Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Ён, сапучы, паставіў яе на стол.

— Прынясі і мне сурвэтку, — сказаў Альфонс.

— Ты будзеш з намі вячэраць, золатка? — усклікнуў Ленц. — Які гонар!

— Калі дама не мае нічога супроць?

— Наадварот, Альфонс!

Пат адсунула крыху сваё крэсла, і ён сеў каля яе.

— Мне прыемна будзе сядзець каля вас, — сказаў ён усхвалявана. — Я даволі спрытна ўмею разбіраць ракаў. Для дамы гэта занадта марудная справа.

Ён узяў з міскі рака і з неверагоднай хуткасцю пачаў разбіраць яго ёй. Сваімі

вялізнымі рукамі ён спраўляўся так шпарка і элегантна, што ёй нічога больш не заставалася, як толькі есці тое, што ён так апетытна падаваў ёй з відэльца.

— Смачна? — спытаў ён.

— Шыкоўна! — Яна падняла чарку. — За ваша здароўе, Альфонс.

Альфонс урачыста чокнуўся з ёю і паволі выпіў. Я зірнуў на яе.

Лепш бы яна выпіла чагосьці безалкагольнага. Яна адчула мой позірк.

— Салют, Робі, — сказала яна.

Яна была чароўна-прыгожая, уся радасна свяцілася.

— Салют, Пат, — сказаў я і апаражніў сваю чарку.

— Як тут цудоўна, праўда? — спытала яна, гледзячы ўсё яшчэ на мяне.

— Выдатна! — Я наліў сабе. — Будзь здарова, Пат.

Яе твар на момант прасвятлеў.

— Будзь здароў, Робі. Будзь здароў, Готфрыд.

Мы выпілі.

— Добрае віно, — сказаў Ленц.

— Леташні «Граахскі Абтсбэрг», — растлумачыў Альфонс. — Я рады, што ты ведаеш у ім смак.

Ён узяў з міскі другога рака і працягнуў Пат раскрытую клюшню.

Яна адмовілася.

— З'ешце яго самі, Альфонс. А то вам нічога не дастанецца.

— Ну добра. — Яна ўзяла. Альфонс аж свяціўся ад задавальнення і частаваў яе. Здавалася, быццам старая вялізная сава корміць маленькае белае птушаня.

На адыход мы ўсе разам выпілі яшчэ па «Напалеону» і пачалі развітвацца з Альфонсам. Пат была шчаслівая.

— Цудоўна! — сказала яна. — Я ўдзячная вам ад душы, Альфонс. Сапраўды, усё было цудоўна! — Яна падала яму руку. Альфонс нешта прамармытаў і пацалаваў яе ў руку. У Ленца ад здзіўлення ледзь вочы не выкаціліся з вачніц.

— Прыходзьце, — сказаў Альфонс. — І ты, Готфрыд.

На вуліцы пад ліхтаром стаяў «сітраэн», маленькі і пакінуты.

— О, — вымавіла Пат і спынілася. Яе твар перасмыкнуўся.

— За яго сілу я ахрысціў яго сёння Геркулесам. — Готфрыд падняў верх. — Завезці вас дадому?

— Не, — сказала Пат.

— Я так і думаў. Куды паедзем?

— У бар. Ці паедзем, Робі? — яна павярнулася да мяне.

— Вядома, — сказаў я. — Вядома, мы паедзем яшчэ ў бар.

Мы вельмі павольна паехалі па вуліцах. Было цёпла і светла. Перад кавярняй сядзелі людзі. Іграла музыка. Пат сядзела побач са мной. Я раптам не змог уявіць сабе, што яна сапраўды хворая, мне зрабілася горача. На хвіліну я ўявіў, што яна здаровая.

У бары мы сустрэлі Фердынанда і Валянціна. Фердынанд быў у выдатным настроі. Ён устаў і пайшоў насустрач Пат.

— Дыяна! — сказаў ён. — Вярнулася з лясоў…

Яна ўсміхалася.

Ён абняў яе за плечы.

— Загарэлая, адважная паляўнічая з сярэбраным лукам… што мы вып'ем?

Готфрыд плячом адціснуў Фердынанда.

— Узнёслыя людзі не ведаюць меры, — сказаў ён. — Даму суправаджаюць два кавалеры, ты, відаць, гэтага не заўважыў, стары зубр.

— Рамантыкі — толькі світа, а не суправаджэнне, — заявіў бязлітасна Граў.

Ленц ухмыльнуўся і звярнуўся да Пат:

— Я вам зараз замяшаю штосьці надзвычайнае. Кактэйль «Калібры». Бразільскае пітво.

Ён пайшоў да стойкі, нечага намяшаў там і прынёс.

— Як падабаецца? — спытаў ён.

— Радкаваты, хоць і бразільскі, — заявіла Пат.

Готфрыд засмяяўся.

— Затое вельмі моцны. З ромам і расейскай гарэлкай.

З першага позірку я зразумеў, што там не было ні рому, ні гарэлкі. Там былі змешаны сок, лімон, мякаць таматаў і, магчыма, нейкая кропля лікёру. Безалкагольны кактэйль. Але Пат, дзякаваць богу, гэтага не заўважыла.

Яна выпіла тры шклянкі «Калібры», і я бачыў, як ёй было прыемна, што з ёю абыходзяцца не як з хвораю. Праз гадзінку мы ўсе ўсталі, толькі Валянцін застаўся сядзець. Пра гэта паклапаціўся Ленц. Ён пагрузіў Фердынанда ў «сітраэн» і газануў. Таму не склалася ўражання, быццам мы з Пат пайшлі раней. Усё было вельмі душэўна, але ў мяне на нейкі момант на сэрцы зрабілася тужліва.

Пат узяла мяне пад руку. Яна ішла побач са мной прыгожай гнуткай хадой, я адчуваў цеплыню яе рукі, бачыў, як водсветы ліхтароў краналі яе ажыўлены твар — не, я не мог зразумець, што яна хворая, гэта можна было разумець толькі ўдзень, а не ўвечары, калі жыццё было напоўнена пяшчотай, цеплынёй і надзеяй.

— Не зойдзем на хвілінку да мяне? — спытаў я.

Яна кіўнула галавой.

У калідоры нашага пансіёна было светла.

— Каб на іх ліха, — сказаў я. — Што тут здарылася? Пачакай хвілінку.

Я адчыніў дзверы і азірнуўся. Калідор быў асветлены і пусты, як вузкая вуліца ў прыгарадзе. Дзверы ў пакой фраў Бэндэр былі шырока адчынены. Там таксама гарэла святло. Хасэ, падобны да маленькай чорнай мурашкі, тэпаў уніз па лесвіцы, згорбіўшыся пад цяжарам таршэра з ружовым шаўковым абажурам. Ён перасяляўся.

— Добры вечар, — сказаў я. — У такі позні час?

Ён узняў свой бледны твар з мяккімі цёмнымі вусамі.

— Я толькі гадзіну назад прыйшоў з бюро. У мяне ж толькі вечарам ёсць час для пераезду.

— А што, жонкі няма дома?

Ён пахітаў галавой.

— Яна ў сяброўкі. Дзякаваць богу, у яе з'явілася цяпер сяброўка, з якой яны бавяць час.

Ён усміхнуўся без злосці, задаволена і патэпаў. Увайшла Пат.

— Здаецца, лепш не ўключаць святла, — спытаў я ў маім пакоі.

— Уключым, каханы. На хвілінку, потым можаш зноў выключыць.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

В ожидании осени 1977

Арх Максим
2. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
В ожидании осени 1977

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание