Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— Заклятае святло, — сказаў я.

— Чаму? — спытаў Жафэ.

— Несумяшчальна… адно з адным.

— Што вы… — сказаў Жафэ. — Усё сумяшчаецца.

У наступнай палаце ляжала жанчына, якая задыхалася. Яе прывезлі пад вечар з цяжкім атручваннем вераналам. Напярэдадні здарыўся няшчасны выпадак з яе мужам, ён зламаў сабе пазваночнік. Яго прывезлі дадому. Ён быў пры памяці і жудасна крычаў. Ноччу ён памёр.

— Яна выжыве? — спытаў я.

— Магчыма.

— Для чаго?

— За апошнія гады ў мяне было пяць падобных выпадкаў, — сказаў Жафэ. — Толькі адна спрабавала яшчэ раз пакончыць з сабой. Атруцілася газам і памерла.

А дзве выйшлі яшчэ раз замуж.

У наступнай палаце ляжаў мужчына, які ўжо дванаццаць гадоў быў паралізаваны. У яго была васковая скура, рэдкая чорная барада і вельмі вялікія нерухомыя вочы.

— Як справы? — спытаў Жафэ.

Чалавек зрабіў няпэўны жэст рукой. Потым ён паказаў на акно.

— Паглядзіце на неба! Будзе дождж, я адчуваю. — Ён усміхнуўся. — Пад музыку дажджу лепей спіцца. — На коўдры перад ім ляжала скураная шахматная дошка з фігурамі, якія мацаваліся да яе. Побач ляжала куча газет і некалькі кніг.

Мы пайшлі далей. Я ўбачыў маладую жанчыну з напоўненымі жахам вачыма і сінімі вуснамі, якая была спакутавана ад родаў; дзіця-калеку з крывымі тонкімі ножкамі і рахітычнай галавой; чалавека без страўніка; бабулю, падобную да савы, якая плакала ад таго, што да яе не прыходзяць блізкія, ім здавалася, што яна памірае занадта марудна; сляпую, якая верыла, што зноў будзе бачыць; сіфілітычнае дзіця з крывавымі болькамі і яго бацьку, які сядзеў каля ложка; жанчыну, якой раніцай адрэзалі грудзіну; яшчэ адну, скручаную рэўматызмам суставаў; трэцюю, у якой былі выразаны яечнікі; рабочага з раструшчанымі ныркамі… Мы ішлі з палаты ў палату, і з палаты ў палату паўтаралася адно і тое самае: стогн і знявечаныя целы, нерухомыя, амаль пагаслыя істоты, клубок, бясконцы шэраг плачу, страху, пакоры, болю, адчаю, надзеі, бяды. І кожны раз, калі за намі зачыняліся дзверы, у калідоры нас раптам зноў сустракала ружовае святло незямнога вечара, увесь час — пасля шэрага паўзмроку палат, падобных на камеры, гэта пяшчотнае воблака мяккага залацістага бляску, пра якое нельга сказаць, што гэта такое: жудасная насмешка ці звышчалавечае суцяшэнне. Перад дзвярыма аперацыйнай залы Жафэ спыніўся. Праз матавае шкло дзвярэй прабівалася яркае святло. Дзве сястры ўкацілі ў пакой плоскую цялежку. На ёй ляжала жанчына. Мы сустрэліся позіркамі. Яна зусім не глядзела на мяне. Яна глядзела кудысьці ў няведамую далячынь. Але я ўздрыгнуў ад гэтых вачэй — столькі ў іх было мужнасці і сканцэнтраванасці і спакою. Твар Жафэ раптам спахмурнеў.

— Не ведаю, ці правільна я зрабіў, — сказаў ён. — Але суцяшаць вас словамі не мела сэнсу. Вы мне не паверылі б. Цяпер вы ўбачылі, што шмат хто з хворых у горшым стане, чым Пат Хольман. У некаторых, акрамя надзеі, нічога не засталося. Але большасць будзе жыць. Яны паправяцца. Вось што я хацеў вам паказаць.

Я кіўнуў галавой.

— Правільна зрабілі, — сказаў я.

— Дзевяць гадоў назад памерла мая жонка. Ёй было дваццаць пяць гадоў. Ніколі не хварэла. Грып. — Ён хвілінку памаўчаў. — Вы разумееце, навошта я вам гэта кажу?

Я зноў кіўнуў.

— Загадзя нічога не ведаеш. Смяротна хворы можа перажыць здаровага. Жыццё — дзіўная справа.

На яго твары з'явілася шмат зморшчын. Падышла сястра і нешта пашаптала яму. Ён выпрастаўся і кіўком паказаў на аперацыйны пакой.

— Мне трэба цяпер туды. Не паказвайце Пат сваёй трывогі. Гэта самае галоўнае. Зможаце?

— Змагу, — сказаў я.

Ён падаў мне руку

і хуценька пайшоў з сястрой праз шкляныя дзверы. Перад ім быў пакой, заліты бялюткім святлом.

Я паволі пайшоў уніз па прыступках. Чым ніжэй я спускаўся, тым больш цямнела. На першым паверсе ўжо гарэла святло. Калі я выйшаў на вуліцу, то ўбачыў, як ад гарызонту, быццам ад лёгкага подыху, плыве ружовае змярканне. Яно тут жа пагасла, зрабілася шэрым.

Нейкі час я сядзеў у машыне, нерухома гледзячы ў адну кропку. Потым я ўзяў сябе ў рукі і паехаў да майстэрні. Кёстэр чакаў мяне каля варот. Я завёў машыну ў двор і вылез.

— Ты ўжо ведаў? — спытаў я.

— Ведаў, — адказаў ён. — Але Жафэ хацеў сказаць табе сам.

Я кіўнуў. Кёстэр глянуў на мяне.

— Ота, — сказаў я, — я не дзіця і разумею, што яшчэ нічога не страчана. Але мне, пэўна, сёння будзе цяжка не выдаць сябе, застаўшыся з Пат сам-насам. Заўтра — іншая справа. Тады я спраўлюся. Сходзім сёння вечарам куды-небудзь усе разам?

— Канечне, Робі. Я ўжо думаў пра гэта і з Готфрыдам гаварыў.

— Тады дай мне яшчэ раз «Карла». Я паеду дадому і спачатку забяру Пат, а потым, праз гадзіну — вас.

— Добра.

Я паехаў. На Мікалайштрасэ я прыпомніў пра сабаку. Я павярнуў і паехаў назад, каб забраць яго.

Крама была не асветленая, але дзверы — адчынены. Антон сядзеў у глыбіні крамы на раскладушцы. У руках у яго была бутэлька.

— Падкузьміў мяне Густаў, — сказаў ён.

Ад яго смярдзела, як ад спіртзавода.

Тэр'ер выскачыў насустрач мне, абнюхаў мяне і лізнуў у руку. Яго вочы, асветленыя касым променем з вуліцы, гарэлі зялёным. Антон устаў. Ён захістаўся і раптам заплакаў.

— Мой сабачка… цяпер і ты пакінеш мяне… усе мяне пакідаюць… Цільда памерла… Міны няма… Скажыце вы мне, навошта мне жыць такому?

Гэтага мне яшчэ не хапала! Гэтай маленькай бязрадаснай лямпачкі, якую ён уключыў, ціхага шоргату чарапах і птушак і гэтага нізкарослага азызлага чалавека з яго крамай!

— Таўстуны… тыя-та ведаюць… але скажыце мне, навошта ўвогуле жыве наш брат? Навошта жыць нам, бедалагам? Скажыце, пан…

Малпа ўскрыкнула, нібы паскардзілася, і шалёна забегала на сваёй жэрдзі. Яе вялізны цень заскакаў па сцяне.

— Кока, — усхліпнуў гаспадар, які ўжо напіўся, седзячы без святла, — адзіны ты мой, ідзі да мяне! — Ён падставіў малпе бутэльку.

Малпа ўхапілася за яе.

— Загубіце жывёлу, поячы гарэлкай, — сказаў я.

— Ну і няхай, — завішчаў ён. — На ланцугу на год болей, на год меней… якая розніца… якая розніца… пан…

Я ўзяў сабаку, які цёплым камяком цёрся каля мяне, і пайшоў. Жвавы сабачка, перабіраючы мяккімі шпаркімі лапкамі, бег каля мяне да машыны.

Я прыехаў дадому. Трымаючы сабаку на павадку, я падняўся па лесвіцы. У калідоры я спыніўся і зірнуў у люстэрка. Твар быў як заўсёды. Я пастукаўся ў дзверы да Пат, прыадчыніў іх і ўпусціў сабаку. Застаўшыся стаяць за дзвярыма, я чакаў з павадком у руцэ. Але замест годасу Пат я нечакана пачуў бас фраў Залеўскі:

— О божа нябесны!

З палёгкай уздыхнуўшы, я зазірнуў у пакой. Я баяўся першай хвіліны сустрэчы з Пат. Цяпер усё стала лёгка. Фраў Залеўскі была надзейны амартызатар. Яна сядзела за сталом велічна, нібы на троне. У яе пад рукой стаяў кубачак з кавай, а побач у містычным парадку была раскладзена калода карт. Пат з бляскам у вачах сядзела каля яе і слухала варажбу, што будзе.

Поделиться:
Популярные книги

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия