Чтение онлайн

на главную

Жанры

На імперыялістычнай вайне

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Ужо не тое… троху сцішылася… змоўкла! Мы ўцяклі, мы перад высокаю гарою. Тут пазіцыя. Мы ўцяклі… А там, збоку і ззаду, на гэтым проклятым перавале, які мы пераязджалі, стаіць пад смерцю яшчэ адна батарэя, — якая, не ведаю. Чаго ж яна стаіць? Занясло яе пылам курам і чорным дымам завалакло. Чаго яна стаіць? Жудасна глядзець, як яна там гіне. Відаць: яшчэ бегаюць, капошацца там людзюхны, а па іх усё: гкрэ-эх! Дж-ж-фю-юў! I раптам гэтая пабітая, памёршая батарэя загрукатала!.. Забліскалі стрэлы, цераз нашы галовы зашумела, паняслося тое, што яна выстраліла. Батарэя бароніцца! Як радасны веснавы гром, гручыць яна нам увушшу. Яна бароніць сваю пяхоту,

дае магчымасць заняць ёй выгодныя пазіцыі. Бароніць, аддаючы сябе ў ахвяру. Я нічога не разумею: адкуль яна там узялася, калі яна там стала? Я думаў, што і яна ехала, як і мы, у адной з намі калоне. Мусіць, не.

Ах — мы ў гарах! Горы, горы! Тут, збоку, лагчына. Хутаркі. Балота, торф капалі, вада. А навокал спераду — высокія горы!

— Скарэй! Скарэй!!! Скарэй!!! — чую, крычыць камандзір, крычыць капітан Смірноў, крычаць батарэйцы.

— Скарэй! Ратаваць таварышаў ад смерці!!

Дурныя слёзы засцілаюць усё перад табою. Батарэя гатова к бою? Не? Ах, чаму не? Мала людзей. Усе, хто можа, на пазіцыю! Першае наша аруддзе ўжо страляе. Пехацінцы гуськом нясуць ад перадкоў, з лагчыны, латкі з снарадамі. Батарэйцы — з імі. Сізоў ласкава шлёпае шашкаю па спінах, падганяе! Страляе другое! Гранатаю, гранатаю! Дзе ж людзі? Збягаюцца спозненыя нумары… Жарнулі б усёю батарэяю, — людзей мала! Скарэй! Скарэй!! Скарэй!!!

Радасць, радасць! З гары крычаць: «Абстрэлены аэрастат спускаецца на зямлю, спусціўся, спусціўся!» Спусціўся…

А калі я бег сюды міма хутаркоў, з бліжэйшага двара выйшлі тры старыя жмудзінкі, ідуць — шалёныя — на другі хутарок.

— Куды вы? Азад!! — памятаю, крыкнуў на іх, як у нас крычыць пастух на кароў.— Заб'юць вас тут, у пограб лезьце, хавайцеся!

Не разумеюць маёй мовы жмудзячкі… Свірэпа махаю на іх абедзвюма рукамі, каб вярнуліся. Пастаялі, паўзіраліся, назад панура папляліся.

Потым мы акопы капаць, тэлефоны правадзіць завінуліся. Уся батарэя страляць пачала.

Да цёмнага стралялі.

Тэлефон наш зараз перабіла (адразу два драты). Чатырох батарэйцаў раніла: феерверкера Абаротава, Пічугіна, Баяшку (цяжка) і запаснага Чысцякова. А якія былі страты ад пераезду — пакуль што не ведаю. Кажуць, аднак, што зусім маленькія: чалавек пяць, ездавых і нумароў, лёгка параніла, — і ўсё. I мяне дзівіць: ці гэта шчаслівы выпадак, што мала стратаў пасля такога пякельнага абстрэлу, ці што?

Тут пясок, капаць было лёгка, але акоп наш тэлефонны — «ад сонца толькі», як казаў Чарноў, прыйшоўшы да нас на кароткі час з наглядальнага пункту. Чарноў казаў, што нейкаму беднаму пехацінцу галаву адарвала, ляжыць там у нізінцы, дзе торф капалі. Уцякаў ад абстрэлу, як пераязджалі, і лёг. Ад Чарнова ж мы даведаліся, што тая батарэя, якая страляла з перавалу, — трэцяя батарэя нашага ж дывізіёну, і ішла ў адной з намі калоне. У яе дужа цяжкія страты, «але ўсім дадуць крыжы, і на месяц — у тыл», — казаў Чарноў. Пад'ехалі мы да нямецкіх пазіцыяў незвычайна блізка: простым вокам відаць была карзіна, падвешаная пад аэрастатам, у якой сядзяць нагля дальнікі.

Сёння «каўбаса» (аэрастат) ізноў вісіць, толькі значна далей ад нас.

Кажуць, уночы пойдзем далей. Кажуць, што ўчора наша пяхота забрала многа немцаў у палон і многа пабіла і параніла.

Батарэя страляе. Страляніна на ўсім фронце… Некалі пісаць. Пісаць у вязёнках трудна.

Трошку сціхла. Калі гэта пішу, выпушчана ўжо 807 шрапнеляў і 408 гранат. Нямецкія снарады пералятаюць цераз нас, бо

мы за гарою, у «мёртвай прасторы». Усе чамусь зрабіліся надта пэўны, а ў маёй душы ёсць трывога нейкая… Саромеюся нават прызнацца, сказаць уголас.

Горы

18 кастрычніка.

Стаім за гэтымі гарамі, у гэтай «мёртвай прасторы», і я хачу верыць, што можа быць такое месца за гарою, дзе снарады не ўпадуць. Але штосьці тут няпэўнае…

Учора да цёмнага стралялі. Прыйшоў вечар… Мароз бярэцца. Ногі на замёрзлай руні пада мною не правальваюцца. Месяц сярод сівых, панура сцюдзёных, хмар сунецца і шпарка бяжыць…

Капаем акоп: я, Пашын і Беленькі. Сварымся, няма ладу. Пашын лае нас абаіх «арыстакратамі» і кідае зямлю цэлымі кучамі, як волат. Беленькі — за архітэктара, і лае Пашына і мяне за няўмельства будаваць акопы, а сам капне-капне трошку і памінутна садзіцца абціраць пот. Я цягаю з хутара жэрдзі на пакрышку і не бачу толку ў Беленькавай архітэктуры, бурчу. Сварымся затое, што ўсім нам цяжка.

Пайшоў я на адзін хутар. Спакойны гаспадар не дае нічога браць. Таргуецца нават за аглоблі ад саней. Гаворыць па-расійску, а здаецца, — немец, а не літовец. Можа, шпег? Да граніцы тут 4 вярсты, з гары ўдзень відаць Вержбалова (казаў падпар.[учнік] Сізоў). А я і баюся: ноч, цёмна, я адзін на хутары з гэтым падазроным гаспадаром.

Пайшоў на другі хутар, выламаць якія-небудзь дзверцы; чую, у хаце выюць… Уваходжу: дзеці гудуць, бабы плачуць, рукі ломяць, хапаюць посцілкі, падушкі, кідаюцца. «Арклю, арклю (конь?)… Важой (ехаць)… Ах ах-аей… Дэва, дэва (бог)!..» Гаспадарас кідаецца да мяне: ці можна цяпер ехаць, ці заб'юць іх нямецкія снарады, ці нойдзем мы далей адгэтуль, наперад? Хлопчык умее троху па расійску, мабыць, хоча пахваліцца гэтым, кажа: «Нета яйка… Афіцэрас убіяі ўсю курыца…» Дурненькі! Я прыйшоў не па яйкі, не па курыцу, мне дошкі патрэбны на акоп. Гладжу па галоўцы, — смяецца. I гаспадарас паспакайнеў. Сказаў я ім ласкавае слова і пайшоў без дзверцаў.

— Арыстакрат! Капайце ж самі, чорт вас бяры! — лаецца Пашын, швіргае лапату, садзіцца на ўскапаны пясок і бярэцца за курыва.

— Вальнашляючы… Дзверцаў не можаце дастаць! — кіпяціцца Беленькі, таксама кідаючы работу, і доўга не можа абцерці ўсяго свайго вялікага поту.

А потым пайшлі ўсе ўтраіх, знялі і прыпёрлі цэлыя вароты з хутару таго падазронага гаспадара.

Акоп так і не выкапалі. Накідалі ў ямку лёну, накрылі яе варотамі — і так начавалі.

Сёння чуў, як адзін пехацінец казаў другому, што снарадам забіла двух «вольных» на хутары ў той час, як гэты пехацінец з другім сваім таварышам куплялі на хутары бульбу.

— Даражыліся, цягнулі душу з цела, а снарад як бэхне! Нас не зачапіла, бо ўжо былі іх кінуўшы і адышоўшы, а яны, глядзім, гатовы… Вярнуліся мы, забралі бульбу так.

Дзіця Сізоў. Усё запісвае, але чытаў запісанае батарэйцам. Напісаў аб тым, як гэтыя батарэйцы частавалі бульбаю галоднага пехацінца, не меўшага нават хлеба. Апавядае салдатам пра сваё хатняе жыццё (ён — адзіны сын старэнькага адстаўнога пяхотнага капітана), кажа, адкуль родам, як вучыўся, як любіць Расію і народ і што гатоў за іх памерці… Салдаты любяць яго, але некаторыя цішком пасмейваюцца. «Пенсію буду пасылаць дамоў, — прызнаецца ён, — а то ногды заб'юць, дык санітары з мёртвага возьмуць». У яго выпаўзла беленькая (значыцца, вошына) з-пад пярчаткі, — пачырванеў, як мак.

Поделиться:
Популярные книги

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Старатель 2

Лей Влад
2. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 2

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Мимик нового Мира 11

Северный Лис
10. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 11

Пришествие бога смерти. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Ленивое божество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пришествие бога смерти. Том 5

Аномальный наследник. Том 3

Тарс Элиан
2. Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
7.74
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 3

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник