Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— А ты ўжо ўмееш рабіць паварот? — пацікавіўся ён. — Да гэтага часу я думаў, што ты ўмееш ездзіць толькі па прамой, калі хто іншы сядзіць за рулём.

— Супакойся, Тэа, — адказаў я. — Шостага на гонках мы зробім з цябе шашлык.

Браўмюлер булькнуў, засмяяўшыся.

— Ну дык як, Ота? — спытаў я нецярпліва.

— Машына не застрахаваная, Робі, — сказаў Кёстэр.

— Я буду паўзці, як чарапаха, і сігналіць, як гарадскі аўтобус. Мне трэба праехаць толькі некалькі кіламетраў па горадзе.

Ота прыжмурыў вочы і ўсміхнуўся.

— Добра, Робі, я не супроць.

— Табе,

відаць, не хапае машыны да новага гальштука? — спытаў Ленц, падышоўшы.

— Заткніся, — сказаў я і адштурхнуў яго ўбок.

Але ён не адступаўся.

— Пакажы, пакажы, хлопец! — Ён памацаў шоўк. — Цудоўна. Наша дзіця робіцца піжонам. Мне здаецца, што ты адпраўляешся на агледзіны.

— Сёння ты мяне не можаш пакрыўдзіць, ты — майстар пераўвасаблення, — адказаў я.

— Агледзіны? — Фердынанд Граў падняў галаву. — А чаму б і не? — Ён ажывіўся і павярнуўся да мяне. — Не слухай яго, Робі. У цябе для гэтага яшчэ ўсё ёсць. Для кахання патрэбна пэўная праставатасць. У цябе яна ёсць. Зберажы яе. Яна — божы дар. Страціш — больш не знойдзеш.

— Не бяры блізка да сэрца, — пасміхваўся Ленц. — Нарадзіцца дурнем — не ганьба. Ганьба памерці дурнем.

— Маўчы, Готфрыд. — Граў адмёў яго адным рухам сваёй магутнай лапы. — Пра цябе гаворка не ідзе, абозны рамантык. Цябе не шкада.

— Выгаварыся спакойна, Фердынанд, — сказаў Ленц. — Як выгаварышся, заўсёды лягчэй на душы.

— Ты — сімулянт, — заявіў Граў. — Высакапарны сімулянт.

— Усе мы такія, — усміхнуўся Ленц. — Мы жывём толькі ілюзіямі і крэдытамі.

— Так і ёсць, — сказаў Граў і па чарзе зірнуў на кожнага з нас з-пад кусцістых броваў. — Ілюзіямі мінулага і крэдытамі на будучыню. — Потым ён зноў звярнуўся да мяне: — Я сказаў: праставатасць, Робі. Тодькі зайздроснікі называюць яе дурасцю. Не крыўдзіся на іх. Гэта не недахоп, а — талент.

Ленц хацеў запярэчыць. Але Фердынанд працягваў гаварыць.

— Ты ведаеш, што я маю на ўвазе. Просты настрой, яшчэ не з'едзены скепсісам і занадта вялікім розумам. Парцыфаль быў дурны. Калі б ён быў разумны, ён ніколі не захопліваў бы кубак святога Граля. Толькі дурні перамагаюць у жыцці. Іншы ж бачыць зашмат перашкод і няўпэўнены, ці варта пачынаць. У цяжкія часы праставатасць — дарагі скарб, чароўны плашч, які хавае небяспеку, на якую разумнік бяжыць як загіпнатызаваны.

Ён пацягнуў глыток і паглядзеў на мянё вялізнымі сінімі вачыма, якія свяціліся на зморшчаным твары, як кавалачак неба.

— Не старайся ведаць занадта шмат, Робі! Чым менш ведаеш, тым прасцей жыць. Веды прыносяць волю — але і няшчасце. Хадзем, вып'ем са мной за праставатасць, дурасць і ўсё, што звязана з ёй — за каханне, веру ў будучыню, мары аб шчасці… за цудоўную дурасць, страчаны рай…

Ён сядзеў важка і масіўна, раптам пагрузіўшыся ў свае думкі і свой хмель, як адзінокі курган недатыкальнай жалобы. Яго жыццё было разбіта, і ён ведаў, што ўжо не выкараскаецца. Ён жыў у сваёй вялікай майстэрні і быў блізкі са сваёй эканомкай. Жанчына была ўстойлівая і грубая, а Граў, наадварот, нягледзячы на сваё магутнае цела, адчувальны і бездапаможны. Ён не мог пакінуць яе, і яму, відаць, было ўжо ўсё

роўна. Яму было сорак два гады.

