Чтение онлайн

на главную

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

На гэты раз усё было проста і коратка, але даволі брыдотна: ён убачыў сябе неапранутым, нават без бялізны, у мітуслівым натоўпе людзей, які бывае ля стадыёнаў перад пачаткам матча, на прывакзальнай плошчы пасля прыбыцця цягніка, на базары. Усе ішлі насустрач, а ён нічым не мог прыкрыцца і вельмі саромеўся, хоць і не разумеў, чаму так сталася. Сон доўжыўся, можа, некалькі хвілін ночы, але сапсаваў настрой надоўга, і ён думаў: якую яшчэ гідоту рыхтуе яму гэты дзень? Ён зусім не сумняваўся, што гэтая гідота здзейсніцца, цяжка было толькі вызначыць яе сэнс і значэнне. Зрэшты, пра тое ён думаў не доўга, з учарашняга дня яго чакала звыклая праца, ён і так страціў процьму часу, які хуткаплынна мінаў, нічога не праясняючы з таго, што ён прагнуў для сябе зразумець. Скаланаючыся ад вільготнай стыласці ранку, ён надзеў сваю

сінюю куртку і, узяўшы рыдлёўку, пайшоў да абрыву.

Нярадасны выгляд кар'ера, які пасля ліўню адкрыўся яму ўчора, амаль не змяніўся за ноч: вялізныя лужыны на дне кар'ера па-ранейшаму былі поўныя жоўтай вады; гара глею і пяску, што рухнула з краю абрыву, развалілася сярод адной з іх шырокай гаццю, па-ранейшаму палохаючы яго сваім аб'ёмам. Гэта колькі спатрэбіцца дзён, каб перакідаць яе ўбок. Ці, можа, зноў папрасіць бульдозер, падумаў Агееў. Але цяпер бульдозер сюды, мабыць, не сунецца, бульдазерыст не стане рызыкаваць машынай. Ды і што карысці з бульдозера, які можа перагарнуць сотні кубоў, але нічога не зрабіць там, дзе ўсё трэба перабраць рукамі.

Агееў з пагорка сышоў на дарогу і пратаптанай ім у быльнягу сцежкай, месцамі слізгаючы нагамі па мокрай зямлі, спусціўся ў самую глыб кар'ера. Зляжалы пясчана-гравійны грунт тут не надта паддаўся дажджу і там, дзе не было лужын, добра трымаў чалавека. Вада ў лужынах стаяла густая і жоўтая, бы апельсінавы сок, і ў глыбокіх мясцінах, мабыць, дасягала яму да пояса. Крыўднае было ў тым, што лівень амаль цалкам затапіў самае патрэбнае яму месца пад навіслым абрывам, на якое ў дадатак да ўсяго яшчэ і рухнула глыба грунту. Агееў нерашуча ступіў на край гэтай глыбы і на яе беражку ля вады зледзеў нешта такое, што змусіла яго ўпусціць з рук рыдлёўку.

Гэта быў абмыты дажджом, зморшчаны і пагнуты жаночы туфель няпэўнага колеру на высокім абцасе, з адкрытым наском і вузенькім раменьчыкам на гузічку — зусім такі, якія перад вайной звалі лодачкамі. Ён амаль сатлеў, доўга праляжаўшы ў зямлі, раскіс ад вільгаці, ледзьве захаваўшы сваю перашапчатковую форму, але ўсім сваім выглядам прымусіў Агеева адчуць нечаканае хваляванне, амаль разгубленасць. Праўда, па меры таго, як ён узрушана круціў знаходку ў руках, мацаюча слізкую скуру, напаўадарваны абцас з рэштаю ржавых цвікоў, хваляванне яго стала марнець пад напорам цвярозых думак: ці мала тут магло знайсціся кінутага абутку, яму ўжо трапляліся і кірзавыя халявы ад ботаў, і дзіравыя дзіцячыя галошыкі, цяпер гэты туфель… Але ж туфель! Ён не запомніў тады, які ў яе быў памер, але іх знаёмства ў тым далёкім годзе пачалося менавіта з туфляў, здаецца, светла-бежавага колеру, якія яна прынесла яму, самазванаму местачковаму шаўцу. Ён яшчэ не ўмеў як трэба падбіць абцасы да мужчынскіх ботаў, а яна папрасіла залапіць насок, і ён нямала папрацаваў тады — у вузкі насок пралазілі толькі два яго пальцы, паспрабуй далезці туды з іголкай! Можа, каму іншаму ён бы адмовіў у гэтым нязручным рамонце, але ёй адмовіць не мог: гэтая дзяўчына прыглянулася яму з першага погляду.

Мабыць, туфель — чыстая тут выпадковасць, трапіў у кар'ер, можа, некалькі гадоў таму, наўрад ці ён мог захавацца тут з сорак першага года, з мешаным пацуццём расчаравання і палёгкі падумаў Агееў і, адклаўшы знаходку, узяўся капаць. Ён капаў і адкідаў прэч вільготны шчэбень, пільна акідваючы позіркам кожны камяк зямлі. Але нічога болей там не было — усё той жа шчэбень, пясок без прыкмет чаго-небудзь іншага, нават звычайнага смецця цяпер там не было. Накапаўшы немалую кучу, прытаміўшыся і спатнеўшы, ён убіў у зямлю рыдлёўку і, адышоўшыся на сухое, прысеў адпачыць.

Неяк вяла і нерашуча пачынаўся дзень, з ночы не было дажджу, але ранак наступіў хмарны, у небе над кар'ерам вісела мяккая малочная смуга, праз якую нідзе не прабівалася сонца. Цяжка было згадаць, якім выдасца дзень — ці прасвятлее да абеду, ці зноў пойдзе дождж і зусім затопіць кар'ер. Тады будзе зусім кепска. Можа, упершыню за праведзены тут час у яго прамільгнула здрадлівая думка: колькі ж можна? Ну, зразумела, яму стала неабходна гэта, спярша цікаўнасць, а пасля і неадольная патрэба паднялі яго з дому і пагналі за сотні кіламетраў у гэты закінуты кар'ер, але ж колькі можна выкладвацца? Ён патраціў тут большую частку лета, змарнаваў столькі сваіх немаладых сіл, напаткаў столькі расчараванняў і столькі перахваляваўся дарма, а чаго ён дамогся?

Ранейшая загадка, якая гадамі трывожыла яго свядомасць, ні на сантыметр не наблізілася да сваёй разгадкі, нарадзіла новыя сумненні і новыя праблемы. Ён перавярнуў тут гару зямлі, усё чакаючы ўбачыць хоць штосьці, што магло зберагчыся ў зямлі за чатыры дзесяцігоддзі і што з пэўнаю доляй дакладнасці можна было б аднесці да яе: гузік, грабеньчык, спражку ад паяска, косць, нарэшце. Але нічога такога яму не траплялася, апроч во гэтага туфля, які мог належаць ёй з такой жа падставай, як і тысячам іншых жанчын. У глыбіні душы гэта нават радавала, бо прадоўжыла няпэўнасць і тым самым давала надзею. З самага пачатку надзея была для яго жаданым працягам, яна давала магчымасць жыць, працаваць, пакідаючы хоць маленькую шчылінку для выйсця ў будучыню. Але павінна ж яна ўрэшце набыць хоць маленькае, але пераканаўчае абгрунтаванне, гэтая надзея. Менавіта для надзеі трэба было выключыць з сумнення гэты кар'ер, на якім замкнулася для яго самае важнае, не пераадолеўшы якое немагчыма было разлічваць ні на якую пэўнасць.

Не, не зважаючы ні на што, ён мусіў капаць.

Галоўнае ён ужо зрабіў: ён перакапаў вялізны завал, перацёр у пальцах кубаметры зямлі, засталося меней. Мабыць, ён бы скончыў усё праз тыдзень або дзён праз дзесяць, калі б не гэты нечаканы лівень. Лівень яму сапсаваў усё. Што цяпер рабіць?

Аднак стала падобна на тое, што сёння ён прытаміўся заўчасна, пачало калаціцца сэрца: можа, прычынай таго была не праца, а яго хваляванне ад гэтай знаходкі? Падобна, аднак, ён стаў расклейвацца, магчыма, ад доўгага напружання пачалі здаваць нервы, што ўжо нікуды не варта. Можа, не трэба было так выматваць сябе працай, адпачыць сёння, расслабіцца, думаў ён, седзячы на яшчэ сыраватым адвале зямлі. Усё седзячы так, ён неўзабаве пачуў галасы і, падняўшы галаву, паглядзеў на дарогу. Да сярэдзіны заслоненыя зараснікам дзядоўніку на ўваходзе ў кар'ер, нягучна размаўляючы між сабой, стаялі тры чалавекі, позіркамі шукаючы штось у глыбіні кар'ера. Агееў паволі падняўся, імкнучыся зразумець, што ім тут магло спатрэбіцца. Гэта былі двое мужчын і жанчына. Пярэдні ўрэшце згледзеў яго ў кар'еры, кіўнуў астатнім, і яны адно за адным, асцярожна, баючыся паслізнуцца на мокрай зямлі, павалакліся ў глыбіню кар'ера.

Пакуль яны прабіраліся да яго, Агееў паспеў разгледзець кожнага, але так і не зразумеў, што гэта былі за людзі. Пярэдні, хударлявы мужчына ў кепцы і шэрым пакамечаным пінжачку са зморшчаным каўняром, дробнымі крокамі тупаў па сцежцы, здаля пазіраючы на яго маленькімі, з вясёлым прыжмурам вачмі. Трохі адстаўшы ад яго, цяжка пыхкаў немалады таўстун у чорным расхінутым плашчы і ў летнім капронавым капелюшы. Левай рукой ён часам узмахваў у паветры на слізкай мясціне, а правай прыціскаў пад пахай тонкую кардонную папку з матузамі-завязкамі. Апошняй ішла таксама немаладая цётка ў стракатай сукенцы, якая туга абцягвала яе аб'ёмістыя грудзі і круглыя плечы. Яна амаль нерухома несла на іх сіваватую галаву з сабранымі на патыліцы рэдкімі валасамі і ні на каго не пазірала.

— Во, як тут наліло! — сказаў пярэдні, згледзеўшы пад абрывам лужыны. — Хоць карасёў запускай.

— Для карасёў не падыдзе, — каб не маўчаць, сказаў Агееў. — Высахне, напэўна.

Ён ужо зразумеў, што гэта — да яго, магчыма, ад якой арганізацыі ці пассавета, і стрымана адказаў на прывітанне таго, што быў у капелюшы.

— Не, хутка не высахне, — сказаў худзейшы. — Цяпер да восені. А ўвосень тут будзе возера. Летась, як замерзла, мае тут на каньках каталіся, — паведаміў ён, звяртаючыся, аднак, да свайго спадарожніка, які моўчкі, усё пыхкаючы і хакаючы ад знямогі, разглядваў кар'ер. Стоячы на невялікім узлобку, ён паварочваўся ўсім целам то ў адзін, то ў другі бок, усё вывучаючы грунтоўна і тоячы загадкава-надзьмуты выраз на азызлым твары.

— Вы раскапалі? — нарэшце ва ўпор запытаў ён у Агеева. Полы яго калянага плашча шырока расхінуліся, і Агееў убачыў на левым лацкане пінжака рад каляровых планак узнагарод. Здаецца, для яго нешта стала праяснівацца.

— Я, — сказаў Агееў нягучна.

— Дазвольце запытаць: з якой цэллю вы робіце тут раскопкі?

Цяпер ужо ўсе ўтраіх уставіліся на Агеева: гэты з камандзірскай строгасцю ў сцюдзёных вачах, худы — з некаторай нават цікаўнасцю. Жанчына, бокам павярнуўшыся да яго, пазірала ваўкавата і падазрона, і Агееў сказаў жартоўна:

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Книга пяти колец. Том 4

Зайцев Константин
4. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 4

Не отпускаю

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Не отпускаю

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Темный Охотник 2

Розальев Андрей
2. Темный охотник
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник 2

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Перерождение

Жгулёв Пётр Николаевич
9. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Перерождение

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7