Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

На імперыялістычнай вайне

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Надвор'е было добрае: хоць і халоднае, як заўсёды ў кастрычніку, але сухое.

«Каб толькі не пайшоў у дарозе дождж», — думаў я. «Ну, але ж да вечару, пэўна, пастаіць пагода, а мы паспеем даехаць».

Я быў здаволены; я быў рады ехаць на свежым паветры і глядзець, лежачы, на шэрае неба.

Аднак зрабілася неўзабаве троху прыкра, што едуць незвычайна марудна, не болей вярсты ў гадзіну. Часта спыняліся, здымалі некага, перакладалі, ці што. I гэта было яшчэ болей прыкра, хоць тады не трасло.

Фурманкі

былі дужа дрогкія, падсцеленае сена зараз злежалася, а дарога рабілася чым далей, тым усё горш, камяністая і няроўная…

Спярша я крапіўся, апіраўся рукамі, сціскаў зубы, жывот і ўсё цела. Потым мімаволі стаў траціць цярплівасць і лагодны настрой.

Скрозь сціснутыя ад болю зубы стаў крычаць, калі дужа падкідала на каменнях:

— Цішэй, цішэй!.. Стойце ж, стойце! Замучыце!

Назе было дужа больна, і так трасло і падкідала на кожным камені і на кожнай сухой калюзе.

Абоз расцягнуўся на паўвярсты ці болей. То тая, то тая фурманка спынялася, аставалася, даганяла пярэднюю, калі тая спынялася. I я чуў і спераду і ззаду на фурманках стагналі, злоснае бурчэнне, жальбу. Толькі санітары і лёгкараненыя вясёла ішлі побач ці ззаду, абганялі, аставаліся, курылі і гаманілі, нават нешта вясёлае казалі і смяяліся.

Мой сусед, што ляжаў побач, з левага боку, нейкі пехацінец, спачатку дужа стагнаў, потым зрабіўся цішэй і нарэшце зусім сціх. Я з страхам падумаў, ці не памрэ ён ужо, лежачы з ім тут на адной фурманцы.

Калі не дужа трасло, я думаў, што такое боль, чаму яго няможна ўявіць, калі перастае балець, і чаму ен ёсць ува ўсіх жывых істот. Што такое боль? Раздражненне нерваў — і ён ёсць як бы толькі ў думках таго, каму баліць. Можа, і ў дрэва ён ёсць, калі дрэва сякуць сякераю, толькі мы гэтага не ведаем.

Я кляў вайну, кляў благую медыцынскую помач, горка думаў, што медыцынская навука яшчэ дужа слабая навука, хоць і пішуць у газетах і журналах аб розных незвычайных аперацыях, быццам і ў сэрцы могуць нешта вычысціць, разрэзаць, зашыць — і вылечыць. Я кляў усе дрогкія фурманкі ў свеце, горка думаючы, як проста зрабіць селяніну нешта лепшае, не такое дрогкае, і дзе ж гэта зробяць някруткія, бесталковыя жмогусы-фурманшчыкі.

Мне балела цяпер, калі і не трасло. Да нагі няможна было дакрануцца, няможна было ані колькі яе павярнуць. А здаровая нага зябла, і ўсяму мне рабілася брыдка сцюдзёна.

Я думаў, колькі ўжо гадзін мы едзем. Можа, дзве? Можа, чатыры?

Сусед паварушыўся і папрасіў курыць. Жмогус не чуў, і я няласкава крыкнуў яму ў спіну:

— Стой! Стой жа ты!

Дзед-жмогус пачуў, нічога не сказаў і спыніў каня. Тады паглядзеў цераз плячо, а тады злез з фурманкі.

— Ён курыць просіць… — сказаў я капрызна.

Дзед-жмогус, з сівенькаю няголенаю шчацінаю на твары, дастаў капшук, скруціў дзве цыгаркі, закурыў спярша адну, потым другую і даў закураную ўжо.

Той узяў яе слабою рукою і панёс у вусны. — Калі ласка, і мне скруціце, — папрасіў я такім капрызным, хворым голасам, што аж самому было сорамна. Дзед, нічога не кажучы, скруціў і мне, я ўзяў і прыкурыў ад яго папяроскі сам. Паехалі, курачы, але той не многа курыў і кінуў недакураную. Праехалі яшчэ трошку, і я ўбачыў, што ён пераксціўся белаю рукою, нямытаю з таго часу, як ранілі, з гразёю між пальцаў. Я глядзеў на яго з нявераю: ці ён даедзе і не памрэ ў дарозе, ці ён і дужа слабы? Дзед часцей аглядаўся на яго.

— Пастойце… Пастойце… — ізноў папрасіў.

Дзед спыніў фурманку, а я кінуў папяроску ў поле.

— Паміраю, братцы… — сказаў, і горкая грымаса з'явілася на сінім, худым, валасатым твары.

Я нахмурыўся на яго і з жалем і з прыкрасцю, што ён так кажа.

А дзед-жмогус глядзеў спагадна, але не дужа трывожна, як пабочны добры чалавек.

— Даруй мне, браце! — сказаў той, скасіўшы вочы да мяне.

— Бог даруе… — прашаптаў я без ахвоты тое, што зазвычаена казаць, калі так просяць перад споведдзю або перад смерцю. Мяне цікавіла глядзець на сіні твар, і ён лічыў патрэбным усё ж адвесці вочы.

— Даруй мне, дзед! — звярнуўся вачмі і да жмогуса.

— Бок даруйт… — прашамкаў жмогус, і паплыла сляза па яго маршчыне на няголеную шчэць, аж я здзівіўся.

— Санітары! Хадзіце сюды, санітары! — крыкнуў я раптам голасна і ўзняў галаву.

А іх трэба чакаць яшчэ.

Падышоў адзін, падышоў другі з насілкамі, зусім не хапаліся, паглядзелі, ці варта здымаць, а тады знялі, палажылі на насілкі і паняслі назад, дзе ішла лазарэтная лінейка, палатняная буда з чырвонымі крыжамі па баках.

Дзед жмогус узяў у рукі лейцы і ізноў сеў спераду, а на вольнае месца паказалі санітары лёгкараненаму, і той сеў з прыемнасцю пасля хадзьбы — барадаты рыжы здаровы салдат, толькі рука падвязана і на канцы забінтована, што як падушка.

Я адвярнуўся ад яго і маўчаў. Боль прытупеў, было ўсё роўна як баліць. Заплюшчыў вочы, бо рэзала вочы святло з высокага шэрага неба. Здавалася, што гэта Стахван вязе мяне ў школу, нага мерзне, і брат сеў на яе, каб сагрэць. Патроху разлівалася цяпло па ўсім целе.

I было добра, толькі ўсё змагаўся з нейкімі перашкодамі, ніяк не мог мець поўнае ўдачы, каб было зусім добра, некуды ехаў і не мог даехаць, бачыў, што матцы не падабаецца, але яна толькі маўчыць, а я і не хацеў таго, ды калі ж так выйшла… То лягчэла, я бачыў перад сабою неба, вечар, то ізноў горшала, і я не хацеў глядзець. Пакорна чакаў, хоць і марудна цягнулася падарожжа, непрыемна было так доўга чакаць. На ўхабах кідала, баяўся вываліцца — і спамінаў, што я ранены, што мне сніцца, нага ные болем, і лепей спаць, каб не чакаць, калі ўжо-ткі прыедуць на станцыю.

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Вопреки судьбе, или В другой мир за счастьем

Цвик Катерина Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.46
рейтинг книги
Вопреки судьбе, или В другой мир за счастьем

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3