Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Машыны схаваліся на апошнім павароце. Ленц гучна маліўся ўсім багам Азіі і Паўднёвай Амерыкі, каб тыя дапамаглі. Ён махаў сваім амулетам. Патрыцыя Хольман, абапіраючыся на маё плячо, напружана ўглядалася ў далячынь, выцягнуўшы твар, які напамінаў скульптурку на носе галеры.

І вось яны з'явіліся. Матор Браўмюлера ўсё яшчэ чмыхаў, увесь час чуліся перабоі. Я заплюшчыў вочы. Ленц адвярнуўся да дарогі спіной — мы хацелі ўлешчыць лёс. Нечы крык прымусіў нас павярнуць твары. Мы яшчэ паспелі ўбачыць, як Кёстэр першы перасек фінішную

лінію, на два метры адарваўшыся ад суперніка.

Ленц як звар'яцеў. Ён шпурнуў інструмент на зямлю і зрабіў стойку на руках на шынах.

— Што вы нядаўна сказалі? — закрычаў ён, стаўшы на ногі і звяртаючыся да механіка-Геркулеса. — Ламачына?

— Ат, слухай, не квакай над вухам, — незадаволена адказаў механік.

І ўпершыню за ўвесь час, колькі я яго ведаю, апошні рамантык не раз'юшыўся ад знявагі, а дзіка затросся ад рогату.

Мы чакалі Ота. Ён затрымаўся каля арганізатараў гонак.

— Готфрыд! — пачуўся раптам хрыплаваты голас у нас за спіной. Мы азірнуліся. Мы ўбачылі чалавека-гару ў занадта вузкіх паласатых штанах, у неверагодна цесным пінжаку колеру марэнга і ў чорным капелюшы.

— Альфонс! — усклікнула Патрыцыя Хольман.

— Уласнай персонай, — пацвердзіў ён.

— Мы перамаглі, Альфонс! — крыкнула яна.

— Моцна, моцна. Дык я, відаць, спазніўся, га?

— Ты ніколі не спазняешся, Альфонс, — сказаў Ленц.

— Вырашыў прынесці вам сёе-тое перакусіць. Халоднай смажаніны, салёных скабак. Усё парэзана.

— Давай сюды і садзіся, золатка наша! — крыкнуў Готфрыд. — Зараз навалімся.

Ён разгарнуў пакет.

— Божа мой, — сказала Патрыцыя Хольман. — Тут жа на цэлы полк.

— Потым будзе відаць, — разважыў Альфонс. — Між іншым, ёсць кмінная гарэлка… халодненькая.

Ён дастаў дзве бутэлькі.

— Ужо адкаркаваныя.

— Моцна, моцна, — сказала Патрыцыя Хольман. Ён зычліва падміргнуў ёй.

З ляскатам падкаціў «Карл». На зямлю саскочылі Кёстэр і Юп. Юп быў падобны на маладога Напалеона. Вушы ў яго свяціліся, як царкоўныя вокны. Ён у абдымках трымаў жудасна безгустоўны вялізны срэбны кубак.

— Сёмы, — са смехам сказаў Кёстэр. — Іншага нічога людзям і ў галаву не прыйдзе.

— Толькі гэты збан? — дзелавіта спытаў Альфонс. — І ніколечкі грошай?

— Ёсць, — супакоіў яго Ота. — Ёсць і грошы.

— Ну, тады мы зараз засыпемся грашыма, — сказаў Граў.

— Можна, відаць, прыемна правесці вечар.

— У мяне? — спытаў Альфонс.

— Справа гонару, — адказаў Ленц.

— Гарохавы суп са свінымі вантробамі, ножкамі і вушамі, — сказаў Альфонс, і нават на твары Патрыцыі Хольман адбілася пачцівасць. — Вядома, бясплатна, — дадаў ён.

Падышоў Браўмюлер, праклінаючы сваю няўдачу, з поўнай жменяй свечаў запальвання, запырсканых маслам.

— Супакойся, Тэа, — крыкнуў Ленц. — Першы прыз у наступных гонках дзіцячых вазкоў — безумоўна, твой.

— Можна ўзяць рэванш хоць на каньяку? — спытаў Браўмюлер.

— Пі

хоць піўнымі куфлямі, — сказаў Граў.

— Тут вашы шанцы слабыя, пан Браўмюлер, — заявіў Альфонс як спецыяліст. — Ні разу яшчэ не бачыў, каб Кёстэр напіўся п'яны.

— Я яшчэ ні разу не бачыў, каб «Карл» пераганяў мяне, — сказаў Браўмюлер. — Акрамя сённяшняга дня.

— Не траць адвагі, — сказаў Граў. — Вось табе шклянка. Вып'ем за машыну — знішчальніцу культуры.

Калі мы сабраліся ад'язджаць, мы хацелі забраць з сабой рэшту прадуктаў, прынесеных Альфонсам. Іх хапіла б, каб накарміць некалькі чалавек. Але мы знайшлі толькі паперу, на якой яны ляжалі.

— Што за д'ябал, — сказаў Ленц. — А! — Ён паказаў на Юпа, які сарамліва ўсміхаўся. У яго яшчэ былі поўныя жмені, а жывот напяўся, як бубен.

— Таксама рэкорд!

Пасля абеду ў Альфонса мне здалося, што Патрыцыя Хольман карыстаецца занадта вялікім поспехам. Я выпадкова пачуў, што Граў зноў прапанаваў намаляваць яе. Яна засмяялася і сказала, што ў яе не хопіць цярпення. Лепш сфатаграфавацца.

— Гэта яму якраз больш падыходзіць, — пакпіў я. — Магчыма, ён намалюе вас з фатаграфіі.

— Спакойна, Робі, — адказаў Фердынанд упэўнена і ўтаропіўся на Пат сваімі вялізнымі блакітнымі, як у дзіцяці, вачыма. — Гарэлка робіць цябе злосным, мяне — чалавечным. Вось у чым розніца паміж нашымі пакаленнямі.

— Ён гадоў на дзесяць старэйшы за мяне, — сказаў я.

— Сёння гэта розніца на цэлае пакаленне, — працягваў Фердынанд. — Розніца на цэлае жыццё. Розніца на тысячагоддзе. Што вы, хлопцы, ведаеце пра жыццё? Вы ж баіцеся сваіх пачуццяў. Вы не пішаце лістоў, а тэлефануеце. Вы больш не марыце, замест гэтага выязджаеце на выхадны за горад. Вы разважлівыя ў каханні і неразважлівыя ў палітыцы — пакаленне, вартае жалю!

Я слухаў яго толькі адным вухам. Другім я слухаў Браўмюлера. Ён, ужо хістаючыся, даводзіў Патрыцыі Хольман, што яна абавязкова павінна браць у яго ўрокі язды на машыне. Ён пакажа ёй усё, што ўмее.

Пры першай магчымасці я адвёў яго ўбок.

— Вельмі шкодна для здароўя, Тэа, асабліва спартсмену, калі ён зашмат завіхаецца каля жанчыны.

— Толькі не мне, — адказаў Браўмюлер. — У мяне здароўе — надзіва!

— Цудоўна. Тады я скажу пра тое, што шкодна і табе: атрымаць вось гэтай бутэлькай па галаве.

Ён крыва ўсміхнуўся.

— Схавай свой меч, хлапчук. Ты ведаеш, па чым пазнаюць кавалера? Па прыстойных паводзінах, калі ён нап'ецца. А ты ведаеш, хто я?

— Хвалько!

Я не баяўся, што нехта з іх сапраўды паспрабуе адбіць яе. Такога ў нас не было. Але я не быў упэўнены, як павядзе сябе дзяўчына. Магло ж так здарыцца, што нехта з іх спадабаецца ёй. Мы занадта мала ведалі адно аднаго, каб быць упэўненымі. А ці была яна — упэўненасць — увогуле?

— Ці не знікнуць нам непрыкметна? — спытаў я.

Поделиться:
Популярные книги

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12