Хоць я ведаў, што гэта хмель, але, гледзячы на яго такога, я адчуваў нейкі ціхі, незразумелы жах. Ён рэдка прыходзіў да нас і піў амаль заўсёды адзін у сваёй майстэрні. Гэтак чалавек хутка ламаўся.

Усмешка мільганула на яго твары. Ён усунуў мне ў руку чарку.

— Выпі, Робі. І ратуйся. Памятай, пра што я табе гаварыў.

— Добра, Фердынанд.

Ленц завёў грамафон. У яго была процьма пласцінак з мурынскімі песнямі. Некалькі з іх прагучала цяпер — пра Місіпісі, пра збор бавоўны і пра душныя ночы на сініх трапічных рэках.

VI

Патрыцыя Хольман жыла ў вялікім жоўтым шматпавярховым доме, які быў адгароджаны ад вуліцы вузкай палоскай газона. Перад уваходам стаяў ліхтар. Свой «кадзілак» я прыпаркаваў пад ім. У рухомым святле ён быў падобны да магутнага слана, які пераліваўся чорным бляскам.

Я дапоўніў свой гардэроб. Да гальштука прыкупіў новы капялюш і пальчаткі. Акрамя таго, я апрануў паліто Ленца, выдатную шэрую апратку з шатландскай шэрсці. Такім чынам я хацеў цалкам сцерці тое першае забулдыжнае ўражанне, якое я пакінуў.

Я пасігналіў. Адразу ж успыхнула, як ракета, лесвічнае асвятленне ў пяці вокнах па вертыкалі. Загудзеў ліфт. Я ўбачыў, як ён апускаўся, нібы касмічная шахтная клетка. Патрыцыя Хольман адчыніла дзверцы і хуценька сышла ўніз па лесвіцы. Яна была ў кароткай карычневай футравай куртачцы і ў вузкай карычневай спадніцы.

— Прывітанне! — Яна падала мне руку. — Я рада, што магу выйсці. Увесь дзень праседзела дома.

Мне спадабалася, як яна падала руку, паціскаючы мацней, чым можна было чакаць. Я ненавідзеў людзей, якія падавалі руку вяла, нібы здохлую рыбіну.

— Чаму ж вы мне раней не сказалі? — адказаў я. — Я заехаў бы да вас аполудні.

— У вас так шмат часу?

— Ды не. Але неяк збег бы.

Яна глыбока ўздыхнула.

— Цудоўнае паветра! Пахне вясной.

— Калі ў вас ёсць жаданне, можам пакатацца, колькі вам захочацца, — сказаў я. — Можам выехаць за горад, у лес — я на машыне. — Я абыякава паказаў на «кадзілак», як быццам гэта быў стары «форд».

— «Кадзілак»? — Яна ў недаўменні глянула на мяне. — Гэта ваш?

— Сёння на вечар мой. А ўвогуле — уласнасць нашай майстэрні. Мы яго адрамантавалі і хочам пачаць з яго бізнес нашага жыцця. — Я адчыніў дзверцы. — Можа, спачатку паедзем у «Лазу» і павячэраем? Як вы?

— Павячэраць можна, але чаму менавіта ў «Лазе»?

Я разгубіўся. «Лаза» была адзіным прыстойным рэстаранам, які я ведаў.

— Шчыра кажучы, — прызнаўся я, — я больш нічога не ведаю. Мне здаецца, што «кадзілак» нас да нечага абавязвае.

Яна засмяялася.

— У «Лазе», напэўна, занадта важная і сумная публіка. Давайце паедзем у іншае месца.

Я быў бездапаможны. Мае сур'ёзныя намеры рассейваліся, як дым.

— Тады прапануйце вы, — сказаў я. — Месцы, якія вядомы мне, занадта прасцяцкія. Яны, здаецца, не для вас.

Поделиться:
Популярные книги

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8