Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Яна флегматычна павярнулася.

— Спачатку кажуць мне прышпіліць, а потым — не трэба…

— Ты ёй сказала? — спытаў я ў Пат.

Яна кіўнула.

— Табе перашкаджае святло знадворку? — спытаў я.

Яна пахітала галавой.

— Лепш, каб ты мяне сёння выразна не бачыў…

— Пат! — сказаў я, спужаўшыся. — Табе ж нельга размаўляць! Але калі толькі гэта прычына…

Я адчыніў дзверы, і пакаёўка нарэшце знікла. Я вярнуўся. Я ўжо не быў разгублены. Я нават быў рады, што сутыкнуўся з пакаёўкай. Яна дапамагла мне справіцца ў першы момант. Усё-такі як жудасна было бачыць Пат

у такім становішчы.

Я прысеў каля ложка.

— Пат, — сказаў я, — ты скора паправішся…

Яна сказала аднымі вуснамі:

— Заўтра…

— Заўтра яшчэ не, але праз некалькі дзён… Тады ты ўстанеш, і мы паедзем дадому. Нам нельга было ехаць сюды, паветра занадта вільготнае для цябе…

— Не, — прашаптала яна, — я ж не хворая, Робі. Гэта толькі няшчасны выпадак.

Я глянуў на яе. Няўжо яна сапраўды не ведае, што хворая? Ці яна не хоча ведаць? Яе позірк блукаў.

— Не бойся, — прашаптала яна. Я не адразу зразумеў, што яна мела на ўвазе і чаму было так важна, каб менавіта я не баяўся. Я толькі бачыў, што яна хвалявалася, у яе вачах быў незвычайна пакутлівы, пранізлівы выраз. І раптам у мяне з'явілася думка. Я зразумеў, пра што яна думала. Ёй здалося, што я баюся яе, бо яна хворая.

— Божа мой, Пат, — сказаў я. — Магчыма, па гэтай прычыне ты мне ніколі не гаварыла нічога дакладнага?

Яна не адказала, але я ўбачыў, што так і было.

— Чорт вазьмі! — сказаў я. — Кім жа ты мяне лічыш?

Я нахіліўся над ёй.

— Паляжы хвілінку моўчкі, не варушыся.

Я пацалаваў яе. Вусны былі сухія і гарачыя. Калі я выпрастаўся, я ўбачыў, што яна плача. Яна плакала бязгучна, з шырока адкрытымі вачыма. Яе твар быў нерухомы. Толькі слёзы каціліся з вачэй.

— Пабойся бога, Пат…

— Я такая шчаслівая, — сказала яна.

Я стаяў побач і глядзеў на яе. Было сказана адзінае слова, але гэта было слова, якое для мяне так ніколі не гучала. Я ведаў жанчын, але звычайна гэта былі беглыя сустрэчы, прыгоды, часам — вясёлая гадзіна ці самотны вечар, уцёкі ад самога сябе, ад адчаю, ад пустэчы. Я і не жадаў нічога іншага, бо я быў навучаны, што ні на што іншае нельга разлічваць, як толькі на самога сябе і сама болей — на таварыша. Цяпер я раптам убачыў, што і я магу нешта значыць для чалавека, проста сваім існаваннем, і што ён шчаслівы ад таго, што я побач з ім. Калі так проста вымавіць, то гучыць зусім звычайна, але калі задумацца — робіцца бясконца жудасна. Гэта нешта такое, што можа канчаткова разбіць чалавека і змяніць яго. Гэта — каханне, і ўсё ж — нешта іншае. Нешта, дзеля чаго можна жыць. Дзеля кахання мужчына не можа жыць. Дзеля чалавека — можа.

Я хацеў нешта сказаць, але не змог. Цяжка знайсці словы, калі сапраўды ёсць патрэба штосьці сказаць. І нават знайшоўшы адпаведныя словы, саромеешся вымавіць іх. Усе гэтыя словы — з мінулых стагоддзяў. Наш час яшчэ не мае слоў для сваіх пачуццяў. Ён можа быць толькі нахабным, усё астатняе — несапраўднае.

— Пат, — сказаў я, — мой добры адважны сябра…

У гэты момант увайшоў Жафэ. Ён адразу ж зразумеў сітуацыю.

— Казачны вынік, — прабурчэў ён. — Я так і думаў…

Я хацеў яму нешта запярэчыць, але ён проста выштурхнуў мяне.

XVII

Гэта

было праз два тыдні. Пат паправілася настолькі, што мы маглі паехаць адтуль. Мы ўпакавалі рэчы і чакалі Готфрыда Ленца. Ён павінен быў забраць машыну. Мы з Пат вырашылі ехаць на цягніку.

Быў цёплы хмурны дзень. Воблакі, нібы вата, стаялі нерухома ў небе, гарачае паветра дрыготка пералівалася над дзюнамі, алавянае мора разлеглася ў светла-іскрыстай смузе.

Готфрыд з'явіўся пасля полудня. Я ўжо здалёку заўважыў яго бялявую галаву, якая замільгала над агароджамі. Толькі калі ён звярнуў на дарогу да вілы фраў Мюлер, я ўгледзеў, што ён быў не адзін… побач з ім крочыла нешта падобнае на аўтагоншчыка ў мініяцюры: вялізная кепка ў клетку, казырком назад, вялізныя засцерагальныя акуляры, белы камбінезон і два вялізныя вухі, чырвоныя, як бурак.

— Божа, гэта ж Юп! — здзіўлена сказаў я.

— Уласнай персонай, пан Локамп, — з усмешкай пацвердзіў Юп.

— А касцюм! Што здарылася?

— Ты ж бачыш, — з задавальненнем заўважыў Ленц, паціскаючы мне руку. — Ён рыхтуецца стаць аўтагоншчыкам. Ужо восем дзён я займаюся з ім. Ён мяне ўпрасіў узяць сёння з сабой. Удалая магчымасць зрабіць першую самастойную дальнюю паездку.

— Усё будзе ў парадку, пан Локамп! — радасна пацвердзіў Юп.

— І яшчэ як! — Готфрыд усміхаўся. — У жыцці не бачыў такога апантанага гоншчыка. У першы ж дзень вучэбнай паездкі ён спрабаваў на нашым старым добрым таксі перагнаць «мерседэс». Закляты малы чорт!

Юп ад шчасця аж упацеў і, нібы молячыся, глядзеў на Ленца.

— Здалося, што я ўтру нос фарсуну, пан Ленц! Хацеў абысці на павароце, як пан Кёстэр.

Я не стрымаўся, каб не засмяяцца.

— Ты нядрэнна пачынаеш, Юп.

Готфрыд з бацькоўскім гонарам пазіраў на свайго вучня.

— А цяпер хапай чамаданы і вязі іх на вакзал.

— Адзін? — Юп як не ўзарваўся ад хвалявання. — Можна праехаць да вакзала зусім аднаму, пан Ленц?

Готфрыд кіўнуў, даючы згоду, і Юп рынуўся ў дом.

Мы здалі чамаданы. Потым забралі Пат і паехалі на вакзал. Мы прыехалі на чвэрць гадзінкі раней, перон быў пусты.

Стаяла толькі некалькі малочных бітонаў.

— Едзьце, — сказаў я, — а то позна даберацеся дадому.

Юп, які сядзеў за рулём, з крыўдай глянуў на мяне.

— Такія словы табе не падабаюцца, праўда, Юп? — спытаў яго Ленц.

Юп выпрастаўся.

— Пан Локамп, — сказаў ён з папрокам, — я ўсё разлічыў. У восем гадзін мы спакойна будзем у майстэрні.

— Правільна! — Ленц паляпаў яго па плячы. — Пайдзі з ім у заклад, Юп. На бутэльку сельтэрскай.

— На сельтэрскую — не, — адказаў Юп. — Але пачкам цыгарэт я рызыкну.

Ён з выклікам глянуў на мяне.

— Ты ведаеш, што дарога ў даволі дрэнным стане? — спытаў я.

— Усё разлічана, пан Локамп!

— Ты пра павароты падумаў?

— Павароты для мяне — нуль. У мяне няма нерваў!

— Добра, Юп, — сказаў я сур'ёзна. — Тады іду на заклад. Але пан Ленц машыну не вядзе.

Юп прыклаў руку да сэрца.

— Чэснае слова!

— Добра, добра. Але скажы, што ты так сутаргава заціскаеш у руцэ?

Поделиться:
Популярные книги

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Пропала, или Как влюбить в себя жену

Юнина Наталья
2. Исцели меня
Любовные романы:
современные любовные романы
6.70
рейтинг книги
Пропала, или Как влюбить в себя жену

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Гарем вне закона 18+

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену