць на прычал скрынкі з рыбаю. Рабіў гэта, высільваючыся з апошніх сіл, худы жывот ад напругі ажно правальваўся. Гаспадар лодкі, жылісты японец у шортах і распашонцы (на лбе белая касынка з разлапістым іерогліфам), асцярожна вытрэсваў з аднае скрынкі рыбу ў глыбокую місу ці казан, падвешаны на ланцужках да каромысла. На другім канцы рычага такая ж міса з гірамі. Перакупшчык, такі самы японец ці кітаец, але без павязкі і ў доўгіх штанах, грэбліва падцінаў губы: «Ну й драбяза! І дзе вы такое назбіралі? І што — ва ўсіх скрынках такая?» — «Не, не, там большая, і скрынкі тыя большыя…» — «Ды якія яны большыя? Не будзем усе пераважваць, астатнія так прыкінем. А то пратухне, пакуль будзем цырымоніцца…» — «Дык тыя ж у паўтара раза большыя! Па два долары мінімум трэба за тыя дабавіць». — «Высыпай назад… Звязаўся я тут з вамі. А ў рыбы ўжо во… Жабры пабялелі…» — «Дзе пабялелі? Дзе?! Ружовенькія, на досвітку лоўлена!» Урэшце бясконцы гандаль быў скончаны, уся рыба перасыпана ў скрынкі, што стаялі на электракарах. Гаспадар з пакупніком пляснулі далонь аб далонь, японец з павязкаю хуценька пералічыў грошы і паказаў Раджу і Янгу залазіць у лодку. Мабыць, Джыва ўжо гаварыў яму пра пасажыраў.

Радж ахвотна ўхапіўся за мокрую, у рыбінай лусцэ скрынку, каб памагчы Джыве перанесці іх у лодку. Але той палахліва запратэставаў.

— Я сам, я сам… Пагнюсішся! Ты стаў такім вялікім чалавекам, Радж, табе ўжо нельга брацца за такую чорную работу! Во тут садзіцеся, на лаўку, я чысты мяшок вам падсцялю… Дзякуй Вішну, і мой Пуол у людзі выйшаў… Гаспадар, вы чуеце? Яны мне такую добрую навіну сёння сказалі! Майго Пуола бачылі

ў дарагім касцюме, з гальштукам… З бліскучай машыны вылазіў, у руках партфель трымаў і кіёк пазалочаны.

— Уга, цяпер у яго кіем носа не дастанеш, — падсміхваючыся, мармытнуў японец і пачаў заводзіць матор. — Ведаем такіх выскачак, ведаем… У самога такі. Бацькоў потым і пазнаваць не хочуць, саромеюцца.

Матор моцна затрашчаў, і больш нельга было пачуць, што яшчэ гаварыў японец. А тое, што паўтараў, усміхаючыся, Пуолаў бацька, разбіралі ці здагадваліся па губах:

— Не, мой не такі… Мой — ого! Ён яшчэ малы быў, а я ўжо казаў жонцы: «О, гэты вырвікішка далёка пойдзе!» І бачыце — праўда. Дасць бог ды яшчэ ажэніцца з багатай…

Маторка рабіла рэзкі крэн то ўправа, то ўлева, пакуль вырульвалі на свабодную прастору, і даводзілася хапацца за барты, каб не выкуліцца. А Джыва ўсё хваліўся Пуолам: які прыгожы… які смелы… які здольны да граматы.

— Ды хлусня ўсё гэта! — як з прывязі сарваўся Янг. — І Пуола ўжо на свеце няма! Забіла яго трыяда і ў моры ўтапіла! Мы бачылі, як паліцыя яго даставала!

Радж схапіў яго адною рукою за патыліцу, а другою заціснуў рот, але Янг выкручваўся і мычаў, крычаў, пакуль не выкрычаўся. А Джыва пахіліўся спінаю на скрынкі, пачаў зяпаць ротам, як рыба. Радж адштурхнуў ад сябе Янга — «Дур-рань!», кінуўся да Джывы, зачэрпнуў за бортам далонню вады, лінуў яму на твар.

Урэшце Джыва пачаў глядзець нармальна, але дыхаў са стогнам.

— Што з ім? — пракрычаў з кармы японец, а руку трымаў за сабою, на рычагу руля. — Жывы хоць? Не дай бог, яшчэ адзін нябожчык будзе на лодцы, тады давядзецца лодку мяняць. Злы дух пасяліўся ў ёй.

— Нічога, гаспадар… Прабачце мне, гаспадар… — пастараўся сесці Джыва. А Радж вярнуўся, балансуючы рукамі, на сваё месца. Лодка ўжо выйшла ў адкрытае мора, і хвалі патрохі заплёсквалі цераз барты, давялося і яму, і Янгу ўзяцца за бляшанкі, вычэрпваць паміж шпангоўтамі ваду. — Гаспадар, вы чуеце? Мне ўжо зусім добра… Я яшчэ дужы, вы мяне не праганяйце. Я яшчэ ўсё магу рабіць… — і не вытрываў, заплакаў, горбячыся і трасучыся.

Янгу было прыкра і сорамна, хоць за борт кідайся.

5

Натачу з бацькам знайшлі за кіламетраў пяць ад Кампонга на какосавай плантацыі. Гэта кіламетры чатыры па той дарозе, па якой ішлі на балота шукаць свабодныя землі, і яшчэ ўлева з кіламетр. Здалёк пачулі пах дыму і саладжава-прытарны дух гарачай, толькі што з печы копры. Убачылі на краі плантацыі і павець з пальмавых і бананавых лісцяў — доўгую, не такія буданчыкі, як рабілі ў іх на Біргусе над ямкамі-жароўнямі. Каля павеці стаяла двухколка-павозка, запрэжаная вослікам. Вусаты дзяцюк у капелюшы скідаў з павозкі падвезеныя арэхі.

Падышлі бліжэй і пазналі: першы мужчына за павозкай Амат, Натачын бацька. Бярэ па арэху і дзяўбе ім аб востры, увагнаны ў зямлю кол, аблузвае з арэха валакністую лупіну — койру. Голенькія арэхі, без кашуль, з касцяным гукам падаюць пад ногі другому мужчыну. А той узмахвае з-за вуха шырокім і доўгім, важкім парангам — сячэ, коле голыя арэхі напалам, падкідвае палавінкі да павеці.

Паздароўкаліся горача, Амат і Радж нават абняліся, прычым Амат смешна адтапырваў далоні, клейкія ад лупіны, — каб хоць не запэцкаць госця. А з Янгам Амат паздароўкаўся смешна — прытуліўся лбом да лба, нібы хацеў зрабіць «букі-букі», убароць рагамі, а потым выставіў пальцы літарай «V» і ўкалоў імі Янгаў жывот. Добры настрой быў у дзядзькі Амата!

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6