Чтение онлайн

на главную

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

Мусіць, ніякавата паёрзаўшы на сваім мяккім сядзенні, Кіслякоў вытлумачыў:

— Баяцца — не тое слова. Страшна, канечне. Але ж трэба. Калі паддацца страху…

— А ваш бацька дзе? — запытаўся Агееў.

— Бацьку мабілізавалі. У першы ж дзень.

— Самога не прызывалі?

— Не. Я ж нягодны па зроку.

— Ён жа студэнт, — ціха сказаў Малаковіч. — У Мінску ў дзяржуніверсітэце вучыўся. Скончыў два курсы…

— Ды што там, — махнуў рукой Кіслякоў, і яго вастраносы тварык зрабіўся надта самотным. У ранішнім паўзмроку ён здаваўся цяпер заўчасна састарэлым хлопчыкам, гэткім сарамлівым, разумненькім гномікам.

— Да-а. Ну, а што людзі кажуць? Як настрой

у народа?

Ад гэтага пытання Агеева Кіслякоў заклапочана нахмурыў лобік і пачаў ахвотна тлумачыць:

— У асноўнай масе людзі настроены патрыятычна. Але ўсе чакаюць. Гэтыя поспехі немцаў, безумоўна, не маглі не выклікаць некаторай разгубленасці. Але гэта часова. Хутка пачнецца ўсеагульнае выступленне. Асабліва калі будуць працягвацца рэпрэсіі. А яны, несумненна, будуць працягвацца, таму што пашырыцца супраціўленне. Гэтыя рэчы ўзаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены.

— А што ж кіраўніцтва раёна? Інтэлігенцыя?

— Тут, бачыце, якая сітуацыя: з парткіраўніцтва амаль нікога няма. Інтэлігенцыі таксама. Каго мабілізавалі ў першыя дні, хто ў іншыя месцы падаўся. Настаўнікі, напрыклад. Але, я так думаю, ёсць недзе арганізаванае падполле. Таксама як і партызанскія атрады.

— Гэта павінна быць. Гэта абавязкова! — з жарам падхапіў Малаковіч. — У нас тут у грамадзянскую славуты партызанскі атрад дзейнічаў. Атрад Макоўчыка. Недзе яны і цяпер ёсць. У Сырамятаўскім лесе, мабыць.

— Яны знаюць — дзе, — ціха сказаў Кіслякоў.

— Было б нядрэнна звязацца, — зазначыў Агееў. Але Малаковіч не пагадзіўся.

— Гэта нашто нам? Нам партызаны не трэба. Што, я ў партызанах ваяваць буду? Маё месца ў арміі. Я ж сярэдні камандзір усё-такі

— На ўсякі выпадак, — сказаў Агееў.

— Не, гэта не для нас. Гэта для вясковых дзядзькоў. Няхай яны ў лес ідуць, шалашы будуюць. Маё дзела на фронце. У полк нам трэба, я так думаю, — гарачыўся Малаковіч.

— Ты добра думаеш, — з уздыхам сказаў Агееў. — Але во заселі мы тут, і яшчэ пасядзець прыйдзецца. Фронт вунь дзе, а я пакуль не хадок, сам разумееш. Яшчэ з тыдзень, напэўна, праваляюся…

— А то і болей, — сказаў Малаковіч і з прыкрасцю ляпнуў сябе па калене. — Ну што ж, можа, за гэты час вайна не скончыцца…

Ён ускочыў з тапчана, захінуў на грудзях куртаты свой пінжачок, надзеты на аблезлую, у палоску, кашулю, — зусім не падобны на сябе нядаўняга, лейтэнанта — высокі, худы і тонкі, вясковага выгляду хлопец з рашучым выразам загарэлага твару.

— Да, забыўся сказаць: заўтра тут сабантуй намячаецца. Усім яўрэям загадана сабрацца каля царквы, кудысь перасяляць будуць.

— Куды перасяляць? — не зразумеў Агееў.

— А чорт іх ведае — куды.

— Загадана ўзяць ежы на трое сутак, каштоўныя рэчы, — дадаў Кіслякоў.

— Значыць, кудысь пагоняць. Можа, у канцлагер ці яшчэ куды. Іх хіба зразумееш, фашыстаў. Ну, дык папраўляйцеся, таварыш начбой. Я буду забягаць, калі што…

Калі іхнія крокі сціхлі на падворку, Агееў адкінуўся плячыма на падушку і доўга ляжаў так, стомлены невясёлай размовай, сваімі думкамі, цьмяным прадчуваннем горшага. Усё было трывожна і незразумела. Праўда, трывог хапала з самага пачатку вайны, ён пачаў ужо прывыкаць да іх, шмат у чым спадзяючыся на сябе, на сваю сілу і кемлівасць. Але да нядаўняга часу ён быў бадай што салдат, не надзелены правам прымаць вялікія рашэнні — рашэнні прымалі другія, яму ж належала іх выконваць. Тут жа ён апынуўся ў становішчы, калі сам стаў начальнікам і падначаленым у адной асобе, сам мусіў прымаць рашэнні і сам выконваць іх, што аказалася трудна і нязвыкла. Асабліва ў такіх вось абставінах, калі нічарта як след невядома і кожны промах можа абярнуцца

пагібеллю. Добра яшчэ, калі б пагібеллю цябе аднаго. А то вось кола залежных ад яго людзей рабілася ўсё шырэйшым, быў адзін Малаковіч, цяпер за некалькі дзён да яго далучыліся Бараноўская, доктарка, Кіслякоў. У выпадку, калі ён дзе памыліцца, ім не паздаровіцца таксама.

