Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

Дэльфінаў палівалі — дзе са шлангаў, а дзе проста спускалі за борт на вяроўках вёдры, чэрпалі ваду.

На душы ў Раджа было скрушліва і цяжка. Усё ўспаміналіся гаротныя вочы параненага дэльфіна, якога шпурнулі акулам.

3

— А што — хіба няма Янга? — перапытаў Абрахамс. — Яліка таксама няма. Мо ўзяў ды ад'ехаўся рыбы палавіць… Ах, ах, а ўжо ж скора вячэрні ўлоў рыбакі на Рай прывязуць, трэба было б з'ездзіць на прыстань.

— Па рыбу не спяшайцеся. Не да яды дэльфінам пакуль што… Хай асвойваюцца, — сказаў Радж.

І Радж, і Абрахамс стаялі над вялікім басейнам паблізу ніжняга

памоста і глядзелі на ваду. Дэльфіны цеснаю кучкаю — толькі ці ўсе? — стаялі ў загібе з паўднёвага боку, каля плаціны. Час ад часу спаважна, таксама не адрываючыся адзін ад аднаго, паўз самыя трыбуны пераплывалі на паўночны бок. Ні свістаў, ні скрыпу не было чуваць, калі і перагаворваліся, то на ультрагукавых хвалях, каб людзі не чулі іх і, не дай бог, раптам не зразумелі размоў. Не адзін праклён, мабыць, пасылаюць яны чалавеку, мо нават складаюць планы помсты за ўсё зло, якое прычынілі ім сёння людзі. Так думалася Раджу.

— Пачакаем трохі, мо хутка вернецца, — сказаў Радж пра Янга і пайшоў у каморку.

Дзверы пакінуў насцеж. За дзень назбіралася столькі гарачага духу, што хоць копру сушы. Удыхаеш паветра, і здаецца, што яно апякае ўсё знутры. Прыпаў да слоіка з прэснаю вадою, але яна была такая сцепленая і нясмачная, што зрабілася млосна.

«Сукін кот… Грошы так і ляжаць, па прадукты не хадзіў», — Радж падняў са століка пяць долараў, якія пакінуў раніцаю Янгу, сунуў у кішэню.

Патаптаўся трохі, не ведаючы, што рабіць, і выйшаў на двор, усеўся на лаўку пад кустамі. Сядзеў, то ўгнуўшыся і падпёршы рукою шчаку, нервова падрыгваючы нагою, то адкідваўся на спінку, утаропваў позірк у неба. Цясноцце ў грудзях усё большала, сэрца смактаў трывожны боль. «Дзе ён мог дзецца? Хво-о-рань-кі… Цікава, вуды на месцы ці не?» — устаў, вярнуўся ў камору, кінуў вокам на сцяну над кампрэсарам, дзе яны звычайна віселі. На месцы! Прабег вачыма па аквалангах — няма аднаго. «Не можа быць!..» — пачаў яшчэ раз аглядацца. Выявіў, што не хапала не толькі акваланга, але і камплекта балонаў. «Вось яно што-о-о… А мо Судзір узяў, да сябе завалок? Свайго не прынёс, а ўзяў два. Папытаць трэба ў Судзіра!» — выскачыў імкліва, але дзверы зачыніў і прымкнуў.

У Крафта недзе Судзір. Адразу, як паздымалі дэльфінаў з катэраў, з мяккіх паралонавых падсцілак, пусцілі ў басейн, зачыніўся Судзір з Крафтам у яго кабінеце. Не ўдвух, павёў Судзір з сабою яшчэ і аднаго з лаўцоў. Больш за гадзіну сядзяць, а малы катэр чакае таго лаўца, гойдаецца на прыбоі каля ўваходу ў заліў. Цяжкая, мабыць, у іх размова, прыперлі Крафта з аплатай да сцяны…

Ужо нагу паставіў на прыступку лесвіцы — і раздумаў. Не, да Судзіра пойдзе ў апошнюю чаргу. Калі ён не браў акваланга і запасных балонаў, то ашалее. Дый не трэба, каб і Крафт дачасна ведаў, што з каморы прападаюць аквалангі. Пайшоў за плаціну, пабрыў каля самай вады, прыглядаючыся да пяску, і нічога не заўважыў падазронага. Гэтак і на мысе Кіпцюра — ні слядочка, быў ужо прыліў і ўсё злізаў.

Вярнуўся назад да каморы. Пастаяў, патаптаўся — пайшоў шукаць цётку-дворнічыху. Пэўна ж, хадзіла па парку, выходзіла да заліва, а раптам што бачыла?

Не, нічога не бачыла цётка. Нават пакрыўдзілася за пытанне.

— Толькі што Абрахамс лаяў за лодку, дакладную збіраецца падаваць Крафту! А вы яшчэ і пра хлопчыка!

Дурны зразумее: паміж прапажай яліка і прапажай балонаў, акваланга ёсць прамая сувязь. Янг узяў і тое і другое, кудысьці накіраваўся. А куды? Чаму дасюль не вярнуўся? Дзень канчаецца, можна і наплавацца, і рыбы налавіць… «Рыбы! Вуды ж на месцы… Ну, я ж яму пакажу рыбу, пакажу плаванне! Дарослых не пускаю адных плаваць, абавязкова суправаджаю ды яшчэ і штокамі ўзбройваю. А тут… І я добры дурань… Трэба было ўсё расказаць пра падводнае плаванне.

Асабліва тэхніку бяспекі ўдзяўбці ў галаву… Ён яшчэ не ведае, чым пагражае глыбіня чалавеку. Ап'яненне глыбіннае можа быць пасля шасцідзесяці метраў. Няўжо Янг лазіў на глыбіню? А мо выбраўся за рыфы, згубіў вёслы і ў адкрытае мора пагнала?»

А зрокавая памяць узнавіла малюнак: выпучваецца зубасты акулін рот… Крыважэрны хапок — і на баку дэльфіна зеўрае крывавая вырвіна — дзвюма далонямі не закрыць. Бр-р, страшна такое ўбачыць нават у сне. І не дай бог апынуцца сярод гэтых людаедаў у вадзе!

«Пачакаю яшчэ… Ён жа галодны, павінен прымчацца… Але ж і ўсыплю, ох і ўсыплю!»

Прымусіў сябе сесці на тую самую лаўку, хоць зусім не сядзелася. Хацелася сарвацца з месца і некуды бегчы. А куды?

Прайшлі міма лаўкі, вярталіся ад Крафта Судзір з тым лаўцом. Абодва зірнулі на Раджа, але нічога не сказалі. Не зачапіў і Радж Судзіра пытаннем — хай ІДУЦЬ.

Вырашыў прыняць душ. Лягчэй будзе целу, палягчэе мо і на душы. Дый час хутчэй пройдзе: проста сядзець і чакаць было невыносна.

Стаяў пад вялымі, зусім не было напору, струменьчыкамі доўга…

Выціраўся ў прыхожай, дзе стаялі шафачкі, яшчэ даўжэй. Пачуў, што Судзір не развітаўся з госцем, там нават чаркі звіняць. Няйначай п'юць барыш, добра злупілі скуру з Крафта. «Віншую… Трымайся цяпер…» — «І цябе віншую… Цяпер — Горны?» — «Не абзываюцца пакуль што. Ды нідзе не дзенуцца…» Гамана прыглушаная, часам можна разабраць толькі асобныя словы. Віно ці каньяк патрохі развязвала языкі, загаварылі мацней. Ужо і фразы некаторыя можна разабраць. Судзір:

— Гэта лёгка было зрабіць. Як і з тым… Я ж на месцы… А нашто?

Лавец:

— Закон ёсць закон. Судзір:

— Я пераканаў тады… Шэф перадаў, што згодзен пачакаць. Ён нам яшчэ спатрэбіцца… Асабліва цяпер.

Лавец:

— Ну — глядзі. Сам ведаеш… што на карту пастаўлена. Потым позна будзе раскайвацца!

Судзір:

— У любы момант паспею. Ен не даносчык, у паліцыю не бегаў. І ў бальніцу тады не хадзіў… У рабоце старанны… Патэнцыяльны дрэсіроўшчык.

Скрыпнулі і прыстукнулі ў Судзіра дзверы. Галасы зусім паглушэлі. І Радж зразумеў акустычны фокус: чуваць толькі тады, калі адчынены дзверы ў персанальную Судзіраву душавую.

Пра каго зараз гаварыў, каго меў на ўвазе Судзір? Зноў нейкія падазроныя размовы, невядомыя планы.

У Судзіра зашумела, заплюхала вада. Ці сам ён, ці госць зайшоў папаласкацца.

«У горад трэба… Купіць чаго, хоць макаронаў якіх… Крыху алею яшчэ ёсць…» — думаў, замыкаючы камору.

Каля прахадной чуваць гамана. Цётка-вартаўніца ўпарта і павышаным голасам паўтарае:

— Ніякага Абдулы я не бачыла! І Янга няма… З самага ранку я тут — няма, не бачыла!

— Санта Марыя! Ды яму ж няма больш куды хадзіць! Гэта Янгаў друг, аміко… І сабачка з ім чорны быў, кучаравы такі…

— Ні кучаравага, ні праставалосага не бачыла. А на тэрыторыю не пушчу, мадама. Усё!

Раджу таксама давялося выслухаць іх размову і пацвердзіць, што хлапчукоў сапраўды няма. Сам хацеў бы ведаць, дзе яны бадзяюцца.

— Гэта жахліва! У яго сэрца няма — марыць Тота голадам цэлы дзень… Вы не брат Янга? Такі падо-о-об-ны… Скажу вам кампліменто: вы вельмі прыемны малады чалавек… Будзьце ласкавы, з'явіцца Абдула — пашліце яго хутчэй у гатэль. І скажыце гэтаму разбойніку, што ў мяне пачынаецца нервовае знясіленне ад яго фокусаў… Я ўжо не магу распараджацца сваім часам, усё яго чакаю! Я не адпачываю, а толькі перажываю і хвалююся! Гэта не проста коміко, гэта партыджано… Скінуў з плечыкаў маю самую лепшую сукенку — паўмільёна лір заплаціла! А свае транты павесіў у шафу! Адны транты, адзін бруд, у смеццеправод трэба было выкінуць. Я ж яму новае ўсё купіла! А ён…

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Развод и девичья фамилия

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Развод и девичья фамилия

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