Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

Падышлі да перакіднога мосціка, пасталі, водзячы позіркамі па басейне, па берагах, па трыбунах.

— Што змянілася ў параўнанні з учарашнім днём? — спытаў старшы паліцэйскі ў Абрахамса.

Загадчык гаспадаркі закруціў галавою то ў адзін, то ў другі бок, паціснуў плячыма. Радж і Янг таксама глядзелі на ўсе вочы. Адно новае заўважылі: за мосцікам справа, на беразе рукава стаіць на чатырох колах перасоўная помпа. Адзін тоўсты, як далонямі абхапіць, гафрыраваны рукаў апушчаны ў ваду, другі, даўжэйшы, адведзены і перакінуты за шлюз. Але ж гэтая навіна

ні пра што асаблівае не гаворыць.

— Нічога, дальбог, нічога… — прамовіў, урэшце, Абрахамс. — Я толькі там, дзе ялік стаіць, на беразе, слядоў многа бачыў на пяску.

Пайшлі цераз мосцік, адпіхнуўшы з дарогі варотцы. Ад мосціка ўлева па беразе і каля «рэзідэнцыі» Судзіра — асфальт. А ўправа — пясок-ракушачнік з галькай, такое покрыва было і на пляцоўцы каля душаў, і каля Раджавай каморы і трэціх дзвярэй, дзе склад Абрахамса, і на дарожках паміж газонамі з кустамі. Здаецца, можна было пазнаць на пяску каля мосціка і на дарожцы, што вяла за шлюз, мужчынскія сляды.

Прайшліся берагам уздоўж парэнчаў, пад вышкаю. Прайшліся — і нічога падазронага таксама не заўважылі. Вярталіся назад, і Радж звярнуў увагу на тое, што край памоста нібы ў крыві — засохлай, пабурэлай. Пачалі больш прыглядацца і паліцэйскія, згледзелі бурыя плямкі і на асфальце, і на пяску. Афіцэр паказаў рукою, каб і плямкі, і сляды не затоптвалі, а фатограф пачаў бліскаць успышкаю. Павярнулі на дарожку ўправа і заўважылі, што сляды сталі глыбейшыя (пясок быў мякчэйшы), у адным месцы нават вывернута бамбукавая дужка з плоціка-загародкі. Відаць, людзі ішлі нагружаныя. Фатограф яшчэ некалькі разоў бліснуў, зняў і вывернутую дужку.

— Каб панесці дэльфіна, колькі чалавек трэба? — спытаў цывільны ў Раджа. Мо палічыў, што ён больш разбіраецца ў гэтай справе.

— Малога Бобі ўдвух можна падняць. А такога, як Дзік, то і чатыром як панесці,— адказаў Радж.

— Без вады колькі яны могуць пражыць? — зноў спытаў той.

— Некалькі гадзін. Але паліваць трэба… А лепш за ўсё іх перавозіць у вялізных ваннах з вадою.

Каля яліка з рыбаю фатограф пакруціўся больш. Бо і слядоў тут відаць больш, выявілі нават умяціны ад двух сходняў, іх клалі, відаць, на адлегласці крока адны ад другіх, каб можна было падымацца на борт адразу групаю.

— Якая тут глыбіня? Катэр можа падысці? — спытаў афіцэр, выцягнуўшы шыю да вады.

— Можа. Наш «Нептун» сюды заходзіць, — разам адказалі Абрахамс і Радж.

— Значыць, падплывалі на катэры… Дэльфінаў неслі па двух сходнях. Аднаго паранілі, як вылоўлівалі. А як вы іх ловіце — сеткамі? — старшы паліцэйскі спытаў гэта ў Абрахамса.

— Ага… Толькі трэба вельмі асцярожна з імі, а то і ўтапіць можна, — ахвотна растлумачыў Абрахамс.

— Я думаю, іх не сеткамі вылоўлівалі,— сказаў Радж. — Не вельмі лёгка сеткамі… Іх проста бралі аднаго за адным з памосту. Яны ў нас любяць на памост выскокваць. Трук нават такі ёсць: выскокваюць, укладваюцца, як дровы. Ну, а ім за гэта рыбку даюць. Хтосьці ведаў пра гэта ці бачыў і скарыстаў такі шанц.

— І яны абы-каго

слухаюць? Любы можа загадаць, паманіць? — спытаў той, што пісаў.

— Судзіра лепш за ўсё слухаюцца, дрэсіроўшчыка, — сказаў Радж.

— Бобі сам любіць вылазіць, без каманды, — усунуўся ў гаворку Янг. — Убачыць мяне, і першы — шморг на памост, разяўляе рот… — голас Янга задрыжаў, яму раптам стала да слёз шкада Бобі. Гэтак мала разам паплавалі — і на табе! Злыя людзі разлучылі. «Бедны Бобі… Дзе ён цяпер? Ці жывы хоць? Чыя гэта кроў была на памосце і на дарожцы?»

— Дык вы казалі, што чулі, як ноччу грукаў матор? — звярнуўся афіцэр да аднае дворнічыхі. Цёткі паціху падыходзілі следам за ўсімі.

— Ага!.. Я каля малое арэны была. І чула, якраз у гэтым баку — ду-ду-ду-ду, — ажыла тая.

— Чаго ж вы не падышлі, не пацікавіліся? — не вытрываў той, што пісаў.

— Я падумала… Ды тут жа шмат чаго лётае па вадзе, мо хто заблудзіўся.

— Дворнікі дзяжураць кожную ноч? — папытаў у Абрахамса афіцэр.

— Не, яны зрэдку. Яны толькі ў тыя ночы, як няма на месцы Раджа. А ў гэтую ноч яго не было, адпрасіўся з хлопчыкам на суткі.— Абрахамс пачаў ужо трохі ажываць, цяміць сёе-тое.

— У колькі гадзін прыходзіць на работу дрэсіроўшчык… Судзір, ці як яго? — распытваў афіцэр.

— Ага, Судзір. Павінен падысці ўжо. Учора ён толькі завінуўся ў дэльфінарыі і пайшоў. А сёння ж нармальны рабочы дзень, — сказаў Абрахамс і нібы спахапіўся — Хаця які ж ён нармальны? Божа, божа…

— Прыкладная карціна ўжо вымалёўваецца… Нікому нікуды не адлучацца, будзем яшчэ разбірацца з кожным паасобку, — павярнуўся ісці з берага афіцэр. — Свабоднае памяшканне ў вас ёсць? — звярнуўся да Абрахамса.

— Няма. Кабінет Крафта замкнуты, я не магу без яго пусціць вас туды. І Судзіра няма яшчэ… А ў Раджа каморка, склад, там нават стала добрага няма.

— Ладна, стары… Мы ў прахадной прыладзімся. Пачнём з вас, містэр Абрахамс.

— Маці божая, святая дзева Марыя… Не абмінай мяне сваёю літасцю… — зашаптаў малітву Абрахамс— А я ж думаў, што ўжо ўсё!

2

Ляжалі пад кустамі насупраць прахадной, марнелі. Цёткі прыладкаваліся асобна, развязалі вузельчыкі з ядою. Алі, чорны і вялікі, як бяссонная ноч, моўчкі курыў. З роспытамі да Раджа не лез, бо ніхто не ведаў, як тут усё парабілася, Радж — тым больш: быў далёка адсюль, на Горным.

А вось дзе быў Судзір? Пахаджвае ўжо нервова па дарожцы каля прахадной, хаця стараецца мець выгляд незалежны і ганарысты. Хацеў ён схадзіць у сваю «рэзідэнцыю», паглядзець, мо зноў там што пакралі, але паліцэйскія не дазволілі.

Абрахамса яшчэ мучылі мо гадзіну. Выйшаў з прахадной мокры што мыш, паплёўся як не сваімі нагамі ў бок галоўнай арэны. Мо думаў пра рыбу.

— Вас хоць не білі? — папытаў Радж наўздагон моцным шэптам.

— Не-е… Божа, як усё перажыць? — гараваў стары, брыдучы. — Што мне містэр Крафт скажа?

Поделиться:
Популярные книги

Огненный князь 2

Машуков Тимур
2. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 2

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Эфир. Терра 13. #2

Скабер Артемий
2. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эфир. Терра 13. #2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Не грози Дубровскому! Том Х

Панарин Антон
10. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том Х

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III