Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

Натача злітасцівілася, забрала ў Абдулы вядро, кінула ў яго сваю торбу і збегла са скалы.

— Не спяшайся, цяпер першы пайду я, — сказаў Янг.

Узвалілі на сябе груз, пакрочылі гужам на заходнюю ўскраіну горада. Пакуль трапляліся загарадныя вілы і бунгала багацеяў, стараліся ісці па сцежках-дарожках ці каменных прыступках, пракладзеных да іх. Але скончыліся сцежкі-дарожкі, а горы пачалі крута дыбіцца, загароджваючы шлях, — і пачаліся сапраўдныя пакуты. Тады з Амараю лезлі-карабкаліся з пустымі рукамі, і то Янг гатовы быў язык высалапіць як сабака. А цяпер валаклі вялікі груз, і ногі ажно падкошваліся, балелі ў сцёгнах

і лытках. Паветра лавілі шырока разяўленымі ратамі, а яго ўсё роўна не хапала, задыхаліся.

Адпачывалі ўсё часцей і часцей. Горш было Натачы: хоць і груз меншы, але абедзве рукі занятыя, няма чым хапацца за камяні і галіны, карчы, карані. Спрабавала пасадзіць Тота ў вядро на торбу і вызваліць такім чынам адну руку. Але сабачку там не сядзелася, некалькі разоў ён выкульваўся ў самы нечаканы момант, і нельга было яго падхапіць ці ўлавіць. Тота стукаўся, скочваючыся з каменя на камень, абдзіраў бакі і галаву аб калючы кустоўнік, енчыў-плакаў. Урэшце Натача дадумалася: торбу выняла, наслала на дно пабольш лісця, каб не калоліся задзірыны, пасадзіла ў вядро сабаку, а верх запляла маладзенькімі ліянамі. На заплёт паклала торбачку і сама ўзрадавалася: добра атрымалася. Так і перастаўляла вядро перад сабою з глыбы на глыбу, з выступу на выступ. Адзін раз і вядро скацілася, прагрымела ўніз разам з Тота.

— Яму да канца дзён будзе сніцца гэта прагулка… — Абдула ледзь гаварыў ад стомы, яму не хацелася ўжо і золата.

— Хлопчыкі, а мо перакусіце трохі? — спытала Натача. — Я захапіла таго-сяго.

Перакусіць не шкодзіла б, вымерхаліся добра. Але абодва ў адзін голас заявілі: «Не, не! Там — на возеры…»

— І ў мяне ёсць перакусіць, во! — палопаў Абдула па адтапыранай спераду майцы. — Каб Янг не прыляцеў нечакана, то і больш чаго прызапасіў бы.

— Сітуацыю трэба было скарыстаць. Судзір яшчэ на досвітку падагнаў катэры, паехалі дэльфінаў лавіць. Я таксама мог бы з імі, Радж запрашаў… Вельмі ж цікава! А я кажу: жывот баліць, рэжа… Момант нельга было ўпусціць! — Янг памяў свой жывот. — А ён і напраўду баліць, халера.

— З галадухі гэта. І ў мяне так бывала, а з'ясі што ці нальеш поўны жывот вады — перастае, — заўважыла Натача.

— Абдула, што мы купім Натачы, як золата знойдзем? — спытаў жартам Янг.

— Дом трохпавярховы ў Кампонгу… Не, лепш у Свійттаўне! Машыну легкавую, слуг ноймем тузін… Ну й замуж аддамо за прынца. І яна адразу нас забудзе, задзярэ нос.

Натача кінулася на Абдулу з кулакамі. А той упаў з рогату на спіну, наставіў рукі і ногі, баронячыся:

— Ратуйце-е-е!!!

— Цс-с-с, асталоп! — Янг шлёпнуў ластам па адтапыраным задзе Абдулы. — Яшчэ хто прыбяжыць… Пайшлі! А то і да вечара не дацягнемся, — ён пачапіў на плечы акваланг, пабраўся вышэй.

Ужо чуваць было булькатанне ручая, і ахвоты ва ўсіх прыбавілася. Янг пачаў пазнаваць мясціны і хутка вывеў на невялічкае пласкагор'е, дзе стромая скала дзяліла ручай на два рукавы. Павярнуўся да сваіх спадарожнікаў:

— Я дасюль вам нічога не гаварыў пра небяспеку, — сказаў ціха, амаль шэптам. — А яна можа чакаць нас на кожным кроку. Той раз, як былі мы тут з Амараю, па ручаях і ў возеры шнарылі двое англічан ці амерыканцаў… Па-англійску гаварылі… Пітам аднаго зваць… Калі ім удалося знайсці тут золата, то яны і абараняць будуць яго. Могуць пусціць у ход зброю… Мы ж супраць іх зусім бяззбройныя. Каб не напароцца знячэўку на іх, я спачатку схаджу ў разведку. Калі што,

будзем абыходзіць берагам, пойдзем на супрацьлеглы бок. А мо і на востраў давядзецца плысці.— Янг зняў на дол акваланг. — Папільнуйце… І нікуды не высоўвайцеся!

Як усё добра помніцца… Вунь з той навісі скал яны любаваліся возерам. Адтуль і за Пітам наглядалі, і за яго спадарожнікам, бачылі, як разглядалі яны тое, што вынеслі з дна возера, як спрачаліся.

Пайшоў да тых навіслых скал угнуўшыся, а на самы краёчак выпаўз на жываце, вытыркнуў нос…

Нічога падазронага… Толькі прарэзліва крычаць нейкія падобныя на чаек птушкі, шуміць вадаспад.

Асцярожна спусціўся да самай вады. Патаптаўся на камянях, азіраючыся, пакратаў пальцамі камякі шумавіння. Пераскокваючы з каменя на камень, прайшоў крыху ўправа. Нідзе ніякіх свежых слядоў…

Мабыць, Пітава кампанія перастала тут бадзяцца, мо знайшла дзе лепшае месца. А калі рыхтуюцца да больш грунтоўнай экспедыцыі сюды? Яны і сёння могуць быць тут, скажам, на тым баку возера, дзе-небудзь за востравам. Але там няма нізкага берага, скалы крута абрываюцца ў ваду.

«Хай сноўдаюцца там, хай боўтаюцца, мы ім не замінаем. А мы тут спачатку палазім…»

2

Пра яду забыліся. Кожнае вядро каменнага друзу і гравію, галькі перагрэбалі ўтраіх. Янг не спяшаўся пад ваду. Некаторыя падазроныя галушачкі таўклі камянямі на плітах-кавадлах.

Нідзе не бліскала ніводнай металічнай іскрынкі.

— Амара казаў, што самародкі золата зверху не блішчаць. Правярайце кожны галышок, а я — паплыў! — Янг зноў браў вядро, клаў у яго камень-грузіла і шлэпаў асцярожна ў ваду.

Круг пошукаў штораз пашыраў, зачэрпваў грунт з рознай глыбіні. Заплывы рабіліся ўсё даўжэйшыя. Чым далей ад берага, тым менш было гравію і галькі, усё большалі камяні-наплывы, часцей трапляліся трэшчыны, запоўненыя амаль даверху мулам. Вада мутнаю не была, але бачылася ўсё горш, чым у моры. Не было і той расліннасці, каляровых каралаў і губак, актыній, мала было і рыб. А самае галоўнае — тут было халадней, чым у моры.

Нагроб чарговае вядро, выбавіў на бераг. Аддаў Абдуле і Натачы, а сам сядзеў на сонцы, думаў. Не хацелася прызнавацца нават сабе, што ўся іх задумка з гэтым возерам і пошукамі золата — авантура. Хоць бы распыталі ў каго ці пачыталі дзе — як шукаецца гэтае золата, як «мыецца». Кажуць жа, яшчэ ёсць «залаты пясок» — а што гэта такое, на што ён падобны? Ці блішчаць пясчынкі-крупінкі? А калі і блішчыць штосьці, то ці ўсё тое золата, што блішчыць? Як пазнаць-упэўніцца, чым вызначыць? Бачыў жа золата ў выглядзе гатовых ювелірных вырабаў, упрыгожанняў… Хоць бы ў той жа донны Тэрэзы. Агнём гараць яе пярсцёнкі, завушніцы, кулоны, браслеты. Кожны дзень яна мяняла іх ці камбінавала па-новаму, асабліва калі збіралася на танцы.

Чаму той Піт з кампаньёнам, перш чым залазіць у возера, перагрэбваў пясок і гальку ў ручаях? Ці не таму, што там ужо сама вада папрацавала нямала, прамываючы і пясок і гравій, асаджаючы на дно самае цяжкае — метал?

Значыць, трэба і ручаі праверыць, не толькі глыбокую частку возера. Піт не дурны, калі гробся ў іх.

— Чэрці, ці ёсць у вас што жэрці? — не вытрываў Янг. — Не палезу больш, пакуль не накорміце добра.

Абдула шугануў рэшткі з тазіка ў возера, уздыхнуў.

— Гэта можна. Есці і я заўсёды гатовы.

Поделиться:
Популярные книги

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Аномалия

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Аномалия

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение