Чтение онлайн

на главную

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Прывет! Што не капаеш? Ці перакур? — бадзёра загаманіў Сямён.

— Перакур.

— Во і добра! У мяне тожа. Зранку пайку зграбаў, а тут баба пагнала па хлеб. Ды чорта з два: пацалаваў замок. Кажуць, прывязуць пасля абеду. Во прагуляюся, думаю.

— Ну і добра, — стрымана сказаў Агееў і нагой пасунуў госцю вядзерца. — Сядай, адпачні.

— Ты сядай. А я — там, дзе стаю.

Ён няспрытна ўзмахнуў кульцёй і, не выбіраючы месца, апусціўся на дробную, ужо сухую пасля дажджу траўку, звыкла склаўшы пад сабой доўгія, у растаптаных сандалетах ногі. Здаровай рукой адразу палез у кішэню па курыва.

— Камісія прыходзіла, — ціха сказаў Агееў.

— Якая камісія?

— Падпалкоўнік

у адстаўцы, пасля адзін з райкамгаса і вунь суседка Казлова.

— Якога ражна ім трэба? — прыкурваючы ад запальніцы, здзівіўся Сямён.

— Склалі акт на раскопкі без дазволу.

— А, дык гэта Еўсцігнееў! Ён заўжды акты складае. З папкай такі, ага?

— З папкай.

— Гэты заўсёды — акты. Ля забягалаўкі хто паскандаліць — акт. Хто вуліцу перад хатай не падмяце — акт. У яго такіх актаў дома шэсць папак.

— Навошта яму яны?

— А каб па начальству хадзіць. Во складзе і — у райком. Пасля ў выканком. У міліцыю. У таварыскі суд. За парадак ваюе. Заўжды пры дзеле. На віду. Без дзела не можа. У шахматы гуляць клікаў?

— Клікаў! — прыпомніўшы, здзівіўся Агееў.

— Во, трэба было згуляць. І прайграць. Дужа любіць выігрываць. Бяда, аднак, яму рэдка праігрываюць. Хіба што Скараход. Але той з разлікам — дужа хітры. Ёсць тут адзін такі… ваяка, — злавіўшы недаўменны позірк Агеева, растлумачыў Сямён.

— І яшчэ Казлова з імі.

— Казлова? А гэтай што трэба? — у сваю чаргу здзівіўся Сямён.

— Ды во гусям яе перашкодзіў.

— Во-во! Такім усё на свеце шкодзіць. Таму што шмат хочуць. Цераз край. Скажу табе, з глузду з'ехалі людзі. Як перад канцом свету. Усё чагось дамагаюцца, пра нешта хлапочуць, дастаюць. Ужо чаго не хапае толькі! Як тое золата. Год таму такія чэргі былі, натоўпы! І ў пасёлку, і ў горадзе. Быў, бачыў. У кожнай бабы і тут, і тут паначэплена. Нашто? І во — мінуў год — як адрэзала. Вунь у магазіне ляжыць, бяры хоць кіло. Дык нікому не трэба. Што гэта? Не сквапнасць? — абурана гаварыў Сямён, быццам выгаворваючы за тое Агееву. — Скажу табе, шмат бяды з тае прычыны, што баб распусцілі. Шмат ім дазволена.

— Ты тожа сваёй дазваляеш?

— Дазволіш, куды дзенешся.

— Строгая?

— Язва! — коратка кінуў Сямён і зацягнуўся «Прымай».

— Бачыш, напэўна, дазваляем таму, што самі не без граху. У сям'і ці на службе. Во яны і карыстаюцца гэтым, крытыкуюць нас, — паспрабаваў усміхнуцца Агееў.

— Ох крытыкуюць! — сур'ёзна падхапіў Сямён. — Калі крытыка ў адзін бок, чаму не крытыкаваць? Здачы ж не дасі. Ого, паспрабуй! Яна адразу ў мясцком, у партком, у міліцыю. К суседзям, к сяброўкам, да родзічаў. І ёй вераць. А ты куды пабяжыш? Табе бегчы няма куды. Калі ледзь што — крычыць: выпівае! А калі выпівае, дык і ніякай размовы. А я хоць і выпіваю, але, можа, болей сумлення маю, чым яны ўсе разам. Куркулі гэтыя хітрапопістыя.

— Гэта магчыма, — уздыхнуў Агееў.

Ён таропка прысеў на вядро, зноў адчуўшы подступ слабасці ў грудзях, баючыся ўпасці на зямлю, напалохаць госця. Але слабасць не міналася, і ён выняў з задняй кішэні трыко металічны пенальчык з таблеткамі.

— Што — сціснула? — насцярожыўся Сямён.

— Трошкі…

— Можа, доктара паклікаць? Калі што — гавары. Я — мігам. У бальніцы мяне ведаюць.

Агееў запіхаў пад язык невыносна смярдзючую таблетку валідолу, хвіліну падумаў.

— Абыдзецца, можа. Лепш вадзіцы прынясі, калі ласка. Вунь у тым доме.

— Ды ведаю…

Сямён падхапіў пластмасавы бітончык і без лішніх слоў прыпусціў уніз, на дарогу. Агееў, ледзьве адольваючы слабасць, глядзеў перад сабой і амаль спалохана думаў, што, здаецца, не пашэнціла яму грунтоўна. З вопыту ведаў, што такое мінае не хутка, прыйдзецца залегчы або ісці ў бальніцу. Але і тое, і другое было яму зусім недарэчы, і ён не ведаў, як быць, што рабіць…

Неяк ранкам, на пяты ці шосты дзень свайго жыцця ў Бараноўскай, Агееў не стрываў, зняў павязку. Зрэшты, яна сама знялася — ноччу спаўзла да калена, адкрыўшы рану, якая хоць і не крывяніла, але ваўсю смуродна гнаілася. Разматаўшы мокры, у гнойных плямінах бінт, Агееў сядзеў на тапчане, не ведаючы, што рабіць, калі ў застаронак увайшла Бараноўская. Ён памкнуўся прыкрыць нагу кажушком, але гаспадыня адразу пра ўсё здагадалася і, адкінуўшы палу кажушка, зірнула на рану.

— Гнаіцца? Гэта дрэнна. І баліць?

— Не вельмі. Унутры толькі тузае.

— Трэба перавязаць. Я пашукаю што-небудзь. А вось лякарства няма ніякага. І Яўсееўны няма. У тарфяніках усіх пастралялі.

— У тарфяніках?

— У старых распрацоўках. Усіх да аднаго.

— Гэтага і трэба было чакаць! — паныла сказаў Агееў. — На што было спадзявацца?

— Чалавек заўжды спадзяецца. Нават наперакор розуму. Што ж яшчэ застаецца асуджанаму? — сказала гаспадыня і выйшла.

Хутка яна вярнулася з белаю анучкай у руках, стрэсшы якую пачала рваць на палосы.

— Знаеце, я во думаю… У вас сала засталося?

— Засталося, — сказаў ён, зірнуўшы на стол-скрынку, дзе, прынесены Малаковічам, ляжаў загорнуты ў газетку кавалак сала.

— Яно салёнае?

— Салёнае быццам.

— Некалі, памятаю, пасля той вайны, салёнае сала прыкладвалі да скулля. Памагала. Сама пераканалася.

Што ж, сала дык сала, ён быў гатовы на ўсё, толькі б хутчэй саўладаць з гэтай праклятай ранай, якая так недарэчы падкасіла яго. Бараноўская нарэзала на паперцы тоненькія пласцікі сала і пачала абкладваць імі набрынялую ад гною рану са счырванелымі краямі, у куточках якой бялелі малюсенькія чарвякі, што змусілі Агеева гідліва паморшчыцца.

— Што, баліць?

— Чэрві.

— Чэрві — гэта не страшна, казала Яўсееўна.

Агееў недаверліва хмыкнуў: мабыць, гэтая Яўсееўна была тут вышэйшым медыцынскім аўтарытэтам, і ён падумаў, што аспрэчваць яе будзе недарэчы. Ён даўся гаспадыні абкласці ўсю рану салам, пасля яна туга абвязала нагу мяккімі кужэльнымі паскамі. Было балюча, але кратаць нагой стала зручней, востры боль мінуўся, і ён сабраўся выйсці на двор. Тым больш што яго там чакала праца, нелегальнае яго жыхарства ў гэтым застаронку скончылася. Учора Бараноўская хадзіла ў паліцыю прасіць за сына Алега, які быццам вярнуўся дадому і хадайнічае перад паліцыяй аб адкрыцці майстэрні па рамонту абутку. Каб легалізавацца, Агееву трэба было ўладкавацца на нейкую працу, інакш яму пагражала прымусовае ўладкаванне праз паліцыю. Зноў жа, ён павінен быў нешта есці, бо харчовыя магчымасці яго гаспадыні былі надта мізэрныя: апроч гуркоў і бульбы з гарода, яна нічога болей не мела. Агееў заўважаў, як кожны раз, каб накарміць яго, яна аддавала апошняе, часам бегла цераз вуліцу пазычыць акраец хлеба, і гэта пазычаны ёю кавалак кепска лез яму ў горла. Яму было дужа няёмка за сябе, няпрошанага яе нахлебніка, і ён усё думаў, як памагчы ёй і сабе пракарміцца. Так паступова выспеў у яго галаве гэты, можа, і дурнаваты, план пра майстэрню. Бараноўская, падумаўшы, з ім пагадзілася, заставалася атрымаць дазвол у паліцыі. І вось начальнік Драздзенка, са скептычнай ухмылкай выслухаўшы жыхарку мястэчка, прыкінуў штось і дазволіў. Толькі ў канцы размовы дадаў, што прыйдзе сам пазнаёміцца з новым шаўцом. Канечне, ён мог бы выклікаць яго ў паліцыю, але Бараноўская сказала, што сын хворы і не можа хадзіць, пашкодзіў нагу па дарозе з Ваўкавыска. Начальнік паліцыі крыва ўсміхнуўся, але не сказаў нічога, і яна з лёгкім сэрцам пабегла дадому.

Поделиться:
Популярные книги

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Провинциал. Книга 4

Лопарев Игорь Викторович
4. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 4