Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Позна, калі ўсё заціхла, я ўзяў паліто і коўдру і праз калідор пракраўся да тэлефона. Я ўкленчыў перад сталом, на якім стаяў апарат, накрыўся коўдрай і паліто, зняў слухаўку, прытрымліваючы з-пад нізу левай рукой паліто. Я быў упэўнены, што так мяне ніхто не падслухае. У пансіяната былі надзвычай доўгія, цікаўныя вушы. Мне пашанцавала. Патрыцыя Хольман была дома.

— Вы даўно вярнуліся са сваёй таямнічай нарады? — спытаў я.

— Амаль гадзіну назад.

— Шкада. Каб я ведаў…

Яна засмяялася.

— Не, нічога не выйшла б. Я ляжу ў пасцелі,

у мяне зноў паднялася тэмпература. Вельмі добра, што я ў час прыйшла дахаты.

— Тэмпература? Што гэта за тэмпература?

— А, нічога страшнага. А што вы рабілі сёння?

— Абмяркоўваў з гаспадыняй міжнароднае становішча. А вы? Уладкавалі свае справы?

— Здаецца, усё ў парадку.

Пад маім покрывам стала горача, як у тропіках. Таму, як толькі пачынала гаварыць дзяўчына, я рабіў вентыляцыю, паспешліва ўдыхаў свежае паветра і зноў накрываўся, калі трэба было гаварыць самому.

— У вас няма знаёмага, якога завуць Роберт? — спытаў я.

Яна засмяялася.

— Здаецца, няма.

— Шкада. Мне вельмі хацелася б пачуць, як вы вымаўляеце гэтае імя. А можа, усё ж такі паспрабуеце?

Яна зноў засмяялася.

— Так проста, для смеху, — сказаў я. — Напрыклад: Роберт — асёл.

— Роберт — малое дзіця…

— У вас выдатнае вымаўленне, — сказаў я. — А цяпер паспрабуем: Робі. Давайце: Робі…

— Робі — п'яніца… — вымавіў далёкі голас павольна. — А цяпер мне трэба спаць. Я прыняла снатворнае, галава ўжо гудзіць.

— Добра, дабранач, спакойнага сну.

Я паклаў слухаўку і скінуў паліто і коўдру. Потым я ўстаў на ногі і аслупянеў. На крок ад мяне за спіной, як прывід, стаяў пенсіянер-скарбнік, які жыў у пакоі каля кухні. Я нешта злосна прамармытаў.

— Тсс! — зашыпеў ён і выскаліўся.

— Тсс! — зрабіў я ў адказ, узычыўшы яму пекла.

Ён узняў палец.

— Я не выдам… палітыка, так?

— Што? — здзівіўся я.

Ён падміргнуў.

— Не бойцеся: я сам — крайне правы. Сакрэтная палітычная размова, праўда?

Я зразумеў.

— Самая найпалітычнейшая, — сказаў я і выскаліўся таксама.

Ён кіўнуў і прашаптаў:

— Няхай жыве Яго Вялікасць!

— Ура! Ура! Ура! — адказаў я. — А цяпер іншае пытанне: вы ведаеце, хто вынаходнік тэлефона?

Ён у здзіўленні пахітаў лысым чэрапам.

— І я не ведаю, — сказаў я. — Але гэта быў, напэўна, цудоўны хлопец…

ІX

Нядзеля. Дзень гонак. Апошні тыдзень Кёстэр трэніраваўся кожны дзень. Вечарамі мы да позняй ночы правяралі і змазвалі «Карла» да апошняга вінціка, прывялі яго ў парадак. Цяпер мы сядзелі каля склада запасных частак і чакалі Кёстэра, які пайшоў на месца старту.

Сабраліся ўсе: Граў, Валянцін, Ленц, Патрыцыя Хольман, а перш за ўсіх Юп — у камбінезоне і ў гоначным шлеме з акулярамі. Ён ехаў з Кёстэрам асістэнтам, бо быў найлягчэйшы. Праўда, Ленц сумняваўся. Ён сцвярджаў, што Юпавы вялізныя вушы, якія стаялі тарчаком, будуць рабіць занадта

вялікае супраціўленне, таму адно з двух: або машына страціць дваццаць кіламетраў хуткасці, альбо яна ператворыцца ў самалёт.

— Дарэчы, як вы атрымалі ангельскае імя? — спытаў Готфрыд у Патрыцыі Хольман, якая сядзела побач з ім.

— Мая маці была ангелька. Яе звалі, як і мяне, — Пат.

— А-а, Пат, гэта зусім іншая справа. Гэта вымаўляецца куды лягчэй.

Ён прынёс шклянку і бутэльку.

— Ну, тады за добрую дружбу, Пат. Мяне завуць Готфрыд.

Я ўтаропіўся на яго. У той час, калі я ўсё яшчэ пакутаваў, не ведаючы, як да яе звяртацца, ён бесцырымонна вырашыў гэтую задачу тут, сярод белага дня. І яна засмяялася і сапраўды пачала называць яго Готфрыдам.

Але гэта яшчэ нічога ў параўнанні з паводзінамі Граў. Ён быццам зусім з'ехаў з глузду і не адрываў ад яе вачэй. Ён грымотна дэкламаваў ёй вершы, а потым заявіў, што павінен намаляваць яе. І сапраўды, ён прысеў на скрынку і пачаў маляваць.

— Слухай, Фердынанд, старое пудзіла, — сказаў я і забраў у яго блакнот. — Не траць свой талент на жывых. Малюй нябожчыкаў. І больш размаўляй на агульныя тэмы. Я за дзяўчыну перажываю.

— Вы прап'яце потым са мной рэшткі багатай цёткі майго гаспадара?

— Наконт усіх рэшткаў — не ведаю. Але нагу — абавязкова.

— Добра. Тады я цябе пашкадую, хлопчык.

Ляск матораў, нібы кулямётная страляніна, разнёсся ўздоўж шашы. Пахла паленым маслам, бензінам і рыцынай. Цудоўны ўзбуджальны пах, цудоўны ўзбуджальны віхор матораў! Побач, у добра абсталяваных боксах, шумелі механікі. Мы былі аснашчаны даволі сціпла. Такія-сякія інструменты, свечы запальвання, два колы з запаснымі кіхамі, якія мы задарма атрымалі ад нейкай фабрыкі, некалькі дробных запасных частак — вось і ўсё. Завод не фінансаваў Кёстэра. Мы мусілі ўсё аплачваць самі. Таму і мелі не шмат.

Прыйшоў Ота, за ім Браўмюлер, ужо апрануты для гонкі.

— Ну, Ота, — сказаў ён, — калі сёння мае свечы вытрымаюць, ты прапаў. Але яны не вытрымаюць.

— Паглядзім, — адказаў Кёстэр.

Браўмюлер пагразіў «Карлу».

— Сцеражыся майго «Шчаўкунчыка»!

«Шчаўкунчыкам» Браўмюлер называў сваю новую, вельмі цяжкую машыну. Яна лічылася фаварытам.

— «Карл» уставіць табе ногі, Тэа! — крыкнуў яму Ленц. Браўмюлер хацеў адказаць на салдацкай мове гонару, але прыкусіў язык, калі заўважыў паміж нас Патрыцыю Хольман. Ён вылупіў вочы, няёмка ўсміхнуўся няведама чаму і падаўся прэч.

— Поўны поспех, — з задавальненнем сказаў Ленц.

Над шашой разнёсся брэх матораў. Кёстэру пара было рыхтавацца. «Карл» быў заяўлены ў класе спартовых машын.

— Шмат мы табе не дапаможам, Ота, — сказаў я і паглядзеў на інструменты.

Ён адмахнуўся.

— І не трэба. Калі «Карл» паламаецца, тады не дапаможа нават цэлая майстэрня.

— Ці выставіць табе шыльды, каб ты бачыў, як ідзеш?

Кёстэр пахітаў галавой.

— Старт будзе агульны. Сам убачу. Ды і Юп будзе сачыць.

Поделиться:
Популярные книги

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12