Чтение онлайн

на главную

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

— І нічога нельга было зрабіць?

— А што ж зробіш? Не гатовы мы былі да таго. Ды і сілы пакуль не тыя. Барацьба ж толькі разгортваецца.

— Партызаны? — жыва здагадаўся Агееў.

— І партызаны, і яшчэ нехта. Асвойваем розныя метады, — трохі няпэўна адказаў госць і запытаўся: — Вы — бальшавік?

Агееў неяк сумеўся, аднак ужо разумеючы, што трэба адказваць праўдзіва і адкрыта. Здаецца, настаў менавіта такі момант, калі ўхіляцца ад прамога адказу ці тым болей хлусіць было недарэчы.

— Кандыдат, — сказаў ён проста і змоўк.

— Што ж, гэта добра, гэта амаль што член. Тады будзем знаёмы. Я Волкаў, сакратар райкома.

Госць падаў руку, Агееў трошкі паціснуў яе — моўчкі замацаваў поўны невядомага, але,

мабыць, значнага сэнсу іх тайны саюз. Агееў яшчэ не мог уявіць сабе, але ўжо цьмяна адчуў, што менавіта з гэтага знаёмства пачынаецца новая паласа ягонага жыцця, наўрад ці спакойная, але ўжо з зародкам менавіта таго, чаго яму дасюль не хапала. Ва ўсякім выпадку, было зразумела, што ён пазбываўся адзіноты і няпэўнасці, далучаўся да арганізаванай сілы, адсутнасць якой ён так хваравіта адчуваў усе апошнія дні іх блукання па нямецкіх тылах ды і ў гэтым мястэчку таксама.

— А вы што ж, жывяце тут? — запытаў ён трохі здзіўлены тым, што сакратар райкома знаходзіцца ў мястэчку.

— Не, жыву я не тут. Вось прыйшоў спецыяльна каго-нікаго праведаць. Ды ў нас ёсць да вас прапанова. Ці просьба. Разумейце, як хочаце. Як вам спадручней.

Агееў насцярожыўся. Увогуле было няцяжка ўявіць характар гэтай прапановы-просьбы, хоць і без падрабязнасцей. Праўда, ён хацеў спачатку давесці, што ягоныя магчымасці абмежаваны, таму што ён пакуль не хадок і можа быць карысны хіба праз тыдзень-другі, у залежнасці ад таго, як павядзе сябе рана. Але Волкаў, нібы зразумеўшы ягоныя думкі, сказаў:

— Яно зразумела, у вас рана, і мы вас пакуль з месца не рушым. Лячыцеся… Але перш за ўсё трэба легалізавацца.

— Як — легалізавацца? — не зразумеў Агееў.

— Гэта проста. Бараноўская дасць вам дакументы свайго сына. Ён загінуў, і яго тут мала хто ведае. Але гэта болей фармальна, для паліцыі. Вы вярнуліся дадому, не зусім здаровы, працуеце ў гаспадарцы.

— Да, але… Як — у гаспадарцы?

— Ну, у двары, у гародзе. Дровы там… Разумееце, нам трэба мець свайго чалавека ў мястэчку. Нашых, разумееце, усе тут ведаюць, нашых адразу раскрыюць. Вы ж па дакументах інжынер, беспартыйны спецыяліст. Зноў жа — сын папа.

— Якога яшчэ папа?

— Папа. Бараноўскага. Цётка ж Бараноўская — былая пападдзя. Яна на поўным даверы ў паліцыі.

— Во як!

— А чаму гэта вас здзіўляе? Пападдзя, ага. Але яна сумленная жанчына, яна нас не выдасць. А вы ж камандзір, зброю ведаеце…

— Як не ведаць — начальнік боепітання.

— Тым больш. Нам менавіта такі і патрэбны. Зноў жа тут, разумееце… Подступы да хаты Бараноўскай надта зручныя. З рова і ў двор.

— Подступы сапраўды…

Далей Агееў кепска слухаў гэтага вячэрняга госця. Хаця ён і быў гатовы выканаць усё, што яму даручалася, але не чакаў для сябе такога даручэння і цяпер таропка абдумваў яго, не цямячы яшчэ, як спалучыць гэта з яго армейскім становішчам. Усё ж ён быў кадравы камандзір з арміі, ніхто яго не звальняў, і ён не мог не адчуваць на сабе няпросты цяжар вайсковага абавязку, перапыненага хіба што няўдачамі на фронце і яго раненнем.

— Мы вельмі разлічваем на вас, — націснуў тым часам сакратар райкома.

— Ну што ж! Хіба што да прыходу нашых. Я ж павінен пайсці ў армію. На фронт.

— Ох, фронт, фронт! — гаротна прамовіў Волкаў. — З фронтам бяда, таварыш. Здаецца, нашы Смаленск здалі.

Сапраўды, чорт ведае, што рабілася на фронце, што вытваралася ў акупацыі! Канечне, у такі час было б злачынствам спакойна ляжаць на гэтым тапчане і чакаць, калі цябе вызваляць ад нямецкай улады. Барацьба з гэтымі вылюдкамі не спынялася, тут, можа, толькі яшчэ наладжвалася, значыць, ён быў абавязаны і не меў права ўхіляцца ад удзелу ў ёй. Але гэта калі абстрактна, амаль тэарэтычна. Тэарэтычна ўсё было проста і ясна і, несумненна, лягчэй, чым на справе. На справе ж яму трэба было перастаць быць старшым лейтэнантам Агеевым, а зрабіцца сынам пападдзі Бараноўскай, жыць па чужых дакументах

ды яшчэ легалізавацца перад паліцыяй. Чорт ведае, што такое!..

— Пакуль што фронт коціцца на ўсход, — змораным голасам заклапочанага чалавека гаварыў Волкаў. — Да Масквы коціцца. Але, я так думаю, нядоўга яшчэ будзе каціцца. Недзе павінен адбыцца пералом. Недзе ім дадуць у зубы.

— Трэба б!

— А тут ідзе фармальны разбой. Павылазілі розныя гады. Ды і нашы некаторыя. Начальнік паліцыі — армейскі камандзір. Сам прыйшоў, добраахвотна.

— Такіх свалачэй страляць трэба, — сказаў Агееў.

— А вам прыйдзецца мець з ім справу.

— Гэта горш.

— Горш, але трэба. Неяк трэба паладзіць, на гэта мы і разлічваем. Будзеце трымаць сувязь толькі са мной. Волкаў, канечне, мой псеўданім. Прыйдзе хто, мужчына ці жанчына, скажа: ад Волкава. Значыць, ад мяне. Ваш сябар Малаковіч будзе працаваць на станцыі.

— Гэтак? — узрадаваўся Агееў. — Вы з ім гаварылі?

— Ну, ведама. Рабацёнка ў яго не надта прыемная — у качагарцы. Але нам так і трэба. Ён як чалавек? Надзейны?

— Харошы хлопец.

— Мы таксама думаем. Будзеце працаваць парай. Бараноўская паможа. Яна ў курсе.

— Ну, дзякуй, — трохі заклапочана сказаў Агееў. Ён ужо думаў пра тое, што яму рыхтуе гэты паварот у ягоным жыцці.

Усё ў ім разварушылася ад гэтай размовы, нечаканыя клопаты і апасенні абрушыліся на яго патокам, выклікаючы лавіну неспакойных думак, усё крута мяняючы ў ягоным становішчы. Ранейшаю заставалася хіба што яго рана, якая ўладарна напамінала пра сябе пры кожным неасцярожным руху.

Яны падрабязна абмеркавалі сваё супрацоўніцтва, дамовіліся пра галоўнае і, калі Бараноўская прынесла вячэру, сядзелі моўчкі, поўныя сваіх невясёлых думак. Агееў без ранейшага смаку паеў бульбы з гуркамі — цяпер усе яго клопаты былі скіраваныя ў будучае, у сферу новых для яго і нязвыклых адносін з Волкавым і, што асабліва непакоіла яго, — з ворагам, у дачыненні з якім ён павінен адмовіцца ад сябе ранейшага і прыняць новае імя і новае аблічча. Як гэта ў яго атрымаецца? І чым можа скончыцца? Зрэшты, чым можа скончыцца пры няўдачы, ён разумеў выдатна, але ходу назад ужо не было, трэба было рыхтавацца да ўсякай нечаканасці. Усе гэтыя тыдні пасля разгрому палка ён не мог пазбыцца ліпкага адчування вінаватасці, што так недарэчна выпаў з вайны, выбыў з часці, якая, магчыма, перастала існаваць наогул. Але ж існавала армія, а з ёй заставаўся ў сіле ягоны абавязак, вызначаны калісь дадзенай ім прысягай. Праўда, ён быў паранены, і гэтая акалічнасць апраўдвала ў яго лёсе многае, хоць далёка не ўсё. Нават будучы параненым ён не меў права на спакойнае жыццё пад немцам, бяздзейнасць і чаканне перамены да лепшага на бязлітасным фронце барацьбы. Ён адчуваў, што, калі яму суджана будзе прабіцца да фронту, там прыйдзецца нешта тлумачыць і ў чымсьці апраўдвацца — усё ж у яго заставалася зброя, якую ён павінен скарыстаць супраць фашызму. Зразумела, тое, што яму прапаноўваў цяпер Волкаў, толькі прыблізна было падобна да ўзброенай вайны з захопнікамі, але што рабіць: мабыць, іншая вайна апынулася за межамі яго рэальных магчымасцей.

Пасля таго як вячэрні госць развітаўся і пайшоў, Агееў ляжаў з расплюшчанымі вачмі і думаў. Як заўжды, яго насцярожаны слых быў надта чуйны, пранікаючы ў зманлівую цішыню ночы, у якой таілася рознае. Малаковіч так і не прыйшоў сёння, і Агееў думаў: ці не здарылася ўжо з ім што кепскае? У такім ягоным становішчы страціць Малаковіча было б болей чым кепска. Хаця ў гэты момант ён ужо і не адчуваў сябе надта адзінокім, як раней, усё ж Малаковіч заставаўся яго галоўнай апорай — юны лейтэнант звязваў яго з іх нядаўнім вайсковым мінулым, няшчасным палком, цяжкімі баямі і стратамі, мінулым, якое хаця і не стала прадметам іх гонару, але і не давала прычыны саромецца. Свой баявы абавязак яны выканалі як толькі маглі, і не іх віна, што ўсё абярнулася такім драматычным чынам.

Поделиться:
Популярные книги

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Вечная Война. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Вечная Война
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.09
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VIII

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III