Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Я ўтаропіўся на банкноты. Адкуль яны ў яго? І так хутка? Я ж ведаў усе нашыя крыніцы. І раптам я здагадаўся. Я ўявіў сабе аматара гонак канфекцыянера Больвіза, прыпомніў, як прагна ён абстукваў «Карла» каля бара пасля таго, як прайграў гонку, як ён сказаў: «Гэтую машыну я куплю ў любы час!» Д'ябальшчына! Кёстэр прадаў «Карла»! Вось адкуль раптам грошы! Прадаў «Карла», пра якога ён гаварыў, што лепш страціць руку, чым машыну. «Карла» ўжо не было. Ён цяпер быў у сытых руках фабрыканта, а Ота, чыё вуха пазнавала яго за кіламетры, будзе прыслухоўвацца да яго выцця на вуліцах. Так

вые прагнаны сабака.

Я схаваў ліст Кёстэра і пакунак з ампуламі морфію. Я ўсё яшчэ бездапаможна стаяў перад паштовым акенцам. Найлепш было б адразу адаслаць грошы назад, але нельга — яны былі нам патрэбныя. Я разраўняў паперкі, схаваў іх у кашалёк і выйшаў. Пракляцце! Цяпер я кожную машыну буду абыходзіць бокам. Машыны былі мне сябрамі, але «Карл» значыў куды больш. Таварыш! «Карл», прывід дарог. Мы былі адно цэлае. «Карл» і Кёстэр, «Карл» і Ленц, «Карл» і Пат. Я злосна і бездапаможна абтрос снег з ног. Ленц загінуў. «Карла» купілі. А Пат? Аслепленымі вачыма я ўзіраўся ў неба, гэтае шэрае бясконцае неба бога-вар'ята, які прыдумаў жыццё і смерць на сваю забаву.

Пад вечар вецер перамяніўся, пасвятлела і пахаладала. Вечарам Пат адчула сябе лепш. Наступнай раніцай яна магла ўжо ўстаць, а праз некалькі дзён, калі Рот — мужчына, які паправіўся, — ад'язджаў, яна змагла нават пайсці праводзіць яго на вакзал.

Рота праводзіў вялікі натоўп. Такая тут была завядзёнка, калі хтосьці ад'язджаў. Сам Рот быў не вельмі вясёлы. Яму нейкім чынам не пашанцавала. Два гады назад нейкі свяціла, адказваючы на яго пытанне, ці доўга яму яшчэ засталося жыць, заявіў, што гады два яшчэ, калі будзе сцерагчыся. Для пэўнасці ён спытаў другога лекара, просячы сказаць праўду па шчырасці. Той паабяцаў яму яшчэ менш. Тады Рот размеркаваў усё, што меў, на два гады і спусціў, не зважаючы на сваю хваробу. Нарэшце яго завезлі ў санаторый з моцнай кравацечай… І тут, замест таго каб паміраць, ён пачаў упэўнена папраўляцца. Паступіўшы сюды, ён важыў усяго 45 кілаграмаў. Цяпер ён набраў 75 кілаграмаў і настолькі паправіўся, што яго выпісалі. А грошай не было.

— Што я там буду рабіць? — пытаўся ён у мяне, чухаючы рыжую патыліцу. — Вы ж толькі што адтуль, як там?

— Усё памянялася, — адказаў я, разглядаючы яго круглы зморшчаны твар з бясколернымі вейкамі. Ён паправіўся, хоць быў асуджаны на смерць.

— Прыйдзецца шукаць сабе працу, — сказаў ён. — Як там цяпер наконт гэтага?

Я паціснуў плячыма. Ці варта было тлумачыць яму, што ён, відаць, працы не знойдзе. Ён скора ўбачыць гэта сам.

— У вас ёсць сувязі, сябры? — спытаў я.

— Сябры… ну, вы ж ведаеце… — Ён кпліва засмяяўся. — Калі ты раптам застаешся без грошай, яны разбягаюцца ад цябе, як блохі з мёртвага сабакі.

— Тады будзе цяжка.

— Не ўяўляеце сабе, што будзе. У мяне толькі некалькі соцень марак. І я нічога не ўмею, як толькі траціць грошы. Здаецца, той прафесар меў рацыю, хоць у інакшым сэнсе: гады праз два я аддам богу душу — праўда, ад кулі.

Раптам мяне апанавала шалёная злосць на гэтага ідыёта-балбатуна. Няўжо ён не ведае, што такое жыццё? Я ўбачыў, як перада мной ішлі Антоніа і Пат. Я бачыў

яе шыю, схуднелую ад хваробы, я ведаў, як яна любіць жыццё. У гэты момант я мог бы забіць Рота, калі б такім чынам можна было вярнуць Пат здароўе…

Цягнік адышоў. Рот махаў капелюшом. Тыя, хто застаўся, крычалі яму наўздагон усялякія пажаданні і смяяліся. Дзяўчына, спатыкаючыся, бегла за цягніком і крычала тонкім голасам, які зрываўся:

— Да пабачэння! Да пабачэння!

Потым яна вярнулася і залілася слязьмі. На тварах іншых з'явіўся выраз засаромленасці.

— Ало! — крыкнуў Антоніа. — За плач на вакзале — штраф. Гэта закон санаторыя. Штраф на карысць наступнага свята.

Ён шырокім жэстам працягнуў руку. Астатнія зноў засмяяліся. Востры, жалобны, заліты слязьмі твар дзяўчыны таксама заўсміхаўся. Яна дастала з кішэні паліто пацёрты кашалёк. Мне зрабілася вельмі балюча на душы. Гэтыя твары вакол, гэта ж быў не смех, гэта была сутаргавая, пакутная весялосць, гэта былі грымасы.

— Хадзем, — сказаў я Пат і ўзяў яе пад руку.

Мы моўчкі ішлі па вясковай вуліцы. Каля кандытарскай я спыніўся і купіў карабок цукерак.

— Смажаны міндаль, — сказаў я і працягнуў ёй карабок. — Ты ж любіш яго, праўда?

— Робі, — сказала Пат. Вусны ў яе задрыжалі.

— Хвілінку, — сказаў я і хутка пайшоў у краму кветак. З ружамі я выйшаў па магчымасці спакойна.

— Робі, — сказала Пат.

Мая ўсмешка была даволі жалобнай.

— Пад старасць зраблюся кавалерам, Пат.

Не ведаю, што раптам найшло на нас. Магчыма, прычынай быў той закляты цягнік, што адышоў. Быццам цень, наліты волавам, лёг на нас, быццам вецер разарваў усё, што з цяжкасцю ўтрымлівала нас. Мы раптам адчулі сябе дзецьмі, якія заблудзілі і не ведалі, куды падацца, але, тым не менш, не паказвалі страху.

— Зойдзем вып'ем чарку, — сказаў я.

Яна кіўнула. Мы зайшлі ў кавярню і селі каля акна.

— Што табе заказаць, Пат?

— Рому, — сказала яна і зірнула на мяне.

— Рому, — паўтарыў я і ўзяў пад сталом яе руку. Яна моцна сціснула маю.

Прынеслі ром. Гэта быў «бакардзі» з лімонам.

— Мой каханы, — сказала Пат і падняла чарку.

— Мой добры сябра, — сказаў я.

Мы хвілінку яшчэ пасядзелі.

— Бывае часам дзіўна, праўда? — сказала Пат.

— Праўда. Часам штосьці находзіць. І зноў праходзіць.

Яна кіўнула. Мы зноў пайшлі, прытуліўшыся адзін да аднаго. Міма нас пратопалі коні, запрэжаныя ў сані. Ад іх валіла пара. Змораныя загарэлыя лыжнікі, хакейная каманда ў бела-чырвоных світэрах — жыццё і шум вакол.

— Як ты сябе адчуваеш, Пат? — спытаў я.

— Добра, Робі.

— Праб'ёмся. Праўда?

— Вядома, каханы. — Яна прыціснула маю руку да сябе.

Вуліца апусцела. Вечаровая зара ружовым покрывам ляжала на заснежаных гарах.

— Пат, — сказаў я, — ты і не ведаеш яшчэ, якая ў нас процьма грошай. Кёстэр прыслаў.

— Гэта ж цудоўна, Робі. Тады мы можам з табой як след бавіць час.

— Вельмі проста, — сказаў я. — Як нам захочацца.

— Тады пойдзем у суботу ў медзалу. Там апошні вялікі баль сёлета.

Поделиться:
Популярные книги

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8