Чтение онлайн

на главную

Жанры

На імперыялістычнай вайне

Гарэцкі Максім

Шрифт:

— Гаспадару ўсё роўна: будзе ў Польшчы круль ці не. Падаткі яшчэ большыя за зямлю прыйдзецца плаціць, бо Польшча замалая, каб мець свайго круля… Праўда, ацец?

Жмогус толькі качаў галавою і зрэдку мармытаў нешта ў сваёй, незразумелай нам мове.

Я пайшоў к тэлефону і далей не чуў.

* * *

2 кастрычніка.

11-ты дзень тут…

Сёння 2 кастрычніка, але цёпла, сонечна, пагодліва. Уранні думаў, гледзячы на балота з вадою пры нашай пазіцыі, якое бывае гэтае балота ранняю вясною. Жабы, ці, як у нашай вёсцы кажуць,

люгашкі — ква-а, ква-а… — а лаза гаркава пахне.

Страляніна мала чутна, а мы саўсім не страляем.

Хадзіў па гародзе і шукаў маку. Знайшоў усяго некалькі і то падгніўшых мачынак. З'еў іх і адну брукшынку, пару мачынак прынёс Беленькаму. Спамінаў: малым быўшы ў Цёмным Лесе, трос з дзяцьмі мак і еў «лыжачкамі», што мы лоўка рабілі з мачынак.

Дарагі татачка, прышліце «Арагацу» і запісную кніжку.

Тэлефон наш сёння ўночы троху падмок, бо ў акопе на дне макравата ад блізкага балота. Было троху сваркі.

Кажуць, што немцы начою пайшлі ў атаку, але былі «начыста» скошаны нашымі кулямётамі. Нямецкі пражэктар разбіт.

3 кастрычніка.

Пухам табе чужая зямелька!.. Прыйшоў ліст з дому, дзе сумная навіна: Ляксей Піліпёнак забіт. Першая ахвяра з нашае вёскі Малоху вайны.

«И сколько, сколько их в борьбе за край родной, удалых, молодых…» — зубрыў некалі ў расійскай школе і з расійскай хрэстаматыі.

За які родны край, і наогул, — за што? Ці ж Беларусь будзе мець нейкую палёгку ад гэтай вайны? А не здарыцца так, што, дастаўшы перамогу на фронце, расійская рэакцыя ўзмацуецца і загне нас у яшчэ горшы рог?

Ляксейка, Ляксейка! Спакой вечны табе! Бедная матка твая.

Прыйшла і «Наша ніва» за 25 верасня. Колькі радасці прыносіць мне наша друкаванае «мужыцкае» слова! Нервы мае распускаюцца… Але чаго мне саромецца, што я тут, на гэтай проклятай вайне, з нежаданымі спазмамі ў горле і прыкрымі хваравітымі слязьмі на вачах цалую лісты з дому і «Нашу ніву» з Вільні? Чаго саромецца мне? Эх вы, слёзы, слёзы, дурныя вы слёзы: не засцілайце мне вачэй. I ты, дурное сэрца, не сціскайся болем і жалем.

У нумары — «Летапісцы» З. Бядулі. Яны мне тут душу перавярнулі. Шкода мне цябе, мая бедная, убогая, невучоная і такая багатая творчым духам мужыцкая бацькаўшчына. Плач, выпісвай, як летапісец, свае няведамыя шырокаму свету і такія, можа, малаважныя на яго шырокі погляд мукі свае. «Волат» — незразумела; відаць, што аўтар не сядзеў у акопах. Перадавіцы К-лы пераліванне з пустога ў парожняе.

Прабаваў сёння ўсведамляць аднаго салдата-беларуса з нашага пяхотнага прыкрыцця. Прачытаў яму кавалачак з «Летапісцаў».

— Вот саўсім па-простаму, дзеравенскі язык. Як яго? Маларасійскі завуць, ці што?

— А ў вас як гавораць?

— I ў нас так: ні па-польску, ні па-руску.

— Вы каталік-беларус?

— Але… Мы польскай веры, польскія.

Чытаю яму: «Даражэнькі сынок!..» — і далей з апавядання.

— Так у вас гавораць? Ці, можа, што не так?

— Вот, вот… Зусім так… Ха-ха-ха!

Трагічны смех!

Але нарэшце ён зразумеў мяне і сказаў:

— Калі так, як кажаце, дык Беларусь павінна быць. Што ж, ці мы чым горшыя за другіх? Гэта добра, гэта справядліва: «Што

трэба свабоды, зямлі чалавеку…» Гэта лоўка! Толькі… — ён стаў муляцца ў сваіх развагах, спыніўся.

— Што ж «толькі»?..

— Толькі аднаго баюся: як застанемся самі па сабе, без расійскіх і польскіх, жыды нас зусім заядуць.

— Чаму заядуць? Як будзе ўсім воля, усе будуць роўныя, дык нашто ім нас заядаць? А вы ведаеце, што вось гэта, што я вам чытаў, напісаў наш беларускі жыд?

— Ці праўда?! Не можа быць!

— I праўда, і можа быць…

А ўсё ж на пункце аб жыдах мы не пачулі поўнай еднасці. У яго вачах так і засталася нейкая нявера, нешта няпэўнае, хоць ён і казаў, як бы патураючы мне:

— Што ж… На мой век жыдоў выстарчыць (хопіць). I нічога, апроч добрага, сам я ад іх не бачыў.

А я ўжо мусіў ісці на батарэю.

Пра падпаручніка Сізова салдаты кажуць: «Чуць не плача ў акопе». Яму хочацца «нешта зрабіць на фронце, каб не сорамна было, прыехаўшы ў водпуск». Яму хочацца руху, дзейнасці, прыгожае вайны, а тут сядзі і сядзі ў гнілым акопе. Як ён быў рад, што камандзір батарэі даручыў яму зрабіць бліндаж на нашым наглядальным пункце ў пяхотных акопах, на самай пярэдняй лініі. Як ён цяпер цешыцца, што зрабіў гэты бліндаж, — пэўна ж, не сваімі, а салдацкімі рукамі. Вось ён вярнуўся. Сіняе, хоць і блізка вечар, восеннае неба, лятуць галкі і вароны. Ціха. Падпаручнік з захапленнем апавядае, што немцы абстралялі іх з вінтовак, але нічога: бліндаж зроблены, і сам ён, падпаручнік Сізоў, «адзінаццаць куль у іх выпусціў». Гаворыць, і язык у яго тоўсты, мясісты і чырвоны; моладасць і здароўе… Сам прынёс салдатам лісты з канцылярыі і радасна-ласкава раздае іх.

4 кастрычніка.

13-ты дзень тут… Ночаю згарэў ад нямецкага снарада хутарок, дзе мы абаграваліся. Цяпер няма дзе абагравацца. Пазіцыя гэтая страшэнна знялюбела. У часе пажару ўзлаваліся мы і жарнулі па нямецкім акопе «два патроны, беглы агонь». Страляніна па гэтай камандзе, калі ўся батарэя дружна грукоча, мне найболей падабаецца.

Беленькі дастаў пасылку, і мы ўсе паласаваліся, смакавалі: ляндрынкі, шакалад, курылі папяроскі. Адным разам усё з'елі, і сам Беленькі, усе гамонячы і гамонячы ад радасці, дужа вясёлы, з'еў найменей. У яго аж румянец па шчаках разліўся і вочы заблішчэлі, як выпіўшы. Наеўшыся, кінуўся мяне цалаваць, крычаў: «Жывём, браце Лявон»! Увечары ён троху апаў духам, але, разгаманіўшыся, ізноў павесялеў, прызнаўся мне, што ўтоіў ад кампаніі адну плітку шакаладу, і мы з'елі яе ўдваіх з ім. Елі па малым кавалачку цэлую ноч, бо дзяжурылі.

5 кастрычніка.

Пісьмо з дому. Бедная ты, мая мамачка! I ўсе маткі больш маюць за дзяцей гора, чымся ўцехі. Разважаў на тэму: ці можна было б зрабІць так, каб знішчыць любоў родных? Чалавецтва было 6 шчаслівейшае. Сумна!

6 кастрычніка.

15-ты дзень тут… Цяжка. Перабег да нас нямецкі салдат. Гаворыць, што ім чатыры дні есці нічога не давалі. Паляк пазнанец. Я ў расійскім войску — як той паляк у нямецкім. Значыцца?..

Поделиться:
Популярные книги

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия