Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

На імперыялістычнай вайне

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Засмучэнне і трывога на сэрцы. Не пацяшае перамога. Сумныя малюнкі!

Крыжы на полі, на краях лесу, ля дарогі за канаваю. Змывае дождж слабыя карандашныя напісы: «Тут пакояцца рускія воіны, забітыя пры здабыванні г. Сталюпэнену 4 га жніўня 1914 году». Відаць, у адной магіле пахаваны і немцы, бо на адной з іх стаіць другі крыж з напісам: «Тутака пакояцца германскія воіны, забітыя пры абароне места С. 4-га жніўня 1914 году». Яшчэ колькі сігоў, і дошка: «Магіла воінаў-яўрэяў».

Іншыя крыжы са звязаных кіёчкаў. I ўжо пахіліліся, і ўжо борзда заваляцца. I згубіцца месца апошняга супакаення воіна.

25 кастрычніка.

Учора заначавалі рана, яшчэ відным вечарам.

Сёння выехалі ў 8 гадзін раніцы (пішу на прывале).

Прапаршчык Валк (латыш) даў мне ўчора вялікі, фунты два ці болей, кавалак беленькага хлеба. Я даў патроху кожнаму тэлефаністу, сам толькі пакушаў — і кавалачак схаваў у ранец. Цераз малы час шчупянуўся — няма. Хацеў зрабіць скандал, але раздумаўся, пакінуў так. Думаў на Яхімчыка, думаў на старшага… А хто яго ведае, хто так паджартаваў.

Адусюль на нямецкай зямлі вее на мяне нейкім мёртвым пахам. Чую мярцвячыну, хоць ты што…

Надта спакойна расселіся мы на чужой зямлі на воку ў ворага. Быць жа не можа, каб за намі не сачылі. А мы сабе — душым кур, варым парасяціну, — ой, нядобра!

— Начальства ведае лепей за вас! — скалоў за гэткія развагі старшы мяне і Беленькага, але і сам хаваў у голасе нездавальненне справамі і трывогу.

Сёння гадзіне а 10-й пачалося.

Едзем спакойна, — раптам ні з таго ні з гэтага — пу-ухсь! — лёгкая шрапнелька над самай батарэяй.

— Немцы з правага боку!

Тут жа на дарозе зняліся з перадкоў і пастроіліся к бою. Камандзір узлез на перадок і стаяў з біноклем у руках, загарадзіўшыся так-сяк арудзійным шчытом.

Стаім. Нічога не відаць, не чуваць. Пяхота некуды бяжыць з дарогі.

— Ах, гэтыя разведчыкі!

Ізноў колькі шрапнелек расплылося белымі кудравымі клубочкамі.

Мне зрабілася ворашна.

— Нас абкружаюць, — сее нейкі пехацінец паніку. — Камандзір нашае дывізіі, нямецкая морда, нябось ведае, што робіць.

Ці ж можа быць? Генерал-лейтэнант N.? Гэткі горды, стройны на кані, з задранаю галавою… Сівая бародка…

Няўжо — палон?

Незвычайна яскрава спамінаю ўчорашні сон… Я ў сваёй вёсцы… Чырвоныя-чырвоныя, аж чорныя, сліўкі ля Паўлюковага саду, на зямлі, на вуліцы, ля плоту… Ідзе Максім, салдата Захаронка сын, з ім яго жонка, і ў яе на ўлонні іх «свавольны» дзіцёнак… I нейкі кот драпае яму яго дзяціны твар… Я з імі здароўкаюся, як заўсёды ў нас вядзецца. Але, абмінаючы іх, заўважаю, што адна нага ў мяне як быццам карацейшая?.. А трымаюся героем! Пайшоў… Сустрэўся з сваёю даўнаю сімпатыяй — Зенаю, сястрою гэтага самага Максіма. Прапусціла мяне пільна вачмі, а я быццам нічога і не заўважыў…

Усё ізноў сціхла. Ніхто нічога не ведае, адкуль і хто страляў, што такое? Камандзір наш нездаволена гамоніць пра нешта з камандзірам дывізіёну. Той разводзіць рукамі…

Строімся, супакайваемся, едзем далей. Тэлефонкі з камандзірам — наперадзе. Перад намі ідзе батальён пяхоты, за намі — таксама.

Ізноў усё спакойна…

Толькі ліха нагнала зайцоў. Адкуль іх столькі? Адзін кінуўся якраз цераз дарогу. Камандзір пераксціўся і дзеля чагось збочыў (адзін, без ардынарца і разведчыкаў) і паехаў далёка ад дарогі ўправа. Мы едзем дарогаю далей. А ён захацеў, мусіць, абмінуць, што заяц перабег дарогу…

Стаім. Ізноў нейкая трывога далёка спераду, на дарозе… Чаго чакаем? Камандзір некуды паехаў з старшым.

Што гэта дзеецца? Нешта ды не так… Трывога, трывога спавівае сэрца тамучым нечым…

(Канец дзённіка.)
* * *

Ізноў пішу. Пішу, калі мінулася пасля таго шмат дзён.

…Троху супакоіўшыся, мы паехалі далей. Наўкола нас усё было ціха. Маўчала пустое восеннае поле, маўчалі бязлюдныя разбураныя нямецкія сялібы, абгарэлыя рэшткі каменных сцен. Заснулі цішою горкі, зрытыя акопамі.

Нехта нам казаў, што абстралялі нас немцы з лёгкай гарматкі, падвезенай на аўтамабільнай платформе па шашы. Такое тлумачэнне ўсіх нас раздражніла: дзе ж была наша разведка? Аб чым клапоціцца

начальства?

Ехалі далей…

Неўспадзеўкі ляціць па полі к батарэі, як віхар ці бомба, раз'юшаны казак… Без шапкі, расхрыстаны, мокры ад поту, з абадраным да крыві бокам у каня.

— Дзе начальства? — грозна крыкнуу ён нам, укапаўшы з разбегу каня нагамі ў зямлю.

Камандзір наш сам паспяшыў к яму:

— У чым, казак, справа?

— За вярсту адгэтуль наступае нямецкая пяхота!! — як громам выпаліў у нас і паляцеў далей.

Я не магу ўздумаць, як што потым рабілася. Бачыў толькі спалоханыя твары пехацінцаў нашага батальёну, што заляглі пад горкаю, а некаторыя дзяўбалі замёрзлую зямлю лапатачкамі, каб зрабіць сабе ямачкі; чуў нейкія крыкі — каманду, ці што; дзесь з левага боку і спераду разлягліся ў паветры першыя, рэдкія стрэлы з вінтовак.

Батарэя скацілася з дарогі ўніз, к вузкай, але глыбокай і быстрай рэчачцы, за сажняў сто ад дарогі. Перадкі батарэйныя кінуліся ўздоўж рэчкі, каб перабрацца на той бок; ездавыя кінжаламі секлі альшэўнік, каб хоць троху накідаць у рэчку мост-пераправу. Мы не паспелі ні выкапаць акопаў, ні правесці тэлефону ў дывізіён. Батарэя зараз пачала страляць, і я мусіў дрыжачымі ад раздражнёнасці і трывогі рукамі запісваць каманду. Камандзір узлез на перадок ува ўвесь свой вялікі рост — і з біноклем у руках камандаваў. Хацелася пакланіцца перад яго геройскай постаццю — гатовай мішэнню для ворага. Над намі закруціўся аэраплан і пачаў кідаць на нас нейкія бліскучыя ў паветры стужкі, паказваючы сваім, дзе мы. Калі я троху абдумаўся, гул ад бою — гарматнага, кулямётнага, вінтовачнага — заглушыў усё. Батарэя апынулася пад абстрэлам. Альшэўнік гутаўся і крышыўся ад снарадаў, галлё сыпалася ў рэчку, з усіх бакоў гудзелі над галавою кулі. Потым зашпэкалі і зларадасна захвюкалі шрапнелі. Пачуў я — стогнуць раненыя, убачыў мімаглядам, гледзячы ў запісы камандаў, што цягнуцца некуды людзі ў крыві, убачыў санітараў з чырвонымі крыжамі на рукавах і палатняныя насілкі.

Да мяне падпоўз бела-сінявы, з мукаю ў вачах, наш старшы тэлефаніст і папрасіў, каб я завёў яго на перавязачны пункт. Я кінуў пісаць («Нашто цяпер пісаць?» — падумаў я) і з вялікім трудам павёў яго ўздоўж рэчкі, не знаходзячы пераправы. Тут, у норках пад берагам, сядзелі пехацінцы з нашага батарэйнага прыкрыцця; некаторыя, быццам тыя страусы, былі схаваўшы галаву ў ямку. Адзін пехацінец пасобіў мне весці старшага, бо старшы ледзьва пераступаў нагамі, ён быў ранены куляю ў спіну, між самых лапатак, і балюча стагнаў. Калі гэтак ішлі, пехацінец заўважыў у сябе на боце кроў, потым закульгаў ад болю, але не кінуў весці старшага са мною далей. Мы ўжо аддаліліся ад батарэі на добрыя гоні, падарожжа здалося страшэнна доўгім і цяжкім, — і ўсё ж мы не знайшлі яшчэ перавязачнага пункту. У другім баку мы ўбачылі, што едзе шпітальны фургон, і скіраваліся туды напрасцень, па полі. На нашу радасць, фургон спыніўся. На ім шалохалася на кійку палатнішча з чырвоным крыжам, і я, чуўшы пра міжнародныя законы вайны, з уцехаю падумаў, што тут ужо нас не абстраляюць. Аж як толькі мы падышлі на сажняў паўсотню ад фургону, побач з ім бухнуўся і страшэнна разарваўся «чамадан», узняўшы гару зямлі ўвелькі з добрую хату, і абняў усё чорным смярдзючым дымам. Зазвінелі, загулі асколкі. Адзін конь заваліўся і задрыгаў нагамі, другі стаў ірвацца на дыбкі. Нам трэ было б зараз легчы, а мы пнуліся на ўсю сілу да фургону, як бы ратунак быў для нас у фургоне. Потым я агледзеўся, што пехацінца з намі няма: ён ляжаў адзаду. Зараз выскачылі з фургону санітары, схапілі без усякага жалю самлелага старшага і ўкінулі яго ў фургон. «I той варушыцца!» — крыкнуў адзін санітар таварышу і пабег да пехацінца, схапіў яго пад рукі адзаду і, задам бегучы да фургону, прывалок і яго. I яго ўкінулі ў фургон. Фурман адрэзаў раменне на забітым кані, сеў верхам на другога, засморгаў рукамі і нагамі — і вялізны фургон на адным кані шалёна паскакаў ад мяне па полі. А я кінуў туды вокам і пабег назад — колькі меў сілы…

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Вопреки судьбе, или В другой мир за счастьем

Цвик Катерина Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.46
рейтинг книги
Вопреки судьбе, или В другой мир за счастьем

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3