Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Калыска чатырох чараўніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Янка. Больш за ўсё не хачу рабства.

Чаховіч. І не рабі нат кроку да яго. Іначай – прапаў... Жанчыны, жонкі. Гэта хлусня, што адны мужыкі – ігракі. Бываюць і жанчыны. Частка ставіць на свайго мужчыну сумленна, у руднік ідзе за мужам. Частка, калі ён прайграў, кідае яго. Дурныя. Хіба Каліноўскі прайграў? Я прайграў. А горш за ўсё з ёй. 3 яе прагай быць сярод сільных. 3 такіх нараджаюцца жонкі дыктатараў.

Янка. А вы не з тых.

Чаховіч. Так. I... я не шкадую яе такой, якой яна стала. Мы пажаніліся ў пяцьдзесят дзевятым. У яе былі вось гэтыя Бясяды. У мяне –

Мацковічы і Крашоны. Сто валок добрай зямлі. Тры тысячы маргоў. Дзве тысячы дзесяцін. I дзве тысячы сто трыццаць шэсць гэтых новых. Як іх... Гектараў. Ты ведаеш, я быў экспедытарам паўстання. I быў чалавекам захаплення, лёгка даваў кіраваць сабой. Калі белыя прыйшлі да ўлады, Кастусь паехаў камісарам на Гродзеншчыну, а я застаўся. Вось з чаго пачалася кара, з кампрамісу. Лепей бы на шыбеніцу з Кастусём... Арыштавалі... Паказанняў не даў. Зарана арыштавалі. Але частку маёмасці я, прадбачыўшы арышт, перавёў на жонку. I добра зрабіў. Бо разам з пажыццёвай катаргай мае маёнткі канфіскавалі. Прыкулі мяне ў Нерчынскіх рудніках да тачкі. Потым розныя паслабленні. Мылаварам быў у Іркуцку. Пасля ў Пермі, Смаленску, Варшаве. Каму патрэбен яшчэ адзін мылавар у Варшаве? Добра, што іркуцян і іншых паспеў крыху адмыць. Словам, амаль дзесяць год Сібіры, а пасля тут. Думаў, што ўратаваў частку майна ад канфіскацыі. А яна й на гэта лапу... Няшчасныя арандатары, няшчасныя мужыкі! Не, такую, якой яна зрабілася, я яе не шкадую.

Янка. I вы ўсе гэтыя гады?..

Чаховіч. Так, прыжывал. Вартаўнік пры чужым.

Янка. Але ж збераглі кнігі і рукапісы.

Чаховіч. Астатняга не шкада. Хай развальваецца гэта гняздо. Лепшага яно не вартае. Узнікне новае жыццё, хай варожае – усё лепей таго, што было. Вось так часам канчаецца каханне. Ці перажыў ты такое?

Янка (пасля паўзы). Перажыў.

Чаховіч. Вып’ем тады за два забітыя каханні... Слухай, ідзі на маю зямлю. Толькі за падатак дзяржаве.

Янка. Не. У нас ужо ўмова на Бараўцы.

Чаховіч. Можа, і рацыя. Жыцця майго мала. А што пасля?

Янка. Хіба вось, можа... ёсць такая сям’я Стафана Каляды. I ён прападае па адной дзяўчыне.

Чаховіч (занадта ўважліва). Добра. Добра, што ты просьбіт толькі за іншых. Вып’ем за іншых.

Янка. Хіба што, можа, ужо позна.

Чаховіч. А можа, й не, Мне – позна. А табе, можа, й не.

Янка. I мне позна. Хіба – Стафану не?

Чаховіч. Ну, давай тады проста ціха заспяваем.

Спяваюць амаль шэптам, не дужа добрымі галасамі. I менавіта гэта кранае да глыбіні душы.

– Учора не быў, сягоння не быў. Відаць, мой міленькі мяне пазабыў. – Я не пазабыў, не пазабуду, Сяду паеду, сем лет не буду. – Язджай сабе з такой бяды. Найму молайца з чужой стараны. Пасаджу яго ў канцы стала, Буду глядзець, як на сакала. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Учора
звячора саколка была,
Сягоння рана расстраляна была. Вот не жаль бы быў, каб дзе на лужку, А гэта на грудзе, на жоўтым пяску.

Урываецца Аконам.

Аконам. Пане, што я чулем? Пан тыя ўчасткі спшэдалі?!

Чаховіч. Я сказаў, каб тут не смярдзела вашым духам. Вон! I без рэкамендацыі. Прахвост і без рэкамендацыі знойдзе гаспадара, якому будзе патрэбен. Кажыце дзякуй богу, што не адбіраю ў вас крадзенае. Брыдка.

Аконам знікае.

Янка. А вы ўсё ж пан. Таксама паказваеце ўладу.

Чаховіч. А над колькімі куражыўся ён? А я бяссіла глядзеў. Прыжывал, нахлебнік, аб’яўлены вар’ятам. Але гэтаму цяпер канец. Памятаеш, я казаў пра таямніцу.

Янка. Ну... Вы чагосьці чакалі?

Чаховіч. Чакаў. Смерці жонкі... Не глядзі на мяне, як на пачвару і страшыдла. Чакаў, абпляваны і прыніжаны ўсімі, акрамя адзінак. Але дачакаўся.

Янка. Чаго?

Чаховіч. Я заплаціў са спадчыны ўсе пазычкі і даўгі паўстання.

Паўза.

Янка. А калі б... першы пайшлі вы?

Чаховіч. Значыць, я дарэмна ўсё жыццё цярпеў прыніжэнне. Ну, цяпер нехта кіне адзін сказ. “Первшым его чынэм было сплацэне пожычэк, зацёнгнентых на цэле повстаньчэ”.

Янка. I што, сэнс жыцця – у адным сказе?

Чаховіч. Ну. Я не вінен нікому. Акрамя забітых, што самі абралі свой лёс. Паўстанне не вінна нікому. У сваёй галаве я трымаў гэты гросбух. Але паўстанне не вінна нікому. Я сплаціў ягоны і свой доўг. Ніхто цяпер не скажа пра тутэйшых, пра беларусаў, што яны не плацяць свой доўг.

Янка. I ў гэтым усё?

Чаховіч. А ты што думаеш? У чым сэнс жыцця? Сплаціць свой доўг народу, які цябе нарадзіў. Сплаціць да канца і памерці. Не чакаючы падзякі.

Янка. Праз сорак год? Многія, мабыць, памерлі?

Чаховіч. Нічога, засталіся дзеці. Унукі. Пляменнікі. Калі ёсць той свет – яны раскажуць. Калі няма – у нас застанецца чыстае сумленне. Паўстанне нікому не вінна. Вінныя толькі тыя, хто вешаў і ссылаў нас. Але прыйдзе час – мы станем перад Праўдай з чыстымі рукамі. А ў іх рукі будуць па локаць у крыві.

Уваходзіць пакаёўка.

Пакаёўка. Пане. Тут прыехалі купцы наконт гаю.

Чаховіч. Хай пачакаюць. Пакарміце іх.

Пакаёўка. І тут яшчэ стражнік прыбягаў на кані ў Гайну. Ад вурадніка, ад Рахцея Рахцеевіча, каб яму прычасць калом у глотцы. То ён казаў...

Чаховіч. Што?

Пакаёўка. Найміт ёсць у Валахоўскага. Каляда такі.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3