Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

— Я цябе не запрашаю, калі баішся. А знойдзем самародкаў, то і з табою падзелімся.

— Не, я — пайду! — цвёрда заявіла Натача. — Вы ж там без мяне нічога не зробіце. Або ўлезеце ў якую шкоду, ведаю вас… Я вам абеды варыць буду!

— Ты думаеш, мы месяц там прабудзем? Дзень — не больш. Мы ж занятыя на рабоце, а ў містэра Крафта не вельмі вырвешся.

— Усё роўна без мяне вам не абысціся. Што трэба падрыхтаваць, узяць з сабою? Не будзеце ж усё з Рая валачы.

— Трэба вядро старое, дзірачак часта напрабіваць у дне цвіком. А тазік цынкавы — яшчэ лепш.

Натача спытала:

— А калі вы прыбудзеце? Я ж тут усяго не знайду, у Кампонг трэба будзе наведацца. Я там і прыхаваю,

у Кампонгу, што дастану. Адтуль бліжэй несці будзе.

— Не ведаю калі. Буду старацца, каб хутчэй. Янг нават уявіць не мог, што ўсё адбудзецца вельмі хутка. Не мог уявіць і таго, што можа здарыцца ў дэльфінарыі.

Раздзел сёмы

1

Яшчэ здалёк убачылі: каля варот дэльфінарыя стаіць запрэжаны двума муламі вялізны брызентавы фургон. На паўкруглым перадзе буды на белай пляме намаляваны чырвоны крыж і чырвоны паўмесяц. Нават не паўмесяц, а так — нібы аблузаны банан. Мулы дружна скубуць з тоўста напакаванай сеткі траву, сетка важка пагойдваецца на дышле. З варот быў паказаўся паліцэйскі, за ім дзядзька ў белым халаце, пра нешта пагаварылі, азіраючыся на вароты. Дзядзька з фургона выцягнуў складзеныя насілкі — два бамбукавыя шасты з прымацаваным да іх брызентам, узяў іх наперавес і пайшоў у вароты, паліцэйскі — за ім.

Радж сунуў у рукі Янгу цяжкую сумку, паскорыў крок. Янг — за ім.

За варотамі каля прахадной убачылі нямала народу. Крыху наводшыбе на вынесеным з прахадной табурэце сядзеў, як арыштаваны, Абрахамс — рукі на каленях, галава гаротна ўгнута. За яго спінаю, абапіраючыся на мётлы, як на стрэльбы, нібы ў ганаровай варце, стаяць дзве жанчыны-дворнічыхі. Янг бачыў іх упершыню, мабыць, яны прыбіраюць зялёную зону дэльфінарыя.

Бліжэй да прахадной двое паліцэйскіх, каля ног у іх сакваяж. Адзін, у мундзіры, штосьці запісвае ў блакнот, другі, у цывільным, мо большы начальнік, штосьці дыктуе і раз-пораз паглядвае на дзверы прахадной. Там двое дзядзькоў у белым, абодва трымаюцца за пастаўленыя тарчком насілкі і заглядваюць у сярэдзіну будынінкі.

— Што здарылася? — Радж у непаразуменні абводзіць усіх вачыма, позірк запыняе толькі на паліцэйскіх і на Абрахамсе. Незнаёмыя паліцэйскія, не тыя, што прыязджалі па Пуола.

Цывільны працягваў размерана дыктаваць вынікі агляду месца здарэння, не звяртаў на яго ўвагі.

— Ой, Радж!.. Ой, Радж! — нібы чакаў хлопцаў, каб паскардзіцца, Абрахамс. — Няшчасны Малу! Бедныя дэльфіны! О, што мне скажа містэр Крафт?! Я ж яму служыў вераю-праўдаю!.. Лепш бы мне на свет не нараджацца!

— Памаўчыце вы! — з прыціскам кінуў Абрахамсу цывільны. — А вы чаго тут рот разявілі? Тэатр знайшлі… А-а, вы — Радж Сінх? Упаміналі тут такога… Стойце, калі з'явіліся, і маўчыце. Дойдзе чарга і да вас.

Янг нагнуўся пад руку дзядзьку ў белым, зазірнуў у прахадную. На падлозе хтосьці ляжаў скурчыўшыся. У яго цэліўся фотаапаратам то гэтак, то так лысенькі стараваты малаец, раз-пораз асляпляльна бліскала ўспышка. Мяняючы месцы для чарговага здымка, лысенькі ўсё падтузваў і адкідваў сабе за зад важкую сумку з батарэяй. Быў у прахадной і доктар, стаяў у глыбіні спінаю да выхаду і звякаў інструментамі ў сумцы. Янг зноў зірнуў на ляжачага і ў яркім святле ўспышкі разгледзеў яго сіне-счарнелы твар. Янгу зрабілася нядобра, перавёў вочы на стол, дзе стаяла пачатая бутэлька віна «Дрымз сэйл» («Ветразь мары»), валяліся кавалкі ляпёшкі і варанага ямсу. Фатограф два разы шчоўкнуў і тое, што было на стале, два разы — зашклёны стэнд з ключамі — і павярнуўся выходзіць. Пакіраваў да дзвярэй і доктар, што збіраў сумку.

— Можаце

забіраць, — кінуў ён санітарам з насілкамі.

Янг адступіў убок, учапіўся Раджу ў руку.

— Пан афіцэр, па ўсіх прыкметах — атручванне, — коратка сказаў доктар таму, што ў цывільнай вопратцы. — Яд хуткадзейны, смерць наступіла гадзіны чатыры назад. Атрута была ў віне… Зрэшты, патолагаанатамічнае даследаванне пакажа.

Санітары пранеслі насілкі з трупам. Твар у мёртвага не быў прыкрыты.

— Малу-у?! — усклікнулі Радж і Янг. Пазналі, урэшце, вартаўніка.

Доктар тым часам частаваў цыгарэтамі фатографа, паліцэйскіх. Радж пазнаў яго: той самы, што быў у дэльфінарыі, калі загінула Джэйн, з клінікі Энтані Рэстана.

Афіцэр зайшоў у прахадную, згроб на паперку тое, што ляжала на стале, а бутэльку вынес, засунуўшы ў рыльца мезены палец.

— Коркам трэба заткнуць. Хай і змесціва бутэлькі даследуюць, і дактыласкапічныя адбіткі здымуць, — сказаў паліцэйскі-пісар.

Афіцэр з бутэлькаю аддаў яму ў рукі папяровы згортак, а сам вярнуўся ў прахадную пашукаць корак. І знайшоў, вынес бутэльку ўжо інакш — указальным пальцам правае рукі трымаў пад донца, а такім жа пальцам левай рукі націскаў на корак. І згортак, і бутэльку схавалі ў сакваяж, што стаяў каля ног.

— Ну, як вы сябе адчуваеце? — звярнуўся афіцэр да Абрахамса. — Зможаце весці нас да басейна?

— А я, мабыць, там ужо не патрэбен? — спытаў доктар і нібыта пажартаваў: — Спадзяюся, больш трупаў не будзе? Пратакол судмедэкспертызы я завязу вам.

— Усяго добрага, — кіўнуў афіцэр, адпускаючы яго.

Абрахамс стаяў каля табурэткі на дрыжачых паўсагнутых нагах, божкаў і гараваў уголас:

— А я ж і душою не вінен… За што ж вы мяне трымаеце як арыштанта? Я ж першы ўбачыў, што дэльфінаў няма. Прыплыў з рыбаю да шлюза, гляджу — а што ж гэта дэльфіны не плюхаюць, не сустракаюць мяне? Тыя разы дык чуюць рыбу, хвалююцца, на хвост становяцца, за шлюз заглядваюць, на бераг дзюбы кладуць… А гэта ж — ціха-ціха… — Абрахамс гаварыў усё, мабыць, для Раджа, нібы шукаў у яго ратунку і падтрымкі, бо паліцэйскія слухалі няўважліва, з іроніяй. Мо не першы раз ужо? — Бягу да Малу… Ногі — як ватныя… Што ж гэта такое, як гэта ён не ўкаравуліў дэльфінаў? Я ж не думаў, што іх пакралі, думаў — шлюз хто адчыніў, а яны і паўцякалі… Прыбягаю, а там і Малу ляжыць нежывы… Я ж першы пазваніў вам, а за што ж вы мяне заарыштавалі? Чаму нікуды не пускаеце? У мяне ж рыбы стаіць поўная лодка, пратухне на сонцы. Можа, хто яшчэ купіў бы… хоць не ўсю… І то меншыя былі б страты.

— Памаўчы, стары. Зняўшы галаву, па валасах не плачуць, — кінуў афіцэр. — Тэпай хутчэй… От як будзем цябе дапытваць для пратакола, тады і раскажаш усё па парадачку.

— Алі прыйшоў! — звонка выкрыкнуў Янг, азірнуўшыся, паставіў сумку. — На змену прыйшоў, а Малу няма…

Усе спыніліся, паглядзелі ў бок прахадной. На тварах паліцэйскіх нават загулялі ўсмешкі, пабачылі, як Алі разгублена топчацца каля прахадной, разводзіць рукамі, урэшце крычыць ім: «Э-эй!»

Афіцэр загадаў Раджу:

— Бягом туды, бягом назад… У двух словах растлумач, што адбылося. Скажы, каб нікуды не адлучаўся з паста. З ім яшчэ будзе асобная гаворка.

Радж хутка збегаў і зразу далучыўся да групы. Усе ішлі запаволена, чакаючы яго.

— А містэр Крафт — дзе? — гэта спытаў у Абрахамса другі паліцэйскі.— Вы ж гаварылі, што ў такую пару звычайна і ён з'яўляецца.

— На Галоўны паехаў, у Свійттаўн. Справы ў яго… Абяцаў сёння вярнуцца, а калі — хто ведае?

— Ясна. Памаўчы, стары.

— Божа, я ж маўчу як рыба.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6