Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Мы спыніліся. Дзяўчына пакорпалася ў сумачцы і падала мне пяцьдзесят марак. Я паціснуў плячыма.

— На жаль, не магу размяняць.

Падышоў швейцар.

— Колькі з мяне? — спытала дзяўчына.

— Марка семдзесят.

Яна звярнулася да швейцара:

— Можа, заплаціце за мяне. Я разлічуся з вамі каля касы.

Швейцар адчыніў дзверы, і яны пайшлі да касы. Потым ён вярнуўся.

— Вось…

Я пералічыў.

— Тут марка пяцьдзесят.

— Не нясі лухты… ці ты яшчэ зялёны? Дваццаць пфенігаў швейцару за тое, што вярнуўся.

Валі адсюль!

Былі рэстараны, дзе таксісты давалі швейцару «гасцінца». Але яму давалі тады, калі ён прыводзіў пасажыра, а не за прывезенага наведніка.

— Не такі я зялёны ў гэтых справах, — сказаў я. — Я атрымаю свае марку семдзесят.

— Ты можаш атрымаць у нюхаўку, — прабурчаў ён. — Давай, хлопец, зматвайся адсюль… Я тут больш ведаю, чым ты…

Справа была не ў дваццаці пфенігах. У мяне не было жадання заставацца дурнем.

— Не залівай мне, а аддавай рэшту, — сказаў я.

Швейцар ударыў так хутка, што я не паспеў засланіцца. За рулём і ўхіліцца не было куды. Я ўдарыўся галавой аб руль. Разгублены, я выпрастаўся. Галава гудзела, як барабан, з носа пайшла кроў. Швейцар стаяў нада мной.

— Хочаш яшчэ раз, тапелец?

Імгненна я ацаніў свае магчымасці. Нічога не зробіш. Хлопец дужэйшы за мяне. Яго палажыць можна было б толькі знянацку. Седзячы, я не мог ударыць, не было развароту. А перш чым я вылезу з машыны, ён мяне ўложыць тройчы. Я зірнуў на яго. Ён дыхаў мне ў твар півам.

— Яшчэ адзін раз, і твая жонка — удава.

Я глядзеў на яго. Я не варушыўся. Я ўтаропіўся ў гэты шырокі, здаровы твар. Я паядаў яго вачыма. Я бачыў, куды трэба ўдарыць, я ад злосці ўвесь сцяўся ў халодны камяк. Але я не варушыўся. Я бачыў звышблізка, звышвыразна, як праз павелічальнае шкло — кожны валасок на барадзе, чырвоную, тоўстую, порыстую скуру…

Бліснула каска паліцэйскага.

— Што тут здарылася?

Швейцар паслужліва выскаліўся.

— Нічога, пан паліцэйскі.

Той глянуў на мяне.

— Нічога, — адказаў я.

Ён паглядзеў на швейцара, потым на мяне.

— У вас жа кроў.

— Стукнуўся.

Швейцар на крок адступіў. У яго вачах свяцілася ўхмылка. Ён думаў, што я баюся скардзіцца на яго.

— Праязджайце, — сказаў паліцэйскі.

Я націснуў на газ і паехаў на стаянку.

— Ну і відок у цябе, — сказаў Густаў.

— Толькі нос, — адказаў я і расказаў, як было.

— Зойдзем са мной у забягалаўку, — сказаў Густаў. — Недарма я быў санітарным яфрэйтарам. Якое свінства — біць, калі ты сядзіш.

Ён завёў мяне ў кухню забягалаўкі, папрасіў лёду і з паўгадзіны апрацоўваў мяне.

— Нават сіняка не будзе, — заявіў ён. Нарэшце ён закончыў.

— Ну, як галава? Нармальна? Тады не будзем траціць часу.

Прыйшоў Томі.

— Высокі швейцар з «Вінеты»? Вядома, што ён любіць даць волю кулакам. На жаль, сам не паспрабаваў лупцоўкі.

— Зараз паспрабуе, — сказаў Густаў.

— Паспрабуе, але ад мяне, — удакладніў я.

Густаў паглядзеў на мяне, асуджаючы.

— Пакуль

ты вылезеш з машыны…

— Я ўжо прыдумаў прыём. Калі мне не ўдасца, тады ўмяшаешся ты.

— Выдатна.

Я надзеў шапку Густава, мы селі ў яго машыну, каб швейцар не ўнюхаў, у чым справа. Ён і так не шмат убачыць — вуліца была цёмная.

Мы пад'ехалі. На вуліцы не было ні душы. Густаў з паперкай у дваццаць пяць марак у руцэ выскачыў з машыны.

— Ліха матары, няма дробных. Швейцар, вы можаце размяняць? Марка семдзесят з мяне? Заплаціце, калі ласка.

Ён зрабіў выгляд, што ідзе ў касу. Швейцар, кашляючы, падышоў да мяне і сунуў мне марку пяцьдзесят. Я трымаў працягнутую руку.

— Валі, — прабурчаў ён.

— Рэшту сюды, сабака, — закрычаў я.

На секунду ён як акамянеў.

— Слухай, — сказаў ён потым ціха і аблізаў вусны, — ты потым месяц будзеш шкадаваць…

Ён размахнуўся. Удар адбіў бы мне памяць. Але я падрыхтаваўся. Я адвярнуўся, прыгнуўшыся, і кулак з усяго маху гакнуў па вострым сталёвым канце пускавой ручкі, якую я трымаў напагатове ў левай руцэ. Швейцар зароў, адскочыў назад, замахаўшы рукой. Ён ад болю шыпеў, як паравоз, і ўжо стаяў расслабіўшыся, безабаронны.

Я выскачыў з машыны.

— Ці пазнаеш? — выдыхнуў я і ўдарыў яго ў жывот.

Ён зваліўся.

— Раз, — пачаў лічыць Густаў ад касы, — два… тры…

На «пяць» швейцар знясілена падняўся. Я, як і нядаўна, бачыў перад сабой яго твар, вельмі выразна, гэты здаровы, тупы, шырокі, подлы твар; усяго гэтага здаровага, дужага хлапца, гэтую свінню, якая ніколі не захварэе на лёгкія, і я раптам адчуў, як вочы і мазгі зацягнула чырвонай плеўкай. Я падскочыў і ўдарыў. Я біў па ўсім тым, што скапілася ўва мне за гэтыя дні і тыдні, біў у гэты здаровы, шырокі твар, які мэкаў… пакуль мяне не адцягнулі…

— Адумайся, ты ж заб'еш яго, — усклікнуў Густаў.

Я азірнуўся. Швейцар, увесь у крыві, прыхіліўся да сцяны. У яго падкасіліся калені, ён упаў і паволі папоўз на карачках, як вялізнае бліскучае насякомае, у сваёй ліўрэі.

— Цяпер ён не будзе біцца, — сказаў Густаў. — Але пайшлі, уцякайма, пакуль нікога няма. Гэта ўжо цяжкае цялеснае пашкоджанне.

Мы кінулі грошы на зямлю, селі ў машыну і паехалі.

— У мяне таксама ідзе кроў? — спытаў я. — Ці гэта ад швейцара?

— Зноў з носа, — растлумачыў Густаў. — Ён усмаліў табе левай.

— Я і не заўважыў.

Густаў засмяяўся.

— Ведаеш, — сказаў я. — Мне цяпер значна лепш.

XVIII

Наша таксі стаяла каля бара. Я зайшоў, каб змяніць Ленца і ўзяць ключ і паперы. Готфрыд выйшаў разам са мной.

— Як выручка? — спытаў я.

— Так сабе, — адказаў ён. — Ці зашмат таксі, ці замала людзей ездзяць на таксі. А ў цябе?

— Дрэнна. Прастаяў усю ноч і нават дваццаць марак не зарабіў.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

В ожидании осени 1977

Арх Максим
2. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
В ожидании осени 1977

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание