Чтение онлайн

на главную

Жанры

На імперыялістычнай вайне

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Я бег і перакідаў з рукі ў руку шашку і рэвальвер старшага, каб здаць іх, прытаміўся. Аж недалёчка ад батарэі, у глыбокім раўку, убачыў батарэйнага трубача, з трубою з кутасамі на плячы, якую ён заўсягды насіў пры сабе, але ні разу, ад самага лагеру, не іграў. «Зайграе адбой, як скончыцца вайна», — жартавалі часам салдаты. «Трубач павінен знаходзіцца там, дзе камандзір, чаму ж ён тут хаваецца?» — прыйшло мне цяпер у думку. Аднак я з радасцю, што не адзін ужо, прысеў ля яго і са смакам зацягнуўся цыгаркаю з яго махоркі. Троху пагадзя я сказаў яму, што мы ж павінны зараз ісці на батарэю… Сам першы я не ішоў, і яго таксама быццам што прыкавала да зямлі, хоць ён і чуў нейкі сорам і не глядзеў мне ў вочы. Потым ён больш асмеліўся і супакоіў маё і сваё сумленне тым, што «ўсё роўна мы цяпер там нічога не пасобім, што батарэя прапала, дык нашто дарма лезці ў пагібель…». Скурыўшы яшчэ па адной папяросцы, мы, аднак, неўзабаве пачулі страшэнную нуду, нязносную адзіноту і, радыя прычыне, што адзін снарад трапіў і ў наш равок, сарваліся і пабеглі туды, дзе павінны былі быць з усімі разам. Усё ж прыкрасць за тую маладушнасць так і засталася

ў мяне на сэрцы.

Падходзячы да батарэі, я заўважыў, што агонь зрабіўся як бы лягчэйшы ці, лепей кажучы, выясніўся і стаў нармальным, прызвычайным. Затое боль сціснуў мне сэрца, калі я надышоў на абрыве рэчкі на два трупы нашых ездавых, са сцятымі ў руках бізунамі, убачыў разбітую перакуленую тэлефонную двухколку, далей — цэлую запрэжку забітых коні, кіненую снарадную скрынку і раскіданыя гарматныя патроны. Пехацінцы з прыкрыцця падбіралі патроны і няслі на батарэю, а з імі хадзіў наш прапаршчык, латыш Валк, маладзенькі белабрысы хлопец, і прасіў: «Насіце, братцы, насіце!» Я прылажыў руку да казырка і па дурному спытаўся: «Ваша благароддзе! А што мне рабіць?» — «Што хочаце», — безуважна, заняты сваімі думкамі, адказаў ён. Я ўбачыў, як цяжка слабенькаму пехацінцу несці патронны латок — бляшанку з чатырма снарадамі, схапіўся за другую ручку, і паняслі ўдваіх. Я раней ніколі не насіў і не ведаў, што яны гэткія цяжкія. Мы насілу перабраліся па кладцы на другі бок рэчкі, ледзьва не зваліліся ў ваду… Але я быў ізноў на батарэі. Агонь, значна было, пацішэў. Батарэйцы паспелі, працуючы напераменку, выкапаць равочкі ў пояс чалавека. Успомніўшы на свой абавязак рысаваць план пазіцыі, я ўзяўся за гэта і разгледзеўся, што нашы перадкі стаяць на адным беразе з батарэяй, не дужа воддаль ад яе, у зацішнай нізінцы. Камандзір стаяў, як і раней, на адным кінутым тут перадку, з біноклем пры вачах. Раптам ён саскочыў на зямлю і слабым, негім, першы раз чутым мною ад яго голасам шыбка сказаў капітану: «Антон Антонавіч!.. Бяда з правага боку… Чатыры гарматы стаўце пад простым кутам…» Я быў блізка і пачуў. Словы тыя абпяклі мяне. А камандзір, падхапіўшы полы шыняля, сам кінуўся да бліжэйшае гарматы і схапіўся за кола разам з усімі. Умомант адна палова батарэі страляла, як і дагэтуль, проста к фронту, а другая — у правы бок, пад кутом у 90°. Я ўгледзеўся туды, у правы бок, адкуль мы раніцаю ехалі, а цяпер туды стралялі, і ўбачыў бліжэй як за вярсту калону коннікаў. Спярша можна было падумаць, што гэта едуць нашы казакі, ажно зараз чатыры нашы гарматы засыпалі іх шрапнелямі, і яны зніклі за будынкамі. Гэта была нямецкая кавалерыя, што я са страхам зразумеў.

Калі яна перастала ляцець на нас, агонь нямецкіх батарэй падужэў (ці так толькі здалося), а што далей, то станавіўся ўсё дужэй і дужэй. Нас засыпала снарадамі, якія ляцелі цяпер не толькі проста з фронту, але і з правага боку — і аж быццам трошку справа-ззаду. Кулямётныя і вінтовачныя кулі ляцелі міма нас сляпцом, затое артылерыйскі абстрэл выдаваўся яшчэ страшнейшым. Памятаю: не столькі дзеля праўдзівае патрэбы, колькі дзеля таго, каб некуды пасунуцца, я пайшоў па латкі яшчэ раз. Пад круцейшым беражком шмат ляжала перавязаных раненых — і батарэйцаў і пехацінцаў, санітары ўсё няслі і няслі новых, на санітараў пакрыкваў наш лысы фельчар Лябёдкін, з шапкай набакір і з аблітаю няўмысля ёдам рукою. Я нёс латок удваіх з нейкім старым-старым, барадатым, пехацінцам. Нёс не столькі ён, колькі я, ён толькі цягнуўся, учапіўшыся за ручку, але ішлі даволі шчасна. Заставалася нам да гармат — як хлопчык можа дамахнуць шубінаю, аж тут наляцела чародная бура агню. Латок вываліўся з нашых рук. Дзе падзеўся барадаты, я не заўважыў, бо сам кумільгам рынуўся ў арудзійны акопчык. Там поўна прылягло нумароў, і маё прыбыцце іх не ўсцешыла, бо і так не было там куды дзецца, але — колькі маглі — паціснуліся. Я прымасціўся з крайчыку, утуліўшы між іх галаву і плечы. Нумары са смуткам шапталіся, што ў некалькіх нашых гарматах збіты прыцэлы, у адной заскапіўся патрон, у другой яшчэ нешта нядобрае, і няма як страляць. I праўда, калі я прыслухаўся, батарэя жудасна маўчала. З правага флангу над самаю нашаю галавою са свістам пранасіліся шрапнелі, аднак пераляталі дальш. З фронту ж гудзелі і па абодвух берагах рэчкі гкрэхалі гранаты. Чаропкі ад гранат і вынішчалі батарэю. «Калі да начы не забяруць — можа, выберамся жывыя», — пачуў я размову. У гэты самы час з гукатам і грукатам ударыўся снарад, блізюхтанька, на тым месцы, дзе мы кінулі латок, не далей. Балючы момант чакання… і пасыпалася камкамі зямля, зазвінелі меншыя і загудзелі большыя асколкі. Мяне штось дужа стукнула ў правае сцягно, аж троху падкінула мяне. Я падумаў, што ўдарыла адляцеўшым каменем ці мёрзлым камком зямлі. Шчупнуў рукою — мокра, зірнуў — кроў?.. I млявасць пайшла па целе, а крануў нагою наўмысля, каб ведаць, — дык адзервянела, як бывае, што заседзіш і замлее. Я агледзеўся: дзе ж той камень, што так дужа рэзнуў мяне? «Вальнапісанага раніла!» — крыкнуў над вухам адзін нумар, якога я ведаў толькі ў твар, а на імя не ведаў. Нехта зараз адпароў ад маіх штаноў прышыты асабовы бінток, адшпіліў мне адзежу і туга абкруціў мне ім нагу па голым целе (.бруднаватым, што мне чамусь было сорамна!). Я нагінаўся набок, каб убачыць рану, ды не мог дастаць вокам — і ізноў мне было сорамна і нібы нейкая крыўда, што ў такое месца трапіла. «Паўзіце, паўзіце!» — загадаў узводны, і я папоўз назад, на рэчку, пад бераг. Зрабілася заціш да чароднага залпу, і я ўзняўся паўзці, а тады пайшоў, цягнучы нагу і папіраючыся з аднаго боку шашкаю, а з другога карабінам. Быў рад, што не забіла і што ранены, паеду з фронту, але мучыўся і корчыўся, немаведама чаго, болей як трэба, — баяўся, каб яшчэ не забіла, не папсавала шчасця, дык наўмысля павялічваў сваю больку немаведама перад кім, што во глядзі, не чапай ужо мяне. Прапаршчык Валк ішоў міма і спытаўся спагадліва: «Вы ранены?» —

«Няўжо ж не!!» — па-беларуску і грубіянскім голасам адказаў я, і гэтак было сказана неспадзявана для мяне самога. Валк і не пачуў ці, можа, не зразумеў, што я сказаў, і пайшоў.

Я, мабыць, з гадзіну ляжаў потым пад берагам рэчкі, адзін, зябнучы, і сотню раз, атупеўшы, шаптаў: «Калі гэта скончыцца? Калі гэта скончыцца?» Кананада не сціхала. Галлё з шумам ляцела ў рэчку, часам шлёпаліся ў ваду кулі. Міма мяне адзін раз прабеглі, прыгнуўшыся і гуськом, пехацінцы; адзін зачапіўся за маю раненую нагу, і я дзіка прахрыпеў нешта ад болю.

Батарэя маўчала… Потым радасна і дзёрзка бухнула першая гармата: заскеплены патрон здолелі выцягнуць. За ёю зараз стрэліла другая… Ой, колькі радасці! Батарэя жыве, батарэя б'ецца! Я не ўлежаў: пасмялеў і пацягнуўся туды, дзе фельчар перавязваў раненых. Паўзу… раптоўна батарэя змоўкла ізноў… Маўчыць злавешча… Кінуўся некуды з усіх ног фельчар, за ім санітары… Што такое? Страшна… Нейкае нядобрае маўчанне прайшло скрозь па батарэі, — але во батарэя ізноў бухае, толькі патроху, нудна пушчае патрон за патронам. Пляцецца назад фельчар, зусім без шапкі, дужа лысы чалавек. Гляджу: у яго на вачах слёзы? «Вальнапісаны! — панурана кажа ён мне. — Камандзір наш… царства нябеснае!» і глытнуў, хліпнуўшы, і хрысціцца дробнымі крыжыкамі, абцірае кулаком у ёдзе рыжыя абвіслыя вусы. Я камянею, зразумеўшы страшную праўду. Камандзір быў забіт напавал, шрапнельнаю куляю ў лоб, так што прабіла якраз пасяродку звёздку на шапцы. Гэта адзначыў мне фельчар, і я сам падумаў: герою — геройская смерць.

Што дзеялася далей на батарэі, я не ведаю. Мяне павялі на перавязачны пункт двое нашых ездавых. Потым яны перадалі мяне нашаму тэлефаністу Пашыну і аднаму лёгкараненаму пехацінцу. Перавязачнага пункту мы не знайшлі і зблудзілі з дарогі. Надхадзіла ноч. Пашын страшэнна мацярыўся, лаяў усе перавязачныя пункты на свеце, і я цяпер не меў нялюбасці да яго кастраміцкай натуры. Ён не хацеў, каб аб ім падумалі, што ён наўмысля ўчапіўся ў раненага, каб не быць пад агнём на батарэі, але кінуць мяне не меў духу. Пехацінец — гатоў быў весці мяне хоць да Вільні, каб толькі далей адгэтуль, і ён доўга разважаў аб богу і аб «вялікім граху нашым — мацернай лайбе». «Наша матка — зямля, а мы яе так зневажаем, вось бог і карае нас».

Была ноч, калі мы ўзбіліся на вялікую дарогу. Неба над намі — цямнява-сіняе, з зоркамі, паветра ядранае, і хацелася слухаць, успамінаючы ноч і цішу ў родным полі, у спакойным часе. Але, калі я слухаў, мне здавалася, што фронт выцягнуўся дугою і нямецкія снарады бомкаюць дзесь за Вержбаловам, а ляцяць якраз над намі, толькі высока-высока ў небе. Доўга і звонка, ясна, аж прыгожа, як ляцяць… Але — ць! Сорам за такое хараство і любаванне. А галоўнае-ткі — страх… П ашын далей не мог… Пасадзіў мяне на краі канавы, пацалаваўся са мною і вярнуўся шукаць батарэю.

Мы сядзелі з пехацінцам удваіх, бо я не мог ісці і апіраючыся на яго, і чамусьці ўвесь час чакалі палону. Ён сам баяўся і мяне страшыў, хоць і маўчаў, гэты незнаёмы, няведамы мне чалавек. Баяліся кожнага руху навакол, баяліся цемні — і рады былі, што цёмна. Мне стала сцюдзёна, часам я ўжо троху калаціўся, і ох як брыдка было, што сядзім… ні туды ні сюды… Каб толькі ён мяне не кінуў! Аж вось пачулі, што нехта едзе, і пехацінец пацягнуў мяне ў бок ад дарогі на раллю. Затаіўшы дыханне, слухалі… Гоман расійскі. Пехацінец крыкнуў: «Братцы! Стойце!!.» — і пайшоў на дарогу. Гэта ехалі два казакі. Параіўшыся міжсобку, яны зрабілі так: адзін застаўся пры нас, а другі паскакаў на той недалёчкі адгэтуль хутар, адкуль яны ехалі. Ён вярнуўся з нейкаю дашчатаю, для пакавання, скрынкаю, паставіўшы яе на раскатнік на двух колах і прычапіўшы неяк той раскатнік да свайго казацкага каня. Мяне пасадзілі ў скрынку і, пад трымліваючы скрынку з двух бакоў, павязлі на хутар, што быў далей, наперад па дарозе.

На хутары казакі засеклі шашкаю і зварылі не абсмаліўшы добрае завадское парася, такое белацелае, тлустае. У склепе натрапілі на пляшку наліўкі. Толькі я ўжо не мог ні піць, ні есці… Аж нялюба мне было. Потым, калі я ўжо драмаў, слухаючы хваравітае, мляўкае дрыжэнне ў сваім целе, адзін казак, а каторы — я іх не мог разрозніць, стукаў усё ды стукаў па ўсіх кутах, ламаў замкі, знайшоў рознае судзінне і між іншым старэнькі мікраскоп. Я чуў, як яны, казакі і пехацінец, гаманілі, што гэта, мусіць, нейкая шпягоўская прылада. Не пашкадавалі, узбудзілі мяне, каб паказаць мне, бо я ўчоны. Калі я сказаў, што яно такое, казак, які знайшоў, спытаўся, ці дарагая штука, і шчыра ўсцешыўся, што дарагая. I клапатліва шкадаваў, чаму я не вып'ю налівачкі для здароўя. А я толькі чуў, што мне дужа няладна…

Выехалі адтуль да свету. Цяпер пасадзілі мяне верхам у казацкае сядло таго казака, што ўзяў мікраскоп. Ён ішоў і вёў каня. Быў добры са мною незвычайна, але мне дужа балела, і трасца калаціла…

Навакол там і там гарэлі хутары, асвятляючы нашы, людскія з конскімі, постаці. А дарога была зусім пустая, толькі дзесь па другой дарозе грукатала, адступаючы, расійская батарэя ці, можа, абоз; часам бліскаў нямецкі пражэктар і каротка стракатаў наш ці не наш кулямёт. А мы ўсё паціху сунуліся.

Казакі прывязлі мяне ў палявы шпіталь суседняе з нашаю дывізіі, далёка ўлева, што мяне дужа здзівіла, як мы маглі сюды трапіць, калі ўсё, здаецца, ехалі проста назад. Было вёрст дзесяць ці болей улева ад той дарогі, па якой наступала наша батарэя.

Абоз

Уранні к хаце, у якой месціўся палявы шпіталь, падагналі шмат убогіх сялянскіх фурманак. Палажылі ў іх цяжкараненых, па два чалавекі на фурманку, пакрылі тонкімі і старэнькімі шэрымі салдацкімі коўдрамі, — толькі белыя твары глядзелі на неба ды бялеліся бінты ў раненых у галаву. Лёгкараненых — шэрую салдацкую грамаду з белымі перавязкамі, найчасцей на руках, пусцілі пеша, разам з санітарамі. I так паехалі. I так пайшлі і паехалі на станцыю Вількавышкі, за трыццаць вёрст.

Поделиться:
Популярные книги

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Без Чести

Щукин Иван
4. Жизни Архимага
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Без Чести

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии