Чтение онлайн

на главную

Жанры

На імперыялістычнай вайне

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Ціха і супакойна ў палатах перад самым вечарам, — такім часам, калі з мутнага зімовага надвор'я паўзе ўжо скрозь падвойныя рамы нявідны сумны змрок.

Раненыя спяць або ляжаць бязмоўна ў думах. Прыгожая пустэча ахінае чалавека.

Але паляць электрычнасць, і знікае панурая цямнота, і ў светласці ажываюць гукі. У зале — галасы, і нават смех, і размова аб калядных падарунках.

Зялёная пахучая хвойка ад самага рання стаіць у зале, ды яе не прыбіраюць, бо яна не ёсць дазволена, хоць і не ёсць забаронена нейкім цыркулярам духоўнага ведамства, як звычай, пераняты ад немцаў.

Сёстры бегаюць з кісетамі, падобнымі да тых,

што ў іх носяць мужыкі табаку і прылады курыць: крэсіва, смолку і трут. Кісеты сцягнуты шнуркамі, у іх уторкнуты невялічкія хваёвыя лапкі, і бакі вабліва распіраюцца.

Як толькі я выкалдыбаў на сваіх трох скрыпучых кастылях з палаты ў залу, дык і мне сястрычка Пудра паднесла кісецік. I я браў яго, аглядаючы фальшыва-безуважна, а з праўдзіваю цікавасцю да таго, што ў ім ёсць, і дзякаваў для прылікі.

Пакруціўшыся ў зале, я незабавам закульгаў у сваю блізу пустую пасля апошняй эвакуацыі палату. I сеў сабе на сваё ложка, хоць і балела троху нага, калі сядзеў. I адчыніў кісет. Наверсе ляжала кніжачка запісваць, а ніжэй — яблык, салодкія асушачкі, цукеркі і арэхі.

Як заядлы смакунец, зараз узяўся есці. Еў-еў, і ўсё карцела есці. I думаў: «У мяне такая благая натура, што як бачу ля сябе салодкае, дык ніяк не ўцерплю, пакуль не з'ем усяго чыста».

I так праходзіў той дурны святочны вечар: у пустых размовах і ў паяданні салодкага і запіванні вадою.

А потым балеў жывот. I я аддаўся сумным разважанням, што не кожны можа дастаць сёння кісет такі, як гэты, што на пазіцыях сцюдзёна, што край наш бедны, край наш цёмны — хвойнік, мох ды верасок, што ў гэту проклятую нешчаслівую гадзіну заліт ён скрозь слязьмі, спавіт галечай, абязвечан, абяздолен.

Я думаў аб сваіх братах-сялянах.

— Што вы гэтак засмуціліся? — спыталася сястрыца Пудра, і той жа час пачырванела, і ў дол утупіла свае вочкі, абпушаныя стральчастымі расніцамі. Яна сентыментальная і часта чырванее, і часта абпраўляе сваю белую намітачку, і, мусіць, хоча замуж.

— Не кожны можа дастаць сёння кісет, а на пазіцыях сцюдзёна, — адказаў я і зморшчыўся і скорчыўся ад болю ў жываце.

— Так… вайна, вайна… жах, — уздыхала і сястрыца Пудра, а я няўважна слухаў, бо ўсё чакаў і думаў, калі ўжо яна выйдзе з гэтае палаты ў якую другую, а я таксама выйду за патрэбай, каб перастаў балець жывот.

А сястрыца Пудра прыхінулася на ўскрайчык майго ложка, паглядзела на мяне смяшлівенька-прычэпліва, гуляючы са мною вочкамі, і паважна заўважыла:

— Вы павінны цяпер запісаць у гэтай кніжачцы фаміліі ўсіх нашых сёсцер.

— Ведаеце, кніжачка такая элеганцкая, што неяк шкода яе пэцкаць… — бухнуў, не падумаўшы, ці можна так казаць.

Сястра пакрыўдзілася дужа. I пайшла. А ў мяне і ў думцы не было яе крыўдзіць. Было прыкра за мімавольнае прастацкае слова. «А… сказаў, дык і сказаў!» Укрыўся коўдраю, падцягнуў пад саменькі жывот здаровую нагу, адвярнуўся ад святла і сцішыўся.

Выхадзіць — не хацелася ўжо турбавацца, пастанавіў, што боль і так пяройдзе, за ноч бруха памякчэе.

На тым і задрамаў, падумаўшы толькі: «А ўсё ж я дужа яшчэ хворы».

— Казак! На вайне быў? Кураціну еў?

У вялікую палату, дзе месцяцца здаравейшыя, хадзячыя, любяць усе схадзіцца з розных палат. Там часта бывае бяседа. Кожны стараецца пераказаць якую-небудзь забаўную гісторыю ці пасмяшыць усю кампанію якім-небудзь жартам. Там жа ляжыць адзін дужа тыповы служака,

унтэр-афіцэр з трыма Георгіеўскімі крыжамі, якія заўсёды прышпільвае на халат, і ходзіць і ляжыць у халаце ад самае раніцы да познага вечара, аж пакуль раздзявацца нанач. У яго бравы салдацкі выгляд, валасы на галаве каротка абстрыжаныя і спераду стаяць вожыкам, а бялявыя вусы — старанна падкручаныя, быццам шыльцы. Як і ўсе такія салдаты, герой, між іншым, выстаўляецца перад другімі пехацінцамі сяброўствам з артылерыстамі і сваёй вольнасцю з казакамі.

Калі ў наш шпіталь прывезлі маладога панурага казака, віхрастага бландына з адсечанымі пальцамі на правай руцэ, і калі ён пачаў пасля аперацыі хадзіць у вялікую палату гуляць у шашкі, герой заўсёды, як толькі пакажацца ў дзвярах даўгая віхрастая постаць і перад ёю абкручаная белым рука на падвязцы, голасна і тэатральна крычыць яму:

— Казак! На вайне быў? Кураціну еў?

Казак — маўклівы, пануры дзяцюк, і гэтая акалічнасць трохі асаджвае героя назад на ложка. Аднак, усеўшыся як мае быць для даўжэйшае размовы і паправіўшы адной рукой халат свой і крыжы (другая па локаць адрэзана), ён пачынае столькі гаварыць, што паспявае і за сябе і за казака. Розных гісторый для бяседы назбіраў ён за час вайсковага жыцця вялікі запас. Праўда, некаторыя, што найболей яму даспадобы, пераказаў у гэтым шпіталі па колькі ўжо разоў, але ўмее, калі хоча, пацешыць грамаду, сплясці заўсёды што-што і новае.

— Казак! На вайне быў? Кураціну еў?

З тых слоў пачынае герой сваю размову і тады, калі ў гісторыі фігуруюць казакі.

Слухачы цясней падходзяць да паведача, асабліва апалчэнцы і наогул усякія «маладыя», «шэрыя» і «шляпы», з пачцівасцю глядзяць на героя, а ён, накруціўшы цэлаю рукою свае бялявенькія шыльцы і па-забіяцку крутнуўшы ўгору галавою, кажа сваёю маскоўскаю скорагаворкаю:

— Я бумажки в оба кармана… Казак тоже… «Много ли?» — грыт… Сочли: у меня 870, у него тоже… рублей 900.

Быўшы родам з-пад Масквы, чалавек гэты страшэнна брыдка лаецца, або, як кажуць салдаты, «мацярыцца».

— Лоўка! Вось гэта лоўка! — пачціва і радасна хваляць яго з грамады, а ўся салдацкая грамада ў такі момант вельмі рагоча.

— Але чаго ж вы к пану прычапіліся? — чуецца тым часам у канцы ціхі голас.

Панам маскаль кліча паляка і беларуса, а тут, у пераказе, ім быў нейкі крамнік у глухім польскім мясцечку.

— Прычапіліся чаго? — паўтарае пытанне з іроніяй у голасе апавядальнік.

— Ах ты, шляпа! — ласкава, для красамоўства лаіць, павярнуўшыся, таго, хто ў яго аб гэтым запытаўся.

— Вядома, шляпа! — ізноў вялікім рогатам стараецца пасведчыць грамада хворых і раненых салдатаў, што ўсе яны, апроч таго аднаго, не «шляпы». I троху сцішыўшыся, не падбіраючы рассыпаных шашак, ізноў з пільнасцю глядзяць усе на рот і на бліскучыя, два белых, адзін жоўценькі, крыжы.

— Мы і не думалі чапіцца: пан прычапіўся сам да нас! — павялічыўшы іронію, з большай прыемнасцю пераказвае ранейшае герой. — Нас, знацца, сабралося траёх: два казакі і я. Зайшлі ў краму к пану, набралі ўсяго чыста, чаго толькі хацелі: папярос, асушкаў, шакаладу. «Ты не плаці, бо ён за ўсіх заплаціць», — гаворыць мне адзін казак на другога таварыша. А той спачатку ля дзвярэй стаяў, на вуліцу глядзеў. «Добра!» — думаю сабе ды ўсё піхаю ў клумак, абы ўлезла. Падышоў, кінуў той казак на прылавак колькі там капеек… Вось тады наш пан завыў!

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Вопреки судьбе, или В другой мир за счастьем

Цвик Катерина Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.46
рейтинг книги
Вопреки судьбе, или В другой мир за счастьем

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3