Чтение онлайн

на главную

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

Машына рванулася, яго кінула ў адзін бок, затым у другі, здалося, што яны перакульваюцца, але неяк выраўняліся, і машына памчалася далей у цемру. Ззаду яшчэ некалькі разоў крыкнулі, а затым замільгалі блішчастыя трасы — абганяючы машыну, далёка панесліся абапал дарогі. Агееў спалохана хіснуўся ў кабіне, дробныя шкляныя асколкі абсыпалі грудзі і твар, рэзка бразнула металічная абшыўка кабіны, але машына мчалася…

І толькі калі, скрыжаваўшыся перад машынай, з розных бакоў ударылі зіхоткія рознакаляровыя трасы, машына рэзка збавіла ход і пачала хіліцца ўбок, да канавы. Агееў схапіўся за руль, намагаючыся вывернуць яго ўправа, але руль

не паддаваўся, сціснуты ў руках шафёра, які наваліўся на яго грудзямі і маўчаў. І тут машына спынілася.

Агееў вываліўся з кабіны, ледзь не наскочыўшы на нейкага чалавека ў канаве, які са злосным мацюгом увярнуўся ад ягоных ботаў, і Агееў з палёгкай здагадаўся: свае!

Сапраўды, гэта былі свае, а чалавек, якога ён ледзь не стаптаў у канаве, быў начальнік штаба першага батальёна старшы лейтэнант Карбоўскі. Яны абодва тут жа кінуліся па той бок машыны, выцягнулі з кабіны грузнае цела шафёра і апусцілі яго на зямлю. Дапамога таму ўжо не спатрэбілася. Немцы ў полі запознена свяцілі ракетамі, але страляць перасталі. У цёмных прамежках паміж ракетамі байцы хутка разгрузілі нахіленую ў канаву машыну з двума прастрэленымі скатамі, старшыны размяркоўвалі гранаты паміж групамі прарыву. Калі ўсё было скончана, з цемры выйшла некалькі чалавек, яны ціха размаўлялі, і сярод іх Агееў пазнаў хрыплаваты голас камандзіра палка:

— Дзе Агееў? Паклічце Агеева!

Агееў скалануўся і сцяўся — ён не забыўся, што яму нядаўна яшчэ было абяцана гэтым чалавекам, і цяпер з абмерлым сэрцам ступіў да яго на вясковую вуліцу.

— Я тут, таварыш кампалка.

— Ты, Агееў? Малайчына, начбой! Ты нас здорава выручыў. Дзякуй табе, начбой!

— Дваццаць сем скрынак «лімонак», — ціха сказаў хтось з цемры.

— Дваццаць сем скрынак! Во як трэба ваяваць! І давёз! Прарваўся! Ну, а мы што ж — няўжо не прарвёмся адсюль? Байцы мы або гаўнюкі пасля таго? Начштаба! — цішэй сказаў камандзір палка. — Трэба яго ўзнагародзіць. Вырвемся — аформіце…

Яны перайшлі вуліцу і зніклі ў цемрыве — мабыць, пайшлі па ланцугу ў флангавы батальён. Агееў апусціўся ў пыльную канаву, раптам адчуўшы, як выматаўся за гэты пракляты дзень — без начнога спачыну, пасля такой калатнечы. Галава пачала міжвольна хіліцца на грудзі, і толькі ён на хвіліну забыўся, як тут грымнула, асляпіла — першы выбух падняў паблізу ашмоцце зямлі — немцы пачалі абстрэл вёскі. Ён упаў у канаву, у якой, аднак, доўга ляжаць не далі — прыбег баец з загадам з'явіцца да камандзіра палка. Пад абстрэлам яны абодва пабеглі з вёскі ў поле, раз за разам падаючы ад блізкіх выбухаў, і ледзьве знайшлі маёра Папова, які сядзеў у свежай варонцы на ўзмежку жытняй нівы. З групай камандзіраў ён рыхтаваў прарыў, і як толькі Агееў уваліўся ў варонку, сустрэў яго злосным дакорам:

— Доўга вымушаеце чакаць вас, Агееў!

— Дык я бягом…

— Не бягом — куляй трэба! Во! Будзеш камандаваць флангавай групай прарыву. Зразумела?

Агееў памарудзіў з адказам, бо, хоць і трэба было адказваць, яму нічога не было зразумела. Хутчэй наадварот — усё было незразумела.

— Сорак чалавек, два кулямёты. Ваш намеснік — лейтэнант Рагоўцаў. Ён у курсе.

— Ёсць, — вяла сказаў Агееў.

— І напор! Напор, напор! — трохі больш супакоеным, чым раней, голасам настаўляў камандзір палка. — Адразу наваліцца, гранаты к бою, з ходу прарваць і — наперад! Збор на паўночнай ускраіне вёскі Хатулі. Панятна?

— Ясна, — зноў без належнага ўздыму сказаў Агееў, бо не меў уяўлення,

дзе былі тыя Хатулі, дзе немцы. Хіба што пра гэта ведаў лейтэнант Рагоўцаў.

— А раз ясна, дык па мястах! У дзве ноль-ноль пачынаем брасок.

Снарады рваліся трохі ўбаку, на тым канцы вёскі. Хтосьці крануў Агеева за плячо, і ён здагадаўся, што гэта лейтэнант Рагоўцаў. Яны выскачылі з варонкі і, сцёбаючы ботамі ў рэдкай збажыне, пабеглі кудысь убок ад вёскі.

— Наогул сорак чалавек, — на бягу тлумачыў Рагоўцаў. — Але дванаццаць параненых. Чацвярых несці трэба — яшчэ восем чалавек. Па двое на насілкі.

У Агеева разломвалася галава — ад стомы, перажытага, ад непамернага клопату, які зваліўся на яго так нечакана. Было цёмна, у небе гулялі водбліскі і цені ад ракет, якія пускалі немцы па той бок дарогі, гэтыя водбліскі хісткім няпэўным святлом, аднак, падсвятлялі наваколле — поле, нейкія пасевы, асобныя рэдкія кусцікі, а дзе тут заселі немцы — ён не меў уяўлення. Ён баяўся нечага не паспець, не распарадзіцца як трэба, бо часу, напэўна, засталося няшмат, вось-вось насунуцца дзве гадзіны ночы, калі трэба пачынаць прарыў. Прарыў з дванаццаццю параненымі…

Агееў не ведаў, як і з чаго пачынаць, каму і якую ставіць задачу. І калі яны дабраліся да сваёй групы і Агееў разгледзеў у цемры постаці байцоў, што сядзелі і ляжалі на зямлі, ён сказаў проста:

— Братцы! Вы ведаеце наша становішча?

— Ну, здагадваемся, — не адразу сказаў хтосьці з байцоў. Параненая рука яго бялела ў цемры свежым бінтам.

— Становішча ахавае. Трэба прарывацца. Дружна, усе разам, гранатамі, штыкамі і — наперад! Параненых несці па двое. Трэці для падстрахоўкі. Трэба размеркаваць.

— Параненыя размеркаваны, — сказаў лейтэнант Рагоўцаў.

— Тады падрыхтавацца. Па маёй камандзе…

Ён дастаў з кішаня свае «кіраўскія», нехта пасвяціў ліхтарком — было без дваццаці мінут дзве гадзіны. Хваляванне ахапіла Агеева з новаю сілай, праз некалькі хвілін у гэтым полі ён зноў счэпіцца з апантанаю сілай агню, можа, будзе забіты ці паранены, але галоўнае — яму трэба прарвацца з гэтаю групай байцоў, інакш… Інакш навошта яго прыслалі сюды? Як ён затым паявіцца перад камандзірам палка, які во паверыў, што ён можа, што ён лепшы за іншых. Бо даверылі камандаваць яму, а не каму іншаму. Не, загінуць цяпер было не самае страшнае — страшней было не выканаць загад, зганьбіць сябе. Гэтага Агееў дазволіць сабе не мог.

Яшчэ двойчы ён зазіраў на гадзіннік і роўна ў дзве ўскочыў на дрыготкіх ад стомы нагах, здушана кінуў: «Наперад!» і пайшоў у цемру па стаптаным, зблытаным жыце. Справа і злева ад яго таксама ўсталі і пайшлі — няроўным загнутым ланцугом, трохі прыгінаючыся, часам спатыкаючыся нагамі ў недаспелым жыце. Спярша ішлі быццам няспешна, але спакваля тэмп хады пачаў нарастаць, мабыць, кожны баяўся адстаць, і вось ужо амаль усе беглі па жыце, і шум ад ног не на жарт стаў трывожыць Агеева. І ўсё ж некалькі хвілін немцы іх не заўважалі, тут, на флангу, нават не ўзляталі ракеты, і ён нясмела падумаў: можа, яшчэ ім пашанцуе прарвацца без бою. Але толькі ён гэтак падумаў, як аднекуль наўкось у полі сцёбнулі агняна-зіхоткія ў цемрыве трасы, побач хтось ціхенька войкнуў, хтосьці ўпаў — забіты ці, можа, ратуючыся ад куль. І ён, спалохаўшыся не гэтых трас, а таго, што зараз усе пападаюць пад агнём, ужо не тоячыся, люта закрычаў: «Наперад! Наперад!», стрэліў з пісталета і што было сілы пабег, заплятаючыся нагамі ў пругкіх жытніх сцяблах.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

(Не) Все могут короли

Распопов Дмитрий Викторович
3. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
(Не) Все могут короли

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Хроники разрушителя миров. Книга 9

Ермоленков Алексей
9. Хроники разрушителя миров
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хроники разрушителя миров. Книга 9

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2