Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Густаў быў удачлівы чалавек. Бацька яго дзяўчыны не толькі гадаваў доберманаў — ён быў яшчэ гаспадаром шынка «Новая келля». Сама нявеста трымала плісіровачную майстэрню. Густаў жыў прыпяваючы. У цесця ён бясплатна еў і піў, а нявеста мыла і прасавала яго кашулі. Ён не спяшаўся жаніцца. Тады ўсе клопаты леглі б на яго плечы.

Я заявіў Густаву, што доберман — не тое, што трэба. Ён завялікі, а характар у яго — ненадзейны.

Густаў на хвілінку задумаўся.

— Пайшлі, — сказаў ён. — Пойдзем паглядзім. Ёсць ідэя. Толькі

ты памаўчы.

— Добра.

Ён падвёў мяне да невялічкай крамы. У вітрыне былі выстаўлены акварыумы, парослыя водарасцямі. У скрынцы сядзела некалькі сумных марскіх свінак. Па баках віселі клеткі, у якіх нястомна лёталі чыжыкі, гілі і канарэйкі.

Насустрач нам выйшаў крываногі чалавек невысокага росту ў карычневай вязанай кофце. Вадзяністыя вочы, азызлы твар, замест носа — бліскучы паяльнік… відаць, што аматар піва і гарэлкі.

— Скажы, Антон, як пажывае Аста? — спытаў Густаў.

— Другі прыз і ганаровы прыз у Кёльне! — сказаў Антон.

— Якая подласць! — заявіў Густаў. — Чаму не першы?

— Першы яны аддалі Уда Бланкенфэльсу, — буркнуў Антон.

— Ну што ты скажаш! Прайдзісветы!

У глыбіні крамы цяўкалі і вішчалі шчаняты. Густаў пайшоў туды. Ён прынёс, ухапіўшы за каршэнь, двух маленькіх тэр'ераў: у левай руцэ чорна-белага шчанюка, у правай — светла-карычневага. Непрыкметна пагайдалася рука з карычневым. Я глянуў на яго: добра.

Шчанюк быў прыгожы, як цацка. Ногі былі роўныя, тулава — квадратнае, галава — чатырохкутная, разумная і нахабная. Густаў адпусціў іх, і яны пабеглі.

— Смешны мяшанец, — сказаў ён, паказваючы на рудога. — Адкуль ён у цябе?

Антон, з яго слоў, атрымаў яго ад нейкай дамы, якая з'ехала ў Паўднёвую Амерыку. Густаў зарагатаў, не паверыўшы. Антон пакрыўджана паказаў генеалагічнае дрэва, якое даходзіла аж да Ноевага каўчэга. Густаў пагардліва адмахнуўся і зацікавіўся чорна-белым. Антон за рудога прасіў сто марак. Густаў даваў пяць. Яму не падабаўся прадзед. Ён раскрытыкаваў хвост і вушы. Вось чорна-белы — гэты быў у парадку. Я стаяў паводдаль і слухаў. Раптам нехта схапіў мой капялюш. Я ў здзіўленні азірнуўся. У кутку на жэрдзі сядзела малпа, крыху скурчыўшыся. У яе была жоўтая поўсць і сумны твар, чорныя, круглыя вочкі і заклапочаная складка каля рота, як у старой жанчыны. Яе жывот аблягала скураная дзяга, да якой мацаваўся ланцуг. Маленькія, чорныя ручкі жахліва напаміналі чалавечыя.

Я стаяў спакойна. Малпа паволі рухалася бліжэй да мяне. Яна ўвесь час пазірала на мяне, без падазронасці, а нейкім дзіўным утаропленым позіркам. Нарэшце яна асцярожна працягнула мне ручку. Я падаў ёй адзін палец. Здавалася, што бедны, нямы чалавечак, загнаны ў згорбленае цела, хоча вызваліцца адтуль. Нельга было доўга глядзець у смяртэльна сумныя вочы.

Засопшыся, Густаў зноў вынырнуў з лесу радаслоўных дрэў.

— Дык дамовіліся, Антон, ты атрымаеш за яго шчаня — добермана ад Герты. Найлепшы гешэфт у тваім жыцці! — Потым ён

павярнуўся да мяне. — Забярэш адразу?

— За колькі?

— Задарма. Мяняемся на добермана, якога я табе падарыў. Так, Густаву можна верыць! Густаў — чалавек будзь здароў!

Мы дамовіліся, што я забяру сабаку пазней, пасля работы на таксі.

— Ты ведаеш, што ты нажыў? — спытаў мяне Густаў на вуліцы. — Рэдкасць! Ірландскага тэр'ера! Вышэйшы клас! Без ніводнай заганы! Ды яшчэ радаслоўнае дрэва. Ты не павінен нават глядзець на яго, а перш чым загаварыць з жывёлінай, пакланіцца.

— Густаў, — сказаў я, — ты зрабіў для мяне вельмі добрую справу. Пайшлі вып'ем зараз найлепшага каньяку, які толькі дастанём.

— Але не сёння! — заявіў Густаў. — Сёння ў мяне павінна быць цвёрдая рука. Я вечарам іду ў таварыства гуляць у кеглі. Паабяцай мне пайсці са мной калі-небудзь! Там бываюць выключна прыстойныя людзі, нават адзін паштовы обер-сакратар.

— Прыйду, — сказаў я. — Калі б там не было нават обер-сакратара.

За некалькі хвілін да шасці я вярнуўся ў майстэрню. Мяне чакаў Кёстэр.

— Сёння пад вечар тэлефанаваў Жафэ. Патэлефануй яму.

На хвіліну ў мяне заняло дыханне.

— Ён што-небудзь сказаў, Ота?

— Не, нічога асаблівага. Толькі тое, што ён прымае да пяці. Потым будзе ў бальніцы святой Даратэі. Значыць, тэлефануй туды.

— Добра.

Я пайшоў у кантору. Было цёпла і душна, але мяне калаціла, і слухаўка дрыжала ў маёй руцэ.

— Глупства, — сказаў я і цвёрда абапёрся локцем на стол.

Да Жафэ доўга не ўдавалася датэлефанавацца.

— У вас ёсць час?

— Ёсць.

— Тады зараз жа прыязджайце да мяне. Я тут буду яшчэ гадзіну.

Я хацеў спытаць, ці не здарылася нешта з Пат. Але не змог.

— Добра, — сказаў я. — Праз дзесяць хвілін буду.

Я павесіў слухаўку і адразу патэлефанаваў дадому. Слухаўку падняла служанка.

Я спытаў пра Пат.

— Не ведаю, ці ёсць яна, — буркліва прамовіла Фрыда. — Зараз гляну.

Я пачакаў. Галава мая быццам распухла і распалілася. Час цягнуўся бясконца. Потым я пачуў шоргат і голас Пат:

— Робі?

Я на хвіліну заплюшчыўся.

— Як справы, Пат?

— Добра. Я ўвесь час сядзела на балконе і чытала. Кніга хвалюючая.

— Значыць, хвалюючая… — сказаў я. — Цудоўна. Я хацеў толькі сказаць, што я сёння прыйду дамоў крыху пазней. Ты ўжо дачытала кнігу?

— Не, дачытала да сярэдзіны. Яшчэ хопіць на некалькі гадзін.

— Ну, да таго часу я вярнуся. А цяпер чытай…

Я нейкі час яшчэ пасядзеў. Потым устаў.

— Ота, — сказаў я, — можна ўзяць «Карла»?

— Вядома. Калі хочаш, і я паеду. Мне тут няма чаго рабіць.

— Няма патрэбы. Нічога страшнага. Я ўжо патэлефанаваў дадому.

«Якое святло! — падумаў я, калі «Карл» выскачыў на вуліцу. — Якое цудоўнае вячэрняе святло над дахамі! Якой асалодай напоўнена жыццё!»

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Книга пяти колец. Том 3

Зайцев Константин
3. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Идеальный мир для Социопата 6

Сапфир Олег
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX