Чтение онлайн

на главную

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

Ён думаў, што Сямён забавіцца, усё ж цэнтр пасёлка з магазінчыкам «Вино — водка» быў не надта блізка адсюль, але Сямён даволі-такі хутка паявіўся на рагу могілак пад коса накінутай на адно плячо плёнкай. І па тым, як ён без належнай жвавасці ступаў па мокрай траве даўгімі нагамі, Агееў здагадаўся: не дастаў.

— Пуста! — нібы прачытаўшы ў ягоных думках, сказаў, падышоўшы, Сямён і адкінуў плёнку. — Спазніўся, самі сажралі.

— Што ж, так пасядзім, — парадаваўся ў душы Агееў. — Пакуль дождж сыпле.

Сямён зноў улез у палатку. На гэты раз Агееў уступіў яму месца каля ўвахода, сам адсунуўся ўглыб, і госць адразу палез па цыгарэту ў скамечаным пачку.

— Ці не замнога курыш? — сказаў Агееў.

— А чорт з імі!

Колькі будзе, буду курыць. Што ж, дактароў слухаць…

Ён зноў закурыў, і, хоць зацягнуўся з ранейшаю прагнасцю, цыгарэта не памагла яму ўтаіць лёгкую прыкрасць на змрачнаватым твары, мабыць, ад яго няўдалае вылазкі.

— Шкада, але і ў мяне нічога няма, — з вінаватасцю сказаў Агееў. Сямён буркнуў штосьці няпэўнае, і размова іх часова спынілася. Каб неяк узнавіць яе, Агееў запытаў, нібы між іншым:

— Ну, а пасля як? На тым поплаве? Ці, можа, разведчыкі выцягнулі?

— Чакай, як жа! — адразу азваўся Сямён. — Выцягнуць! Енакаеў языка цягнуў. Яшчэ аднаго свайго падарваў. А ля самай траншэі і яго стрэльнулі. Свае. Бо не на тым участку выходзіў. Во як!

— Гэта панятна. Зблытаў кірунак! Гэта на вайне заўжды кепска.

— Не толькі на вайне, — стрымана буркнуў Сямён.

— Ну, а ты? Сам выпаўз?

— Я? А я ляжаў без памяці, колькі — не знаю. Помню толькі, неяк расплюшчыў вочы і не сцяміў нічога: твар як бы ватай абкладзены. А гэта пайшоў мокры снег. Сняжынкі на вусны падалі, і я іх лізаў языком, бо нутро ўсё гарэла. І такая пакута, як у ціфу. А пасля прымарозіла. Хацеў варухнуць рукой — чорта з два! Не кратаецца. І зад не кратаецца. Бушлат прымёрз, усё ад крыві там змерзлася. Во і ляжу. Хачу крыкнуць і не магу. Прапаў голас. Няма крыку. І не магу прыпомніць, што здарылася і дзе я. Памяць адняло дашчэнту. Свядомасць то вернецца на хвіліну, то зноў прападзе, відна, надоўга. Пасля здалося, быццам тузае нехта; прыслухаўся, сцяўшы зубы, праз боль, які ўжо ваўсю дацінаў. Не, гэта ж бой ідзе, снарады навокал ірвуцца, ну, мяне і кідае з боку на бок. Пасля ўсё знікла — ні болю, ні снегу. Мабыць, доўга ляжаў, а як ачнуўся, гляджу — цёмна і чую голас. Ціхі такі, быццам здалёку, гэта мне так здалося, а гэта ён нада мной. Вочы трошкі расплюшчыў — чалавек нахіляецца, усё ніжай, ніжай, зазірае наўродзе ў твар, а за ім з неба месяц свеціць, ды ярка так — поўня была. Я ўжо хацеў крыкнуць ад радасці, што знайшлі, не пакінулі, але во — паветра няма, у лёгкіх — пуста, нічога ў мяне з крыкам не выйшла. А ён, гэты, што нахіляецца, раптам ціха камусьці: «Іст айн рус!» Ось табе і парадаваўся! Добра, што не крыкнуў, замёр, ляжу. Другі побач таксама штосьці па-нямецку прагергетаў, і гэты лезе рукамі ка мне пад бушлат, у кішэні. А там пуста, махоркі паўпачка было, нават запалак не ўзяў — усё перад выхадам у роце пакінуў. Шарыць ён гэта, лежачы побач, а я думаю: пачуе, што жывы, і прыкончыць. А во не пачуў, яшчэ нешта прамовіў ціхенька другому, забралі мой аўтамат, яго воддаль адкінула выбухам, папаўзлі кудысь. Можа, да нашых, мо да сваіх. А я пасля страху і болю зноў нырнуў у непрытомнасць. Можа, нават і памёр, не ўспомню.

— Кепская сітуацыя, — сказаў Агееў, калі Сямён змоўк. А той выглянуў з палаткі, быццам прыслухаўся да чагось знадворку, мабыць, больш да таго, што ішло ў яго знутры, з яго растрывожанай памяці, і зрабіў незразумелы жэст усё той жа сваёй адзінай рукой.

— Самае горшае яшчэ наперадзе. Ты слухай… Чорт яе ведае, во дагэтуль не сцямлю, колькі я там праляжаў. Некалькі дзён, напэўна. Пасля прыпамінаў, падлічваў і заблытаўся, не магу паверыць. Палучаецца ўродзе шэсць дзён і начэй. І як толькі не акалеў? Крывёй не сплыў? Не падох? Але во зноў ачнуўся, чую, галасы. Ды ўжо, пэўна, свае; гавораць смялей і рускі мацюжок чуваць. І відна, ранак зачынаецца. Хачу павярнуцца, каб згледзець, дзе яны, мае паратоўцы, штосьці перада мной іх не відаць. І не магу павярнуцца — усё да зямлі прымерзла. І сняжок ляжыць на грудзях, на вуснах і

не тае. Я крыкнуць хачу, і зноў нічарта, уздыхнуць не магу нават. Во дзяла! Ні тпру ні ну. А яны, чую, гамоняць: «Берднікаў, таго ў бушлаце сцягні!» — «Ну да, — кажа гэты Берднікаў. — На мінах ляжыць». — «Міна ўзарвалася. Вунь ямка за ім». — «Адна ўзарвалася, дык што, яна адна тут! Кошку давай!»

Бог ты мой, думаю, гэта ж яны мяне за мерцвяка лічаць і цяпер кошкай будуць цягнуць. Што ж гэта такое… Але боль такі і слабасць, і свет белы нямілы, і прытомнасць то паявіцца, то прападзе. І паветра ў грудзях няма — пуста. Што тут зробіш? Хай цягнуць, узрываюць, хутчэй бы. Каб доўга не мучыцца…

І што ты думаеш? Падпоўз гэты Берднікаў ці яшчэ хто, зачапіў кошкай — крук такі ў іх (гэта ж сапёры былі) на вяроўцы, і як ірвануць. Я як завыю — адкуль і голас узяўся. Хаця мне так здалося, што завыў, яны пасля казалі, што неслі на палатцы, што застагнаў, і яны пачулі. А мне здалося — завыў.

Ну, і адваяваўся на тым. Шэсць месяцаў у шпіталях, апошнія тры месяцы пад Масквой ляжаў. Пасля па чыстай дамоў. А дому няма. І рукі няма. Інвалід у дваццаць шэсць год. Але жыць трэба, што зробіш… І во, глядзі ты, да шасцідзесяці чатырох дажыў. А Енакаева там за пагорачкам закапалі. Пасля лейтэнант расказаў з нашага палка. У шпіталі сустрэліся.

— Да-а… На вайне цяжка ўгадаць, дзе напорашся, а дзе пранясе, — сказаў Агееў.

— Таму і не ўгадывай. Не выгадывай. Не хітры. Усё роўна вайна хітрэй за цябе. Яе не перахітрыш.

Дождж усё не пераставаў, хаця ранейшы напор яго прыкметна слабеў, на дашчэнту прамоклую зямлю з неба густа сыпаліся дробныя кроплі, вецер быццам прыціх, і было ўвогуле не сцюдзёна. Слухаючы невясёлы Сямёнаў успамін, Агееў некалькі разоў з непакоем падумаў пра кар'ер: хаця б не заліло. Залье, што тады рабіць? Чакаць, пакуль высахне? Ці калі сыдзе куды вада? Сямён, чуўна ўлавіўшы прыхаваную трывогу Агеева, дакрануўся да яго пляча.

— Слыш? Хачу пацікавіцца? Чаго там капаеш? Ну, у кар'еры?

— Ды так. Што-колечы трэба паглядзець.

— Згубіў што?

— Бадай што. Жыццё ледзь не згубіў, — сказаў Агееў і пашкадаваў, што сказаў нешта многа.

— А-а, — нешта зразумеў Сямён. — Ну, ладна, больш не пытаюся. У кожнага чалавека павінны быць свае сакрэты.

Агееў вінавата зірнуў на яго хмурны твар, і яму зрабілася трохі ніякавата за сваю няшчырасць.

— Можа, і так. Ну, а ў цябе як — тожа сакрэты ёсць?

— Я сакрэтаў пры сабе не трымаю. Я іх усе растрапаў. Усе пра мяне ўсё ведаюць. Можа, і кепска гэта. Можа, я таму і непуцёвы такі. Ну, ды годзе. Годзе балтаць.

Сямён стукнуў кулаком па калене і, зачапіўшы плячом стойку, ледзь не паваліўшы тым усю палатку, вылез на двор. Агееў здагадаўся, чаго яму не сядзелася тут, але пярэчыць не стаў. Няхай ідзе чалавек, можа, лаўка яшчэ не зачынілася, знойдзе чым спатоліць сваю мужчынскую прагу.

— Як-небудзь падыду. Раскажу яшчэ што-нішто, — пачулася здалёку, і па мокрай зямлі, аддаляючыся, зашлёпалі размашыста яго даўгія ногі.

Агееў нядоўга пасядзеў у палатцы, пасля пераклаў мокрае адзенне ў правы, болей сухі бок — усё парусінавае дно было мокрае. Ад вопраткі, спальніка дужа патыхала сырасцю, парная волкасць вісела і ў паветры знадворку, калі ён вылез з палаткі, занепакоены думкай аб кар'еры.

Дожджык ціхенька сыпаўся на мокрую траву, сцежку, палатку, туман мяккай кісяёй заслаў наваколле, бліжні лясок, дальнія хаты пасёлка. Але могілкі і кар'ер паблізу бачны былі ва ўсіх драбніцах, і калі ён зірнуў з абрыву, дык ледзь не вылаяўся ад злосці: у самым глыбокім месцы на дне кар'ера цьмяна блішчэлі дзве аграмадныя лужыны. Якраз там, дзе ён капаў гэтыя дні і дзе, як здавалася яму, была найбольшая магчымасць нешта знайсці. Але самае горшае адкрылася яму пасля, калі ён ступіў на край абрыву, — з круцізны яго да самага нізу абрынуўся вялізны пласт гліны, дашчэнту пахаваўшы пад сабой сённяшняе месца яго раскопак.

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Гримуар тёмного лорда I

Грехов Тимофей
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар тёмного лорда I

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Отмороженный 11.0

Гарцевич Евгений Александрович
11. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 11.0

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Эра Мангуста. Том 2

Третьяков Андрей
2. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра Мангуста. Том 2

Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Мантикор Артемис
3. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж