Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Заклінаючы, яна зыркала на нас, паціскала плячыма, калі булачнік схіляўся над каталогам, крывіла рот і падміргвала нам. Вясёлае дзіця! Нарэшце яны сышліся на зеленаватым колеры. Дзяўчыне хацелася, каб быў светлы верх. Але тут булачнік упёрся: недзе павінна быць жалоба. Ён адстаяў чорны скураны верх. Ён і на гэтым выйграў: верх жа ён атрымліваў бясплатна, а скура даражэйшая за тканіну.

Яны пайшлі. Але ідучы праз двор, спыніліся. Як толькі чарнявая ўбачыла «кадзілак», яна кінулася да яго.

— Паглядзі, пупсік, вось

дык машына! Як з казкі! Яна мне вельмі падабаецца!

У наступны момант яна ўжо адчыніла дзверцы і ўселася, у захапленні страляючы вачыма.

— Вось гэта сядзенні! Каласальна! Крэслы, як у клубе! Не тое, што наш «форд»!

— Ну, пайшлі, — незадаволена сказаў пупсік.

Ленц падштурхнуў мяне: я мусіў выйсці на арэну і навязаць машыну булачніку. Я глянуў на Готфрыда, але не сказаў ні слова. Ён штурхануў мяне мацней. Я штурхануў яго і адвярнуўся.

Булачнік з цяжкасцю выцягнуў з машыны свой чарнявы скарб і, крыху прыгнуўшыся, у моцным расстройстве падаўся з двара.

Мы пазіралі парачцы ўслед.

— Рашучы чалавек! — сказаў я. — Адрамантаваў машыну, ажаніўся — малайчына!

— І праўда, — сказаў Кёстэр. — Ён яшчэ парадуецца з яе.

Толькі яны завярнулі за рог, як Готфрыд раз'юшыўся.

— Ты што, Робі, зусім звіхнуўся? Правароніць такую магчымасць! Гэта ж была задача для першакласніка!

— Унтэр-афіцэр Ленц! — адказаў я. — Падцягніце жывот, калі размаўляеце са старшым! Што я — прыхільнік дваяжонства, каб аддаваць машыну замуж двойчы?

Трэба было бачыць, як аслупянеў Готфрыд. Вочы ў яго сталі па талеры кожнае.

— Не жартуй са святынямі, — прамямліў ён.

Не звяртаючы на яго ўвагі, я загаварыў з Кёстэрам.

— Ота, развітвайся з нашым дзіцем — «кадзілакам». Ён ужо не наш. З гэтага часу ён будзе надаваць бляску аддзелу, дзе прадаюцца споднікі. Будзем спадзявацца, што яго там чакае шчаслівая доля. Не такая гераічная, як у нас, затое — больш надзейная.

Я дастаў чэк. Ленц як не разваліўся на часткі.

— Не можа быць! І ўжо аплочаны? — хрыпата прашаптаў ён.

— А як вы думалі, жаўтароцікі? — спытаў я і памахаў чэкам. — Гадайце — колькі.

— Чатыры! — крыкнуў Ленц, заплюшчыўшы вочы.

— Чатыры з паловай, — сказаў Кёстэр.

— Пяць! — крыкнуў ад калонкі Юп.

— Пяць з паловай, — адрэзаў я.

Ленц выхапіў чэк у мяне з рук.

— Немагчыма! Пэўна, не аплоціць!

— Пан Ленц, — сказаў я з пачуццём годнасці, — чэк настолькі надзейны, наколькі ненадзейны вы. У майго сябра Блюменталя хопіць грошай на дваццаць такіх чэкаў. Гэта мой сябра — вы разумееце? Заўтра ўвечары я буду есці ў яго фаршыраванага шчупака. Бярыце прыклад! Пасябраваць, атрымаць задатак і быць запрошаным на вячэру! Вось як трэба прадаваць! Так, цяпер вольна! — Готфрыд з цяжкасцю прыходзіў да памяці. Але ён не здаваўся.

