Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

1

Не злавіць сеткаю вецер. Птушка ў небе, а дэльфін у вадзе не пакідае следу.

«Дзе ж тыя дэльфіны, куды пахаваліся?» Радж, дый не толькі Радж, — усе, хто быў на катэрах і глісерах, азіраліся ва ўсе бакі, мацалі вачыма па вадзе і блізка, і далёка, аж пад акаём, — няма дэльфінаў! І пагода стаіць як на заказ, звычайна ў такую пагоду чародкі дэльфінаў круцяцца каля Рая, найбольш смелыя набліжаюцца нават да купальшчыкаў.

Тры катэры і два глісеры ў іх групе. Сярэдні катэр нібы матка, ён і большы за іншыя разоў у пяць, не раўнуючы ўжо з глісерамі, і забяспечаны дзвюма лябёдкамі па бартах. У ім і бак — узвышаная пярэдняя частка судна — тырчыць намнога вышэй,

чым у двух другіх: як другі паверх з каютамі і кубрыкамі. На баку, трымаючыся за радыёмачту, стаіць Судзір. Прыкладваючы да вачэй то далонь, то бінокль, ён углядаецца ў акіянскую далеч. Глісеры справа і злева ад катэраў, гойсаюць кругамі далёка, падскокваюць на вадзяных валах ад катэраў, паказваючы каршунаватыя «ногі», а часам і сам «абутак» — падводныя крылы.

Няма дэльфінаў, нібы хто папярэдзіў іх — ратуйцеся, браточкі, аблава!

Разгорнутым строем судны абышлі Рай па вялікай дузе. Гатэлі на востраве здаваліся меншымі за чвэрць запалкавага карабка. Дамы прыгожа бялелі, жаўцелі і ружавелі сярод зеляніны, а пляжы і белыя карункі прыбою вакол вострава надавалі асаблівае хараство — нібы з акіянскай сінечы паўстаў каштоўны, у візерунках аправы камень-самацвет.

Потым прайшлі трохі ў напрамку да Галоўнага вострава, але па дарозе траплялася шмат то рыбацкіх лодак, то суднаў, што спяшаліся на Рай, і Судзір падаў сігнал паварочваць на ўсход — у той бок, дзе праступаў з вады надламаны, але яшчэ востры рог гары вострава Блакітны.

Незаселеным лічыўся востраў Блакітны. Адзінымі бачнымі насельнікамі былі птушкі, ад іх скопішчаў ажно бялелі прыбярэжныя скалы. Раптам Судзір паказаў і рукою, і біноклем на паўночны захад ад Блакітнага. Усе пачалі ўглядацца ў той бок: ледзь прыкметныя цёмныя коскі выскоквалі з вады. Дэльфіны!

Судзір звесіўся з бака і штосьці пракрычаў уніз рулявому, а потым, нібы ўспомніўшы пра партатыўную рацыю, падхапіў яе, паднёс да рота. Такія ж рацыі былі ва ўсіх рулявых, усе прыслухоўваліся да яго каманд. Левы катэр, на носе якога стаяў Радж, павялічыў хуткасць. Прыбавіў хуткасці і правы, дзе быў містэр Крафт. (Судзір спачатку не хацеў браць яго ў мора — карысці ніякай, а замінаць, умешвацца непатрэбнымі распараджэннямі будзе. І Крафт вымушаны быў сказаць, што будзе толькі гледачом). Усе тры катэры павярнулі на паўрумба 17 ўлева і трошкі больш разышліся. Цяпер паміж сярэднім і крайнімі было метраў па семдзесят, а мо і сто. Судзір яшчэ нешта камандаваў, бо глісеры перасталі гойсаць абы-дзе, а хутка памчаліся наперад, нібы ад крайніх катэраў раптам пацягнуліся, ахопліваючы нейкую прастору, рукі-клюшні.

17

Румб — 1/32 частка акружнасці гарызонта.

Радж зразумеў Мансур: трэба хутчэй ахапіць чараду, скучыць дэльфінаў, закружыць на месцы. А што будзе далей? Упершыню ўдзельнічаў Радж у адлове дэльфінаў, усё было ў навіну. Гэты раз, як прывёў Судзір у порт армаду суднаў (а некаторых наняў на месцы) і паставіў Крафта перад фактам, містэр Джэры ажно зніякавеў. Усё! Няма адступлення назад! Новыя вар'яцкія выдаткі, якіх ён смяртэльна баяўся, — рэальнасць. Нават не суцешыла Крафта тое, што зараней плаціць не трэба. Усё роўна ж давядзецца раскашэльвацца. А на колькі? Нібы само ліха пацягнула тады за язык, падтакнуў Судзіру, згадзіўся на лоўлю новых дэльфінаў (як топішся, то і за пену схопішся), а цяпер ужо ўсё, адступлення не можа быць. Усё робіць Судзір сам: і флатылію прывёў, і распараджаецца, як гаспадар становішча, аддае загады. Па загаду Судзіра і Радж узяў з сабою ўсе даспехі аквалангіста, а цяпер прэе ў чорным гідракасцюме, чакае сігналу, каб скокнуць за борт. А скакаць давядзецца, бо дэльфіны заблытваюцца ў сетках. Пад вадою яны могуць прабыць дзесяць — пятнаццаць мінут, а звычайна ўсплываюць праз тры-пяць мінут.

Уражлівыя дэльфіны страшэнна: калі не ўтопіцца, дык можа быць з перапуду інфаркт ці інсульт. Як у людзей!

Чарада дэльфінаў не здагадвалася, што будзе рабіцца далей. Яны дазволілі, каб іх абагналі, закружылі на месцы. Некаторыя весела выскоквалі з вады, шумна плюхаліся назад, зусім блізка падплывалі да глісераў, пускаліся з імі навыперадкі па крузе, і каб захацелі, то лёгка абагналі б, уцяклі. Адзін вялізны дэльфін, мо важак чарады, то заплываў наперарэз сярэдняму катэру, то ляцеў да крайніх, уздыбліваўся на хвост, баламуцячы ваду, нібы хацеў заглянуць, што робіцца на борце, чым займаюцца людзі.

— Ну, зрабі сальта! Ну — оп-ля! — махаў яму рукою Радж.

Але дэльфін і не думаў слухацца. Раптам ён працягла і рэзка свіснуў, знік пад вадою. І адразу занепакоена завірылі дэльфіны.

На катэрах спешна рыхтавалі сеткі. Вялікаю кучаю ляжала сетка і на Раджавым катэры, тырчалі з яе сям-там ружовыя прадаўгаватыя паплаўкі з пенапласту, іржавыя вялізныя шрубы грузілаў. Ад сеткі і да левага борта пасталі наводдалек адзін ад аднаго трое напаўголых, з выдубленай скурай лаўцоў, самы крайні, што каля борта, трымаў у руках канат і край сеткі, яшчэ двое распіналі яе крыло. Чацвёрты лавец стаяў каля правага борта, паглядаў на сярэдні катэр.

Тым часам Судзір зноў паднёс да губ рацыю з антэнаю-штыром, і глісеры хуценька падляцелі з бакоў да «маткі», якая замарудзіла ход. З аднаго і з другога борта ім пакідалі канцы сетак, і глісеры адплылі ў бакі, расцягваючы іх, злучаючы сеткамі сярэдні катэр і крайнія. Да катэра, на якім смажыўся на сонцы Радж, сетка не даставала, і з глісера пракрычалі:

— Тысяча д'яблаў! Правей давай!

Катэр падвярнуў правей і прыцішыў ход, на борт паляцеў канат. Чацвёрты лавец спрытна падхапіў яго, пацягнуў і завязаў за борт. «Хар-рош, давай да левага борта!» — крыкнуў ён людзям на глісеры, хаця яны і без таго ведалі, што рабіць, — падхапілі канец сеткі з левага борта і паляцелі з ёю наперарэз чарадзе дэльфінаў, закрываючы шлях адступлення. Гэтакі ж Мансур рабіў і глісер каля правага катэра.

О, каб можна было заскочыць наперад дэльфінам імгненна! Глісер цягнуў сетку як мага, а яна шархацела, грукала аб борт паплаўкамі і грузіламі, папраўляць і разблытваць яе не паспявалі. Аднак і дэльфіны не марудзілі. На імгненне стоўпіліся пасярод загона. — і раптам рынуліся за важаком у апошнія «вароты».

— Хутчэй, марскога вожыка вам у глотку! — надрываўся ў мегафон Судзір, трос кулаком, але глісеры не маглі паскорыць ход, не рызыкуючы парваць сетку. «Вароты» звузіліся ўжо да шырыні 10–15 метраў, а дэльфіны шугалі праз іх імкліва, ажно пырскі разляталіся. Сышліся глісеры, а ад велізарнай чарады засталося ў загародцы толькі дэльфінаў дзесяць — пятнаццаць.

Радж прымацаваў пояс з грузіламі, «абуў» і зашпіліў ласты, надзеў маску, — чакаў каманды. І каманда паступіла:

— Аквалангіст! За борт! Праплысці са знешняга боку сетак, разблытаць, дзе зблыталіся! А потым усярэдзіну, к дэльфінам!

Судзір, пракрычаўшы гэта яму ў мегафон, паднёс да губ рацыю. Усім рулявым была пададзена каманда зводзіць судны разам, а лябёдчыкам — «Вір-ра памалу-у!»

— Браточкі, памажыце… — падышоў да лаўцоў Радж. І тыя, як толькі ён мінуў сетку, не вельмі далікатна падхапілі яго пад ногі, пад локці, пасадзілі на борт.

Раджу даводзілася ныраць з лодкі: садзіўся спінаю да вады і куляўся дагары ўніз галавою. Такая поза была самая лепшая, хутчэй пагружаўся на патрэбную глыбіню. А тут гэтага нельга было зрабіць, катэр гайдала, і Радж проста адштурхнуўся, паляцеў нагамі ўніз.

2

Пагрузіўся метры на два. Плывучасць была дадатнаю, мабыць, малавата начапіў грузілаў. Запацела і шкло маскі, імгненна ўтварылася шэрая плёнка, нічога не было відаць. Крутнуўся — дзе сетка? Гэтак лёгка і самому ўблытацца.

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

"Малыш"

Рам Янка
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Малыш

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Сбой Системы Мимик! Академия

Северный Лис
2. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
5.71
рейтинг книги
Сбой Системы Мимик! Академия