Лежачы і думаючы так, Агееў усё паглядваў на пакінутыя Малаковічам гасцінцы — загорнуты ў старую газету добры кус сала, некалькі яек, лусту чорнага, мабыць, хатняй выпечкі хлеба. На душы ў яго было вельмі пагана, начны неспакой стаў яшчэ большы. Але ён дацягнуўся рукой да скрынкі і, адламаўшы ад лусты кавалак хлеба, пачаў яго есці. Здаецца, апетыт да яго вяртаўся, і ён падумаў, што, можа, пойдзе цяпер на папраўку. Яшчэ пару дзён, і ён збярэ ў сабе сілы, каб вылезці з гэтага хлява, а там знойдуцца сілы і на большае. Штосьці ўсё ж трэба было рабіць. Ён выразна адчуваў, што бяздзейнічаць у такі час азначала амаль што злачынства. Калі вайна ўвачавідкі рабілася ўсенароднай бядой, ён не меў права сядзець склаўшы рукі. Хоць бы і паранены. У яго для таго не хапала вытрымкі, і ніякія меркаванні маральнага парадку не маглі апраўдаць таго, што ён выбыў з барацьбы. Ён выдатна разумеў нецярпенне Малаковіча, хаця і баяўся, каб той, пагарачыўшыся, не нарабіў глупства і не загубіў яго і сябе. Пагібель магла быць апраўдана толькі ў барацьбе, а да барацьбы ён быў яшчэ не гатовы. Яму трэба было справіцца з ранай.

Увесь гэты дзень мінуў для Агеева ў самотным, трывожным роздуме пра лёс вайны, народа, пра ягоны ўласны няўдалы лёс. Дужа прыгнятала думка, што ён не там, дзе ўсе, дзе фронт і армія, што ён гэтак недарэчна выбыў з барацьбы, якая люта грымела цяпер на прасторах Расіі. Народу было цяжка, цяжка было гарадам і вёскам, але, мабыць, трудней за ўсіх было арміі якая была абавязана і не магла спыніць ворага. З першых жа сутычак з немцамі Агееў зразумеў, што галоўная іх сіла ў агні. Як ні адпрацоўвала наша армія сваю агнявую вывучку, у немцаў яна была лепшая — іх мінамёты засыпалі поле бою асколкамі, кулямёты і аўтаматы палівалі яго свінцом, іх авіяцыя гаспадарыла ў небе з ранку да вечара, бурачы ўсё, што можна было разбурыць. Цяжка было стрымаць гэта агнянае страшыдла, яшчэ трудней адступаць у якім-небудзь парадку. Ягоныя танкі прарывалі, расстрэльвалі, абыходзілі і абганялі — ад іх не было паратунку ні на дарогах, ні ў полі, ні ў горадзе. Як і дзе пашэнціць спыніць іх, калі яны ўжо за Смаленскам?..

Агееў нерухома ляжаў на спіне, калі расчыніліся дзверы і цётка Бараноўская прынесла яму абед — чыгунок маладой бульбачкі, вялікую кварту малака. Паставіла ўсё на скрынку, уздыхнула.

— Во паесці. Каб хутчэй паправіліся.

— Дзякуй, хазяюшка, — крануты яе клопатам, сказаў Агееў і, зірнуўшы на малако, запытаў: — А ў вас хіба ёсць карова?

— Няма каровы. Гэта суседка, дзякуй ёй, прынесла. Я ў мяне нічога няма. Апроч курачкі. Для разводу. Ды вунь яшчэ кот Гультай.

— Там мне прынеслі сала і гэта… Дык вазьміце, падзелімся.

— Не, што вы! — страпянулася гаспадыня. — Гэта вам. Вы хворыя, вам трэба папраўляцца.

— Скажыце, а яшчэ хто-небудзь ведае, што я ў вас? — запытаўся Агееў і насцярожыўся, чакаючы адказу. Бараноўская з-пад цёмнай, нізка завязанай хусцінкі здзіўлена зірнула на яго.

— Ну што вы! Як можна! Я нікому — нічога. У такі час, што вы…

— Ну, дзякуй, — з палёгкай сказаў Агееў. — Вы ўжо прабачце за мяне такога. Можа, хутка папраўлюся. Я вас пастараюся не падвесці, цётка.

— Ды я нічога, ляжыце. Я ж разумею. У мяне ж таксама сын быў, зрэшты, вельмі на вас падобны. Такі вось чубаценькі. Дваццаць шосты гадок…

Поделиться:
Популярные книги

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Дарующая счастье

Рем Терин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.96
рейтинг книги
Дарующая счастье

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион