Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

Ударыў ластамі, выскачыў наверх. Садраў маску, акунуў яе ў ваду. Агледзеўся — ага, вунь дзе глісер, значыць, і сетка прыкладна туды вядзе. Зноў нацягнуў маску, распрастаў добра гумавыя закрайкі і нырнуў галавою старчма, запрацаваў ластамі.

Сетка бачылася яму справа, ячэі буйныя, руку можна прасунуць. Такімі рыбу не ловяць. Дык скуль жа гэтыя лаўцы дэльфінаў, што і сеткі дзіўныя маюць, і вопыт лоўлі?

Радж плыў уздоўж знадворнага боку сеткі. Яна зусім не падобная на аламан, гіганцкі мяшок з закрылкамі. Гэта проста ячэістая загародка. Зверху, каля каната, сетка нацягнута туга, нейлон, здавалася, ажно звініць ад напругі. Мабыць, на крайніх катэрах таксама працуюць ужо лябёдкі, падцягваюць сеткі разам з глісерамі, змяншаюць кола ахопу.

Чым глыбей ішла сетка, тым меншала нацяжэнне. Цікава, якая ў яе шырыня? Ніжні край растае, губляецца ў сінечы.

Пачаў яшчэ больш заглыбляцца, чапляючыся за ячэі праваю рукою, сяды-тады патузваючы, распраўляючы. Тут сетка была яшчэ больш свабодная, выпучылася ў знадворны бок, як ветразь.

Не даводзілася Раджу плаваць з аквалангам у адкрытым моры. Якая празрыстая сіняя вада тут! Якая пустэча!.. Дна не відаць, там, дзе павінна быць дно, сінее змрок, за якім угадваецца фіялетавая чарната бездані. Зябка патыхае адтуль холадам і жудою.

Сіняя вада, бо няма планктону. А няма планктону, няма і рыбы. Дык чаго таўкліся тут, калі няма рыбы, дэльфіны? Яны ж не дурні, каб проста так прыплысці сюды пазабаўляцца, пакуляцца. Мо які свой сход праводзілі ў нейтральных водах?

Радж убачыў заблытаны кавалак сеткі і спусціўся да самага нізу. Ад ціску парабіліся на касцюме жорсткія складкі, нібы металічныя рэбры, цяжка згінаць-разгінаць ногі. Здалося, што і думкі тут, на глыбіні, больш марудна варушацца. Як можа заблытацца ніжні край? Там жа свой канат, там жа грузілы. А вось як: адна шруба трапіла ў ячэю ды яшчэ перакінулася разы два, закруцілася. Наверсе — то і прыгледзеўся б лепш, і хутчэй уцяміў бы, як выбавіць тую шрубу. А тут пакуль зразумеў, у які бок адкручваецца, а ў які закручваецца, прайшлі доўгія мінуты. Хацеў ужо даставаць крыс, каб шарахнуць па ўпартай пятлі. А тут яшчэ гума маскі так уліпла ў твар, так прысмакталася, нібы якія прысоскі васьмінога. З сілаю некалькі разоў выдыхнуў носам пад маску, каб выраўняць ціск.

Усплываў да верхняга краю сеткі і бачыў за ёю высока-высока ўгары сілуэты дэльфінаў — то цямнейшым бокам павернуцца, то бліснуць жыватом. Нібы дзіўныя бяскрылыя птахі кружацца ў небе, сплываюцца разам, кіруюць да сетак, зноў рэзка адварочваюць. Рухавікі суднаў маўчалі, і паміж выдыхамі-булькатаннем пухіроў чуў шчэбет, вельмі падобны на лямант вераб'ёў, калі збярэцца іх цэлая плойма і штосьці не падзеляць між сабою. Птушыны гармідар прарэзвалі рэзкія трывожныя свісткі.

Цямнеюць дзве нерухомыя плямы — амаль упрытык адна да адной. «Глісеры», — здагадаўся Радж. Счапіліся, каб не засталося ніякіх «варот» паміж сеткамі. Хацеў спачатку ўсплыць каля іх, памахаць рукою — «З адною ўсё ў парадку!», ды перадумаў. Бог з імі, не выклікаюць Судзіравы людзі сімпатый. Пакуль быў на катэры, не пачуў ад іх ніводнага слова. Абменьваліся яны толькі нейкімі аднаскладовымі выгукамі-сігналамі і, відаць добра разумелі адзін аднаго. Стоячы на носе катэра, Радж часам адварочваўся да іх, аглядаў лаўцоў. Загарэлыя, мускулістыя мацакі, па выгляду не то кітайцы, не то малайцы.

Плыў каля сеткі, расцягнутай паміж другім глісерам і правым катэрам, і дзівіўся някемлівасці дэльфінаў: для іх ніякай цяжкасці няма нырнуць на глыбіню, шмыгнуць пад сетку. А яны носяцца каля паверхні, ныраць баяцца — запанікавалі, мабыць.

Гэта сетка такая ж, як і першая. А трэба яшчэ трэцюю і чацвёртую агледзець, хоць зусім не хочацца гэта рабіць. Узяў бы ды крысам — р-раз, р-раз, каб ад гэтых загародак паплыло адно ашмоцце. Няхай бы плылі дэльфіны ва ўсе бакі — на волю, у сіні прастор.

Містэр Крафт, мабыць, таксама быў бы рады. Яму недзе не сядзіцца і не стаіцца. Дзівіцца чалавек і перажывае: з якім размахам усё арганізаваў Судзір! Вось, маўляў, як клапачуся я пра дэльфінарый, пра справу. А ці ад чыстага сэрца ўсё? Судзір такі чалавек, што ў яго і з курыных яек змеі выводзяцца.

А дзе цяпер і што парабляе Янг? Не апалонік ён ужо, але яшчэ і не дарослы, хоць хвосцік дзіцячы і адкінуў. Шмат глупства ў галаве,

за ім трэба вока ды вока… Добра, што Янг не паехаў на лоўлю. Не спадабалася б і яму ўсё гэта. Асабліва як пачнуць падымаць сеткі з дэльфінамі ці саміх дэльфінаў у нейкіх гамаках ці фартухах. Непрыемнае відовішча. Яны не тузаюцца, не трапечуцца, як рыбы. Яны зразу спыняюць спробы ўцячы, нібы разумеюць, што гэта не хто іншы злавіў іх, а чалавек, дык хіба можна ад чалавека чакаць зла? Чалавек паможа ім у апошнюю мінуту, уратуе, палечыць. Так было ў вялікім басейне дэльфінарыя, калі вылоўлівалі раз Джэка, каб апрацаваць рану на баку, зашыць яе (недзе ж ушчаміўся — ці ў басейне ўжо, ці яшчэ як лавілі ў моры). Запынялі, лавілі сеткамі ў вадзе, тады яшчэ ні Джэк, ні іншыя дэльфіны не ўмелі выскокваць на памост. У вадзе і ўвільваў, і супраціўляўся, а сіла ў яго была нямераная, але як вынялі з вады на бераг — ні разу не страпянуўся, нават калі доктар калоў іголкаю скуру, зашываў рану. Ляжаў і сумна-даверліва паглядваў цёмнымі вочкамі на людзей. Ажно нядобра рабілася ад гэтага позірку, нібы дэльфін вельмі шмат ведаў пра людзей, значна больш, чым яны самі пра сябе.

Скончылася і другая сетка, нідзе блытаніны не знайшоў. Праплыў пад носам правага катэра, вынырнуў. Вунь містэр Крафт, перавесіўся цераз борт, журботна глядзіць на ваду, нібы вырашае праблему — боўтнуць зараз за борт, утапіцца ці яшчэ трохі пачакаць. Радж памахаў яму рукою, і Крафт квола ўсміхнуўся, спытаў:

— Усё ў парадку?

Радж выняў загубнік з рота.

— Ол райт! — і зноў сунуў у рот.

Перад тым як нырнуць углыб, прыкмеціў на грудзях у аднаго лаўца пачэпленую на шыю маску. У другога такая маска была пасунута на лоб. Лаўцы таксама зрыхтаваліся скакаць у ваду, калі ахопленая прастора зменшыцца да мінімуму, і трэба будзе ці выблытваць дэльфінаў з сетак, ці падводзіць пад іх гамакі-фартухі са стропамі.

У сетках паміж катэрамі і «маткаю» таксама былі блытаныя месцы. Разблытваў і чуў, як яны «жывуць» пад рукамі, напінаюцца або слабеюць, калі адна лябёдка адключыцца, чакае другую, каб даць магчымасць укарочвацца сеткам раўнамерна. Чым меншаю рабілася загародка, тым больш нервова гойсалі, кідаліся ў ёй дэльфіны. Колькі іх удалося запыніць? Радж усплываў у сярэдзіне круга і стараўся палічыць іх. Здаецца, адзінаццаць, ёсць два дзіцёнкі такога ўзросту, як Бобі. Адзін з маткаю, бо ўвесь час туліцца да яе, ажно плысці замінае. Другі, відаць, адзінокі — ці не апынулася маці за сеткаю, на волі? Ён то падплыве да дэльфінкі з дзіцем, нібы хоча прылашчыцца ды не адважваецца, то аддаліцца, робячы рыўкі ўправа-ўлева, нібы шукае кагосьці.

І раптам са знешняга боку сеткі, той, што была бліжэй да Блакітнага, з'явілася вялікая дэльфінка. Яна неспакойна прамчала ў адзін бок, у другі, шукаючы дзіру. І нешта мо скамандавала ці паклікала, бо малы, як з прывязі сарваўшыся, напрасткі кінуўся да яе. Радасць зусім замуціла яму розум — на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў сетку, завіс, затузаўся, запішчаў.

Вось ён, той выпадак, тое няшчасце, якога трэба баяцца…

Запалоненыя дэльфіны ўраз перасталі мітусіцца. Бяда, якую яны чакалі з усіх бакоў, увасобілася ў адной, канкрэтнай — і ўсе імкліва рынуліся да дэльфіняці. Паплыў і Радж — на ўсёй хуткасці, на якую хапала сілы. Але гэта была хуткасць чарапахі на сушы ў параўнанні з тою, якую маглі развіць дэльфіны.

Таўхатня — не прабіцца. Дэльфіны тузалі малога за хвост, за плаўнікі, некаторыя хапалі ротам за сетку і трэслі, нібы гэтак можна было вытрасці з яе дэльфіня. Да Раджа адразу скіравалася некалькі разяўленых пашчаў, утыканых зубамі-калочкамі. Але ніводзін дэльфін не ўдарыў рострумам, не схапіў зубамі, і Радж расштурхоўваў іх у бакі, даваў кухталёў то пад жывот, то ў галаву, адштурхоўваў ластамі… Вось ён, малыш, убіўся дзюбаю так глыбока, што пятля ўелася пад ілбом, прарэзала плоць. І чым больш тузаўся малы, тым мацней упівалася капронавая ніць, у вадзе закручваліся ўжо струменьчыкі цёмнай крыві… І правы плаўнік ублытаны, але на ім, здаецца, парэзаў не было.

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

"Малыш"

Рам Янка
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Малыш

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Сбой Системы Мимик! Академия

Северный Лис
2. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
5.71
рейтинг книги
Сбой Системы Мимик! Академия