Калыска чатырох чараўніц
Шрифт:
Янка. 3 ім нешта?!
Пакаёўка. Ды не з ім, братачка. 3 бацькам ягоным. Арандар сагнаны. Пагубіў...
Янка. Каго?
Пакаёўка. Не каго. Душу пагубіў. Узяў ды на браме ў Валаховіча ноччу павесіўся.
Янка (Чаховічу). Позна я да вас прыйшоў.
Чаховіч (да пакаёўкі). Заўважылі за ім нешта перад... гэтым?
Пакаёўка. А як жа. Удумлівы хадзіў. Бо тут яшчэ паніч з ягоным сынам за дзеўку заеліся. I сына ледзь з наймітаў не пагналі. А што дзеўка? Што ён,
Янка. Кінь. Бацькі яе і прадалі. Не людзі – саладуха пракіслая. Рабы. Каб хаця свяшчэнніка, а то яны бога вакол пальца абвесці хацелі, душу запрадаць.
Чаховіч. Яшчэ што?
Пакаёўка. У карчме, кажуць, казаў: “Вязуць дарогамі паваленыя дрэвы з майго калісьці гаю, воўну з авечак, што пасвіліся на маёй калісьці, адабранай зямлі. Зрабілі з мяне нішто. То ўжо хай бог ці д’ябал і гэтае нішто забіраюць...” I аб чым гэта ён?
Чаховіч (глуха). Ідзі.
Пакаёўка выходзіць.
Ну вось так. Спазніліся. I ты і я... Вып’ем яшчэ за тры пагубленыя, бесславесныя душы. (Паўза.) Ну як, галасы чуеш?.. Гэ-эх, у іншай краіне быць бы табе паэтам. А ў нас паэтаў, відаць, чорт выпалаў.
Янка. Я спрабую. Пару вершаў нават надрукавалі. Польскіх.
Чаховіч. Польскіх? Пасля Міцкевіча. Хаця і ён адсюль. Ну, прачытай, калі не жартуеш.
Янка.
Czarnych swar'ow dalecy Ludzie prawdzie nie zdradza Mo'z'ni, biedni, kalecy Rece sobie podadza.Чаховіч. Падалі рукі. Валаховіч і Каляда. Яшчэ нешта.
Янка.
Miluje jak jeste's szeroka i dluga, Pzed laty dw'ochsetnie liczacej sie miary, Gdy bil ci poklony i wladca i sluga, Gdzie slo'ncem, gdzie gromem srumialy sztandary.Чаховіч. Гм-м.
Янка . Кепска?
Чаховіч. Кепска. Злоўжыванне высокімі словамі і сто разоў паўтораным. Для Сыракомлі, можа, й добра было б. Але калі ён пісаў? Дый ён спрабаваў па-іншаму.
Янка. Я чуў. Але ж гэта па-тутэйшаму.
Чаховіч. Кастусь пісаў па-тутэйшаму. Хто ведае, можа, яны мелі крыху праўды. (Паўза.) А твой голас якімі словамі гаворыць?
Янка. Не ведаю. Толькі ад іх сэрца рвецца.
Чаховіч. Ад гэтых – не. Ідзі за голасам. (Задумаўся.) Пушкін, як сваю, ведаў французскую. А што ён на ёй? Можна, пачынаючы, ведаць толькі некалькі слоў. Але гэтыя словы... Але гэта будуць гучаць у табе Галасы Забытай Крыві... I паслухаць іх ніколі не позна... Слухай, вось тыя кнігі – мае ўлюбёныя. “Дон Кіхот”, “Мантэнь”... Божа, а Кнігі і няма. Ніводнай Кнігі ні для цябе, новага, ні для мяне, абноўленага... Стой, а можа... (Дастае з паліцы кніжачку.) Пра яе я й
Спаўзае з крэсла. Янка кідаецца да яго.
Нічога... Ні... Я яшчэ пакуль не памру... Я... дачакаюся, пакуль пачнеш плаціць ты... Як позна я... Ты вінен і за мяне таксама. Бо я дурны. Хто ведае, ці не пакарае мяне пекла... За тое, што я так доўга не мог... знайсці яе. Нічога. Iдзі ты. Можа, твая доля – сплаціць за іх...іхняй мовай. Перастанем быць як яны – тады канец.
Карціна шостая
Канец лета і канец дня. Гародчык, садок і плот перад хатай Луцэвічаў. Ружы, шыпшына, малады сад. Вось-вось схіліцца да гарызонта сонца. Янка канчае папраўляць плот і мармыча нешта сам сабе.
Янка. Дзве сякеры. Адну навастрыць трэба... Хай абедзве... (Адкінуў адну сякеру, другой прыбівае штыкеціну.) Вось. (Глядзіць адступіўшы.) Нішто. Прынамсі, як пайду ў свет, ніхто не ўлезе свіным лычам.
Выйшла і стала непадалёк маці.
Маці. Усё ж вырашыў.
Янка. Так, матулька. Самы час. I нельга болей цягнуць. Свет кліча.
Маці. Куды ж ты ў гэтым свеце?
Янка. Не ведаю. Па дарогах. Вучыцца б.
Маці. Ты ж і так самы з нашых навучаных на наваколле.
Янка. Беднае наша наваколле.
Маці. Было так і будзе.
Янка. Было. Не будзе. Пайду слухаць галасы. Шукаць свой Голас.
Маці. Дзе, сынок? Аднялі наш голас.
Янка. Знайду. А дзе? Не ведаю. На паромах, у грабарах, рабочым на бровары, сярод бадзяг... Дзе-нідзе – знайду.
Маці. А мы?
Янка. А вы думайце пра мяне. Сілы маёй тады прыбудзе...
Маці. Яначка!
Янка. Я вас не кіну. Кожны кавал раздзялю напалам. Але я ўжо тут не магу. Застануся – загіну. Будзе ў мяне – будзе і ў вас. Даб’юся свайго – быці табе каралевай. Не знайду – быці табе маткай бадзягі беспрытульнага. Але нельга мне тут. Ветру няма. Душыць.