Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— Вось такі метад, — сказаў я.

— Вось такі метад, — як папугай, паўтарыў ён. — Адзіны метад, дзіцятка вы маё! Калі б я паспрабаваў супернічаць з ім цяпер, я нашкодзіў бы сабе на потым. Не, дарагі навічок, трэба зычліва, спакойна чакаць.

Зрабілася душна і цяжка дыхаць. Пат закашлялася. Я заўважыў, што яна са страхам зірнула на мяне, і я зрабіў выгляд, што нічога не чуў.

Бабуля, абвешаная жэмчугам, сядзела, ціха паглыбіўшыся ў сябе. Час ад часу яна рэзка рагатала. Потым зноў імгненна супакойвалася і сядзела

нерухома. Шкілет сварылася з суседам. Расеец паліў цыгарэты адну за адной. Скрыпач даваў яму прыпаліць. Нейкая дзяўчына раптам сутаргава каўтнула, паднесла да рота хусцінку, глянула на яе і збялела.

Я глянуў у залу. Там стаялі сталы спартсменаў, там — здаровых грамадзян, там сядзелі французы, ангельцы, галандцы, у мове якіх працяглыя склады напаміналі пра лугі і мора. А паміж імі ўсімі прымасцілася за столікам маленькая калонія хваробы і смерці — ліхаманкавая, прыгожая, закінутая.

Лугі і мора… Я зірнуў на Пат… Лугі і мора… пена і пясок і курганне… ах, падумаў я, мой каханы вузкі лобік! Мае каханыя рукі! Любімае жыццё, якое можна любіць, а ўратаваць — нельга.

Я ўстаў і выйшаў за дзверы. Мне зрабілася горача ад горычы і бяссілля. Я паволі пайшоў па дарозе. Мяне працінаў халодны вецер, што дзьмуў з-за дамоў. Я сціснуў кулакі і доўга ўзіраўся ў нерухомыя белыя горы, мяне гнялі дзікая бездапаможнасць, злосць і боль.

Па вуліцы, бомкаючы шаргункамі, праехалі сані. Я пайшоў назад. Насустрач мне выйшла Пат.

— Дзе ты быў?

— На свежым паветры.

— У цябе дрэнны настрой?

— Ды не!

— Каханы, весяліся! Весяліся сёння! Дзеля мяне. Хто ведае, калі я выберуся зноў на баль.

— Выберашся, і не адзін раз.

Яна прыхіліла галаву да майго пляча.

— Калі ты кажаш, то так і будзе. Хадзем, патанцуем. Мы ўпершыню танцуем з табой.

Мы пайшлі танцаваць. Цёплае мяккае святло было літасцівае, яно скрадвала ўсе цені, якія паклала на твары глыбокая ноч.

— Як ты адчуваеш сябе? — спытаў я.

— Добра, Робі.

— Якая ты прыгожая, Пат.

Яе вочы загарэліся.

— Цудоўна, што ты мне так гаворыш.

Я адчуў шчакой дотык яе цёплых сухіх вуснаў.

…Калі мы вярнуліся ў санаторый, было ўжо позна.

— Толькі зірніце на яго выгляд, — захіхікаў скрыпач і неўпрыкмет паказаў на расейца.

— У вас выгляд гэткі ж самы, — злосна сказаў я.

Ён разгублена глянуў на мяне.

— Ну пэўна, вы ж здаравіла! — з'едліва сказаў ён.

Я падаў расейцу руку. Ён кіўнуў мне і пяшчотна падтрымаў маладую гішпанку, калі яна падымалася па лесвіцы. У слабым святле начных лямп здавалася, што яго шырокая прыгорбленая спіна і худзенькія плечы дзяўчыны нясуць наверх цяжар усяго свету. Дама-шкілет цягнула па калідоры свайго сябра, які нешта верашчаў. Антоніа пажадаў нам добрай ночы. Было нешта прывіднае ў гэтым амаль нячутным развітанні, прамоўленым шэптам.

Пат здымала сукенку праз галаву. Яна

стаяла нахіліўшыся і цягнула за плечыкі. Парча парвалася. Пат пачала разглядаць тое месца.

— Мусіць, ужо пара прыйшла, — сказаў я.

— Нічога, — сказала Пат. — Мне ўжо, пэўна, не спатрэбіцца.

Яна паволі склала сукенку і не павесіла яе ў шафу. Яна паклала яе ў чамадан. На яе твары раптам адбілася стома.

— Зірні, што ў мяне ёсць, — хутка сказаў я і з кішэні паліто выцягнуў бутэльку шампанскага.

— Цяпер мы крыху пасвяткуем адны.

Я прынёс фужэры і наліў. Яна ўсміхнулася і выпіла.

— За нас, Пат.

— Так, мой каханы, за наша цудоўнае жыццё.

Як нязвыкла было ўсё гэта: пакой, цішыня і наша журбота. Ці не жыццё панавала за дзвярыма, бясконцае, з лясамі, рэкамі і моцным дыханнем, цвітучае і неспакойнае? Ці не сакавік абуджае ўжо зямлю?

— Ты застанешся са мной, Робі?

— Так, пойдзем у пасцель. Мы будзем так блізка, як толькі могуць быць людзі. А фужэры паставім на коўдру і будзем піць.

Віно. Залаціста-смуглявае цела. Чаканне. Бяссонне. Цішыня і ціхія хрыпы ў грудзях каханай.

XXVIII

Зноў стала вільготна і ветрана. Парывісты імжысты цёплы вецер шалеў у даліне. Снег размяк. Са стрэх пацякло. Крывая тэмпературы пайшла ўверх. Пат мусіла ляжаць. Лекар прыходзіў праз кожныя дзве гадзіны. Яго твар рабіўся ўсё больш заклапочаны.

Аднойчы я палуднаваў, калі з'явіўся Антоніа і сеў каля мяне.

— Рыта памерла, — сказаў ён.

— Рыта? Вы пра расейца?

— Не, Рыта, гішпанка.

— Гэта неверагодна, — сказаў я і адчуў, як кроў застыла ў жылах. Становішча Рыты было менш пагрозлівае, чым у Пат.

— Тут не такое магчыма, — адказаў меланхалічна Антоніа. — Яна памерла сёння раніцай. Да ўсяго яшчэ дадалося запаленне лёгкіх.

— Запаленне лёгкіх… гэта іншая справа, — сказаў я з палёгкай.

— Васемнаццаць гадоў. І такая цяжкая смерць.

— А расеец?

— А, не пытайцеся. Не можа паверыць, што яна мёртвая. Сцвярджае, што гэта летаргічны сон. Сядзіць каля яе ложка, і ніхто не можа вывесці яго з пакоя.

Антоніа пайшоў. Я глядзеў у акно. Рыта памерла. А я сядзеў і думаў: «Не Пат, не Пат…»

Праз шкляную перагародку я ў калідоры ўбачыў скрыпача. Не паспеў я ўстаць, як ён быў каля мяне. Выгляд у яго быў жудасны.

— Вы паліце? — сказаў я, каб толькі нешта сказаць.

— Вядома! А чаму не? Цяпер? Зараз усё роўна!

Я паціснуў плячыма.

— Вам, мусіць, смешна, дабрадзею? — пакпіў ён.

— Вы звар'яцелі, — сказаў я.

— Звар'яцеў? Ды не, я хібіў. — Ён налёгся на стол і дыхнуў мне ў твар каньяком. — Я хібіў. Яны мяне ўхандохалі. Усе свінні. І вы таксама, вы — дабрачынная свіння.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Игра топа. Между двух огней

Вяч Павел
2. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Игра топа. Между двух огней

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Идущий в тени 6

Амврелий Марк
6. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.57
рейтинг книги
Идущий в тени 6

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10