Чтение онлайн

на главную

Жанры

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Пацюпа Юры

Шрифт:

Запраўдную структуру такога вершу цяжка ўлавіць дакладна, хоць фармальна перад намі «шасьціступовы ямб», з дамешкамі «пяціступовага». Гэта якраз тая мяжа даўжыні, дзе памер не ўспрымаецца на слых. Дапамагчы можа скандоўля ці альтэрнацыя. Аднак рэальна альтэрнацыя вытрымваецца толькі ў 3-м ды 4-м радкох. Рэшту вершу працінаюць разломы, якія даюць нам і пэоны, і дактылі, і нават леймаваны сэгмэнт на канцы 2-га радка. Узьнікае пытаньне: як жа гэтулькі гадоў паэты пісалі, асьлепленыя «ямба-харэізмам»? Практыка паказвае, што пісалі па-рознаму, у залежнасьці ад таго, хто якія мэты перад сабою ставіў. Памеры кароткія і цэзураваныя, як мы бачылі, маюць мэханізмы да самарэгуляцыі. А ў доўгіх многія паэты таксама давалі рады ўлавіць альтэрнацыю. Калі ж не, дык унутры вершу ўтваралася

невідомая «лесьвіца Маякоўскага» — я думаю, што менавіта разломы і леймы падрыхтавалі нашае вуха да яе ўзьнікненьня.

Як бачым, пэонавая вэрыфікацыя рытму істотна дапамагае падоўжыць радок без запраграмаванага падзелу мэдыянаю і незапраграмаванага падзелу разломамі. Праўда, звышдоўгіх цэльных пэонавых радкоў ня надта шмат. Кожны зь іх — таксама свайго роду рарытэт. Дзеля нястачы патрэбных беларускіх прыкладаў возьмем урывак з расейскага тэксту:

Заиграй-сыграй, тальяночка, малиновы меха, Выходи встречать к околице, красотка, жениха. Васильками сердце светится, горит в нём бирюза, Я играю на тальяночке про синие глаза. Сяргей Ясенін

Гэты верш дасюль недаацэнены вершазнаўцамі. Гучыць ён неяк дзіўна — запраўды, як граньне гармоніка. Рэч у тым, што чым даўжэйшая фраза, тым хутчэйшы яе тэмп, таму радкі, якія захоўваюць цэльнасьць вымаўляюцца адным уздыхам. Аднак доўгі радок, нават добра альтэрнаваны, часьцей за ўсё не вытрымвае адзінства, і калі яго не разьядаюць хаатычныя разломы, дык сымэтрычна дзеліць мэдыяна:

Шары прыцемак паволі // зьлізваў барвы навакольля. Горад стойваўся і глухнуў. // Змрок насоўваўся густы. Ані гуку, ані руху… // Толькі булькалі на кухні Аднастайна, мерна, глуха // кроплі цяжкія вады. Алег Мінкін

Дык чаму ж радкі слушнага «васьміступовага харэю» С. Ясеніна і А. Мінкіна паводзяць сябе па-рознаму? У першага яны ўтвараюць вельмі рэдкі суцэльны альтэрнаваны радок, а ў другога, захоўваючы альтэрнацыю, дзеляцца на два паўрадкі. Ці, іншымі словамі, верш Ясеніна зьяўляе адзін чатырохступовы пэон трэці, а верш Мінкіна — два дзьвюхступовыя пэоны трэція. Вышэй мы ўжо казалі: усе загадкі вершаваньня замыкаюцца ў сылябіцы. А гэта значыць, што калі пільна сугадаць факты г. зв. сылябічнае паэзіі, то мы атрымаем адказы і на пытаньні сыляба-тонікі.

З грунту, адказ просты: у Ясеніна сынэрэза стрымвае падзел радка, а ў Мінкіна дыярэза ператвараецца ў цэзуру і спрыяе дыхатаміі. Ясенін унікнуў дыхатамічнага распаду радка, бо месца меркаванае цэзуры ў яго прыпадае на сярэдзіну слоў тальяночка, околица, светится. Падзел, каб і ўзьнік за гэтымі словамі, даў бы анакрузу другіх паўрадкоў, адрозную ад анакрузы першых паўрадкоў. Словы на месцы мажлівае цэзуры становяць сабою адумысныя чыньнікі, якія можна абазначыць як шпоны. У кароткім радку шпоны не адыгрываюць жаднае ролі, бо рытмавая цэльнасьць захоўваецца бязь іх. Затое ў доўгім цэльнасьці радка можна дабіцца толькі пры дапамозе шпонаў ці сынэрэзы, дзе апошняя становіць сабою зьяву, а першыя — элемэнты, што ўтвараюць тую зьяву.

Як дыхатамія адбываецца — варта прыгледзецца пільней. Для «натуралізацыі» нам патрэбен шаснаццацірадковік, у якім заразом прачытваецца слушны васьміступовы харэй і падзел на ступы супадае з падзелам на словы. Усё разам гэта дае магу сячы радкі да апошняга кванту, якім стане слова як ступа харэю. Падобных вершаў у чыстым выглядзе практычна не бывае, але досыць і аднаго добрага радка з «Пэнтатэўгума» Андрэя Белабоцкага, «расейскага беларуса» XVIII ст.:

Шахом / небо // хощеш / взяти, /// мат ти / скоро // в аде / будет.

Перад намі звышдоўгая адзінка — даўжэйшых паэты-сылябісты проста не практыкавалі. Чыста тэарэтычна дыярэзы дазваляюць расьсячы яе на дзьве, чатыры і восем адзінак. Аднак ня ўсе падзелы аднолькава пажаданыя (графічна гэта паказвае колькасьць цэзуравых рысачак). Шаснаццаціскладовік «ахвотна» дзеліцца (///) на два васьміскладовікі, тыя — ужо «меней ахвотна» — дзеляцца (//) на чатыры чатырохскладовікі, і апошнія — «зусім неахвотна» — дзеляцца (/) на восем двухскладовікаў. Як бачым, чым глыбейшы падзел, тым ён гвалтоўнейшы. Зь іншага боку, звышдоўгі радок — таксама рэч гвалтоўная, нездарма ён так лёгка пасёкся напалам.

Такім парадкам, аптымальная даўжыня дадзенае дыхатаміі — восем складоў, клясычны памер беларускіх паэтаў «арганічнае пары». Ніжэйшы межань (пэон трэці) становіць сабою структуру паўрадка, заснаваную на моцных іктах. Найніжэйшы межань (харэй) зьяўляе інфраструктуру структуры, заснаваную на моцных і слабых іктах. А найвышэйшы межань утварае свайго роду супраструктуру, апісваную часьцей за ўсё як цэзураваны шаснаццаціскладовік ці як цэзураваны васьміступовы харэй, радзей — як цэзураваны чатырохступовы пэон трэці. Калі ніжэйшы і найніжэйшы межні могуць разглядацца як дзяленьне цэльнае рытмавае адзінкі, дык найвышэйшы, наадварот, — выглядае як складваньне гэтых адзінак. І, нарэшце, калі паўрадок і адзінка яго структуры, пэон, утрымваюць усе тры віды складоў, дык у харэі заўжды бракуе ці моцнага, ці слабога ікту, што гаворыць пра несамастойнасьць харэю.

У несамастойнасьці двухскладовых памераў можна таксама пераканацца на прыкладзе аналягічнага «васьміступовага ямбу», дзе пад націскам стаяць усе моцныя склады — і ямбаў, і пэонаў, — але вольна чытаюцца толькі пэоны. Заразом дыхатамія тут, як і ў Мінкіна, можа разглядацца як вынік складваньня натуральных карацейшых адзінак у ненатуральны звышдоўгі радок:

Ты — мой закон, мая душа, // мая рэлігія, мой Бог. І кожну хвілю я табе // малітвы новыя твару. Табой я шчасьліў, я — твой жрэц, // хвалу табе пяе мой рог. Я — сеўбіт твой, я — твой ратай, // я паласу тваю ару. Зьмітрок Бядуля

Дзяленьне і складваньне — падставовы сродак страфаваньня, які практыкаваўся ў антычным вершаваньні і, як мы ня раз пераканаемся, у беларускай сылябіцы. А праз апошнюю натуральна лучыў у блізкія да сылябікі ўзоры сыляба-тонікі. Вось, прыкладам, складаная страфа (нягледзячы на простую рымоўлю), утвораная чыста праз дыхатамію васьмірадковіка:

Гэй, ты маці, родна мова, Гэй, ты звон вялікі, слова, Звон магучы, Звон бліскучы, З срэбра літы, З злота зьбіты, Загрымі ты, Загрымі! Алесь Гарун
Поделиться:
Популярные книги

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Последний попаданец 8

Зубов Константин
8. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 8

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь