Чтение онлайн

на главную

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

Камандзір палка стаяў у акопчыку ў новай, насунутай на вочы касцы, якая хавала верхнюю палову яго схуднелага твару, але па тым, як уся яго хударлявая постаць напружылася, калі ён згледзеў Агеева, той зразумеў, што гэты выклік дабром для яго не скончыцца. Ззаду ў вёсцы зноў загухалі выбухі, наперадзе чутны быў залівісты стук кулямёта ў полі, усчыналася частая страляніна, асабліва справа, дзе да жытняга поля блізка падступаў хваёвы ўзлесак. Агееў зваліўся ў акопчык насупраць камандзіра палка і не паспеў яшчэ далажыць аб прыбыцці, як маёр груба і злосна закрычаў:

— Ты — начбой ці тупая бабская ж…?

Ліхаманкава згадваючы, дзе ён дапусціў прамашку і ў чым правініўся, Агееў маўчаў, а камандзір палка з усё большым

імпэтам паўтарыў сваё абразліва-грубае пытанне. І тады Агееву стала зразумела, што адказваць на яго не было патрэбы — належала моўчкі атрымаць спагнанне. Але за што? Начальнік штаба палка, адарваўшыся ад тэлефона на дне акопчыка, са стрыманай злосцю паведаміў:

— У другім батальёне таксама: дзве скрынкі з ручкамі і ніводнай — з галоўкамі.

Тады Агееў ураз зразумеў, дзе дапусціў промах, які, напэўна, яму дорага абыдзецца: не разабраўшыся, ён пагрузіў у машыну некалькі скрынак з ручкамі ад РГД, а скрынкі з баявымі галоўкамі, напэўна, засталіся на складзе, мабыць, у іншым ці разбомбленым штабелі. Пэўна, што так. Паводле правіл захоўвання боепрыпасаў у мірны час, абедзве часткі разборных гранат належала хаваць асобна — каб пазбегнуць магчымасці дыверсіі.

— Вы абяззброілі полк! Вы сарвалі абарону! Пойдзеце пад трыбунал! Я вас расстраляю!

Маёр схапіўся за кабуру дрыготкімі рукамі, спрабуючы выняць з яе пісталет. Агееў, унутрана напяўшыся, стаяў насупраць, гатовы да ўсякага прыгавору, — ён і на самай справе не знаходзіў для сябе апраўдання. Але ў той самы момант начштаба нагнуўся да тэлефоннага апарата і ўстрывожаным голасам паклікаў камандзіра палка:

— Вас ноль-першы!

Агееў не ведаў, хто гэта быў ноль-першы, можа, камандзір дывізіі ці хто вышэй, але адразу пачуў, што гэта давала нейкі перадых, амаль палёгку. Маёр з пісталетам у адной руцэ пацягнуўся да трубкі, а начштаба выразным жэстам даў Агееву знак, каб той зараз жа знік. Не змусіўшы сябе ўгаворваць, начбой перажыргнуў цераз схіленую спіну сувязіста і схаваўся за паваротам акопчыка. Пасля ён выскачыў на адкрытае поле і, прыгнуўшыся, па градах пабег да аборы. Ён ужо сцяміў, што павінен зрабіць, каб калі не апраўдацца зусім, дык хоць бы змякчыць прысуд камандзіра палка.

Абстрэл між тым прадаўжаўся, міны з прарэзлівым віскам праносіліся над галавой і рваліся між хат, на гародах і асабліва густа — на выездзе з вёскі, дзе засталася яго палутарка. На шчасце, яна была яшчэ цэлая, і Агееў, гукнуўшы шафёра, ускочыў у кабіну. Яны паспешліва развярнуліся на закіданым грудамі зямлі падворку і, ужо не зважаючы на абстрэл, панесліся па гравійцы да ахопленага полымем фальварка.

На гэты раз нямецкіх самалётаў тут не было, хаця амаль не было і фальварка, замест алеі грувасціліся завалы паламаных, пасечаных, вывернутых з каранямі ліп, увесь сад быў перакапаны варонкамі, уцалелыя дрэвы стаялі з голым, без лісця суччом; штабялі пад імі або згарэлі, або паўзрываліся ад дэтанацыі; раскіданыя навокал, валяліся снарады, латунныя гільзы, упакоўка, дошкі ад тары. Але ўсё ж нейкая частка боепрыпасаў уцалела, і Агееў, падбегшы да рэшты штабялёў, узрадаваўся: аказваецца, не так проста нават для авіяцыі знішчыць вялікі склад боепрыпасаў. Яны з шафёрам пабеглі сярод раскіданых скрынак са снарадамі, супрацьтанкавымі і супрацьпяхотнымі мінамі, разматанымі стужкамі буйнакаліберных зенітных патронаў, якія ім былі без патрэбы. Агееў стараўся знайсці знаёмыя зялёныя скрынкі з галоўкамі ад РГД, але іх нідзе не было — можа, паўзрываліся, а можа, як і ён, іх прыхапілі, не разабраўшыся, шафёры з другіх палкоў. І тут на краі абгарэлага з вугла штабеля ён згледзеў знаёмую маркіроўку на драўляных скрынках — то былі гранаты Ф-1, або, як часцей іх называлі, «лімонкі». Узрадаваўшыся нечаканай знаходцы, ён крыкнуў шафёру і, падхапіўшы ў абедзве рукі па скрынцы, пабег да машыны.

Гэтымі гранатамі яны загрузілі амаль увесь кузаў палутаркі, яшчэ прыхапілі некалькі скрынак вінтовачных патронаў і зноў ірванулі па разбітай гравійцы да свайго палка.

Аднак дзень ужо быў на сконе, нізкае сонца зайшло за хмары, поле пачало засцілаць туманам. За лесам, у баку, дзе была вёска, грукатаў моцны бой, і, як здалося Агееву, на гэты раз чамусьці бліжэй, чым удзень. Кепская здагадка засмуціла яго, але, усё яшчэ баючыся цалкам паверыць у горшае, ён спыніў машыну на ўзбочыне ў маладым сасоннічку, дзе наводдаль ад дарогі акопваліся некалькі байцоў, і выскачыў з кабіны. На ягонае пытанне, з якой яны часці, першы баец не сказаў нічога, толькі, быццам нямко, паўзіраўся ў яго спадылба, другі сказаў, што гэта ваенная тайна, якую ён не можа паведаміць незнаёмаму камандзіру, і толькі трэці, стрыжаны, белабрысы баец, мабыць, пазнаўшы яго, растлумачыў:

— Ды з другога батальёна мы, таварыш начальнік боепітання.

— Як з другога? Другі ж батальён быў у вёсцы?

— Быў, ды адступіў. У акружэнні мы.

«Вось табе і на!» — паныла падумаў Агееў. Час ад часу не лепш. Ён пабег уздоўж ланцуга і хутка ад знаёмага камандзіра роты даведаўся, што другі батальён па загаду адышоў з вёскі, а першы і трэці чамусьці прамарудзілі, не паспелі выканаць загад і цяпер чакаюць ночы, каб прарвацца з кальца. Камандзір са штабам палка таксама застаўся ў вёсцы, рыхтуе прарыў; другі батальён будзе падтрымліваць іх агнём з гэтага сасоннічку.

Агееў мог бы раздаць боепрыпасы байцам тутэйшага батальёна, у якіх таксама было іх нягуста, але пачуццё віны перад камандзірам палка за ранішні промах вымагала яго думаць, як прарвацца ў вёску. Было, аднак, зразумела, што, пакуль не змеркнецца, зрабіць гэта наўрад ці пашэнціць, значыць, трэба дачакацца ночы. Але і ў цемры яшчэ невядома, як ашукаць немцаў, якія, напэўна, перакрылі ўжо дарогу. А калі напралом, на авось? Авось быў пэўны вайсковы сродак, які памагаў там, дзе нічога ўжо не магло памагчы. І Агееў наважыўся. Трэба было толькі ўгаварыць шафёра, ад якога ў гэтай спробе залежала многае.

Яны стаялі на дарозе каля машыны, і калі ён сказаў аб сваім намеры шафёру, той нічога не адказаў, памаўчаў, паглядзеў у адзін бок, у другі, прыслухаўся. За лесам і полем, дзе была вёска, грукацеў бой, угары над сасоннічкам часам праносіліся агняныя трасы, ім заставалася праскочыць якія-небудзь кіламетры два, але на кожным метры іх магла напаткаць пагібель. Агееў падумаў ужо, што шафёр не згодзіцца, як той раптам спытаў:

— А што — цяпер ехаць? Ці пагадзя?

— Не, не цяпер. Трэба пачакаць, — узрадаваўся Агееў. — Яшчэ паўгадзіны, гадзіну, як сцямнее.

І вось нарэшце сцямнелася, мінула і яшчэ мінут з дваццаць. Страляніна ў вёсцы быццам бы пачала сціхаць, напэўна, хутка два батальёны пачнуць прарывацца з акружэння. Марудзіць далей было ўжо нельга, і, як-колечы супакоіўшы сябе, Агееў ускочыў у кабіну да шафёра, які там чакаў.

— Значыць, так! Спярша паціху, а затым поўны газ! Я скажу калі.

У начной цемені яны памалу рушылі па дарозе, не ўключаючы фар, выехалі з сасоннічку ў чыстае поле, дзе іх абстралялі ўдзень мінамёты і дзе цяпер ужо сядзелі немцы. Агееў высунуўся з кабіны і ўпіўся позіркам у цемру, але ў полі нічарта не было відаць. Зрэшты, не было відно і дарогі, і ён баяўся, каб шафёр незнарок не з'ехаў у канаву. Але шафёр з асаблівым, мабыць, уласцівым толькі шафёрам адчуваннем і ў цемры добра трымаў дарогу, цяжка нагружаная машына гойдалася па выбоінах, рухавік бязбожна гучна грымеў, і Агееў, сцяўшы пашчэнкі, чакаў першай чаргі ў бок, у лоб або ззаду. Але чэрг не было. Яны праехалі, можа, кіламетр ці нават болей, і тады іх нехта акрыкнуў у полі. Агееў не зразумеў, чый гэта быў голас — сваіх або немцаў, — ён толькі адчуў, што далей будзе чарга, і, бразнуўшы з размаху дзверцамі, крыкнуў шафёру: «Гані! Быстра!»

Поделиться:
Популярные книги

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Младший научный сотрудник

Тамбовский Сергей
1. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Младший научный сотрудник

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

Вечная Война. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Вечная Война
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.09
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VIII

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Гром над Академией. Часть 1

Машуков Тимур
2. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 1

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5