Тры таварышы
Шрифт:
— Глядзі ты, як шанцуе, — толькі і сказаў гаспадар і аддаў нам рэчы.
Чалавек не здагадваўся, што яго чакае. Ленц лепш за ўсіх у роце кідаў гранаты, а зімой, калі рабіць амаль што не было чаго, мы цэлымі месяцамі практыкаваліся, закідваючы капелюшы на ўсялякія крукі. Гэтыя колцы былі проста дзіцячай забавай. У наступны заход Готфрыд лёгка забраў сабе крышталёвую вазу. Я — паўтузіна грамафонных пласцінак. Гаспадар моўчкі сунуў іх нам, а потым праверыў крукі. Ленц прыцэліўся, кінуў і выйграў кафейны сервіз — другі прыз. Сабралася процьма «балельшчыкаў». Я кінуў тры колцы запар на
Гаспадар скрывіўся, як ад зубнога болю, і сказаў, што хопіць. Мы гатовы былі спыніцца. Але ўзнялі шум гледачы. Яны запатрабавалі, каб ён даў нам пагуляць яшчэ. Ім хацелася бачыць, як яго раздзяваюць. Больш за ўсіх шумела Ліна, якая раптам з'явілася тут са сваім кавалём.
— Прамахвацца можна, — хрыпата крычала яна, — а трапляць — не? — Каваль штось гугніў у падтрымку.
— Добра, — вырашыў Ленц. — Яшчэ па разе.
Я кінуў першы. Тазік, кубак і мыльніца. Затым падышоў Ленц. Ён узяў пяць колцаў. Чатыры ён кінуў запар на адзін крук. Перад пятым ён зрабіў штучную паўзу і дастаў цыгарэту. Тры чалавекі падалі яму прыпаліць. Каваль паляпаў яго па плячы. Ліна ад хвалявання кусала хусцінку. Потым Готфрыд прыцэліўся і лёгка, каб апошняе колца не адскочыла, накінуў яго на чатыры першыя. Колца павісла. Усе бурліва зашумелі. Ён адхапіў галоўны прыз — дзіцячы вазок з ружовай коўдрай і падушачкамі.
Гаспадар, лаючыся, выкаціў яго. Мы ўсё ўпакавалі і паехалі да наступнай будкі. Ліна штурхала вазок. Каваль адпускаў такія жарты, што я з Патрыцыяй Хольман вырашыў крыху адстаць. Каля наступнай будкі колцы накідваліся на рылцы бутэлек. Той, хто трапляў, забіраў бутэльку. Мы выйгралі шэсць бутэлек. Ленц паглядзеў на этыкеткі і аддаў бутэлькі кавалю.
Была яшчэ адна будка такога тыпу. Але гаспадар ужо пранюхаў пра нас і, калі мы падышлі, заявіў, што яна закрыта. Каваль хацеў узняць вэрхал, бо ён убачыў, што прызы тут — бутэлькі з півам. Але мы ўтрымалі яго. Гаспадар будкі быў аднарукі.
У суправаджэнні вялізнага натоўпу мы вярнуліся да «кадзілака».
— Што цяпер? — спытаў Ленц і пачухаў патыліцу. — Найлепш — прывязаць вазок ззаду да машыны.
— Выдатна, — сказаў я. — Але ты сядзеш у яго і будзеш кіраваць, каб не перакуліўся.
Патрыцыя Хольман запратэставала. Яна збаялася, што Ленц так і зробіць.
— Цудоўна, — выказаўся Готфрыд. — Давайце тады разбяромся. Двух мішак вам абавязкова трэба пакінуць сабе. Грамафонныя пласцінкі таксама. Як наконт патэльні?
Дзяўчына пахітала галавой.
— Тады пераходзіць ва ўласнасць майстэрні, — заявіў Готфрыд. — Вазьмі яе, Робі, стары майстра яечні. Кафейны сервіз?
Дзяўчына кіўнула на Ліну. Кухарка зачырванелася. Готфрыд перадаў ёй прадметы, нібы ўручаючы прыз. Потым ён дастаў тазік.
— Гэтую ўмывальную прыладу? Пану суседу, ці не так? Прыгадзіцца ў рабоце. Будзільнік таксама. Кавалі спяць моцна.
Я перадаў Готфрыду вазу. Ён уручыў яе Ліне. Яна, запінаючыся, адмаўлялася. Яе вочы неадрыўна глядзелі на Магдаліну, якая каялася. Ёй здавалася: калі яна возьме вазу, то кавалю аддадуць карціну.
— Я захапляюся мастацтвам, — вымавіла яна. Яна стаяла, хвалюючыся ад жадання, і кусала чырвоныя пальцы.
— Шаноўная
Патрыцыя Хольман узяла карціну і аддала яе кухарцы.
— Гэта вельмі прыгожая карціна, Ліна, — сказала яна з усмешкай.
— Павесь яе над ложкам і помні, — дадаў Ленц.
Ліна забрала яе са слязьмі на вачах. Ад удзячнасці яна аж заікала.
— А цяпер цябе, — у роздуме сказаў Ленц, звяртаючыся да дзіцячага вазка. Вочы Ліны, нягледзячы на шчасце ад валодання Магдалінай, зноў загарэліся прагным агнём. Каваль сказаў, што ніколі не ведаеш, калі такая рэч можа спатрэбіцца, і засмяяўся так, што ўпусціў бутэльку з віном. Але Ленц не аддаў ім вазок.
— Хвілінку, я там нешта ўбачыў, — сказаў ён і знік.
Праз некалькі хвілін ён узяў вазок і пацягнуў яго некуды.
— Усё ў парадку, — сказаў ён, вярнуўшыся без яго. Мы селі ў «кадзілак».
— Як на каляды, — шчасліва сказала Ліна, трымаючы падарункі і падаючы нам чырвоную лапу на развітанне. Каваль адвёў нас яшчэ на хвілінку ўбок.
— Слухайце, — сказаў ён. — Калі вам спатрэбіцца каго адлупцаваць— я жыву на Лейбніцштрасэ, 16, задні двор, на другім паверсе справа. Калі іх, магчыма, будзе некалькі чалавек, я збяру сваю кампанію.
— Дамовіліся, — адказалі мы і паехалі.
Калі мы ад'ехалі ад плошчы, Готфрыд паказаў у акно. Мы ўбачылі свой дзіцячы вазок, сапраўднае жывое дзіця ў ім, а побач бледную расстроеную жанчыну, якая разглядала вазок.
— Добра, праўда? — спытаў Готфрыд.
— Занясіце ёй яшчэ і мішак, — усклікнула Патрыцыя Хольман. — Яны там будуць дарэчы.
— Можа, аднаго, — сказаў Ленц. — Аднаго пакінем сабе.
— Не, абодвух.
— Добра. — Ленц выскачыў з машыны, кінуў плюшавых лялек жанчыне ў ахапак і, не даўшы ёй вымавіць ні слова, быццам наўцёкі, заспяшаўся да машыны. — Так, — сказаў ён, уздыхнуўшы з палёгкай. — Цяпер мне ад майго высакародства аж дрэнна зрабілася. Высадзіце мяне каля «Інтэрнацыяналя». Мне абавязкова трэба выпіць чарку каньяку.
Ён вылез, а я павёз дзяўчыну дадому. Сёння было не так, як мінулы раз. Яна стаяла ў дзвярах, і ліхтар кідаў водбліскі на яе твар. Яна выглядала выдатна. Мне вельмі хацелася пайсці з ёй.
— Дабранач, — сказаў я. — Спакойнага сну.
— Дабранач.
Я пазіраў ёй услед, пакуль не пагасла святло. Потым я паехаў. У мяне было дзіўнае пачуццё. Я адчуваў сябе не так, як звычайна, калі вечарам захочацца дзяўчыны. Было куды больш пяшчоты. Пяшчоты і жадання пазбавіцца нечага ў самім сабе. Пусціць, каб паляцела, няведама куды.
Я паехаў да Ленца ў «Інтэрнацыяналь». Ён быў амаль пусты. У кутку сядзела Фрыда са сваім сябрам, кельнерам Алоісам. Яны спрачаліся. Готфрыд сядзеў з Мімі і Валі на канапе каля стойкі. Ён быў далікатны, не пакідаў без увагі нават Мімі, бедную старую кабету.
Дзяўчаты неўзабаве пайшлі. Ім трэба было на працу. Цяпер была самая пара. Мімі вохала і ўздыхала — балелі ногі. Я падсеў да Готфрыда.
— Ну, выказвайся! — сказаў я.
— Навошта, хлопец, — адказаў ён на маё здзіўленне. — Усё правільна, так і дзейнічай.