Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Усе яны ішлі адна за адной, асветленыя ліхтарамі: прыгажуня Валі — бледная, танклявая, элегантная; Ліна на драўлянай назе, прысадзістая Эрна, кураня Марыён, чырванашчокая Марго, падобны да жанчыны Кікі ў трусіным палітоне і нарэшце — Мімі, бабуля з хворымі нагамі, падобная да абшчыпанай савы. Я вітаўся з усімі, а калі мы потым праходзілі міма «мамкі» з сасіскамі, я ад усяго сэрца паціснуў ёй руку.

— У вас тут шмат знаёмых, — сказала Патрыцыя Хольман праз нейкі час.

— Такіх хапае, — адказаў я ўпарта.

Я заўважыў, што яна зірнула на мяне.

— Мне здаецца, што нам час вяртацца, — сказала яна

праз хвіліну.

— Так, — адказаў я. — І мне здаецца.

Мы спыніліся каля дзвярэй дома.

— Усяго вам добрага, — сказаў я. — І шмат радасці.

Яна не адказала. З цяжкасцю я перавёў позірк з кнопкі званка на яе. І сапраўды: я не паверыў сваім вачам, яна стаяла, і замест крыўды ў вачах у яе гарэлі агеньчыкі, рот крывіўся ва ўсмешцы, а потым яна засмяялася шчыра і бестурботна, яна проста засмяялася з мяне.

— Вы — малое дзіця, — сказала яна, — божа мой, якое вы малое дзіця!

Я ўтаропіўся на яе.

— Ну добра, — сказаў я, — як бы то ні было… — і раптам зразумеў сітуацыю. — Вы, мусіць, лічыце, што я паводжу сябе як ідыёт?

Яна засмяялася. Я хутка зрабіў крок наперад і моцна прыцягнуў яе да сябе. Няхай думае, што хоча. Яе валасы дакрануліся да маёй шчакі, яе твар быў побач з маім, я адчуў слабы персікавы пах яе скуры. Потым яе вочы наблізіліся, і я адчуў слодыч яе вуснаў…

Яна пабегла, не даўшы мне апамятацца.

Я вяртаўся міма «мамкі» з сасіскамі.

— Дай мне добрую порцыю, — сказаў я, ззяючы.

— З гарчыцай?

Я, стоячы, з вялікай асалодай з'еў сасіску. Алоіс прынёс мне з «Інтэрнацыяналя» куфаль піва.

— Чалавек — смешнае стварэнне, праўда, мамка? — сказаў я.

— Ты, відаць, маеш рацыю, — ахвотна адказала яна. — Учора падыходзіць пан, з'ядае дзве венскія сасіскі з гарчыцай, а потым не мае чым заплаціць. І вось, ужо позна, ніводнага чалавека паблізу, што тут зробіш, вядома, я яго ўпусціла. І ўяві, сёння ён з'яўляецца зноў, плаціць за ўчарашнія сасіскі і дае мне яшчэ гасцінца.

— Даваенная натура, мамка. А ўвогуле — як ідуць справы?

— Дрэнна! Учора сем пар венскіх сасісак і дзевяць сардэлек. Ты ведаеш, каб не мае дзяўчаты, я даўно скапыцілася б. — Яна мела на ўвазе прастытутак, якія падтрымлівалі «мамку», як толькі маглі. Калі яны падчэплівалі кавалера, то пры магчымасці праводзілі яго каля кацялка «мамкі», каб перад «справай» з'есці сардэльку і даць крыху зарабіць старой.

— Неўзабаве пацяплее, — працягвала мамка, — а вось зімой, на золі і ў холадзе… як ні апранайся, усё роўна не ўберажэшся.

— Дай мне яшчэ сардэльку, — сказаў я. — Так прыемна жыць. А як справы дома?

Яна зірнула на мяне сваімі маленькімі празрыстымі вочкамі.

— Тое ж самае. Надоечы прадаў ложак.

«Мамка» была замужам. Дзесяць год назад яе муж трапіў пад электрычку, калі хацеў ускочыць на хаду. Яму ампутавалі абедзве нагі. Няшчасце дзіўным чынам адбілася на ім. Ён так саромеўся перад жонкай свайго калецтва, што перастаў з ёй спаць. Акрамя таго, у бальніцы ён прызвычаіўся да морфію. Гэта хутка даканала яго, ён трапіў у кампанію гомасексуалістаў, і скора мужчына, які пяцьдзесят гадоў быў нармальны, нікога не прызнаваў, акрамя хлопчыкаў. Іх ён не саромеўся, бо яны былі мужчыны. Для жанчын ён быў калека, якому здавалася, што ён выклікае агіду і спачуванне, а гэтага ён вытрымаць не мог.

Для мужчын ён быў усяго толькі няшчасны. Каб мець грошы на хлопчыкаў і морфій, ён забіраў у «мамкі» ўсё, што знаходзіў, і прадаваў усё, што можна было прадаць. Але «мамка» не кідала яго, хоць ён часта яе лупцаваў. Яна разам з сынам стаяла каля свайго кацялка кожную ноч да чатырох гадзін. Удзень яна мыла бялізну і прыбірала лесвіцы. У яе ўжо даўно балеў страўнік, але ніхто ніколі не бачыў яе ў дрэнным настроі. Яна лічыла, што ёй жывецца нядрэнна. Часам да яе прыходзіў муж, калі адчуваў сябе асабліва мярзотна, і плакаў. Гэта былі лепшыя хвіліны яе жыцця.

— Ты ўсё яшчэ на сваім добрым месцы? — спытала яна мяне.

Я кіўнуў.

— Так, мамка. Я добра зарабляю.

— Глядзі ж, трымайся за месца.

— Пастараюся, мамка.

Я прыйшоў дамоў. Каля пад'езда стаяла, нібы з неба звалілася, служанка Фрыда.

— Вы чароўнае дзіця, — сказаў я, адчуваючы патрэбу зрабіць нешта добрае.

Яна скрывіла твар, быццам воцату каўтнула.

— Сур'ёзна! — працягваў я. — Які сэнс вечна сварыцца! Жыццё занадта кароткае, Фрыда, яно поўнае выпадковасцей і небяспекі. Сёння трэба жыць дружна. Дамовіліся?

Яна не заўважыла маёй працягнутай рукі, прамармытала нешта пра заклятых п'яніц і, грукнуўшы дзвярыма, знікла.

Я пастукаў у дзверы да Георгі Блока. Праз шчыліну пад дзвярыма пранікала святло. Ён зубрыў.

— Пайшлі, Георгі, кусанём, — сказаў я.

Ён зірнуў на мяне. Яго бледны твар зачырванеўся.

— Я не хачу есці.

Ён падумаў, што я клічу яго ад спачування. Таму і не хацеў.

— Спачатку паглядзі, — сказаў я. — А то потым пашкадуеш. Зрабі мне ласку.

Калі мы ішлі праз калідор, я заўважыў, што дзверы ў Эрны Бёніг зачынены не шчыльна. За дзвярыма чулася ціхае дыханне. «Ага», — падумаў я і пачуў, як у Хасэ вельмі асцярожна шчоўкнулі замком, і дзверы таксама прачыніліся на сантыметр. Увесь пансіянат, відаць, напружана чакаў маёй кузіны.

Пад зыркім святлом верхніх лямпаў стаялі парчовыя крэслы ад фраў Залеўскі. Ярка свяціла лямпа ад Хасэ, асвятляючы ананасы, дарагую пячоначную каўбасу, скрылькі судака, бутэльку чэры. Калі мы з анямелым Георгі пачалі ўплятаць яду, у дзверы пастукалі. Я ведаў, што будзе.

— Увага, Георгі, — прашаптаў я і крыкнуў: — Заходзьце!

Дзверы адчыніліся, і, згараючы ад цікаўнасці, увайшла фраў Залеўскі. Першы раз у жыцці яна сама асабіста прынесла мне пошту: нейкую рэкламу, якая тэрмінова заклікала мяне харчавацца сырымі прадуктамі. Яна прыбралася, як фея на баль, велікасвецкая дама з былых лепшых часоў — карункавая сукенка, шаль з махрамі і брошка з партрэтам нябожчыка Залеўскі. Саладжавая ўсмешка застыла раптам на яе твары, расчаравана яна ўзіралася на Георгі, які засаромеўся. Я бессардэчна зарагатаў. Яна хутка ўзяла сябе ў рукі.

— Ага, адстаўка, — сказала яна з'едліва.

— Так і ёсць, — пагадзіўся я, усё яшчэ любуючыся ёй. — Якое шчасце, што з майго запрашэння нічога не атрымалася!

Фраў Залеўскі нядобра глянула на мяне.

— І вы яшчэ смяецеся? Я ж заўсёды гаварыла: у вас замест сэрца бутэлька з гарэлкай.

— Моцна сказана, — адказаў я. — Можа, зробіце нам ласку, далучыцеся, шаноўная пані?

Яна вагалася. Але потым цікаўнасць перамагла, хацелася нешта даведацца. Я адкаркаваў бутэльку чэры.

Поделиться:
Популярные книги

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12