— Дапамаглі мая аб'ява і амулет!

Я падаў яму яго медаль.

— Забяры сваю

сабачую бірку. Я пра яе і забыўся.

— Ты прадаў выдатна, Робі, — сказаў Кёстэр. — Дзякуй богу, што мы пазбавіліся ад гэтых саняў. А грошы нам вельмі спатрэбяцца.

— Дай мне пяцьдзесят марак авансу, — папрасіў я.

— Сто. Ты зарабіў.

— Можа, даць табе яшчэ і маё шэрае паліто ў дадатак? — спытаў Готфрыд, падміргнуўшы.

— А ты ў бальніцу не хочаш, варты жалю балбатун-байструк? — спытаў я ў сваю чаргу.

— Хлопцы, на сёння ўсё! — прапанаваў Кёстэр. — За дзень зарабілі дастаткова. Нельга дражніць бога. Давайце выедзем на «Карле» і патрэніруемся перад гонкамі.

Юп ужо пакінуў калонку без прыгляду. Ён усхвалявана выціраў рукі.

— Пан Кёстэр, тады пакуль што тут камандаваць буду я, добра?

— Не, Юп, — са смехам адказаў Ота. — Едзем з намі!

Мы спачатку паехалі ў банк і абмянялі чэк. Ленц ніяк не мог супакоіцца, пакуль не ўпэўніўся, што ўсё ў парадку. Потым мы панесліся так, што аж іскры пасыпаліся з вачэй.

VIII

Я стаяў насупраць сваёй гаспадыні.

— Дзе гарыць? — спытала фраў Залеўскі.

— Нідзе, — адказаў я. — Я проста хачу заплаціць за кватэру.

Да тэрміну было яшчэ тры дні, і фраў Залеўскі ледзь не звалілася з ног.

— Тут нешта не тое, — з падазрэннем вымавіла яна.

— Не бойцеся, — адказаў я. — Дазвольце мне сёння ўвечары ўзяць два крэслы з вашай гасцёўні.

Гатовая рынуцца ў бой, яна ўпёрла рукі ў магутныя сцёгны.

— Вось табе і маеш! Вам ужо не падабаецца ваш пакой?

— Падабаецца. А яшчэ больш — крэслы з вашай гасцёўні.

Я растлумачыў ёй, што, магчыма, да мяне ў госці прыйдзе кузіна, а таму хацелася б зрабіць пакой больш утульным. Яна засмяялася, аж грудзі закалыхаліся.

— Кузіна, — паўтарыла яна з пагардай. — А калі ж тая кузіна з'явіцца?

— Гэта яшчэ не дакладна, — сказаў я. — Але калі прыйдзе, то не позна, на вячэру… Чаму вы не верыце, што гэта кузіна, фраў Залеўскі?

— Няхай сабе, — адказала яна. — Але кузінам не пазычаюць крэслаў.

— А я пазычаю, — настойваў я. — Ведаеце, я вельмі шаную сваяцкія адносіны.

— Відаць па вас! Ветрагоны вы ўсе! Вазьміце крэслы. У гасцёўню пастаўце пакуль што чырвоныя плюшавыя.

— Вялікі дзякуй! Заўтра ўсё прынясу назад. І дыван таксама.

— Дыван? — Яна павярнулася да мяне. — Хто тут хоць слова гаварыў пра дыван?

— Я. І вы таксама. Толькі што.

Яна глядзела на мяне бездапаможна.

— Гэта ж як камплект, — сказаў я. — Крэслы ж стаяць на дыване.

— Пан Локамп, — велічна заявіла фраў Залеўскі, — не перабірайце цераз край. Мера ва ўсім — так гаварыў нябожчык Залеўскі. Нялішне было б засвоіць і вам.

Поделиться:
Популярные книги

Императорский отбор

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Императорский отбор

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Новая Инквизиция 2

Злобин Михаил
2. Новая инквизиция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новая Инквизиция 2

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие